Дагератып - Людміла Іванаўна Рублеўская


Людміла Рублеўская

Дагератып

Дэкадансны раман


КНІГА ЗНЕШНЯГА КОЛА

Раздзел першы. Падезд з шахматнай падлогай


Гэта было ў той год, калі ўсе пачалі насіць кашулі ў краткі.

Быццам вуліцы запоўніліся каўбоямі.

І гэта было падобна, як бы статак гуляўся ў пастухоў.

Яшчэ ў той час у горадзе паўсюль замест асфальту клалі новую плітку. Дакладней, здзеклівае падабенства брукаванкі. Шэрыя ці ружаватыя кавалкі бетону мясцовай вытворчасці вельмі хутка трэскаліся, а паколькі зазвычай іх укладвалі ў вільготную зямлю - а халера яго чакаць, пакуль высахне, яны распаўзаліся ўбакі, як гнілое сукно, дыбіліся неахайнымі хвалямі, па якіх было нават весела скакаць. Тым больш у маіх Чаравіках. Менавіта так, з вялікай літары. Суперскія Чаравікі, якія ўдалося набыць хаця б ужыванымі, праз інтэрнэт, затое - чорна-бліскучыя,

з цяжкой «жаўнерскай» скуры, прашытыя суровымі ніткамі... Хех! Навюткія такія ж за маю журналісцкую паўстаўку не купіш.

Дарэчы, яшчэ пашанцавала на гэтую паўстаўку, мне ж засталося апошні курс давучыцца, а ўжо цяпер не баліць галава пра размеркаванне.

Затое баліць - пра жытло. Праўда, якраз зявіўся шанец гэтую праблему бліскуча вырашыць. Знаёмы хлопец зязджае па нейкім гранце займацца сваёй біялогіяй-заалогіяй-пацукалогіяй, а паколькі акрамя тае пацукалогіі (ці прусакалогіі) нічога яго, падобна, па жыцці не цікавіць, прапанаваў сваю кватэру, у самым цэнтры места, абсалютова бясплатна ў карыстанне дзвюм правінцыяльным студэнтачкам. На шчасце, Наста, мая сяброўка і суседка па здымным жытле, зехала на тыдзень да бацькоў, і ўсе ўражанні візіту - мне, мне адной!

Машыны ляцелі па праспекце так мэтанакіравана, быццам кожная везла сэнс жыцця, але, мяркуючы па смуродзе, які пасля іх заставаўся, гэта быў не вельмі добры сэнс. Я дастала смартфон і патыцкала пальцам у экран, павялічваючы фрагмент карты з патрэбным мне домам. Ого, гэта той самы, з дзвюма скульптурамі перадавых калгасніц на карнізе і кніжнай крамай на першым паверсе! Крутая кватэрка...

Высока нада мной перадавыя калгасніцы, прыціскаючы да магутных грудзей па снапе, перавязаным стужкай, пазіралі ў шэрае восеньскае неба цяпер ужо майго горада сляпымі каменнымі вачыма. І зерне ў іх каласах было каменнае. А млын заснавальніка горада, волата Мянеска, які перамолваў камяні, даўно спыніўся, і не было нікому справы да хлеба прамінулых стагоддзяў.

Падезд нагадваў пра тыя часы, калі па вітых лесвіцах з каванымі мадэрновымі рашоткамі дзелавіта падымаліся людзі ў фуражках з зорачкамі, а той, за кім яны ішлі, сігаў у лесвічны пралёт...

Да не, гэта я рамантызую. Ніхто не сігаў... У гэтым я ўпэўнілася, калі працавала над серыяй артыкулаў пра беларускіх літаратараў з таварыства «Маладняк». Сядзелі па кватэрах і чакалі арышту - паэты, празаікі, навукоўцы... Трэсліся пад коўдрамі, трымалі ў калідоры клуначак з неабходнымі для турмы рэчамі, прыслухоўваліся начыма да крокаў па лесвіцы: не, не да нас! Далібог, не да нас! І суцяшаліся: я ж нічога кепскага савецкай уладзе не зрабіў, я ж за яе, ёсць больш вінаватыя! Нават калі арыштуюць, разбяруцца! Ну не можа быць, каб вось так, нізавошта...

Магло. І было.

Я пісала артыкул за артыкулам, і зяўляліся ўсё новыя імёны, вартыя згадкі... І пакуль гэта будуць друкаваць у газеце, якую распаўсюджваюць па бібліятэках, пакуль яна будзе заставацца беларускамоўнай і пакуль будзе магчымасць працаваць у архівах, нават атрымліваючы менш, чым каштуюць не ношаныя мае боты, нават з тым, што даводзіцца пісаць шмат інфармацыйнай нецікавай лухты і бегаць з дыктафонам па начальніцкіх прэсухах - я не звольнюся...

