Дагератып - Людміла Іванаўна Рублеўская 2 стр.


Паркет чысты, але лакам не блішчыць... А, пашкандыбаю ў сваіх жаўнерскіх чаравіках, выяўлюся такой нефармалкай.

Падчас азнаямляльнай экскурсіі я глядзела ў шырокую спіну біёлага, і гэта здорава адцягвала ад успрыняцця інфармацыі, яна даходзіла да свядомасці як праз пылавы фільтр. З суседзямі асцярожна, старыя «актывісты», зрэагуюць на любы гучны «чых». Кран падцякае, пастараюся памяняць перад адездам пракладкі. На гаўбцы барахло, якое ўсё варта выкінуць, але калі знойдзеце, што скарыстаць - калі ласка. Ровар, дарэчы, яшчэ на хаду. Талеркі ўсялякія ды рондалі маюцца, мыць ці не мыць - вырашаць вам. Тэрарыумы-серпентарыі свае я дамовіўся ўжо, дзе прыстроіць, не зважай на іх. Вось кнігі і часопісы прашу ўсё-ткі не выкідваць. Мог бы - забраў, але за акіян валачы не выпадае. Да таго ж, можа, прыйдзецца вяртацца.

Вычутае ў апошняй фразе змусіла здрыгануцца: «прыйдзецца». Гэта значыць, вяртацца не збіраецца.

Я нарэшце ўважліва азірнулася: так, гэта кватэра чалавека, які сабраўся ў бежанцы. Дыван скручаны, як вялізны пыльны вусень. Перавязаныя стосы кніг ляжаць проста на падлозе, побач са спакаванымі валізамі, у парасчыненых шафах гуляе паветра. Ой, а вось і згаданыя серпентарыі- тэрарыўмы... У шкляных скрынках, адмыслова падсвечаных, нечалавеча марудна варушыліся істоты, з якімі я не жадала мець ніякіх зносінаў, нават на адлегласці. Ніколі не зразумею людзей, якія могуць жыць побач з гэтай гадасцю... Не, я ўсведамляю своеасаблівую прыгажосць і гэтай срабрыста-зялёнай змяюкі, што ляніва гоніць свае кольцы вакол нейкай карчажыны, і вунь таго гіганцкага павука, які трымаецца ўсімі расстаўленымі валасатымі лапамі за кавалак цагліны, і чарапахі, якая меланхалічна пускае бурбалкі, высунуўшы звыродліва маленькую галаву, падобную да гнілога карэньчыка, з-пад вады... Супэр, усе прыгожыя, усе хай жывуць... Толькі не побач са мной!

Я кінула ўважлівы позірк на гаспадара кватэры: што з ім не так, не можа быць, каб чалавек, які спіць здаровым сном побач з жывым тарантулам, што перабірае калматымі лапкамі, быў зусім нармальны...

З другога боку, мае апантаныя архіўныя вышукі «за так» і слёзы над запырсканымі крывёй стэнаграмамі допытаў таксама камусьці падаюцца прыкметай душэўнай хваробы.

На пісьмовым стале стаяў расчынены ноўтбук, на маніторы якога млява плаваў, як яшчэ адна пачварка ў празрыстай скрынцы, лагатып Windows. А побач у шкляной рамачцы фота: Гальяш у кашулі ў краткі, толькі чорна-чырвоныя, а ля яго - галава да галавы - вясёлая прыгожая дзеўка ў каўбойскім капелюху і чорнай цішотцы. Гарэзлівыя цёмна-бліскучыя кудзеры дзеўкі змяшаліся з русявымі валасамі біёлага, які тады адрасціў іх ледзь не па плечы.

Гэта тая самая Лера, што чакае яго ў каліфарнійскім універсітэце.

Што ж, ручніком ім дарога... Будуць разам ездзіць па прэрыях і збіраць тарантулаў.

- Халера, здаецца, цэлы тыдзень рэчы перабіраў, але гэта ж кватэра дзеда і прадзеда, тут ва ўсіх закутках нейкая старызна, - вінавата прагаварыў Гальяш, азіраючыся па баках. - На антрэсолі і ў камору яшчэ нават не зазіраў.

- Дык давай дапамагу, - нечакана для самой сябе прапанавала я. І, злавіўшы разгублены позірк, паспешліва патлумачыла:

- Мне ж, урэшце, тут жыць. Усё роўна буду прыбірацца.

Гальяш трохі павагаўся - так званая джэнтльменская паўза, потым крытычна агледзеў мяне - джынсы, чорная байка, цалкам прыдатна для нечарговага суботніка, пакорпаўся ў плеценай скрынцы, якая стаяла ў куце пакоя, і кінуў мне пад ногі паношаныя жаночыя чорныя паўкеды якраз майго памеру.

