Завяршыць гештальт - Макс Шчур 11 стр.


Так што мне, прызнаюся, у гэтай сытуацыі хутчэй шкада мужыка. Наагул, людзі ў дарозе, і асабліва на запраўках ды месцах для адпачынку, бываюць яшчэ больш тупыя і злыя, чым звычайна (дастаткова паслухаць мяне). Ну сапраўды: усё вакол чужое, незнаёмае, усе вакол заёбаныя яздой, нявыспаныя, падазручыя, усе сьпяшаюцца, шкадуюць грошай, мусяць пільнаваць рэчы, таму й пакрыкваюць адзін на аднаго, глядзяць ваўкамі, штурхаюцца, мацюкаюцца на ўсіх мовах сьвету... Ня толькі рускія ці гарачыя гішпанцы, але нават флегматычныя ангельцы! Зірнуўшы на ўсё гэта, я зусім перастаю разумець той рамантычны піетэт, зь якім бальшыня людзей, збольшага маладых, ставіцца да вандровак. І гэта яшчэ ніхто нас да часу не бамбардуе! Толькі млыны напоўніцу варочаюць прапэлерамі, нібы нагадваючы, што штурмавік або дрон можа прыляцець у любы момант і сюды, каб пасьцінаць нам галовы. Калі б нехта зараз неасьцярожна закурыў каля калёнкі з бэнзінам, ілюзія была б поўнай.

З намерам падсілкавацца й пашукаць Ахмэда заходжу ў перакусачны пункт пры бэнзакалёнцы я ж атрымаў у прыбіральні квіток на зьніжку ў пяцьдзясят цэнтаў, зэканоміць якія ёсьць маім маральным абавязкам. Пакуль я зь нясьпешнасьцю знаўцы ў музэі разглядаю прысмакі за шклом, нейкі стары пузаты дзядзька ў пінжаку й бяз гальштуку, яўна вэтэран іранскай рэвалюцыі (сярод іх гальштукі выйшлі з моды ўжо 40 гадоў таму), размаўляе зь немкай-аднагодкай-прадавачкай, ну нібы з уласнай дачкой ці жонкай загадным тонам, ніякіх табе біттэ-данке, усе фразы складаюцца з аднаго слова, якія жанчына вымушаная выцягваць іх зь яго па адным: «Чаго вам, пане?» «Бульбы!» «Смажанай ці варанай?» «Фры!»

«Тут ці з сабой?» «Тут!» «Плаціце карткай ці гатоўкай?»

«Гатоўкай!» Трымаецца ён пры гэтым з асанкай цара зьвяроў, яўна пагарджаючы кабетай з прычыны таго, што яна ў свае гады аддае перавагу працы публічнай паслугачкі перад заслужаным адпачынкам хатняй матроны ў гарэме, то бок былой паслугачкі прыватнай. Ад ягоных паводзін у мяне неяк дарэшты зьнікае апэтыт, мне самому робіцца сорамна папіхаць гэтак старэйшую жанчыну я набываю звычайнай вады (нічога таньнейшага ў іх няма, а ўжо гадоў праз сто ня будзе нічога даражэйшага) і выходжу на двор разьмяць ногі перад дарогай, як тут натрапляю на вэтэранавага адзінаверца а мо й супляменьніка, крыху маладзейшага: той нэрвова топчацца на сьцежцы, раз-пораз пазіраючы й пакрыкваючы ў бок кустоў, нібы там адбываецца штосьці надзвычай важнае, магчыма нават (я спадзяюся) непрыстойнае. Стаіць «на шухеры»? Якое там: гэта ён толькі «пасьвіць» сваю жонку пэцкаць самому рукі ганебна, таму ён паслаў яе ў кусты вытрусіць ручнік, на якім яны ладзілі пікнік, а сам зводдаль кіруе працэсам і заадно пільнуе, каб на ягонае золатка не паквапіўся які кафір-гвалтаўнік... (Гэта я так рыфмую пад уплывам тунісійскага рэпу.) Па-мойму, дарма ён так пераймаецца: на ягоную шматдзетную даярку ў хустцы ўжо ня кінуўся б нават рыхтык выпушчаны з турмы рэцыдывіст. Дзеля ўсяго сьвятога, не падумайце: я шчыра зайздрошчу мусульманскім жанчынам напрыклад, таксама хачу насіць гіджаб! Прынамсі, узімку! Уласна, ужо зь першага прагляду савецкага істэрну «Белае сонца пустыні»! Толькі вось не хачу, каб мяне праз гэта зьвязвалі зь нейкай рэлігіяй, а калі б да мяне наблізіўся які прававернік без гіджабу і спытаўся б, дзе мой муж ці якую падобную лухту я хачу мець поўнае права паслаць яго ў сраку і ня быць пры гэтым закіданым (закіданай) камянямі. Аднак лічыцца, што жанчына ў гіджабе гэтага права ня мае, тады як мужык без гіджабу мае поўнае права «шыхтаваць» яе, як афіцэр шарагоўца. Калі ж яна хоча такое права мець тады першым чынам нібыта мусіць адкласьці гіджаб на знак сваёй грэшнасьці й непадпарадкаваньня (то бок закіданай камянямі яна будзе па-любому). Анягож! Адмаўляцца ад гіджабу дзеля нейкіх сэксістаў? Выкідаць на шмацьцё палову заробку? Ды не пайшлі б яны, сапраўды, з чыста эканамічных і эстэтычных прычын у сраку!

