Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин 21 стр.


 Ядвiга Станiславаўна,  спакойна, з цвёрдасцю ў голасе адрэкамендавалася Ядзя.

 Вы заўсёды такая сурёзная?  прапаноўваючы сесцi ў крэсла, спытаў Iван Фёдаравiч.

 З вамi, мужчынамi, трэба быць такой,  адказала Ядзя i, прыгадаўшы сваю ролю ў гэтай кампанii, вымушана, аднымi вуснамi ўсмiхнуўшыся, напеўна дадала:  Вунь, хоць бы ўзяць за прыклад Сяргея Мiкалаевiча.

 Ого, вельмi цiкава!  падахвоцiў Ядзю новы знаёмы.

 Калiсьцi ён быў баламутным Сержам, i, пакуль я трымала сурёзнасць, мы нават крышку кахалiся, нават падумвалi аб жанiхоўстве. Але, як толькi я стала несурёзнай i паддалася на ягоныя спакуслiвыя чары, Серж, наадварот, пасурёзнеў i доўга даводзiў, што жанiцьба справа важная, а каханне такое моцнае, што ад жаласцi да мяне не можа павесiць на шыю хамут, гэта значыць сябе.

Назад