Мне яшчэ ў дзяцінстве мама казала, што я не ад гэтага свету.

А па-мойму, дык кожны сам выбірае, у якім свеце яму жыць. Іх жа насамрэч многа, практычна паралельных, светаў, дзе ўмоўны шматок сена матляецца, падвешаны на вяровачцы, перад пысай даверлівага асла, змушаючы яго ісці і ісці, і валачы за сабой сваё жыццё.

Пра свой матывуючы «шматок сена» я вам распавяла...

А падлога ў гэтым падездзе нагадвае шахматную дошку. Чорныя і белыя пліткі-ромбікі, быццам ты ўнутры атракцыёна, які стварае прасторавыя ілюзіі.

Атракцыён сапраўды быў... Такімі ж пліткамі-ромбікамі быў выкладзены падезд, дзе знаходзіўся музей аднаго савецкага паэты, пра які я напісала рэпартаж. Надта ж уразіла ўсё - і злавесна-ціхі падезд з рашоткамі і вітражамі ў стылі арт-нуво, і вельмі савецкая экспазіцыя, дзе красаваліся шматлікія ўзнагароды і пасведчанні паэта, а пра ягоную рэпрэсаваную радню і расстраляных сяброў нічога... А паколькі я яшчэ згадала, што сюды рэдка ходзяць наведнікі, кабеты, якія кіравалі музеем, закідалі ўсе інстанцыі і мяне асабіста абуранымі скаргамі і патрабаваннем мяне, нахабную і недасведчаную, «привлечь по всей строгости». Якраз цяпер я была ў стадыі чакання... ну, не арышту - але чагось таксама непрыемнага... Праўда, звольняць наўрад - я ж дзеўка «пісучая», як у нашай тусоўцы кажуць... Але прыкра было, праўда. Затое гэтую прыкрасць можна выкарыстаць і для Справы - каб лепш зразумець сваіх герояў, якія таксама зведалі даносы і дурныя абвінавачванні.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

А вось і патрэбная кватэра... На самым верхнім паверсе, дзесьці непадалёк вартуюць дах каменныя калгасніцы. Дзверы старыя, з натуральнага дрэва... Ад нумара засталася адна металёвая лічба, другую можна адгадаць па цёмным адбітку: «37».

Як для мяне, дык запомніцца на раз, самы расстрэльны год: 1937.

Блін, толькі не дрыжэць... Не чырванець, не пацець, не зглытваць сліну і не адводзіць вочы, як гімназістка! А сэрца пад акампанемент званка ўсё прыспешвалася... Баязліўка, закаханая дурында.

Высокая і шэравокая прычына маёй панікі, Гальяш, адчыніў і ветліва адыйшоўся ўбок, прапускаючы мяне ў кватэру. Вядома, ён быў у кашулі ў краткі. Зялёна-белыя.

- Прывітанне... Сімка.

Перад маім імем была зразумелая паўза. Звыкнуць трэба, так звяртацца да ў прынцыпе сурёзнай дзяўчыны (спадзяюся, што раблю менавіта такое ўражанне). Але сваё імя па пашпарце «Серафіма» я ненавідзела настолькі, што сама вырашыла з яго паздзеквацца. Сімка - гэта і мой нік у сеціве, і тэст падчас знаёмстваў. Калі пачынаюць перапытваць: «Як, як?», альбо расцягваюць вусны ў паблажлівай усмешцы, я залічваю гэтых людзей у паралельны свайму свет. Гальяш у свой час проста паціснуў руку і зазірнуў мне ў вочы сваймі шэрымі вачыма, такімі светлымі на смуглявым твары - не ад прыроды смуглявым, а ад загару вечных вандровак. Дый у самога імя было на сучасны слых дзіўнаватае. Гальяш, беларуская форма звыклага «Ілля».

Прызнацца, менавіта ягонае імя давала мне найбольшую надзею... Пэўна ж, чалавек дэманструе сваю зацікаўленасць беларускай культурай, а значыць, мы паразумеемся?

Але я вельмі хутка пераканалася, што нічога ён не дэманструе. Проста, як і я, не любіць свайго імя па пашпарце.

Ён амаль увесь час маўчаў. Дзень народзінаў маёй аднакурсніцы быў шчабятлівы і крэатыўны, з «гадальнымі» піражкамі і конкурсам «дастань яблык з вады зубамі». Абслінены яблык я чапаць не стала, з піражка выцягнула прамасленую паперку з абяцаннем «вялікага і светлага кахання», непрыкметна скамечыла і сунула ў кішэню джынсаў. Гальяш таксама пазбягаў «крэатыву», на спробы яго «растармасіць» адказваў елазубай усмешкай, а паколькі ён быў высокі, плячысты і няспешны, звалачы яго з канапы гвалтам было нікому не пад сілу.

