Крывiцкi згодна кiўнуў. Астроўскi выцягнуў з кiшэнi партманет, дастаў фотаздымак i паклаў перад лейтэнантам. Крывiцкi зiрнуў на здымак i адразу ўскiнуў здзiўленыя вочы на маёра.
Я не ведаю чалавека, якi са мной сфатаграфаваны, пацiснуў плячыма лейтэнант i, узяўшы здымак, паднёс блiжэй да вачэй. Праўда, першы раз бачу.
Усё правiльна, гэта фотамантаж, задаволена пацiраючы рукi, зазначыў Астроўскi. На здымку ты i арыштаваны Князь. Вось цяпер наспеў час сурёзна пагаварыць, што i як ты павiнен рабiць, каб раскрыць забойства.
Я гатовы, рашуча ўскочыў на ногi Крывiцкi.
Сядзi, Алесь, у нас размова доўгая, Астроўскi схаваў партманет, фотаздымак застаўся ў Крывiцкага. Мяне цiкавяць хлопцы, якiх ты ў рапартах называеш рэкецiрамi. Вiдавочна, яны верхаводзяць на кiрмашы i, мабыць, прамышляюць не толькi вымагальнiцтвам. Думаю, арыштаваны Князь адзiн з iх.
Калi я правiльна зразумеў, мне трэба больш прыгледзецца да рэкецiраў?
Наша задача укаранiць цябе ў злачынную групу, ты павiнен стаць для iх сваiм.
Стаць членам банды?!
Так.
А закон?! не верачы пачутаму, разгубiўся Крывiцкi. Мне ж прыйдзецца яго парушаць
Закон я ведаю не горш, спахмурнеў Астроўскi. Канечне, без нейкiх парушэнняў не абысцiся, але ж, па вялiкiм рахунку, iсцi на гэта трэба. Iнакш можа стацца, што Кузаўкоў i Бусел не апошнiя ахвяры. А можа, ты па нейкiх iншых прычынах сумняваешся ў правядзеннi такой аперацыi?
Крывiцкi спадылба зiрнуў на маёра i, натыкнуўшыся на адкрыты, далiкатны позiрк, сумеўся.
Не падумайце нiчога кепскага, таропка пачаў апраўдвацца лейтэнант, я не баюся, але раптам прыйдзецца разам з бандай учыняць цяжкiя злачынствы? Адмовiцца нельга i зрабiць таксама. Як тады быць?
У кожным канкрэтным выпадку будзем разважаць пра ўсё i вырашаць разам, супакоiў лейтэнанта Астроўскi. Адзiн на адзiн з iмi не застанешся, буду асабiста падстрахоўваць. Цяпер давай пакумекаем, як правесцi аперацыю па ўкараненнi ў злачынную групу. У мяне ёсць задумка
Маёр устаў i нейкi час, засяроджана разважаючы, хадзiў па пакоi, потым зноў сеў у крэсла, пацягнуўся па цыгарэты. Крывiцкi таксама закурыў. Шызы дым паволi пацягнуўся пад столь i адтуль палоскай да адчыненай форткi.
Скажы, Алесь, цi не было выпадку, каб рэкецiры зводзiлi з кiм рахункi?
Было такое, не разумеючы, куды хiлiць Астроўскi, сказаў Крывiцкi. Днi чатыры таму гуртам наляцелi на мужчыну, быццам знарок. Бiць не бiлi, а тавар ягоны: мяса, сала, каўбасы усё iмгненна апынулася пад нагамi. Стаўклi ў гразь i нават палiлi нечым смярдзючым, ацэтонам, цi што.
Чаму яны так зрабiлi?
Думаю, чалавек адмовiўся плацiць цi мала даў. А яшчэ раней бачыў не кiрмашных рэкецiраў. Яны ў аўтааматараў забiралi запчасткi, каму што трэба, а нашыя толькi насмiхалiся, брывом не павялi, што хтосьцi iншы гаспадарыць на iхняй тэрыторыi. Канечне ж, дамоўленасць памiж iмi была. I яшчэ, Крывiцкi нейкiм вiнаватым позiркам паглядзеў на Астроўскага, у мяне склалася ўражанне, што i з мясцовай мiлiцыяй у iх сяброўскiя адносiны, i з падатковымi iнспектарамi. А пра кiрмашнае начальства нават гаварыць не прыходзiцца, рэкецiры перад iмi сама дабрачыннасць. Бачыў некалькi разоў, як яны размаўляюць з дырэктарам, быццам салдаты з генералам.
