Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева 3 стр.


Наш сад не тое каб велізарны, але ў дзяцінстве мы з сёстрамі пару разоў у ім губляліся. Там ёсць сажалка і лаўкі, градкі з морквай і спаржай, альпійская горка і невялікая цяпліца. У цяпліцы я і знайшла бабулю. «Папрацуйце, дзеткі»,  прыгаворвала яна дзелавіта і выпускала з пачка ад запалак тоўстых і незадаволеных чмялёў. Згледзеўшы іх, я куляй выскачыла вонкі. Да ўсіх сваіх недахопаў я яшчэ і палахліўка, калі справа датычыцца малых касматых стварэнняў. Адвага, на жаль, не перайшла да мяне ў спадчыну ад маёй бясстрашнай бабулі, якая галаруч здымае гусеніц з капусты, блукае ўночы па садзе з ліхтаром і збірае смаўжоў. Аднойчы злавіла самую сапраўдную мядзведку і не толькі не страціла прытомнасць ад жаху, як абавязкова зрабіла б я, але яшчэ і ўмудрылася прадаць яе нашаму аптэкару за добрыя грошы.

Растлумачыўшы чмялям, як правільна апыляць агуркі з дынямі, бабуля выйшла да мяне.

 Што здарылася?

Я працягнула ёй сваю знаходку і ў двух словах растлумачыла. Дакладней, не зусім растлумачыла. Мая бабуля, ведаеце, верыць у перакрыжаванае апыленне, у селекцыю і натуральны адбор, яна прыручае вожыкаў і будуе шпакоўні, але вось чараўніцтва зусім не прызнае. Зусім-зусім. Таму я сказала ёй, што жадала б даведацца, як звалі даму, якая напісала гэты ліст маёй прабабулі, таму што мне вельмі спадабаўся почырк. Недарэчнае тлумачэнне, пазбаўленае логікі, не спрачаюся, але ўсё ж лепш, чым гісторыя з нябачнымі чарамі.

 Што здарылася?

Я працягнула ёй сваю знаходку і ў двух словах растлумачыла. Дакладней, не зусім растлумачыла. Мая бабуля, ведаеце, верыць у перакрыжаванае апыленне, у селекцыю і натуральны адбор, яна прыручае вожыкаў і будуе шпакоўні, але вось чараўніцтва зусім не прызнае. Зусім-зусім. Таму я сказала ёй, што жадала б даведацца, як звалі даму, якая напісала гэты ліст маёй прабабулі, таму што мне вельмі спадабаўся почырк. Недарэчнае тлумачэнне, пазбаўленае логікі, не спрачаюся, але ўсё ж лепш, чым гісторыя з нябачнымі чарамі.

Бабуля ўзяла паперку двума пальцамі, як быццам гэта быў сушоны трытон ці сцябло атрутнага плюшчу, угледзелася, нахмурылася.

 Хадзем.

У бабуліным пакоі на падаконніку спелі ў вазоне памідоркі чэры. Стол быў завалены каталогамі насення. Бабуля дастала бляшанку, дзе ў яе захоўваліся парашкі ад пякоткі, старыя кірмашовыя квіточкі і квітанцыі з пральні, кавуновыя семечкі і рэцэпты марынавання патысонаў. Пасля нядоўгіх пошукаў яна працягнула мне складзены ўдвая жоўты лісток, з выгляду сапраўды такой жа паперы, якую знайшла я ў клубку.

 Сэр Лемюэль Грымсвотн,  сказала бабуля злосна.  Не ведаю, на чорта табе спатрэбіўся гэты шарлатан, але ўпэўнена, што яго даўно ўжо няма ў жывых. Гады, ведаеш, не літуюць нікога. А ён быў аднаго ўзросту з маёй маці.

І яна размашыстым крокам выйшла з пакоя. А я стаяла з дзвюма паперкамі ў руцэ і спрабавала ўсвядоміць новую інфармацыю, што звалілася на мяне. Ліст прабабулі напісаў мужчына. Той мужчына, паводле слоў бабулі, шарлатан гэта значыць, мае здагадкі дакладныя. Бо бабуля не верыць у чараўніцтва, усе чараўнікі для яе шарлатаны і ашуканцы, турма па іх плача. Што ж датычыцца яе апошняй здагадкі, то я вельмі моцна спадзявалася на адваротнае. Чараўнікі ж ведаюць разнастайныя замовы і сакрэты, умеюць падаўжаць сабе жыццё? Па бабуліным тоне было відавочна, што сэр Лемюэль Грымсвотн чымсьці моцна насаліў ёй, і яна была б рада станцаваць на яго магіле. Але я вельмі спадзявалася, што ён яшчэ жывы.

