Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка 8 стр.

Апамяталіся, самі цяпер разгубленыя і спалоханыя, балахоўцы: «Адкуль ён узяўся?!» «Хто даў слова?!» «Няма ў рэгламенце!» Але на іх цыкнулі і ззаду, і з бакоў (а разятранага доктара Паўлюкевіча, заламаўшы яму рукі, проста выставілі за дзверы, «на ўсялякі выпадак, бо чалавека паслухаць не дасць!»).

 Прапаную неадкладна прыняць рэзалюцыю аб мабілізацыі,  тым часам біў у медзь малаток,  а таксама аб нашых адносінах да Саветаў і да Польшчы. Пры складанні гэтай рэзалюцыі абавязкова прыняць пад увагу, што нават калі мясцовыя сялянскія сілы і будуць нязначнымі для перамогі над бальшавікамі, дык у кожным разе пачатая беларускімі масамі барацьба пакажа народам усяго свету, што беларускі народ прачнуўся і змагаецца за сваю незалежнасць!

І далей, тэатральным, эфектным (хутчэй за ўсё загадзя прадуманым) рухам імператара Пятра, які тыцнуў пальцам у непралазную твань і дэклараваў, што на гэтым месцы будзе закладзены горад, закончыў, як шабляю секануў:

 Тут будуць сфармаваны ваенныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі!

У зале стаяла такая цішыня, што калі нехта ў першым радзе кашлянуў ціхенька, прачышчаючы горла, многія ўздрыгнулі, бы ад стрэлу

І раптам, у адначассе, узарвалася ўсё громам апладысментаў. Уставалі і ляпалі ў ладкі стоячы, не саромеліся слез, якія самі сабой наплывалі на вочы Дык вось яно, аказваецца, як! У нас ёсць свой урад, свая рэспубліка, свая мова, свае вайскоўцы!  і праўда, паглядалі адзін на аднаго збянтэжана, здзіўлена: як жа мы раней не маглі датумкаць?! Гэта ж так проста, так правільна, так натуральна з якога боку ні глянь! Якія тут могуць быць «рускія камітэты», якія палякі, якія Саветы? Мы беларусы, мы сабраліся, мы за сваю Беларусь адно цёмныя мы, няўчоныя, пакіраваць намі трэба камусьці дык прыходзьце і валодайце намі!..

VІІ

Мірановіч затушыў лямпы, адну і другую. І без іх зрабілася не цямней, а святлей. Настаў дзень.

Жаўрыд чыркнуў алоўкам па аркушыку паперы, які ляжаў перад ім на стале, пару слоў, падкрэсліў іх двойчы нібы падагуліў усё, што выслухаў і вычытаў за раніцу. Схаваў аловак ў нагрудную кішэню гімнасцёркі.

 Ну што, цяпер ясна збольшага,  сказаў.  Пайшлі, грамадзянепановетаварышы!  і пасміхнуўся, даючы зразумець, што выдатна ведае пра ўсе раздраі, пра ўсе згрызоты, але іншых людзей у яго няма, ўсе для яго аднолькавыя, нікога ён не вылучае і ўвогуле надышоў такі час, што трэба забыць на ўсё, абяднацца дзеля «сьвятое справы».  Зачытаем гэтую шматпакутную дэклярацыю і патлумачым людзям, што маем на сёння.

Накінуў на плечы шынель, самы першы паўз днявальнага, які пры яго зяўленні выпрастаўся «смірна» і прыціснуў да грудзей вінтоўку, прытуліўся да сцяны вузкага калідора,  выйшаў на ганак. За Жаўрыдам, пераглядваючыся, перамаўляючыся, хто з гатоўнасцю, паспешліва, замінаючы адзін аднаму ў дзвярах, хто неахвотна, буркаючы пад нос, што, маўляў, «камандзіраў многа толку мала», высыпалі астатнія.

Зусім развіднела. Кастры на плошчы свяціліся яркачырвонымі плямамі, балюча было глядзець на іх.

