Праз некалькi хвiлiн апянелы Фiлiн захроп, раскiнуўшы рукi. Бусел выцягнуў зацiснутую памiж пальцаў спячага цыгарку i, прадчуваючы нядобрае, цяжка ўздыхнуў. Ён разумеў, што Фiлiн наўмысна напiўся, каб заснуць, не наплявузгаць лiшняга. Капiтан сеў да стала, асцярожна падсунуў фотаздымак блiжэй да агарка свечкi. У той дзень, калi фатаграфавалiся, яны разблыталi нялёгкi вузел i рашылi пакiнуць успамiн, тым больш што дзень быў святочны, поспех супаў з прафесiйным святам. Фатаграфаваў Мiкола Сушынскi. Прыгадалася, як лейтэнант доўга прыладжваў фотаапарат, мiтуслiва ўсiх рассаджваў, некалькi разоў прымяраўся на вольнае крэсла i ледзь паспеў заняць сваё месца, як спрацавала аўтаматыка. У цэнтры Бусел i Алесь Сарока Сарока не будзе здраднiкам: сябар яшчэ па мiлiцэйскай школе. На пярэднiм плане ў крэслах Федарэня i Глушакоў. Капiтан сiлiўся прыгадаць хоць што-небудзь, што магло кiнуць цень на хлопцаў, нiчога не прыпамiналася. Але ж як тады фотаздымак трапiў да Фiлiна?
Прайшло дзве гадзiны, свечка ў слоiку дагарала, i цяпер ад яе было больш чаду, чым святла. Бусел усё яшчэ таропiўся на твары сяброў i калег, як у кутку на ложку заварушыўся Фiлiн.
Не можаш наглядзецца? кплiва, яшчэ пяным голасам рагатнуў ён i са злосцю дадаў: Ну-ну, глядзi, хто падмiргне той i злыдзень, удвая цi нават утрая большы за мяне.
Мне трэба ў Мiнск, думаючы пра сваё, прагаварыў Бусел, i чым хутчэй, тым лепш.
Паспееш з козамi на торг, паблажлiва прабурчэў Фiлiн i сонна, лянотна пазяхнуў. Спяшацца трэба пры лоўлi блох, а ў тваiм выпадку гэта на руку ворагам, ды i мне адразу прыйдуць кранты.
А ты iм навошта?
Як толькi твая персона абявiцца пад сапраўдным прозвiшчам, адным словам, рассакрэцiцца, мне канец, будзе шукаць i мiлiцыя, i мафiя Я ж усё падстроiў, а гэта па нашых законах не даруецца Толькi я разлiчваю, што ты не дурань, разумееш, што да чаго, i сам галаву ў пятлю не ўсунеш. А пакуль будзеш разбiрацца, шукаць сваiх крыўдзiцеляў, я знiкну, а з грашыма Фiлiн паўсюль пан.
Праз два днi у шэсць гадзiн ранiцы у хлеў, дзе на гарышчы ў сене Бусел уладкаваў ляжанку, заехала машына. Прышч заглушыў рухавiк, моцна бразнуў дзверцамi i паспешлiва, подбегам пашкандыбаў да хаты. На ганку басанож ужо стаяў Фiлiн i лянотна пазяхаў. Бусел загадзя раскалупаў у страсе некалькi дзiрак, каб бачыць, што робiцца наўкол, i цяпер прылiп тварам да халаднаватага, крохкага шыферу. Хата i панадворак былi як на далонi.
Усё выйшла, як ты задумаў, Прышч, задаволена скалячыся, трос газетай над галавой. Мянты праглынулi нажыўку. А дзе наш? Пара з iм палiчыцца, у мяне рукi свярбяць.
Наш занадта шустры аказаўся, абыякава кiнуў Фiлiн, узяў у Прышча газету, разгарнуў. Ну вось i некралог, амаль своечасова, Фiлiн улавiў у вачах Прышча недавер i раздражнёнасць і паблажлiва ляпнуў хаўруснiка па плячы: Мент спрабаваў уцячы, прыйшлося замачыць. Пойдзем пакажу, дзе засыпаў, толькi на ногi што-небудзь абую.
Прышч роспачна пачухаў патылiцу, зласлiва цвыркнуў слiнай:
Шкада, што без мяне
Праз хвiлiну Фiлiн i Прышч знiклi ў лесе. Бусел не вытрымаў, таропка слiзгануў па сене ўнiз, да машыны, i хуценька, прафесiйна агледзеў, што было ўсярэдзiне, спадзеючыся знайсцi якiя-небудзь дакументы: вадзiцельскiя правы цi што iншае. Але, акрамя некалькiх круглых боханаў хлеба, кавалка сыру, дзясятка тонкiх батонаў вэнджанай каўбасы ды скрынкi з гарэлкай, у машыне нiчога не было.