Адрас сэра Лемюэля быў да смешнага просты: Зарэчная акруга, мястэчка Млынавы Раўчук, вуліца Самшытавая, дом нумар адзін. Да Млынавага Раўчука ад нашага горада гадзіна язды. Ніякіх неадкладных спраў у мяне не было, надворе стаяла яснае адным словам, усё спрыяла падарожжу. І я вырашыла збірацца.

Як чалавек надумлівы і няўпэўнены ні ў чым, я лічу за лепшае, выходзячы з хаты, быць у поўным узбраенні. Не ўцямлю, як многія дзяўчаты абыходзяцца прыгожымі малюсенькімі сумачкамі? Туды ж нічога не змяшчаецца, акрамя ключоў і пудраніцы. А як жа іголка з ніткай на выпадак, калі раптам адарвецца гузік? А як жа парашкі ад галаўнога болю і невялікі нататнічак з алоўкам, калі хто-небудзь падзеліцца мудрай думкай ці хітрым рэцэптам пірага? А запасныя пальчаткі, а губка для чысткі туфлікаў ад дарожнага пылу? Так, усё гэта ёсць у маім дарожным сакваяжы. Але, збіраючыся ў Млынавы Раўчук, я дадала яшчэ сёе-тое. Лаўравішнёвыя каплі на выпадак, калі вельмі расхвалююся, і тузін насовак раптам расплачуся, цёплы шаль на выпадак непагадзі і шаўковы парасонік калі будзе яркае сонца. Яшчэ я ўзяла два чырванабокія яблыкі і пакет з аўсяным печывам раптам мяне не запросяць да абеду. Хто ведае, як прынята ў чараўнікоў. Ды калі нават запросяць раптам чараўнікі ядуць на абед жабіныя пячонкі пад палыновым соусам і запіваюць моцнай ядлаўцовай гарэлкай з кропелькай змяінага яду для вастрыні? Майму страўніку не ўправіцца з такімі вытанчанымі пачастункамі.

У падарунак для сэра Лемюэля Грымсвотна я падрыхтавала кашнэ і пару тоўстых ваўняных гетраў. Хай ён і чараўнік, але ўсё ж стары, а старыя любяць цяпло. І яшчэ, спадзеючыся на яго добрую памяць, я апранула тую бледна-блакітную сукенку ў ружачкі. Можа, яна нагадае Грымсвотну маю прабабулю і ён будзе добры да мяне.

Ледзь закрыўшы сакваяж, я адправілася на аўтобусны прыпынак. А як жа сямя, спытаеце вы? У гэтым адзін з нешматлікіх плюсаў нябачнага жыцця: нікому няма да цябе справы. Бабуля здагадвалася, куды я сабралася, і моўчкі праводзіла мяне вачыма. Цётцы Аўгусце я сказала, што адпраўляюся ў Млынавы Раўчук па воўну і мулінэ. Усе ведаюць, што ў нашым мястэчку не адшукаць прыстойных нітак. Цётка Аўгуста ніколькі не здзівілася і папрасіла мяне купіць трохі лёну для кухонных ручнікоў, паўфунта кавы і скрыначку англійскіх шпілек. Эма, што тут жа на кухні рэзала салеру і моркву для супу, дадала ў мой спіс імбір, цынамон, чарнасліў і свечкі. Не абышлося і без Алісы. Давядзецца мне цяпер пытаць у сэра Лемюэля Грымсвотна, дзе ў Млынавым Раўчуку прадаюцца вавёркавыя пэндзлікі і рысавая кітайская папера для самаробных ліхтарыкаў.

Наогул, цётка магла б і задумацца, чаму я раптам вырашыла адправіцца ў суседні горад так нечакана, у будны дзень ды яшчэ без суправаджэння. Звычайна я ездзіла туды з бабуляй ці Эмай. Мне было трохі страшна, я ўпершыню адпраўлялася падарожнічаць адна, але ўсе астатнія ўспрынялі гэта як нешта само сабою зразумелае. Так, мне ж не пяць гадоў, каб кагосьці магло ўсхваляваць, што я адна сяду ў аўтобус і адпраўлюся ў мястэчка, дзе ў нас няма ні знаёмых, ні родных. Мне не пяць, мне трыццаць. Магчыма, цётка толькі і чакае, каб я нарэшце адправілася куды-небудзь, з квітком у адзін канец, і сёстры наўрад ці моцна засмуцяцца, калі я вазьму і не вярнуся. Нават бабуля, хоць яна выгадавала мяне і па-свойму любіць, не нудзілася б доўга, і заняла б мой пакой пад вырошчванне расады.

