Таццяна Катовіч (Віцебск), даследчык тэатральнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, у сваім выступленні закранула адну з найцікавейшых граняў гэтай праблематыкі «Тэорыю прыбавачнага элемента» Малевіча ў прымяненні да даследавання тэатральнага мастацтва.
Сціплую групу мінскіх мастацтвазнаўцаў прадстаўлялі Алег Сурскі і я, аўтар гэтых радкоў.
А. Сурскі зрабіў своеасаблівы агляд шляхоў развіцця суполкі віцебскіх мастакоў «Квадрат», заснаванай 16 сакавіка 1987 года і скасаванай роўна праз сем гадоў (16 сакавіка 1994 г.).
У сціслым выступе «Авангард на Беларусі» я імкнуўся распавесці прысутным аб існаванні авангардных плыняў у нашай рэспубліцы, нагадаўшы пра творчасць такіх суполак, як «Форма» і «Галіна» з Мінска, «Квадрат» (Віцебск), а таксама пра Арт-сесіі, якія вось ужо некалькі год запар ладзяцца ў Віцебску, стымулюючы студэнтаў творчых факультэтаў да пошукаў новых формаў мастацтва.