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

У машыне асьцярожна дзялюся гэтымі сваймі назіраньнямі з Ахмэдам але тут ён робіць выгляд, што не разумее гумару. О, так, ён лібэрал і сьніць сны аб Эўразьвязе, у прынцыпе яму нашмат больш падабаюцца дзеўкі ў міні але на суайчыньніц і аднаверніц ягоны лібэралізм, да жалю, не распаўсюджваецца. Хоць ён і за роўныя правы, і ў першую чаргу на машыну (а не як у Саудаў), але ж залаты генафонд уласнай культуры лепей усё-ткі трымаць пад замком. Што ж, едзем далей.

17.

Адным словам, амаль як у тым анэкдоце: і плянэта ў дупе, і Эўропа гіне, і мне самому апошнім часам неяк нездаровіцца. Ну ладна, плянэта гэта паўбяды, у Галівудзе ўжо якое-небудзь выйсьце дакладна прыдумаюць а вось што будзе з Эўропай? Я ж ня проста так цікаўлюся, у гэтым пытаньні для мяне імпліцытна ўтрыманае іншае: што будзе са мной? Не празь пяцьдзясят гадоў, натуральна, на гэты конт я надзіва спакойны а ўжо празь пяць?

Можна было б і гэтым не пераймацца, але надта ж доўга Эўропа з маляўнічай мапы была часткай маёй уявы пра сябе самога, майго з дазволу мацюкнуцца сэлф-іміджу або сэлфі каб не сказаць супэр-эга. Нагадаю, дваццаць гадоў таму эстэтычны шантаж і маральны ціск гэтага звышяку (ды яшчэ ў хаўрусе з айчыннымі ўнутранымі органамі!) на маю крохкую маладую псыхіку зрабіўся такі невыносны, што я, не пражыўшы ў незалежнай Беларусі й дзесяцігодзьдзя, зь яе зваліў. То бок замест таго, каб чакаць ажыцьцяўленьня лёзунгу «Беларусь у Эўропу», я ажыцьцявіў тады лёзунг нашмат больш сьціплы «Беларус у Эўропу». Мабыць, нядобра пачуў яго на адным зь мітынгаў. Выпаў гэты няшчасны мяккі знак нацыянальная трагедыя.

Цяпер ясна, што лёзунг быў няслушны адразу зь некалькіх бакоў. Па-першае, калі ўжо пра тое, гучаць ён павінен «Беларус у Амэрыку» ну, традыцыя такая, ня варта яе парушаць, у найгоршым выпадку ў Аўстралію, Аргентыну ці куды-небудзь на Мадагаскар, хаця сёньня ўжо хапіла б і выспы Сьвятой Алены, калі казаць пра беларускамоўных. Чым далей ад Радзімы, тым лягчэй беларусу яе любіць ён жа ж у душы сярэднявечны рыцар з «Пагоні», а ў таго да беззаганнае Дамы сэрца пачуцьці выключна плятанічныя. Дый жураўлі на Палесьсе ляцяць не адкуль-небудзь, а з самой Афрыкі.

Па-другое, ужо зыходны лёзунг павернуты дагары нагамі: перш, чым штурхаць Беларусь у нейкую там Эўропу, варта было б спачатку хоць ненадоўга прывесьці гэтую Эўропу ў Беларусь, прынамсі чыста пазнаёміцца перад шлюбам. Што немагчыма, паводле некаторых, зрабіць да таго часу, пакуль у назьве «Беларусь» утрымліваецца «Русь», як тлустая намінка на тое, што Беларусь даўно ня дзеўка і мае нават заручальны пярсьцёнак велічынёй з ашыйнік. (Я прапанаваў бы сінявокай Беларусі адразу ўзяць сабе нэўтральнае прозьвішча «Нярусь», але бальшыня тапанімістаў-рэфарматараў аддае перавагу «Вялікай Літве» й «Крывіі». Варыянт «Белаэўропа» пакуль не разглядаўся, бо папахвае палітнекарэктнасьцю, як і варыянт «Чарнабыляндыя»). У кожным разе факт той, што гэтая «-русь» дзейнічае на шараговага эўрапейца як чырвоная ануча, падсьвядома адштурхваючы яго ад Бела-Русі (асьцярожна! гік сунт лявонэс!), а беларусам не дазваляе пачаць свае дачыненьні з Эўропай без Русі, з чыстага белага аркуша, які псуе гэтая камуняцкая чырвоная стужка а так часам хочацца крыкнуць: «Здаемся! Мы вам толькі здаемся!» З другога боку, дадамо, расейцаў «Бела» адштурхвае настолькі ж мала, як і «Мала» абое для іх у сучасным перакладзе азначае «Нова». Нават паводле самога Бульб-башы «Бела» так сабе, усяго толькі знак якасьці. У гэтым сэнсе зь ім адзінадушна згаджаецца бальшыня як расейцаў, так эўрапейцаў: ні ў якую Русь Эўропа сунуцца ня хоча, хопіць, спрабавалі ўжо то ўзаемна! Кожны беларус ад прыроды любіць статус-кво. Усе зьмены да горшага і ад дябла.

Пагадзіцеся, што з такой цемрашальскай краіны варта зьехаць ужо на знак пратэсту супраць падобнай народнай мудрасьці, прычым у любым веку! Варта, але ўсё-ткі лепш не ў Эўропу: тут на вас ці не паўсюль будуць глядзець як на агента-місіянэра-амбасадара Русі, і ў 99% выпадкаў будуць мець рацыю. Сваёй аднапрацэнтнай «эўрапейскасьцю» вы будзеце выклікаць у лепшым разе сьмех, у горшым абурэньне: ня псуй нам тут геапалітычную карцінку! Выключэньне робіцца для прыбалтаў, усе астатнія проста ўсходнікі, калі не зусім ужо рускія, то прынамсі «расейскамоўныя», без адрозьненьня, бела-, чорнаці зялёна у Эўропе расізм не вітаецца, ідэальны эўрапеец гэта такі геапалітычны дальтонік. Ну і асабліва камічна выглядае ўваччу эўрапейцаў ваш клопат пра Эўропу! няўжо ж вам мала вашай уласнай шырачэзнай славянскай душы? (Папярэджваю, горшыя за ўсходніх русафілаў толькі заходнія.) На халеру вам нашая прагнілая культура?

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Пагадзіцеся, што з такой цемрашальскай краіны варта зьехаць ужо на знак пратэсту супраць падобнай народнай мудрасьці, прычым у любым веку! Варта, але ўсё-ткі лепш не ў Эўропу: тут на вас ці не паўсюль будуць глядзець як на агента-місіянэра-амбасадара Русі, і ў 99% выпадкаў будуць мець рацыю. Сваёй аднапрацэнтнай «эўрапейскасьцю» вы будзеце выклікаць у лепшым разе сьмех, у горшым абурэньне: ня псуй нам тут геапалітычную карцінку! Выключэньне робіцца для прыбалтаў, усе астатнія проста ўсходнікі, калі не зусім ужо рускія, то прынамсі «расейскамоўныя», без адрозьненьня, бела-, чорнаці зялёна у Эўропе расізм не вітаецца, ідэальны эўрапеец гэта такі геапалітычны дальтонік. Ну і асабліва камічна выглядае ўваччу эўрапейцаў ваш клопат пра Эўропу! няўжо ж вам мала вашай уласнай шырачэзнай славянскай душы? (Папярэджваю, горшыя за ўсходніх русафілаў толькі заходнія.) На халеру вам нашая прагнілая культура?

Такое стаўленьне хоцькі-няхоцькі заганяе рознакаляровых усходнікаў у абдымкі расейскамоўнага гета, якое ў Эўропе ўсё болей разрастаецца й квітнее, як і астатнія гета калі нехта спадзяваўся зь яго ўцячы, то памыліўся эпохай. Ну проста не Эўропа, а нейкая турма народаў! вы не падумайце, у добрым, сучасным сэнсе слова, вельмі камфортная турма, эўрапейская, сацыяльная, прагрэсіўная, ніякай полавай сэгрэгацыі, новыя вязьні прымаюцца 7/24, па бараку на кожны этнас (але жыві сабе, дзе хочаш) у любы момант можна ўзьвесьці свой уласны барак (як нядаўна тыя ж касавары), ці прынамсі паставіць шырму ў колерах нацыянальнага сьцяга, па адзіночнай камэры на кожнага «непрыстасаванца», супольны Двор (і для разборак, і для шпацыраў, і для галасаваньняў), дзе меней-болей цывілізавана дзеліцца «абшчак», на ўваходзе клясычны дэвіз: «Арбайт махт фрай» (пад якім нехта прыпісаў «Нэ травай жамэ», так і пакінулі), зьнешняй аховы амаль няма, унутраная абмяжоўваецца камэрамі назіраньня, плюс штовечар культурная праграма пад назваю «Эўравіжан» адна бяда: у такой турме, якая ўсё больш нагадвае ідэальны «прыстарэлы дом», як казала мая бабуля, надзвычай лёгка забываецца, што такое свабода.

Назад Дальше