Частка 5

Сонца ззяла высока ў небе, калі аўтобус прывёз мяне ў Млынавы Раўчук. Я некаторы час вагалася: зрабіць пакупкі зараз ці пасля візіту да чараўніка. Крамы маглі закрыцца. Але і паўстаць перад сэрам Лемюэлем нагружанай, як ослік, з парасонікам, сакваяжам і шматлікімі скруткамі ў руках, мне не хацелася. Што ён падумае пра мяне? Яшчэ прыме раптам за вандроўную гандлярку. Таму крамы я вырашыла пакінуць на потым.

Самшытавая вуліца адшукалася досыць хутка, і я сама не заўважыла, як дайшла да самага яе пачатку, дзе і стаяў у тупіку неабходны мне дом нумар адзін. Трэба сказаць, ён зусім не быў падобны да жылля чараўніка. Не тое каб я чакала ўбачыць цмока на газоне ці зграйку фей, што водзяць карагод вакол флюгера, але ўсё-ткі хацелася сустрэць нейкі знак. Я разумею, магія была пад ганеннем ва ўсе часы, і ніякі разважлівы чалавек не стане вывешваць над ганкам шыльду: «Яды, зеллі, вядзьмарства», але, будзь я чараўніцай, я б неяк намякнула на гэта, каб добрапрыстойным жыхарам навакольных мястэчкаў было лягчэй адшукаць маю хату. А вось дом сэра Лемюэля Грымсвотна намякаў, здаецца, на адно: «Тут і ў паміне няма ніякага чараўніцтва, вы памыліліся, ідзіце прочкі».

Я павольна прайшла ўздоўж жывой агароджы, зазірнула ў сад, праверыла брамку. Не замкнёна. Дарожка акуратна пасыпана пяском, у каменнай паілцы для птушак вада, лужок перад домам пастрыжаны не так даўно, а каля кветніка з ружамі стаіць сіняя палівачка. Ці сэр Лемюэль даўно прадаў дом якому-небудзь аматару пакапацца на градках, накшталт маёй бабулі, ці ж у вольны ад вядзьмарства час ён любіць займацца садоўніцтвам. Ведаеце, у мяне ўзнікла дзіўнае пачуццё. Мне здалося, што я тут ужо была. Што я бачыла ўжо гэту сінюю палівачку, паілку для птушак, брамку з прымацаванай да яе паштовай скрыняй, кульгавы зэдлічак, укапаны ў зямлю пад грушавым дрэвам і стары ліхтар на верандзе. Дом, прысадзісты і традыцыйны, з зялёнымі стаўнямі і чырвонай дахоўкай, з флюгерам у выглядзе ўзброенага амурчыка усё было цьмяна знаёма. Але ж я ніколі тут не была!

Фіранкі ва ўсіх вокнах былі захінуты, дымок з коміну не ішоў, і, мяркуючы па ўсім, гаспадара не было дома. Сад маўчаў, толькі паціху шамацела лісцем старая груша. Раптам штосьці шэрае жаба ці мыш шаснула ў траве, і я ўскрыкнула ад нечаканасці.

 Не палохайцеся, прашу вас,  раздаўся прыемны мужчынскі голас аднекуль зверху, і я здрыганулася зноў. Затым раздаўся такі гук, быццам хтосьці саскочыў з дрэва. Вы будзеце смяяцца, але першая мая думка была пра тое, што чараўнік толькі што прашамацеў перада мной у звярыным абліччы, а зараз абярнуўся зноў у чалавека і спяшаецца мяне супакоіць.

 Напэўна, мыш,  прамармытала я разгублена.

 Не, гэта не мыш,  запярэчыў мой суразмоўца, застаючыся нябачным.

Я разгублена аглядала зарасці маліны, кветнікі з рудбекіямі, высокія бэзавыя кусты. Так, здаецца, менавіта за бэзам мільгала белая кашуля. А то я ўжо спалохалася, што вяду гутарку з сапраўдным невідзімкам

 Не мыш?  механічна паўтарыла я, і ён падхапіў, ці то спрабуючы пажартаваць, ці то проста гуляючы словамі:

 Так, так, менавіта, нямыш звычайны, у садзе пражывае цэлае сямейства. Яны не кусаюцца, не бойцеся! Нямышы сілкуюцца толькі кветкавымі пялёсткамі ды абрыўкамі нашых сноў. Добрых салодкіх сноў, паспешна ўдакладніў ён, быццам я збіралася адкрыць сакваяж і прапанаваць нямышу звычайнаму чэрствы кавалачак свайго заўчарашняга начнога кашмару.

Я не знайшлася, што адказаць. У нейкі момант амаль паверыла ў існаванне гэтых нямышаў. Я ж прыйшла ва ўладанні чараўніка, так чаго ж дзіўлюся нябачным істотам? Здаецца, я больш падобна да сваёй бабулі, чым падазравала.

Назад Дальше