Жаўрыд падняў руку:

 Так, усім строіцца! Цывільным ачысціць плошчу!  нават не крыкнуў, а проста сказаў гучней.

Але ўсе пачулі. Натоўп на нейкі час прыйшоў у хаатычны, бязладны рух, пачаў дзяліцца, рассыпацца, аж хутка ўпарадкавалася ўсё, вайскоўцы, пастроіўшыся, засталіся на плошчы, а семежаўцы, і разам з імі палонныя і перабежчыкі, сышлі збоч, да царквы, і пазіралі адтуль.

 Грамада!  нейтральна звярнуўся Жаўрыд.  Грамада, выступ мой будзе кароткі  гаварыць цяпер дужа не выпадае, час не церпіць! Я ў дзвюх словах абрысую нашае цяперашняе становішча

(«У дзвюх словах!»,  іранічна шапнуў Мірановічу доктар Паўлюкевіч.)

  Абрысую нашае цяперашняе становішча, а яно, запабягаючы наперад, як ніколі нам спрыяе! Бог нарэшце павярнуўся тварам да нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны! У Рызе нарэшце падпісана гэтак званая папярэдняя «мірная дамова»,  драпежнікі зноў падзялілі авечку, само сабою не пытаючы яе згоды на тое! Аб нас, беларусаў, чарговы раз выцерлі ногі! Але нам не прывыкаць хай! Хай думаюць, што і гэтым разам усё сыдзе ім з рук! Хай яны сабе бюцца, хай сабе мірацца мы ж спакойна будзем збіраць сілы, рыхтавацца, аж покуль не вымецем з нашай зямлі і тых, і другіх. Будзьма разумнейшыя, будзьма старацца знайсці сабе выгоды і з гэтай «рыжскай дамовы» таксама! А выгода найперш тая, што і бальшавікі, і палякі спыніліся: палякі  за Ланню, бальшавікі  на такой прыкладна лініі: Леніна  Вялікі Рожан  Вызна  Капыль і далей, пад Негарэлае! Ад Лані да гэтай ўяўнай лініі  вёрстаў пятнаццаць, а ў даўжыню гэтая тэрыторыя вёрстаў сто, і паводле змовы палякаў з бальшавікамі яна, гэтая тэрыторыя, абяўлена нейтральнай зонаю, ці нейтральным пасам, як каму падабаецца Заходзіць ў яе ні бальшавікі, ні палякі не маюць права, а гэта значыць, што нам зроблены вельмі дарагі падарунак! У нейтральнай зоне знаходзіцца наша Семежава, Морач, дзесяткі вялікіх сёлаў і сотні вёсак і хутароў, а самае галоўнае, у Баранавічах, пры чыгуначнай станцыі, у нас будзе свая камендатура!

Жаўрыд зрабіў паўзу, правяраючы, ці правільна выбраны зачын, ці не ўхаластую ляцяць яго словы. Ён змоўк усяго на які міг, але плошча адразу ажыла:

 Гуура!  пракацілася радаснае з канца ў канец яе.

 На гэтай падуладнай нам тэрыторыі,  працягваў Жаўрыд, упэўніўшыся, што словы яго трапляць у цэль,  мы спакойна зможам дафармаваць брыгаду, раздабыць зброю і як след падрыхтавацца да барацьбы! Галоўнае, што пра нас ведаюць, ведае ўся Расія, уся Еўропа, пра нас пішуць, нам спачуваць і ў нас вераць! Нам будзе аказана ўсемагчымая дапамога праўда, не з боку Антанты і не з боку Польшчы! Столькі, колькі ўбухала тая ж Антанта ў войска польскае, ці ў белы рух, нам, само сабою, не відаць ніколі! Тое, як нам памаглі палякі, вы ўсе таксама добра ведаеце!

 Ведаем памаглі!

 Ганьба!

