Вось і Імке, добрая душа, абураецца чэрствасьцю сваіх суграмадзянаў, якія ўпарта адмаўляюцца ўваходзіць у становішча ахвяраў няскончанай усясьветнай гісторыі. Маўляў, яна нават сама хацела паехаць дапамагаць у Кале, але ж бацькі, тыповыя немцы, то бок бюргеры й крыптанацысты, пад пагрозай канфіскацыі «джыпу» ёй гэта катэгарычна забаранілі. А ці я, маўляў, запісаўся дабравольцам? Не, кажу, я толькі з пачуцьця віны быў на некалькіх антырасісцкіх акцыях, ахвяраваў колькі мог на дабрачыннасьць, падпісаў нейкую пэтыцыю... Карацей, не зрабіў ні храна. Ну чаму «ні храна» і чаму «з пачуцьця віны»? Ты ж ня немец, канец канцоў... Ня немец, кажу, і не таварыш Сталін, каб рухам пальца пасылаць некага на ненавісную мне вайну, але ўсё адно грэшны тым, што, як сябе ні прымушаю, а не адчуваю вялікага энтузіязму з нагоды найноўшага папаўненьня нашых азылянцкіх шэрагаў. Калі ў мяне пытаюцца, як я стаўлюся да ўцекачоў, я няма ведама чаму амаль аўтаматычна пытаюся ў сябе, як я стаўлюся прынамсі ўжо да сваіх суайчыньнікаў, сваякоў і нават сяброў дзяцінства зь семямі і без, якія пэрыядычна прыяжджаюць да мяне ў Прагу пагасьцяваць звычайна, акурат у жніўні а некаторыя зь іх нават спадзяюцца з маёй дапамогай тут застацца, заснаваць бізнэс, уладкаваць новае жыцьцё, чым яны ўрэшце за мяне горшыя... Збольшага, першыя некалькі дзён я вітаю іхную прысутнасьць зь вялікім імпэтам і спрабую як магу не разбураць іхных ілюзій наконт мяне й гасьціннай Чэхіі, аднак неўзабаве адчуваю неадольную патрэбу пакінуць іх сам-насам зь іхнымі плянамі, уражаньнямі, захапленьнем і сьветапоглядам, а самому часова схавацца ад іх у каго-небудзь з праскіх знаёмцаў (то бок, зноў-такі, папрасіць прытулку, хоць бы кароткатэрміновага). Гэта, напэўна, яшчэ адна прычына, чаму я сёлета ў жніўні пакінуў сваю хату цалкам чужым мне галяндцам, а не прывітаў у ёй чарговую беларускую дэлегацыю. То бок грэшны я перадусім усё тым жа незьнішчальным і паталягічным індывідуалізмам якраз ён і не дазваляе мне ставіцца да любых вялікіх масаў і згуртаваньняў людзей іначай чым глыбока скептычна. Наўрад ці я быў такім ужо зь дзяцінства, хутчэй наадварот, але з таго часу безьліч разоў, і перадусім назіраючы за сабой самім, пераканаўся ў тым, што самай каранёвай агульначалавечай уласьцівасьцю і гэта яшчэ ў лепшым выпадку ёсьць няўдзячнасьць, ці то схільнасьць успрымаць чужую ласку (карэктна салідарнасьць) як штосьці самавідавочнае, як сваё чалавечае права; мала таго! як выключна ўласную заслугу. І хаця кожны спачатку разумее выраз «гэлп ёсэлф» як «частуйся», то пачаставаўшыся ужо як «дапамажы сабе сам». «Раскруціць буржуяў на мыла й паперу», як кажуць мае сябры анархісты, звычайна найлепш удаецца тым, хто ня мае асаблівых комплексаў накшталт сумленьня, а яшчэ лепей глыбока ненавідзіць свайго дабрадзея: або па-марксісцку, як клясавага ворага, або па-дастаеўску, як штабс-капітан Сьнегіроў. У гэтым гуманізм досыць нечакана рукаецца зь ніцшэанствам, ператвараючыся ў лягернае «памры ты сёньня, а я заўтра». Лягернікам не адмовіш у лягічнасьці: з гледзішча ўсясьветнай роўнасьці няма ніякай рацыі аддаваць перавагу аднаму жыцьцю (на практыцы чужому) перад іншым (на практыцы ўласным) гэтак гуманістычная (ці хутчэй біялягічная) роўнасьць дае карт-блянш на самы жывёльны эгаізм, які ў выніку сваёй масавасьці, на злосьць дыялектыцы, быць эгаізмам ніяк не перастае, а робіцца толькі страшнейшым. Дзеля экспэрымэнту паспрабуйце ў рамках аднаго асобна ўзятага заапарку скасаваць вальеры і завесьці «ўсеагульную роўнасьць» і неўзабаве там застануцца адны драпежнікі, што ўрэшце між сабою перагрызуцца й вымруць, як дыназаўры а помнікам вашай бязьмежнай любові да Жыцьця стане ня проста сьмерць слабейшых, а проста Сьмерць. А наконт заслуг так, усе заслугоўваюць жыць, прычым безуважна да таго, бачылі яны ўвачавідкі вайну ці ня бачылі акурат у гэтым ніякай асаблівай заслугі, па-мойму, няма. Як і ў месцы нараджэньня, веравызнаньні або колеры скуры. (Ага-а! Ну што, блядзь, зноў да расізму дагаварыўся, блядатвары?)