«Пэўна, Прышч разлiчвае тут адсядзецца, падумаў Бусел; ён быў задаволены тым, як разгортвалiся падзеi, i ўсё ж душу раздзiралi неспакой i крыўда. Як нахабна i проста Фiлiн абвёў вакол пальца крымiнальны вышук, разважаў капiтан. Значыць, калi ў газеце надрукаваны па мне некралог, Гнiлога знайшлi i пахавалi як Бусла Ну што ж, цяпер у мяне рукi вольныя, мы яшчэ паваюем!»
Бусел не стаў рызыкаваць i, залезшы ў сваю схованку, чакаў, пакуль Фiлiн з Прышчом вернуцца. Нейкi час яго неадчэпна, як насланнё, непакоiла думка: цi быў на могiлках салют?..
Фiлiн вяртаўся пануры, засяроджаны, нават злы. Ён iшоў, глыбока засунуўшы рукi ў кiшэнi, а Прышч, бы пабiты сабака, трусiў збоку. Ён штосьцi iмпэтна даводзiў Фiлiну, забягаў то з аднаго боку, то з iншага i ўсё стараўся зазiрнуць хаўруснiку ў твар. Фiлiн не звяртаў на Прышча ўвагi, але каля ганка спынiўся i нейкi час панура слухаў блытаную балбатню. Бусел нiчога не мог зразумець з таго, што гаварыў Прышч. Раптам Фiлiн кароткiм рэзкiм ударам садануў хаўруснiка кулаком, i той змоўк на паўслове i з разяўленым ротам, быццам сноп, ссунуўся на зямлю. Фiлiн, не звяртаючы на ляжачага анiякай увагi, пiхнуў нагой дзверы, ды так, што тыя ледзь не вывалiлiся зусiм, i, нахiлiўшыся, знiк у хаце. Прышч доўга ляжаў беспрытомна, раскiнуўшы рукi. Нарэшце заварушыўся, стаў на каленi, памацаў рукой скiвiцу i пацiху, хiстаючыся, узняўся на ногi, пасунуўся да студнi.
Фiлiн вяртаўся пануры, засяроджаны, нават злы. Ён iшоў, глыбока засунуўшы рукi ў кiшэнi, а Прышч, бы пабiты сабака, трусiў збоку. Ён штосьцi iмпэтна даводзiў Фiлiну, забягаў то з аднаго боку, то з iншага i ўсё стараўся зазiрнуць хаўруснiку ў твар. Фiлiн не звяртаў на Прышча ўвагi, але каля ганка спынiўся i нейкi час панура слухаў блытаную балбатню. Бусел нiчога не мог зразумець з таго, што гаварыў Прышч. Раптам Фiлiн кароткiм рэзкiм ударам садануў хаўруснiка кулаком, i той змоўк на паўслове i з разяўленым ротам, быццам сноп, ссунуўся на зямлю. Фiлiн, не звяртаючы на ляжачага анiякай увагi, пiхнуў нагой дзверы, ды так, што тыя ледзь не вывалiлiся зусiм, i, нахiлiўшыся, знiк у хаце. Прышч доўга ляжаў беспрытомна, раскiнуўшы рукi. Нарэшце заварушыўся, стаў на каленi, памацаў рукой скiвiцу i пацiху, хiстаючыся, узняўся на ногi, пасунуўся да студнi.
«Што памiж iмi здарылася? назiраючы за Прышчом, не мог зразумець Бусел. За што Фiлiн пабiў хаўруснiка?»
Прышч вывернуў на галаву вядро вады i, цвыркаючы крывавай слiнай, увайшоў у хату. Адразу да Буславага слыху даляцелi крыкi, лаянка, але прычыну сваркi ён разабраць не мог. Бусел прыгадаў лесвiцу, што стаяла ў невялiкiх сенцах i вяла на гарышча. Рашэнне прыйшло адразу. Ён таропка скiнуў чаравiкi, басанож слiзгануў унiз i, хаваючыся за машынай, прыслухаўся. Гаманiлi цiшэй, чулася лаянка Фiлiна i скавытанне Прышча. Не заўважыўшы нiчога падазронага, Бусел, прыгнуўшыся, джгануў да блiжэйшага кута хаты i прысеў у кустах. Твар, рукi, ногi апякла жыгучка, i толькi Бусел наважыўся перабегчы блiжэй да сенцаў, як раптам гаворка ў хаце сцiхла, i амаль адразу на вулiцу вывалiўся расчырванелы, расхрыстаны Прышч. Капiтан, тулячыся блiжэй да хаты, у самую рослую крапiву, сцiшана назiраў за бандытам.