 Трыста сапсаваных вінтовак, якімі хіба што цвікі забіваць, дык і то нязручна вось уся іхняя помач! Яшчэ лепш ведаеце, як памагае нам славуты бацькаБалаховіч, ў якога склады трашчаць ад зброі. Але ён не дасць ніводнага карабіна, ніводнага патрона, ніводнай гранаты пакуль мы не прыйдзем да яго і не папросім прыехаць да нас на белым кані і кіраваць намі!

 Далоў!

 Гаааньба!

 Вось такія ў нас саюзнікі, такія памагатыя, такія змагары за Беларусь! Разлічваць даводзіцца толькі на сябе, на беларускі люд, які бачыць ў нас сваіх адзіных абаронцаў і збавіцеляў, на наш урад Беларускай Рэспублікі, які будзе рабіць усё магчымае і немагчымае дзеля нашай падтрымкі! На закупку зброі, на іншыя патрэбы нам будзе выдзелена неабходная сума грошай. У Слоніме ў нас неўзабаве зявіцца свая друкарня, пачне выходзіць спачатку брыгадная, а затым, магчыма, і ўсебеларуская газета! З ўсіх куткоў заходняй і цэнтральнай Беларусі да нас паступаюць ахвяраванні ад грамадзян, прыходзяць пасылкі з прадуктамі, тытунём і паперамі, компасамі, біноклямі, бялізнай, цёплымі шкарпэткамі, валёнкамі, рукавіцамі, бінтамі, дасылаюць нават кажухі і світкі  магчыма, ад сямі адрываючы! З Гародні, мабілізаваныя Беларускай Вайсковай Камісіяй, ўжо выехалі к нам каля паўсотні афіцэраў  кадравых камандзіраў; дарэчы, мы таксама абяўляем набор сваіх маладых хлопцаў, у каго стане адукацыі і фізічнай падрыхтоўкі, у школу беларускіх афіцэраў у Лодзь! Далей шэрагі нашыя хутка папоўняцца вопытнымі ваякамі, толькі што ў штабе былі пасланцы зпад Глуска, адтуль з баямі прарываецца да нас на злучэнне трохтысячная, добра ўзброеная брыгада!

 Гуура!

 На падыходзе да Семежава цяпер Грозаўскі полк, які ў абед ўвойдзе ў мястэчка, а заўтра адбудзецца урачысты агульны малебен асвяшчэнне беларускай зброі  для двух абяднаных палкоў!

 Гуура!

 Даеш Грозаў!

 Цяпер такі момант!  дастаў з кішэні шыняля і расправіў паперкі Жаўрыд.  Сярод чырвонаармейцаў ёсць шмат адурманеных бальшавіцкай прапагандаю, а яшчэ больш проста запалоханых людзей, якім будуць убіваць у галовы, ды і ўжо ўбіваюць, што мы купка бандытаў, рэшткі балахоўцаў і гэтак далей! Нам трэба шырэй тлумачыць такім людзям сваю праўду і тады, няма сумнення, бальшыня з іх падымуць на штыкі ненавісных камісараў, а самі са зброяю пярэйдуць на наш бок! Таму намі прынята спецыяльная лістоўкаадозва «Да чырвонаармейцаў», якую кожны з вас жадаючы можа атрымаць ў штабе Скажу больш не толькі прыблудныя чырвонаармейскія начальнікі, а нават і мясцовыя рэўкамаўцы, не кажучы пра звычайных чырвонармейцаў, не ўсе маюць ўяўленне, што за мы, за што мы змагаемся і ў чым наша праўда! Тут, у Семежаве, мы прынялі Дэклярацыю, якую я вам зараз зачытаю. Апроч таго, што яна тлумачыць нашую цяперашнюю пазіцыю, настолькі ж яна прыдасца ў будучыні, пасля перамогі! Дэклярацыя будзе разаслана ва ўсе еўрапейскія газеты, а таксама ў Маскву, асабіста Леніну і Троцкаму.

Назад Дальше