Праз гадзiну Бусел прачнуўся, i яны моўчкi дакапалi яму. Фiлiн накiдаў у яе ламачча, i гэтак жа моўчкi пачалi закiдваць пяском.
А як жа аркестранты? выскаляючыся, смяяўся Бусел. I слова трэба сказаць. Так што, Васiль, гавары, а я паслухаю, нячаста такое здараецца.
Бусел упершыню назваў Фiлiна сапраўдным iмем, i Фiлiна ажно страсянула. Ён з удзячнасцю, пацяплелым, нават расчуленым позiркам паглядзеў на Бусла. Халадок i трывога, што поўнiлi душу, раптам расталi, у гэтую хвiлiну яму захацелася стаць ранейшым, не запэцканым крывёй i злачынствамi, захацелася на ўвесь свет крыкнуць, што ён нiякi не Фiлiн, а Васiль Мароз i хоча, каб людзi ведалi гэта.
Я не поп, унiкаючы Буславых вачэй, сiлячыся перамагчы хвiлiнную слабасць, панурыўся Фiлiн; ён адвярнуўся i таропка пачаў закiдваць зямлёй яму.
Калi справа была скончана, Бусел абапёрся на рыдлёўку i тэатральна, са скрухай у голасе, усклiкнуў:
Вось i ўсё, быў капiтан мiлiцыi Андрэй Бусел i няма.
Так будзе лепш, стомлена ўздыхнуў Фiлiн i сцiшана дадаў: Лепш для ўсiх нас.
Паслухай, Васiль, мне ўвесь час карцiць спытаць Бусел прымоўк, шукаючы патрэбныя словы. Што з табой здарылася? Мы ж разам збiралiся паступаць вучыцца ў школу мiлiцыi. Памятаеш, пра што марылi?
Чалавек мяркуе, Бог дае ухiлiўся ад прамога адказу Фiлiн i, не жадаючы дзялiцца асабiстым, дадаў: Маёй цяперашняй «прафесii» адвакат не патрэбны.
Больш былыя сябры-дэсантнiкi не размаўлялi, а дакладней, ад гаворкi ўхiляўся Фiлiн. Як толькi прыйшлi ў хату, ён, апрануты, у абутку, распластаўся на жалезным ложку i праляжаў, не мяняючы паставы, да самага вечара. Бусел некалькi разоў спрабаваў з iм загаварыць, але Фiлiн рабiў выгляд, што спiць.
Вечарэла. Апошнiя сонечныя промнi яшчэ слiзгалi па вершалiнах дрэў, а з лесу пачаў ужо выпаўзаць восеньскi халаднаваты, няўтульны змрок. Фiлiн нарэшце ўстаў, засмалiў цыгарку i, заклаўшы рукi за спiну, затупаў туды-сюды па хаце, думаючы пра нешта сваё. У хаце было цемнавата, шэрань, што прабiвалася ў вокны, асвятляла толькi два сталы з гарой непрыбраных бляшанак з-пад кансерваў i пустыя бутэлькi. Фiлiн кiнуў недакурак на падлогу i з нейкай незразумелай злосцю абцасам чаравiка расцёр яго ў пыл. Потым рэзка адсунуў ложак, адкiнуў некалькi дошак там была схованка.
Пад гэтымi дошкамi ёсць усё, што трэба для жыцця, прасiпеў ён i закашляўся.
Ты мяне хочаш справадзiць? спытаў Бусел.
Прышч у любы момант можа абявiцца, а цяпер i для яго ты нябожчык. Вазьмi харчу на некалькi дзён i перабiрайся ў хлеў, на сена. Калi мы зедзем, вернешся, Фiлiн выцягнуў са схованкi кансервы, хлеб у цэлафанавых пакетах, яшчэ нешта, закручанае ў паперу. Дакументы таксама вазьмi, знойдзеш дзе схаваць.
Бачу, ты не надта давяраеш Прышчу.
У маiм лексiконе такога слова няма. За Прышча не турбуюся, не адну справу правярнулi, i ён без мяне мала на што варты, думае не тым месцам
Бусел узяў дзве бляшанкi з тушанай ялавiчынай, цвердаваты бохан хлеба, некалькi вялiкiх, з кулак, цыбулiн.
Бяры болей, адядайся, на пусты жывот з мафiяй не паваюеш.
Якая там мафiя?! задзiрлiва засмяяўся Бусел. Хiба ты i Прышч мафiя?
Фiлiн моўчкi, няспешна паклаў дошкi на месца, падсунуў ложак i шматзначна ўздыхнуў:
Ты i сапраўды такi наiўны цi толькi прыкiдваешся?