І што яму напрарокаваў піражок імянінніцы, я так і не даведалася.

Толькі пад канец вечарыны Гальяш трохі разгаварыўся - пра апошнюю экспедыцыю... Я так і не ўцяміла, куды менавіта, але на балаты. Змрочныя такія, бясконцыя беларускія балаты. Расказваў цікава: пра злітыя журавінамі паляны, птушак, якія крычаць, як немаўляты, параненага лася, якога выцягнулі з дрыгвы - а цалкам магчыма, ён проста сам пайшоў туды паміраць. Я глядзела, як хлопец падчас аповеду няўважна адкідвае пяцярнёй доўгі русявы чуб, як пасміхаюцца ягоныя вусны з цвёрдым «мужчынскім» абрысам, як на шчацэ бялее маленькі стары шнар... І ра­зумела, што папалася. І вельмі няўдала.

Гэты малады чалавек не цікавіўся беларускай літаратурай, у яго мелася дзяўчына, і ён у хуткім часе павінен быў зязджаць за мяжу.

Пасля мы яшчэ некалькі разоў сустракаліся ў той жа кампаніі - глядзелі фестывальныя фільмы, потым абмяркоўвалі іх у кавярні, аднойчы Гальяш нават праводзіў мяне дахаты - ну, не тое, што праводзіў, яму проста было па дарозе, і, акрамя сяброўскіх размоў, нічога не здарылася...

А цяпер і не здарыцца. І я буду жыць у гэтай кватэры з высокай столлю, з пафарбаванымі яшчэ за савецкім часам жоўтай крэйдавай фарбай сценамі і цяжкой бронзавай люстрай, у якой не хапае лямпачак... І вышукваць сляды былога гаспадара, і адгадваць, ад чаго ўтварылася гэтая драпіна на сцяне, і гэтая пляма на сталешніцы...

- Праходзь, пакажу, дзе што.

А ў мяне ўзнікла пакутлівая дылема: здымаць ці не здымаць чаравікі? Зняць - выявіць сябе выхаванай дзяўчынкай, тым больш і гаспадар у гумавых сініх «хлёпанцах», як кажа мая бабуля, і такія ж запасныя «хлёпанцы» для гасцей стаяць у вітальні... Але вельмі верагодна, што чорныя мае калготкі парваліся на вялікіх пальцах, і я буду крадма і пакутліва сцягваць дзіркі ўбок, каб пальцы з іх не вытыркаліся, і больш ні пра што думаць не змагу, акрамя як заўважыць хлопец, што я ў дзіравым, альбо не.

Паркет чысты, але лакам не блішчыць... А, пашкандыбаю ў сваіх жаўнерскіх чаравіках, выяўлюся такой нефармалкай.

Падчас азнаямляльнай экскурсіі я глядзела ў шырокую спіну біёлага, і гэта здорава адцягвала ад успрыняцця інфармацыі, яна даходзіла да свядомасці як праз пылавы фільтр. З суседзямі асцярожна, старыя «актывісты», зрэагуюць на любы гучны «чых». Кран падцякае, пастараюся памяняць перад адездам пракладкі. На гаўбцы барахло, якое ўсё варта выкінуць, але калі знойдзеце, што скарыстаць - калі ласка. Ровар, дарэчы, яшчэ на хаду. Талеркі ўсялякія ды рондалі маюцца, мыць ці не мыць - вырашаць вам. Тэрарыумы-серпентарыі свае я дамовіўся ўжо, дзе прыстроіць, не зважай на іх. Вось кнігі і часопісы прашу ўсё-ткі не выкідваць. Мог бы - забраў, але за акіян валачы не выпадае. Да таго ж, можа, прыйдзецца вяртацца.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Праходзь, пакажу, дзе што.

А ў мяне ўзнікла пакутлівая дылема: здымаць ці не здымаць чаравікі? Зняць - выявіць сябе выхаванай дзяўчынкай, тым больш і гаспадар у гумавых сініх «хлёпанцах», як кажа мая бабуля, і такія ж запасныя «хлёпанцы» для гасцей стаяць у вітальні... Але вельмі верагодна, што чорныя мае калготкі парваліся на вялікіх пальцах, і я буду крадма і пакутліва сцягваць дзіркі ўбок, каб пальцы з іх не вытыркаліся, і больш ні пра што думаць не змагу, акрамя як заўважыць хлопец, што я ў дзіравым, альбо не.

Дальше