Інтэрпрэтацыі - Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі 3 стр.


Мадэлі для сваіх малюнкаў мастак сустракае на вуліцы, дома ў сяброў, на вакзале у зале чакання. Менавіта з гэтай прычыны матэрыялы ўжываюцца самыя простыя: папера, соус, літаграфскі аловак, вугаль, сепія, пастэль. Аднак няцяжка заўважыць, што такімі сціплымі сродкамі мастак дасягае максімальнай выразнасці.

Пры ўсёй разнастайнасці характараў і лёсаў ёсць адна рыса, якая абядноўвае амаль што ўсіх партрэтуемых з самім мастаком,  адзінота. Калі разглядаеш малюнкі В. Ляшкевіча, у першую чаргу заўважаеш вочы, а дакладней позірк мадэляў. Ён спакойны, задуменны, заклапочаны, у ім адчуваюцца складаныя чалавечыя ўзаемаадносіны.

Адзін з самых самотных вобразаў, на мой погляд,  «Партрэт жанчыны» (1990). Мастак далікатна, завуалявана назваў гэты аркуш. Цяжкі лёс ў гэтай жанчыны. Яна, па сутнасці, жабрачка, жыве на Маскоўскім вакзале ў Пецярбурзе. Мы бачым у яе твары адзіноту і журбу, прыкметы меланхоліі, якою, верагодна, быў апанаваны і сам мастак.

В. Ляшкевіч з тых творцаў, якія чужы боль успрымаюць як свой асабісты. Многія вобразы, створаныя ім, нясуць у сабе аўтапартрэтнасць. Мне здаецца, што настрой таго ці іншага партрэтуемага нельга ўспрымаць як выхаплены з бурлівай плыні жыцця момант, хутчэй за ўсё гэта цэлае жыццё, спрасаванае ў адным моманце.

Я не ўбачыў у В. Ляшкевіча ніводнага партрэта хоць бы з намёкам на ўсмешку, ужо не кажу пра шчаслівую ўсмешку. Затое ў позірку людзей, якіх малюе мастак, многа тонкай пранікнёнасці, чалавечай годнасці, нязломнага гонару. Амаль кожны партрэт гэта крык душы, але крык ціхі, нібыта самому сабе.

Я не ўбачыў у В. Ляшкевіча ніводнага партрэта хоць бы з намёкам на ўсмешку, ужо не кажу пра шчаслівую ўсмешку. Затое ў позірку людзей, якіх малюе мастак, многа тонкай пранікнёнасці, чалавечай годнасці, нязломнага гонару. Амаль кожны партрэт гэта крык душы, але крык ціхі, нібыта самому сабе.

Часопіс «мастацтва». 1994,  2. С. 2528

Славацкія аспекты

Нашае жыццё рухаецца так хутка, што не заўсёды ўсведамляеш тыя пазітыўныя змены, пра якія гадоў пяць таму магчыма было толькі марыць.

Падобная сітуацыя назіралася і ў нашых славацкіх сяброў, але значна раней. Першыя сімптомы краху сацыялістычнай ідэалогіі праявіліся ўжо ў 1968 годзе менавіта ў Чэхаславакіі, куды ўваходзіла як «роўная» і Славакія.

Прыгадаліся мае пошукі, калі я захацеў пазнаёміцца з мастацтвам Славакіі. Так, у некалькіх кнігах з назвамі «Искусство Чехословакии» я заўважыў, што мастацтву Чэхіі прысвечана амаль усё выданне. Мастацтва Славакіі было прадстаўлена, мякка кажучы, вельмі сціпла.

Такая ж тэндэнцыя вызначала выставачную дзейнасць міністэрстваў культуры СССР і ЧССР. Беларусы мелі магчымасць пазнаёміцца са славацкім мастацтвам толькі аднойчы у 1989 годзе, на выставе твораў народнага мастака ЧССР Марціна Бенкі. Цяпер сітуацыя кардынальна змянілася. На падставе папярэдняй дамоўленасці міністэрстваў культуры Славакіі і Беларусі былі арганізаваныя абменныя выстаўкі сучаснага мастацтва. У галерэі сучаснага мастацтва г. Нітра экспанаваліся творы маладых беларускіх мастакоў: Наталлі Залознай, Ігара Цішына, Алеся Ксяндзова, Уладзіміра Кожуха, Сяргея Кірушчанкі, Тамары Сакаловай, Галіны Гаравой.

А ў Мінску з 11 жніўня па 11 верасня 1994 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь былі паказаныя працы шасці славацкіх творцаў: Ёзэфа Баўса, Ігара Бенцы, Карэла Фелікса, Мілана Лукача, Віта Байнянскага, Тэрэзіі Сладзекавай-Жылікавай.

Павал Сіка, дырэктар Дзяржаўнай галерэі г. Нітра і куратар выставы, невыпадкова даў ёй назву «Аспект», тым самым падкрэсліўшы, што гэтыя мастакі ні ў якім разе не прадстаўляюць усю палітру сучаснай славацкай культуры: кожны з аўтараў дэманструе свой аспект разумення мастацтва.

Віт Байнянскі і Мілан Лукач скульптары вельмі розныя, я б нават сказаў, дыяметральна процілеглыя. Мілан Лукач больш традыцыйны, але і ў традыцыйным накірунку ён знаходзіць экспрэсіўныя формы адлюстравання тых ці іншых сюжэтаў («У ліфце», бронза, 1994; «Падзенне з ліфта», бронза, 1994; «Падзенне ІІ», волава, 1991 г.). Віт Байнянскі дэманструе глыбокае разуменне матэрыялу. Традыцыйную бронзу творца спалучае з разнастайнымі прыроднымі камянямі, а яны не заўсёды рупліва апрацоўваюцца: мастак нібыта запрашае ў сааўтары саму Прыроду, і яна на роўных дапамагае яму данесці тую ці іншую думку да гледача («Птушка», 1994; «Магічны абект», 1993).

Жывапісцы Ёзэф Баўс і Тэрэзія СладзекаваЖылікава ідуць рознымі шляхамі да разумення сутнасці чалавека. Ё. Баўс звычайна імкнецца праз канфлікт мужчыны і жанчыны спасцігнуць як існасць, так і гармонію («Паклон ІІІ», «Паклон V», 1992 г.; «Закаханыя», 1993 г.).

Для Т. Сладзекавай-Жылікавай зямной прасторы недастаткова. Яе пошукі пралягаюць у касмічнай. У гэтай недасягальнасці яна шукае вырашэнне канфлікту планетарнага маштабу (У прасторы, Смутак ад жыцця).

Скульптура і жывапіс у параўнанні з графікай зяўляюцца ў нейкай ступені больш кансерватыўнымі, у першую чаргу матэрыяламі і тэхнікай, у якіх выконваюцца творы. Графіка, на мой погляд, у гэтым сэнсе на некалькі крокаў ідзе паперадзе. Выстава Аспект, дарэчы, гэтую думку пацвярджае. Мастакі-графікі Ігар Бенца і Карэл Фелікс прадэманстравалі шырокі дыяпазон тэхнічных магчымасцей графікі і неабмежаваную свабоду мыслення. За сціплымі словамі камбінаваная тэхніка прыхаваны шматстайныя тэхнічныя прыёмы: таніраванне, прадрапванне паперы, пырсканне і г. д. І гэта ўсё робіцца дзеля таго, каб паказаць як бясконцасць самога Сусвету, так і бясконцасць варыяцый яго адлюстравання.

За дзве гадзіны да адкрыцця выставы Аспект была праведзена прэс-канферэнцыя для журналістаў, мастацтвазнаўцаў ды ўсіх зацікаўленых. Ва ўступным слове Павал Сіка сказаў, што веды пра сучаснае славацкае мастацтва маюць дзве асноўныя крыніцы. Першай можна лічыць суаднесенасць асобных мастацкіх ініцыятыў у Славакіі, другой магчымасць уключацца ў падобныя замежныя выставы. Куратар грунтоўна адказаў на ўсе пытанні. На маё пытанне: Як ставяцца вашы суайчыннікі да мастацтва, якое прадстаўлена на выставе Аспект?  быў адказ: Неадназначна. Пасля невялічкай паўзы П. Сіка сказаў, што такое мастацтва даволі элітарнае, зразумелае не ўсім сацыяльным слаям насельніцтва Славакіі, як, зрэшты, і ў нашых краінах.

Тыя стасункі, якія наладжваюцца сёння паміж Беларуссю і краінамі Еўропы, даюць падставы спадзявацца, што і мы, як роўныя, у хуткім часе ўвойдзем у наш агульны дом пад назваю Еўропа.

Часопіс «Мастацтва». 1995,  4. С. 4849

Ці стане пленэр міжнародным?

Яшчэ не асеў на віцебскім асфальце пыл, узняты ўдзельнікамі Першага міжнароднага Шагалаўскага пленэру, як мы даведаліся аб правядзенні ў Віцебску яшчэ аднаго міжнароднага пленэру «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць».

Калі Шагалаўскі пленэр не выклікае пытанняў, што ён сапраўды шматнацыянальны, то «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» вымушае мяне сумнявацца наконт яго «міжнароднасці».

Мяркуйце самі: на Шагалаўскі пленэр былі запрошаныя мастакі як з Беларусі, так і з іншых краін (Германія, Грэцыя, Францыя, Расія, ЗША, Польшча, Турцыя, Італія), прыехалі госці з Аўстраліі.

У пленэры «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» удзельнічалі, у асноўным, віцебскія мастакі: Мікалай Дундзін, Аляксандр Дасужаў, Віктар Шылко, Валеры Чукін, Аляксандр Слепаў, Валеры Шчасны, Аляксандр Салаўёў, Аляксандр Баброў, Васіль Васільеў, Галіна Васільева, Пётр Кірылін, Іван Казак, Аляксандр Малей. Акрамя віцебскіх мастакоў, удзельнікамі сталі двое маладых людзей з Масквы Леў Сцяпанаў і Аляксей Айгі.

Асабіста мяне не вельмі пераканала меркаванне кіраўніка прэс-цэнтра Таццяны Катовіч, што нібыта прынцыпова важна было забяспечыць удзел у пленэры менавіта віцебскіх мастакоў. А калі згадзіцца з гэтым, то чаму адмовілі Міколу Прусакову, Андрэю Вярэнічу таксама віцебскім мастакам? І калі ўжо «пашырылі геаграфію» ўдзельнікаў, дакладней кажучы, «выйшлі» за межы Віцебска, то варта было запрасіць і мінскіх творцаў: Ігара Кашкурэвіча, Людмілу Русаву, Сяргея Лапшу, Уладзіміра Лапо, Алену Кітаеву

Што да апошняй, то ў той самы час, калі праходзіў пленэр, творы А. Кітаевай экспанаваліся ў залах Віцебскага абласнога мастацкага музея. Госці з Масквы і Пецярбурга (удзельнікі навуковай канферэнцыі, а таксама члены журы) з вялікім інтарэсам паглядзелі гэтую выставу, а калі мы выйшлі з музея, запыталіся: «Чаму такая цікавая мастачка не ўдзельнічае ў Малевічаўскім пленэры?»

Мяркую, што А. Кітаева магла б значна павысіць узровень пленэру. Гэта ў роўнай ступені датычыць і астатніх мінскіх мастакоў, якіх я назваў. Упэўнены, што адгукнуліся б на запрашэнне і мастакі, якія цяпер жывуць далёка за межамі Беларусі. Маю на ўвазе Генадзя Хацкевіча-Мінскага (Парыж), Валерыя Мартынчыка (Лондан).

14 верасня ў краязнаўчым музеі адбылася тэарэтычная канферэнцыя «Малевіч. Класічны авангард. Віцебск». Віцэ-прэзідэнт Фонду Малевіча (Масква) Галіна Дземасфенава ў сваім выступе засяродзіла ўвагу на педагагічных метадах К. Малевіча. Фонд, нягледзячы на свой малады ўзрост (зарэгістраваны ў 1991 г.), ужо выдаў два тамы (з пяці запланаваных) поўнага збору тэарэтычных працаў К. Малевіча. Яшчэ адзін прадстаўнік гэтага фонду, Віталь Пацюкоў (загадчык выставачнай дзейнасці), зрабіў цікавы і досыць востры параўнальны аналіз мыслення мастакоў 1920-ых гадоў і ўдзельнікаў выстаўкі пленэру «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» і не на карысць апошніх. Супрацоўнік аддзела сучаснага жывапісу Траццякоўскай галерэі Ніна Курыева назвала свой даклад «Беспрадметнае ў рускім мастацтве» і раскрыла гэтую тэму на прыкладзе аднайменнай выставы, якая адбылася ў Траццякоўцы.

Мастацтвазнаўца з Пецярбурга Вольга Шыхірава (супрацоўніца аддзела сучаснага жывапісу Дзяржаўнага Рускага музея) прачытала вельмі цікавы і змястоўны даклад «Малавядомыя крыніцы пра Малевіча»: паказала нам К. Малевіча не з традыцыйнага, прынятага мастацтвазнаўцамі пункту гледжання. Бацьку супрэматызму яна бачыць, у першую чаргу, як вялікага містыфікатара. Не абмінула яна і нашага земляка, мінчука Уладзіслава Стрэмінскага, згадаўшы ягоныя стасункі з К. Малевічам.

Звычайна музейныя супрацоўнікі робяць свае спавешчанні па-акадэмічнаму стрымана, чаго нельга сказаць пра Мікіту Махава супрацоўніка пушкінскага музея ў Галіцыне. Свой даклад ён назваў «Структурнае мысленне малодшага сучасніка Малевіча Паўла Філонава». Не з усімі меркаваннямі маскоўскага мастацтвазнаўцы можна пагадзіцца, але шчыры ды эмацыянальны расповед быў такім яскравым, што і сам аўтар, і публіка знаходзіліся нібыта ў нейкім экстазе.

Таццяна Катовіч (Віцебск), даследчык тэатральнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, у сваім выступленні закранула адну з найцікавейшых граняў гэтай праблематыкі «Тэорыю прыбавачнага элемента» Малевіча ў прымяненні да даследавання тэатральнага мастацтва.

Назад Дальше