У хаце зусiм сцямнела. Фiлiн згроб са стала ў кошык, якi невядома адкуль зявiўся, пустыя бутэлькi i недаедзены харч, падмёў падлогу.
Час перамянiўся, стомлена, быццам мiж iншым, прагаварыў Бусел i, цяжка ўздыхнуўшы, дадаў: Але ўсё засталося па-ранейшаму, нават горш.
Калмыкова, нашага нампалiта, памятаеш? пагардлiва, разумеючы, што трывожыць Бусла, прабасiў Фiлiн.
Такое не забываецца, адказаў капiтан.
Ён ведаў, што меў на ўвазе Фiлiн. Калi ў дэсантнiка Мароза на вучэннях не раскрыўся парашут i ён каменем ляцеў на зямлю, Бусел выпадкова ўхапiў асуджанага на смерць салдата за скручаныя парашутныя стропы. Тыя хвiлiны, што планавалi да зямлi, здалiся вечнасцю I м пашэнцiла звалiлiся ў невялiкую рачулку, што ўлетку перасыхае i ператвараецца ў ручаёк, а тады, вясной, яе глыбiня была ў рост чалавека, i гэта змякчыла падзенне. Пра герояў-дэсантнiкаў напiсалi газеты, яны атрымалi па дзесяць сутак водпуску, i Бусла прадставiлi да дзяржаўнай узнагароды. Толькi Калмыкоў запярэчыў, бо салдат-герой абавязкова павiнен быць камсамольцам цi камунiстам. У выпадку з Буслам атрымоўвалася нявыкрутка, ён быў беспартыйны. Калмыкоў выклiкаў салдата i цэлую гадзiну прыводзiў прыклады геройскiх учынкаў камсамольцаў ды камунiстаў у савецкiм войску, а напрыканцы размовы, здавалася, ужо i сам не мог уцямiць, як атрымалася, што геройскi ўчынак здзейснiў беспартыйны
Бусел i Фiлiн закурылi i, не згаворваючыся, выйшлi на вулiцу. З-пад вялiзных калматых ялiн падымаўся туман, якi, хаваючыся ў кустах i высокай траве, нясмела, але настойлiва поўз на паляну, блiжэй да хаты. Вячэрняя прахалода нагадвала, што апошнiя цёплыя вераснёўскiя днi сыходзяць, што хутка восень з непрадказальнымi дажджамi i начнымi замаразкамi.
Пасля душнай хаты Фiлiн з асалодай падставiў твар рэзкаватаму ветру i з задавальненнем удыхнуў лясны водар. Ён быў удзячны лёсу за гэтую сустрэчу з Буслам, якая прымусiла пераасэнсаваць, перагледзець жыццё, якiм жыў. Фiлiну стала спакойна, кацёл, што апошнiя гады бурлiў, вiраваў недзе ўсярэдзiне, пад самым сэрцам, якi трымаў думкi i волю ў пастаянным напружаннi, раптам знiк, растварыўся ў гэтым лясным тумане-прывiдзе, у векавых соснах, у вечаровым спакоi. На хвiлiну ён убачыў сябе ў тыя гады, калi яшчэ не зведаў штодзённага шчымлiвага страху, калi яшчэ верыў у сяброўства i разлiчваў на шчырую падтрымку, калi ведаў, што камусьцi патрэбны. Нечакана жаданы прывiд гэтак жа раптоўна знiк, i абцяжараныя неспакоем думкi мiжволi вярнулi Фiлiна ў сённяшнi дзень. Iмгненна пранеслася перад вачыма злачыннае жыццё, i мёртвая туга абцугамi ўпiлася ў сэрца.
«Усё магло быць па-iншаму, са скрухай падумаў Фiлiн, але што маем, тое маем».
Ён не адчуваў нi раскаяння, нi спачування да сваiх ахвяр, яго не грызла сумленне. Апошнiя гады толькi помста гарачай хваляй iрвалася з грудзей, рабiла яго злым i бязлiтасным. Упершыню гэтае пачуццё апякло сэрца i розум, калi вярнуўся з войска i знайшоў малодшую шаснаццацiгадовую сястру Кацярыну ў псiхушцы. Мацi, душачыся слязьмi, распавяла, што сястру згвалцiў сын старшынi калгаса. Суд быў, але дваццацiгадовы бэйбус атрымаў толькi два гады ўмоўна. Справу склалi так, быццам Кацярына i была ўва ўсiм вiнаватая, па-iхняму выходзiла, што яна наўмысна спакусiла хлопца. Суд прызнаў злачынцу вiнаватым часткова, бо дзяўчына была непаўналетняя.
Фiлiн не стаў шукаць праўды ў законах, а сам паехаў у Вiцебск, знайшоў гвалтаўнiка ў iнстытуцкiм iнтэрнаце i ўчынiў расправу
Што з табой? паклаў Бусел руку на плячо Фiлiна.