Няма сумненняў, задуменна зазначыў Астроўскi, мы сутыкнулiся з добра арганiзаванай злачыннай групай, а калi так, то нехта ж ёй кiруе. Людзi ў скуранках, што збiраюць грошы як данiну, выканаўцы.
Неяк бачыў з iмi чалавека, больш падобнага на артыста, чым на рэкецiра.
Ну-ну, цiкава, а больш дакладна, чым ён запомнiўся?
Па-першае, слухалiся яго хлопцы ў скуранках, па-другое, апрануты быў, як кажуць, з iголачкi. Гарнiтур цёмна-сiняга колеру, белая кашуля, замест гальштука матылёк, на вачах прыцемненыя акуляры ў залатой аправе.
Цяпер не лета, каб хадзiць у касцюмчыку, засумняваўся Астроўскi.
Зусiм вылецела з галавы, усмiхнуўся Крывiцкi, галоўнае, чым прыцягнуў увагу «артыст» гэта белы «мерседэс». Ён нахабна зарулiў прама на кiрмаш, у мяне дзесьцi i нумарок пазначаны на ўсялякi выпадак.
Малайчына! прасвятлеў маёраў твар. Твой «артыст» на белым «мерседэсе» нам спатрэбiцца.
Астроўскаму з кожнай хвiлiнай усё больш i больш падабаўся лейтэнант. Крывiцкi валодаў iнтуiцыяй, пачуццём, якое прымушае быць у патрэбны час у патрэбным месцы i запомнiць падзеi, якiя, з першага погляду, быццам бы нязначныя i не маюць анiякага дачынення да крымiнальнай справы. За гады службы маёр навучыўся адрознiваць сапраўдных сышчыкаў ад людзей часовых, якiм аператыўная работа патрэбна толькi як чарговая прыступка ў карерыстычнай лесвiцы. Тут сакрэту анiякага не было: работнiк, якi не быў на аператыўнай рабоце, з цяжкасцю рабiў кареру. Праўда, гэтае, як лiчыў Астроўскi, правiльнае патрабаванне тычылася не ўсiх, на таго-сяго яно не распаўсюджвалася.
Малайчына! прасвятлеў маёраў твар. Твой «артыст» на белым «мерседэсе» нам спатрэбiцца.
Астроўскаму з кожнай хвiлiнай усё больш i больш падабаўся лейтэнант. Крывiцкi валодаў iнтуiцыяй, пачуццём, якое прымушае быць у патрэбны час у патрэбным месцы i запомнiць падзеi, якiя, з першага погляду, быццам бы нязначныя i не маюць анiякага дачынення да крымiнальнай справы. За гады службы маёр навучыўся адрознiваць сапраўдных сышчыкаў ад людзей часовых, якiм аператыўная работа патрэбна толькi як чарговая прыступка ў карерыстычнай лесвiцы. Тут сакрэту анiякага не было: работнiк, якi не быў на аператыўнай рабоце, з цяжкасцю рабiў кареру. Праўда, гэтае, як лiчыў Астроўскi, правiльнае патрабаванне тычылася не ўсiх, на таго-сяго яно не распаўсюджвалася.
Нешта не так? насцярожыўся Крывiцкi.
Усё нармальна, бадзёра азваўся маёр. Я гэтую паперу з нумарам машыны забяру, праверым «артыста» на белым «мерседэсе». А цяпер галоўнае: пакумекаем над тваёй легендай, як лепш укаранiцца ў банду. Спадзяюся, ты справiшся
Астроўскi прачнуўся, як заўсёды, а шостай гадзiне. Адразу прыгадаў жонку, якая паехала ў Вiцебск да сына, i настрой крыху сапсаваўся. Ён быў рашуча супраць гэтай паездкi, але ж пераканаць Надзею было немагчыма. Прайшло паўгода, як сына прызвалi ў войска, а мацi ўжо якi раз пакацiла з вiзiтам, быццам не служыць хлопец, а ў турме сядзiць. Канечне, Сяргей мог больш напiсаць пра службу, не абмяжоўвацца адным словам, бо менавiта ягонае «нармальна» i гонiць Надзею ў дарогу.