Не-не, Імке, гэтага ўсяго я табе казаць ня буду, надта ж ты мне сымпатычная, дый які табе клопат да маіх нараканьняў старэючага арганізму, я ж насамрэч эгаіст і кіруюся выключна ўласным інтарэсам, а ён у мяне цяпер адзін, даехаць да Льежу, у поўнай з табою згодзе й лагодзе, і ў мяне таксама інстынкт самазахаваньня юбэр алес, гэта ўва мне наагул самае чалавечае, апроч інстынктаў, перадусім неразмножаньня і неўмяшаньня, у мяне зусім ні халеры няма за душой, таму ня будзем распачынаць нейкіх ідэалягічных спрэчак, давай лепей знойдзем, што ў нас з табою супольнага, мы ж ніколі болей у жыцьці не пабачымся, то няхай гэтая дарога застанецца для нас прыемным успамінам... Гэй, што ты робіш, Імке? Здурнела?
29.
Бываюць у жыцьці нядоўгія пэрыяды, калі чалавек, па дурасьці гадоў, ставіць усё на карту каханьня: ва-банк! Ол-ін! Прысутныя затойваюць дыханьне й рогат, а ў самога рызыканта кружыцца галава ад шчасьця й погляду на хуткі вір рулеткі. Вось зараз мы і спраўдзім, ці ёсьць бог на сьвеце! На ўласнай срацы! Аўт Цэзар, аўт гніль!
У такіх выпадках, як вядома, амаль заўжды выйграе казіно. Што значыць гульня сама па сабе. Максымальная карысьць ад вашай паразы тое, што яна падаграе азарт астатніх, нязначна падвышаючы іхныя шансы. Мала калі падобны адчайны жэст ацэньвае, прынамсі зь літасьці, тая з глядачак, якой ён адрасаваны. Сябры паляпваюць банкрута па плячы, астатнія проста паціскаюць плячыма. Ты б хоць манэтку папярэдне кінуў, ці што, перш чым вывальваць на стол свае «залатыя горы» разам з прычындаламі...
Самі жанчыны рэдка сядзяць за сталом, а ва-банк ідуць яшчэ радзей. Яны папросту ставяцца да самой гульні больш сурёзна й ня маюць намеру разбазарваць адразу ўвесь свой сацыяльны й біялягічны капітал. Яны лепшыя гульцы, гэтак жа як лепшыя кіроўцы. Заўжды больш абачлівыя, насьцярожаныя, заўжды маюць у запасе некалькі альтэрнатыўных варыянтаў, ці як кажуць цяпер, сцэнароў. Цяжка папракнуць іх у лічлівасьці. Надта высокія стаўкі. Больш за жыцьцё! вядзецца ні пра што меншае, як пра Жыцьці будучыні, новыя пакаленьні гульцоў, як казаў Шапэнгаўэр. Дзяўчаты, хто са мной пудрыць нос у прыбіральню?
Мужчыны чаргуюцца ля стала, прайграюць зноў і зноў, некаторыя ўрэшце сыходзяць і болей у казіно не вяртаюцца іхнага сыходу не заўважаюць, як бы яны ні бразгалі дзьвярыма, ні біліся з аховай, ні выкрыквалі штосьці ў знак пратэсту і ўжо зусім нікому не цікава, што адбываецца зь імі далей, за парогам гульнёвага дому ці храму, дзе ільга ў найлепшым выпадку сустрэць толькі такую ж збанкрутаваную гэмблерку, як ты сам, але верагоднасьць гэтага яшчэ меншая за верагоднасьць выйгрышу. Уся ўвага, разам з камэрамі дыстанцыйнага назіраньня, па-ранейшаму засяроджаная на стале: толькі ён увасабляе марсавае поле, толькі паводле яго няпісаных правілаў можна самасьцьвердзіцца як альфа-грасмайстар. Час ад часу шчасьлівыя пераможцы зь вялікім амурным досьведам у выглядзе жэтонаў сыходзяць пад ручку з сваімі дамамі, сядаюць у таксі й лімузіны, едуць інвэставаць лёгка прыдбаную суму ў сваю біялягічную будучыню. А яшчэ шчасьлівейшыя, у якіх няма недахопу ў сродках, застаюцца гуляць далей, ходзяць ад стала да стала, з кароткімі перапынкамі на мінет у той жа дамскай прыбіральні. Магчыма, сакрэт неўміручасьці капіталізму менавіта ў тым, што сама манагамія працуе на тым жа прынцыпе, што і фінансавы рынак: на прынцыпе біржавай гульні, зманлівай рэклямы, паводле правіла «пераможца бярэ ўсё», тым часам як лузер ён і застаецца на ўсё жыцьцё лузерам. У гэтым сэнсе рыначныя правілы прастытуцыі больш простыя, падпарадкаваныя прасьцейшай лёгіцы прапановы-попыту, безь непатрэбнага элемэнту спэкуляцыі. «Асалода бяз рызыкі».
Але ну якая ж асалода бяз рызыкі, праўда? Няма рызыкі няма і асалоды, для мужыкоў прынамсі дакладна. Самец абавязаны рызыкаваць, ужо дзеля таго, каб ня зьехаць з глузду ад нудоты. Таму, празь нейкі час, наскрэбшы патрэбную для мінімальнага ўнёску суму, ён непазьбежна зноў цягнецца ў казіно, з той самай надзеяй, што і ўпершыню. Толькі, на жаль, забываецца зірнуць перад гэтым у люстэрка, якое магло б яму нагадаць, колькі гадоў прайшло ад ягонай апошняй пагатоў ад першай паразы. Пры гэтым бездакорная зьнешнасьць, адпаведны дрэс-код гэта правіла, ці нават пропуск, нумар адзін прычым у любое казіно, ня толькі «гетэра». Правіла нумар два яшчэ прасьцейшае: ня лезь у гейм оф ловэ без лавэ. Ня верыш, сумняесься, ды што там, папросту абураесься калі ласка, тваё права. Ніхто цябе ў гульню сілком ня цягне, і безь цябе ахвотнікаў багата.