- З мяне гарбата.

Усё-ткі з ім проста. І паўкеды - не хлёпанцы, дзіркі ў калготах схаваюць (а дзіркі якраз былі, як я ўпэўнілася, сцягнуўшы нарэшце ў вітальні боты).

Каб весялей працавалася, Гальяш уключыў на ноўце музыку, прычым падборка была самая дзіўная. Дэпрэсіўныя скавытанні «Металікі» змяняліся энергічным «Хто ты гэткі? Свой, тутэйшы! Чаго хочаш? Долі лепшай!», меладычнае пяшчотнае «Алоха» гавайскага спевака Камакавівы, які загінуў, задушаны ўласным тлушчам - фолк-рокам фэнтэзійнага шкталту. Пра рыцараў, эльфаў і цмокаў. Асабліва да гаспадара падыходзіла песенька пра Міхеля, у якога ёсць калодзеж, у якім жыве Ундзіна. І нічогенька таму мужыку больш не трэба, ні гаспадыні ў хаце, ні золата, ні кароны, ні трона. Бо «ў Міхеля ёсць калодзеж, у калодзежы ёсць Ундзіна».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Каб выцягнуць усе транты з кладоўкі, спатрэбілася не менш за гадзіну. Падшыўкі «Нового мира» і «Науки и жизни» сямідзясятых гадоў, перавязаныя «шпагатам» - скручанай з жаўтлява-брунатнай паперы вяровачкай, мех старога мужчынскага абутку, выцвілыя балоневыя курткі, радыёла, набор медыцынскіх банак у палатняным мяшэчку... Музей сац-арта.

- Слухай, і не шкада табе зязджаць? - не вытрымала я. Гальяш трохі прамарудзіў, перш чым кінуць у кучу хламу, асуджанага на сметніцу, настольную лямпу на гнуткай металёвай ножцы, але без абажура, шнура і лямпачкі.

- А што я тут забыўся? - адказ прагучаў нечакана злосна-тужліва, нібыта той, хто гаварыў, сам сябе пераконваў. - Магчымасцяў для працы

- трохі больш, чым ніякіх, выбіць фінансаванне экспедыцыі - лягчэй самому ў жабу ператварыцца. Тэма мая нікога тут не цікавіць, бо каўбасы ад яе не прырасце.

- А родныя? - не здавалася я. - Не засумуеш?

- Маці без мяне цудоўна абыходзіцца ўжо дваццаць гадоў, - Гальяш страсянуў русявым чубам. - Жыве ў Швецыі, дзе ў яе іншая сямя, і два мае зводныя браты там таксама па мне не плачуць. Бацьку ўвогуле не ведаю. Мяне выхоўвала бабуля. Яна калісь сышла ад майго дзеда - доктара навук і ўладальніка гэтай кватэры, у хрушчоўку да простага інжынера па пральных машынах. У той час, дарэчы, гэта была супер-тэхніка, кшталту нана-тэхналогій. Нічога сабе сямейка, так? Мае першыя ўспаміны - я лаўлю ў лазенцы павукоў, саджаю ў слоік і адчуваю сябе непатрэбным і падкінутым, як Гары Потэр да Хогвардса.

Я агледзела ўпэўненую постаць гаспадара і не змагла ўявіць яго затурканым худзенькім Гары Потэрам у каморы альбо лазенцы. Да таго ж я ва ўласнай сямі расла маленькім боствам, для якога тата прыладжваў на балконе гамак, мама шыла касцюмы прынцэсы, а бабуля не клала ў варыва цыбулі, якой я не цярпела, і мне цяжкавата ўявіць іншае дзяцінства.

- А я думала, ты ў гэтай кватэры вырас...

Гальяш шпурнуў у кучу хламу гумавую грэлку калісьці бэзавага ко­леру.

- Дзед так і не ажаніўся другі раз і ўпарта ваяваў з бабуляй за права выхоўваць дачку, пасля - мяне. Я яго баяўся - ён быў чалавек дужа суворы. Бабуля так і тлумачыла свой учынак: маўляў, у экс-мужа зверху касцюмчык, а пад ім - ваўчыная скура. Напалохаў ён яе аднойчы моцна сваім... характарам. Неўзабаве пасля таго, як памерла бабуля, памёр і ён, такі вось. лебедзь-адналюб, перад смерцю адпісаў мне кватэру. Тут з шаснаццаці і жыву сам. - Малады гаспадар кінуў на мяне хмуры позірк і прамовіў, нібыта апярэджваючы пытанне, якое, відаць, абрыдла чуць.