Цьфу ты, мацюкнуўся i харкнуў крывёй злачынец.
Ён зласлiва, нядобра некалькi разоў азiрнуўся на вокны i, мармычучы праклёны, трымаючыся рукой за скiвiцу, паплёўся да студнi. Але на паўдарозе спынiўся i, быццам нешта прыгадаўшы, борздка крутнуўся i праз хвiлiну зноў знiк у хаце. Зласлiвая рашучасць, што кiравала Прышчом, нiчога добрага не прадвяшчала.
Бусел з задавальненнем заўважыў, што дзверы ў хату засталiся адчыненыя, i ён, не раздумваючы, кiнуўся ў сенцы, адтуль па-кашачы нячутна слiзгануў па лесвiцы на гарышча i затаiўся на нейкiх старых, сплеснелых анучах. Спярша капiтан нiчога не чуў, акрамя ўдараў уласнага сэрца, але ў нейкi момант навакольную цiшыню ўзарваў пiсклявы, iстэрычны крык Прышча:
Паскуда, ты мне выбiў зуб! Ды я цябе за гэта!..
Ён не дагаварыў, пачуўся глухi ўдар, потым яшчэ Да Буславага слыху данеслiся валтузня i енк, больш падобны да сабачага скуголення.
Ты засвяцiўся, казёл пляшывы, i яшчэ рот свой паганы разяўляеш! зласлiва прасiпеў Фiлiн. Ведаеш, што за гэта бывае?
На нейкi момант у хаце запанавала цiшыня.
Ну, не ўтрымаўся, пачуўся ўмольна-плаксiвы голас Прышча, ад ягонай злосцi не засталося i следу. Але ж справа надзейная, возьмем у два, а то i ў тры разы больш, чым атрымалi за мянта, там, як пiць даць, шмат золата i даляраў.
Ты Вожыку гаварыў пра заказчыцу?
Яшчэ чаго, ён адразу галаву адкруцiць.
Трэба было б, памякчэў голас Фiлiна.
Ты не турбуйся, справа надзейная, камар носа не падточыць, па-свойму зразумеўшы гэтую змену, таропка загаварыў Прышч. Ды i не засвяцiўся я, наша сустрэча выглядала выпадковай. З могiлак зарулiў да Вожыка, а тут i яна выходзiць. Я адразу ўцямiў, што за птушка, нешта штурханула даведацца, дзе жыве. Цяпер мы адной вяровачкай моцна павязаны, а каля яе i пагрэцца можна. Прасачыў за кабетай да самай хаты, тут i пашэнцiла: ейная дачка, саплячка гадоў дзесяцi, згубiла сабаку.
Прышч нечакана замоўк. Бусел ад нецярплiвасцi заварушыўся i датыкнуўся нагой да нечага шклянога, але, на ягонае шчасце, усё абышлося, Фiлiн i Прышч звону не пачулi. Дзверы ў хату прачынiлiся, i, выходзячы ў сенцы, Фiлiн спытаў:
Пры чым тут сабака?
А пры тым, што не знайшлi яны свайго падстрыжанага пад iльва пудзеля, а як толькi знiклi ў падездзе, ён абявiўся i, быццам знарок, падбег да маёй машыны. Я падазваў пудзеля, а на ашыйнiку бляшанка з гравiроўкай адраса i тэлефона. Тут мяне i асянiла, ухапiў сабаку за павадок i завёў у кватэру. I, скажу табе, не кватэра, а музей, трэба «ставiць», пакуль хто iншы гэтага не зрабiў.
Фiлiн з Прышчом выйшлi з хаты, i Бусел больш не чуў iх гаманы, сцiшана ляжаў, асэнсоўваючы пачутае. Праз гадзiну ў сенцы ўвайшоў расчырванелы, злы Прышч i паспешлiва прачыкiльгаў у хату, моцна бразнуўшы дзвярыма. Яшчэ праз паўгадзiны абявiўся Фiлiн. Хаўруснiкi адразу селi снедаць i пiць гарэлку. Буслу больш не было патрэбы тут заставацца. Ён пацiху спусцiўся з гарышча, нячутна выйшаў на вулiцу i праз некалькi хвiлiн ужо ляжаў у сваёй бярлозе.