Фiлiн ад нечаканасцi скалануўся i, невiдушча паглядзеўшы на Бусла, кiнуўся ў хату. Калi капiтан увайшоў следам, Фiлiн ужо дапiваў двухсотграмовую шклянку гарэлкi, потым дрыжачай рукой налiў яшчэ палову i, не дыхаючы, каўтануў.
Ты што, блёкату абеўся? Бусел выхапiў бутэльку з рук Фiлiна.
Усё добра, цяпер ужо добра, унiкаючы Буславых вачэй, крыва ўсмiхнуўся Фiлiн. I не пазiрай на мяне, як на шызiка, яшчэ на сцяну не палез Душа балiць Толькi якая каму справа да гэтага? пяна ўсмiхнуўся Фiлiн.
Гэты ўспамiн заўсёды выклiкаў выбух непадкантрольных, супярэчлiвых пачуццяў, i з гадамi яму цяжэй i цяжэй было стрымлiваць сябе. Фiлiн разумеў, што некалi ў такiм стане ўтворыць нешта вельмi кепскае.
Ён чыркнуў запалкай, запалiў тоўстую жоўтую свечку, што стаяла ў напалову запоўненым недакуркамi слоiку. Кволы агеньчык асцярожна, але ўпарта праглынуў даўгаваты кнот i праз хвiлiну весела замiльгацеў. У хаце адразу стала неяк утульней, дым ад свечкi перабiў пах затхласцi i прэласцi.
Мо пагаворым? нясмела прапанаваў Бусел, які бачыў, што Марозу трэба раскрыцца, выгаварыцца.
Фiлiн i сапраўды нейкi момант вагаўся, спадылба паглядзеў на Бусла, быццам правяраючы на трываласць, i ўсё ж перамаглi выпрацаваныя гадамi падазронасць i скрытнасць. Ён крыху памаўчаў i забасiў зусiм пра iншае:
Я вырашыў даць табе тэлефон чалавека, якi падкiнуў нам гэтую работку.
Фiлiн нахiлiўся, падняў з падлогi пусты пачак з-пад цыгарэт, доўга корпаўся ў кiшэнях дажджавiка, што вiсеў на сцяне каля ложка. Нарэшце выцягнуў агрызак алоўка. На стале каля свечкi нашкрабаў на пачку лiчбы. Філін быў добра-такi пяны, але развагi не трацiў, поўнасцю кантраляваў сябе нават у словах:
Мянушка Вожык, больш пра яго ведаць сабе шкодзiць. Звернешся ў самым крайнiм выпадку. Скажаш, ад мяне Свой фотаздымак забяры ды рукамi не лапай, папера глянцавая, чым чорт не жартуе Калi пашэнцiць знойдзеш адбiткi пальцаў таго, хто паставiў на табе крыж. Маiх пальчыкаў не шукай, няма, Прышча таксама. I яшчэ фотку Гнiлога, калi засталася, схаваю, Фiлiн пяным позiркам агледзеў хату i тыцнуў пальцам у кут, дзе стаяў ложак, пакладу пад матрац, ён захiстаўся i няўпэўнена пасунуўся да ложка, на хаду прыпалiў цыгарку.
Праз некалькi хвiлiн апянелы Фiлiн захроп, раскiнуўшы рукi. Бусел выцягнуў зацiснутую памiж пальцаў спячага цыгарку i, прадчуваючы нядобрае, цяжка ўздыхнуў. Ён разумеў, што Фiлiн наўмысна напiўся, каб заснуць, не наплявузгаць лiшняга. Капiтан сеў да стала, асцярожна падсунуў фотаздымак блiжэй да агарка свечкi. У той дзень, калi фатаграфавалiся, яны разблыталi нялёгкi вузел i рашылi пакiнуць успамiн, тым больш што дзень быў святочны, поспех супаў з прафесiйным святам. Фатаграфаваў Мiкола Сушынскi. Прыгадалася, як лейтэнант доўга прыладжваў фотаапарат, мiтуслiва ўсiх рассаджваў, некалькi разоў прымяраўся на вольнае крэсла i ледзь паспеў заняць сваё месца, як спрацавала аўтаматыка. У цэнтры Бусел i Алесь Сарока Сарока не будзе здраднiкам: сябар яшчэ па мiлiцэйскай школе. На пярэднiм плане ў крэслах Федарэня i Глушакоў. Капiтан сiлiўся прыгадаць хоць што-небудзь, што магло кiнуць цень на хлопцаў, нiчога не прыпамiналася. Але ж як тады фотаздымак трапiў да Фiлiна?