«Cлужба праходзiць нармальна», у кожнай паштоўцы паведамляе сын, а Надзея, прачытаўшы гэта, нервуецца, некалькi дзён усё дапытваецца: «Што значыць нармальна? Што гэта за войска такое, калi пра яго можна сказаць адным словам? Усё, што там робiцца, таямнiца?»
«Канечне, таямнiца», iншым разам жартаваў Астроўскi, а Надзея абуралася ягонай «бессардэчнасцю» i абыякавасцю да лёсу сына i, не доўга думаючы, збiрала гасцiнцы i кiравала на вакзал. Так было i ўчора.
Апошнi тыдзень працоўны дзень маёра Астроўскага пачынаўся з сустрэчы з палкоўнiкам Качаном. Гутарка iшла пра раскрыццё забойства капiтана Бусла. Сённяшнi дзень таксама не быў выключэннем. Напрыканцы размовы Астроўскi паведамiў пра здарэнне з агентамi на фармацэўтычнай фабрыцы i выказаў меркаванне, што гэта не выпадковасць. Палкоўнiк незадаволена, спадылба зiрнуў на маёра i нервова забарабанiў алоўкам па стале. Потым перавёў цяжкi позiрк на свайго намеснiка, падпалкоўнiка Макрыцкага:
Што будзем дакладваць наверх?
Ляпсус, канечне, недаравальны, не падымаючы вачэй ад нейкiх папер, што ляжалi перад iм на стале, разважлiва зазначыў Макрыцкi. Толькi, слухаючы даклад Анатоля Пятровiча, у мяне склалася ўражанне, што ён нешта замоўчвае, недагаворвае. Магчыма, распрацоўваюцца iншыя версii? Не можа быць, каб спецыялiст ягонага ўзроўню два тыднi займаўся толькi фармацэўтычнай фабрыкай.
Палкоўнiк Качан быў даўнiм сябрам Астроўскага, добра ведаў маёра i нiколi не рабiў паспешлiвых высноў. Слухаючы Астроўскага, ён таксама адчуў, што той гаворыць не ўсё, але намеснiка не падтрымаў, не стаў настойваць на ўдакладненнi дэталей. Калi Астроўскi нешта замоўчвае, значыць, ёсць прычына.
Анатоль Пятровiч, Вы ўпэўнены, што на фабрыцы нашыя людзi правалiлiся? спытаўся Качан.
Усё, што здарылася з агентамi, выглядае як выпадковая недарэчнасць, але гэта афiцыйная версiя.
Значыць, пракол?
Так.
А прычына?
Iх можа быць некалькi, Астроўскi крыху памаўчаў i шматзначна ўсмiхнуўся, зiрнуў на задаволенага Макрыцкага. Мой недагляд, але дазвольце далажыць пiсьмова.
Рэзка зазванiў тэлефон, на якiм ганарлiва пузацiўся дзяржаўны герб, i Качан паспешлiва падняў слухаўку:
Палкоўнiк Качан слухае.
Макрыцкi з Астроўскiм ведалi, што гэта прамая сувязь з мiнiстрам. Макрыцкi напружана ўтаропiўся ў палкоўнiкаў твар, нават прыўзняўся са свайго месца. Ён быў худы, невысокага росту, а выцягнуты твар ў гэты момант нагадваў дыню. Чыста паголеныя шчокi раптам паружавелi, востры падбародак адвiс, халаднаватыя, сталёвага колеру вочы неспакойна блiшчэлi. Астроўскi непрыязна зiрнуў на падпалкоўнiка i раптам падумаў, што вочы ў Макрыцкага заўсёды халодныя i калючыя, нават калi ён смяецца. Яны не ладзiлi. Маёр недалюблiваў Макрыцкага праз ягоную беспрынцыпнасць, лiслiвасць перад вышэйшым начальствам i ганарлiвую напышлiвасць, нават грубiянства ў паводзiнах з падначаленымi.
Качан падчас размовы больш маўчаў, толькi зрэдку згодна падтакваў, i, калi нарэшце паклаў трубку, у кабiнеце надоўга запанавала цiшыня. Першы не вытрымаў Макрыцкi. Ён вiнавата зiрнуў на палкоўнiка, аблiзнуў сасмяглыя вусны i, не тоячы хвалявання, выдыхнуў: