Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева 4 стр.


Я не знайшлася, што адказаць. У нейкі момант амаль паверыла ў існаванне гэтых нямышаў. Я ж прыйшла ва ўладанні чараўніка, так чаго ж дзіўлюся нябачным істотам? Здаецца, я больш падобна да сваёй бабулі, чым падазравала.

 Прашу прабачэння, я зусім страціў навыкі пачцівасці, прагаварыў незнаёмец і выйшаў, нарэшце, на свет.  Жыву як пустэльнік. Здзічэў. Хутка ўжо сам, як нямыш, буду шарахацца ад людзей. Вы зявіліся надзвычай своечасова,  ён пачціва пакланіўся,  магчыма, заўтра я ўжо і не ўспомніў бы чалавечую гаворку

Я ва ўсе вочы глядзела на яго. Першы чараўнік, якога я бачыла жыўцом, а не ў кнізе казак! Ды і, шчыра кажучы, гэта быў першы мужчына, з якім я вось так проста гутарыла сам-насам. І гэта быў вельмі прывабны мужчына. Мабыць, ён сабаку зеў у амаладжальных загаворах, таму што, не ведай я сапраўднага яго ўзросту, вырашыла б, што ён маладзейшы за мяне.

Як вядома, найвялікшы давер у людзей выклікае знешнасць паважнага дагледжанага мужчыны злёгку за пяцьдзясят. Сівізна, акуратная бародка, залатыя дужкі акуляраў, кішэнны гадзіннік на ланцужку, чыстая і дарагая адзежа. Вядома, чараўнікі асаблівыя людзі. Можа, ім зручней апранацца ў спічасты каўпак і мантыю, не прычэсваць бараду і вусы ды насіць у нагруднай кішэні некалькі скарпіёнаў. Але той, хто стаяў перада мной, не выглядаў ні рэспектабельным прафесарам, ні экстравагантным ведзьмаком. Больш за ўсё ён нагадваў студэнта, які прыехаў дахаты на вакацыі. Манжэты выпацканы чарніламі, віхоры тырчаць ва ўсе бакі, бакенбарды густыя і доўгія, відавочна, адпушчаныя для самавітасці. Можа, гэта наогул не той, хто мне патрэбны?!

Нібы прачытаўшы мае думкі, ён страсянуў ускалмачанай шавялюрай:

 Дазвольце прадставіцца. Сэр Лемюэль Грымсвотн. Прашу прабачэння за мой жалосны выгляд! Запрацаваўся, дый гасцей не чакаў.

Ён правёў рукой па шчацэ, мабыць, згадваючы, як даўно не галіўся. Потым зірнуў на мяне. У яго поглядзе я прачытала цікаўнасць і лёгкае здзіўленне. Вой-вой, зараз жа, па правілах прыстойнасці, павінна была прадставіцца я, а сама маўчу і гляджу на яго, як на дзіўнага звера ў заасадзе.

 Дэйсі Мэй, да вашых паслуг,  і я пачціва ўсміхнулася, чакаючы якой-небудзь рэакцыі на знаёмае імя. Але рэакцыі не было. Ён ветліва глядзеў на мяне, чакаючы працягу. Як жа так? Ён не памятае маю прабабулю? Ці ён не зразумеў, што я яе праўнучка? Так і ёсць. Выглядае молада, а звычкі дзядоўскія. Памяць гэта не зморшчыны, яе так проста не паправіш.

 Чым магу быць карысны?  спытаў ён.

 Я шмат чула пра вас,  сказала я. Гэта было няпраўдай, але ж усе так кажуць, калі хочуць зрабіць прыемнае суразмоўцу.  Сэр Лемюэль, вы выдатна выглядаеце. Для вашых гадоў вы трымаецеся малайчынай!

Здзіўленне ў яго вачах узмацнілася.

 Не думаў, што ўсё так дрэнна,  і ён ізноў правёў рукой па шчоках.  Бяссонныя ночы за працай, зразумела, не вельмі карысныя для колеру твару

 Так, так,  нібы кітайскі балванчык, заківала я.  Асабліва, калі гаворка ідзе пра такую тонкую і карпатлівую працу, як ваша!

Ён слухаў мяне моўчкі. А я марудзіла, не ведаючы, як прыступіць да галоўнага. Калі ён забыўся пра маю прабабулю, бестактоўна нагадваць, бо гэта намякне на яго дзіравую памяць. Дый ліст, выходзіць, я прачытала чужы ліст, хай і незнарок, але паспрабуй прызнайся ў падобным

Мабыць, мае думкі адлюстраваліся на твары. Калі я нервуюся, заўсёды чырванею.

Сэр Лемюэль раптам падышоў да мяне зусім блізка і ўзяў маю руку ў свае далоні.

 Дэйсі, мілая, што з вамі здарылася?

Ад дабрыні ды спагады я заўсёды размякаю. Слёзы тут жа набеглі на вочы, і дрыготкім голасам, ледзь стрымліваючы рыданні, я прагаварыла:

 Сэр Лемюэль, вы адзіны можаце мне дапамагчы

Да таго моманту я і не падазравала, як моцна абрыдла мне маё жыццё. Шматлікія людзі гадамі і дзесяцігоддзямі жывуць, прыкідваючыся перад іншымі і перад сабой, што ў іх усё добра, што гэта іх уласны выбар, што не так ужо і дрэнна быць адзінокім і нябачным ці тоўстым і непрыгожым, ці бедным і хворым. У кожнага свой праклён, але не ў кожнага ёсць свой чараўнік, таму цяпер, атрымаўшы шанс на выратаванне, я трэслася як асінавы лісток.

Сэр Лемюэль ахвотна кіўнуў.

 Вядома, я дапамагу вам і зраблю ўсё, што ў маіх сілах, толькі скажыце, нарэшце, у якой дапамозе вы маеце патрэбу?

 Мая прабабуля яна пісала вам пра мяне

 Ваша прабабуля? Пісала? Верагодна, ліст згубіўся па дарозе, я яго не атрымліваў, развёў рукамі ён. Небарака, зусім памяць адбіла.

 Не-не,  ласкава сказала я, імкнучыся не закрануць яго пачуцці, ліст быў атрыманы вамі але не цяпер а шмат гадоў таму Прыкладна трыццаць ці дваццаць пяць і вы напісалі прабабулі адказ

 Трыццаць? Ці дваццаць пяць?  ён наморшчыў лоб.

 Мая прабабуля памерла дваццаць пяць гадоў таму,  кіўнула я.

 Спачуваю вам ад шчырае душы. Але, верагодна, тут нейкая памылка. Я ніяк не мог перапісвацца з вашай прабабуляй дваццаць пяць гадоў таму. Справа ў тым

 Не, вы проста забыліся! Так бывае ў старасці, бестактоўна перабіла яго я, ліхаманкава намацваючы ў сакваяжы абрывак ліста, але натыкалася то на лаўравішнёвую пляшачку, то на яблыкі. Чакайце, адну хвіліначку

 Справа ў тым,  паўтарыў ён тонам, якім дарослыя звычайна размаўляюць з дзецьмі, што дваццаць пяць гадоў таму мне было два гады, і я яшчэ не ўмеў пісаць.

Вось калі б вам сказалі, што ўсё ваша астатняе жыццё на дварэ будзе ліць дождж і вы ніколі больш не ўбачыце сонца Калі б вам сказалі, што ўсё астатняе жыццё вы не атрымаеце ніводнага кавалачка шакаладу, а сілкавацца будзеце выключна варанымі цыбулінамі Калі б паабяцалі вам тое, пра што вы марылі шмат гадоў, а потым паказалі б і адразу аднялі Напэўна, тады б вы таксама, як і я, без сіл апусціліся б на першае, што патрапілася (у маім выпадку гэта быў нейкі дэкаратыўны валун, парослы мохам), ледзь стрымліваючы слёзы. Якое гора, якое няшчасце, я знайшла адрас, прыехала, заспела яго дома а ён мала таго, што страціў памяць, дык яшчэ і зусім выжыў з розуму!

Але ўсё аказалася яшчэ горш.

Сэр Лемюэль Грымсвотн быў мёртвы.

 Мне здаецца, я здагадваюся, што ўвяло вас у зман,  сказаў ён разгублена.  Маё імя. Ведаеце, я не той, каго вы шукаеце. Я не сэр Лемюэль Грымсвотн. Дакладней, я сэр Лемюэль Грымсвотн, але не той. Я яго праўнук. Мяне і назвалі ў яго гонар гэтым недарэчным старадаўнім імем. А прадзед памёр вельмі даўно

Я сядзела, агаломшаная гэтай весткай, а мой суразмоўца ўсё распавядаў і распавядаў пра тое, што прадзед адпісаў яму дом, што ён жыве тут адзін, імкнецца даглядаць за садам, а вось прыбіраць не хапае часу, і таму ён пакінуў сабе два пакоі, а астатнія замкнуў, і там ужо, напэўна, пылу па калена

Сэр Лемюэль Грымсвотн-малодшы, дазвольце мне называць яго так, аказаўся вельмі прыязным і чулым маладым чалавекам. Ён не здолеў суцешыць мяне (ды і хто б здолеў?), але цярпліва дачакаўся, пакуль я апрытомнею, пасля чаго запрасіў у дом, напаіў гарбатай, забаўляў гутаркамі пра надворе ды садоўніцтва і старанна прыкідваўся, што не заўважае майго забітага выгляду. А мне так хацелася плакаць!

Мая сястра Аліса, захлынаючыся слязьмі, толькі прыгажэе: скура свеціцца, становіцца ружовай, вочы робяцца з шэрых ярка-блакітнымі і блішчаць залюбуешся. Я ж, паплакаўшы, больш за ўсё нагадваю вараны бурак. Звычайна мяне гэта мала турбавала, бо, нават калі б мой твар стаў фіялетавым у жоўты гарошак, усё адно б ніхто не заўважыў. Але цяпер сэр Лемюэль Грымсвотн-малодшы глядзеў на мяне так, быццам яму і праўда са мной цікава, і мне, як ніколі, хацелася быць калі не прыгожай, то хоць бы не агіднай. І я гераічна стрымала слёзы.

 Якое ў вас лёгкае вясновае імя,  сказаў ён, мабыць, спадзеючыся зрабіць мне прыемнае.

Ды ўжо ж, прыемней няма куды. Не ведаю, пра што думаў мой бацька, калі называў мяне Дэйсі Мэй. Майская кветачка. Стакротачка. Ведаю толькі, што палову вартавых сабак, як і дойных коз, у нашай акрузе клічуць роўна гэтак жа. Ідзеш па дарозе, а на абочыне твае цёзкі пасвяцца. І калі шпацыруеш па прадмесцях не ў адзіночку, а з сёстрамі ды іх кавалерамі, то абавязкова якая-небудзь цётка зычна раўне на ўсю вуліцу: «Фані, ты падаіла Дэйсі Мэй?» ці з чужога двара данясецца зласлівае гырканне і вокрык: «Дэйсі Мэй, годзе ганяць кураў, а то зноў на ланцуг пасаджу!» Самыя выхаваныя і прыстойныя кавалеры Эмы, і тыя ў падобных выпадках не маглі стрымаць смяшок, скоса пазіраючы на мяне.

 Ваша імя таксама не са звычайных,  ветліва адказала я.

Ён чмыхнуў.

 Так, мае продкі верылі ў значнасць імёнаў. Славесная магія, ну, вы разумееце,  і ён зрабіў магічныя рухі рукамі. Маё імя гэта волаты, генералы і нават адзін вулкан.

Калі гарбата была дапіта, а твар мой вярнуўся ад надзвычайнай бледнасці да звыклага адцення жытнёвага блінчыка, сэр Лемюэль праводзіў мяне на гандлёвую вуліцу, а потым на станцыю, і я паспяхова прывезла дахаты пэндзлі з вавёрчынага хваста, адрэз ільнянога палатна, спецыі, прысмакі і велізарны цяжкі камень на душы.

Калі не можаш змяніць сваё жыццё прымі яго такім, якое яно ёсць. Трыццаць гадоў я жыла спакойна, змірыўшыся са сваёй доляй, разумеючы, што нічога не змяніць. У мяне добры характар, я заўсёды імкнуся вывернуць любую сітуацыю на добры бок. Але цяпер у майго жыцця зявіліся два левыя бакі. Як ні круці усе вузлы наверх

Частка 6

Прайшоў тыдзень ці два. Я старанна цягала на душы свой каменьчык ён не станавіўся лягчэйшым, але паступова я прывыкла да яго. Сямя нічога не заўважыла, бо я не дазваляла сабе жалобіцца на людзях ці скардзіцца. Я раскладвала сукенкі для Эмы, давязвала апошнюю пару шкарпэтак з прабабуліных клубочкаў, дапамагала бабулі палоць градкі з морквай і сушыць на зіму кроп.

Яшчэ я пазіравала Алісе, якая раптам пастанавіла стаць выбітным партрэтыстам. Не ведаю, як твары, а жытнёвыя блінцы атрымліваліся ў яе нядрэнна. Гэта стала зразумела пасля першага ж майго партрэта, а ўсяго яна напісала іх пяць. Так, напісала, ніколі не кажыце мастаку, што ён «малюе», вы рызыкуеце нанесці яму смяротную крыўду. Мастакі пішуць. Нават калі іх творы больш за ўсё нагадваюць пярэсты дыван, на які хтосьці перакуліў паднос з кавай, джэмам і яечняй, лепш памаўчыце і паківайце з глыбакадумным выглядам, і тады вы застанецеся ў добрых стасунках. Вам жа ўсё роўна, а чалавеку прыемна.

Неяк за сняданкам цётка Аўгуста праглядала пошту. Штодня яна атрымлівала мноства лістоў ад сябровак. Гэта былі запрашэнні на каву, паштоўкі з паездак на воды, шматстаронкавыя апісанні нечых вяселляў і хрэсьбін, выкрайкі модных блузак, рэцэпты страў. Нікому, акрамя яе, лісты не прыходзілі, таму яна машынальна разрэзвала адзін канверт за другім, нават не паглядзеўшы на адрасата. І раптам дзесьці паміж аўсянкай і булачкай з маслам цётка Аўгуста сказала: «Вой!» і мы ўсе паднялі галовы ад талерак.

Назад Дальше