- Нічога, спраўляюся. Ведаеш, я неяк прачытаў ва ўспамінах акадэміка Дзмітрыя Ліхачова пра ленінградскую блакаду цікавы эпізод пра лёс навукоўцаў. Этнографы ўсе вымерлі з голаду, матэматыкі, лінгвісты... Адны заолагі практычна ўсе выжылі, бо ўмелі паляваць.

Я абвяла позіркам сталінку: хаця цяпер і рэзрух, і няма асаблівых дызайнерскіх вышукаў, але й дастаткова акуратна, павута па кутах не вісіць. Пянак тут дакладна не ўчынялі, плакатаў з рок-зоркамі на сцены не ляпілі. Нават абраз Неапалімая купіна ў куце, а пад ім лампадка. Ціхая кватэра інтэлігентнага хлопца з антыкварнай мэбляй з карэльскай бярозы і густоўнымі нацюрмортамі на сценах. Каб у мяне адпачатку такая была... Жыві - не хачу.

- Ведаеш, я таксама атрымліваю капейкі. І не скажу, каб мае тэмы былі запатрабаванымі ды перспектыўнымі ў вачах уладаў.

- Ты думаеш, я з-за грошай зязджаю? - бач ты, абурыўся, шэрымі вачыма паблісквае. - Усё, што мне трэба - магчымасць працаваць. А тут яе не даюць. Тры гады таму атрымаў гумовым дручком па галаве і пярцовым газам у вочы за тое, што спыніўся паназіраць за, так бы мовіць, несанкцыянаваным мерапрыемствам. Зазнялі на камеру разам з іншымі, вылічылі, дзе працую, прасігналілі - і я паўгода працаваў на паўстаўкі, потым вярнуўся на месца, але без асаблівых перспектыў. Начальства разумнае, як бы і пакарала, і засталося ўбаку. Бабуля, старая камуністка, як даведалася, што на мітынгу быў, мяне «фашыстам» абазвала. Не, нічога тут не зменіцца. Колькі жыву - столькі чую ў нашай інтэлігенцкай так званай тусоўцы: «Валіць трэба. Валіць трэба». Хто застаецца - ці няўдачнік, ці калабарант. Ну вось і я звалю. Буду героем.

Гальяш прамаўляў з горыччу і злосцю, за якімі адчуваліся сотні пакутлівых спрэчак і несправядлівых абвінавачванняў, у тым ліку ад ягонай дзяўчыны, якая, мусіць, і пастаралася ўгаварыць непрактычнага сябра на правільны крок.

- Я не лічу, што «зваліць» - гэта подзвіг, - асцярожна прамовіла я. -Калі аднаму вучонаму, спецыялісту па рускай літаратуры, пасля рэвалюцыі прапанавалі зехаць за мяжу, ён адмовіўся з каментарам: «Месца ўрача - у чумным бараку».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Гальяш прамаўляў з горыччу і злосцю, за якімі адчуваліся сотні пакутлівых спрэчак і несправядлівых абвінавачванняў, у тым ліку ад ягонай дзяўчыны, якая, мусіць, і пастаралася ўгаварыць непрактычнага сябра на правільны крок.

- Я не лічу, што «зваліць» - гэта подзвіг, - асцярожна прамовіла я. -Калі аднаму вучонаму, спецыялісту па рускай літаратуры, пасля рэвалюцыі прапанавалі зехаць за мяжу, ён адмовіўся з каментарам: «Месца ўрача - у чумным бараку».

- І пасля яго расстралялі, - злосна адрэзаў Гальяш. - Усё вырашана. Мяне чакаюць кракадзілы Амазонкі.

«І твая Лера», - раздражнёна дадала ў думках я. Але на рэўнасць і раздражненне ў мяне не мелася аніякага права.

Нейкі час мы працавалі моўчкі, дабраўшыся да антрэсоляў. На драбіны залезла я: прыступкі, калісьці пафарбаваныя ў ярка-чырвоны колер, былі здрадліва таненькія, ледзь не з фанеры, месцамі патрэскаліся, і Гальяша маглі не вытрымаць. Я здымала скрынкі і перадавала біёлагу, уяўляючы, што было б, каб аднойчы ён замест скрынкі падхапіў на рукі мяне.

Па апошнюю рэч давялося лезці ў самы кут антрэсоляў. Гэта была каробка з выцвілага юлёвага кардону з выцісненымі срэбнымі кветачкамі, акуратна перавязаная барвовай стужкай, як торт. Па памеры ў такой каробцы мог захоўвацца дамскі капялюш з вялікімі брыламі, пра які я заўсёды марыла, але так ні разу не наважылася набыць. Знаходка адрознівалася ад іншых рэчаў, як тонкая доўгая цыгарэтка з ментолам ад папяросінаў, якія курыў мой дзед.

Назад Дальше