Набраў ў грудзі паветра:
Дэклярацыя Беларускай Рады Случчыны! У момант самаадзначэння ўсіх народаў і барацьбы іх за сваю самастойнасць і свабоду Беларусі Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашай БацькаўшчыныБеларусі, падымае сцяг барацьбы за свабодную незалежную Беларусь і заяўляе ўсяму свету
Ён зачытаў, спяшаючыся, сухія восем пунктаў, у якіх гаварылася пра законы, пра тое. каму павінна належаць зямля, пра васьмігадзінны дзень і мінімальны заробак, пра развіццё усіх відаў кааперацыі, пра свабоду друку, забастовак і хаўрусаў, пра агульнае для ўсіх навучанне і правы меншасцяў на самавызначэнне
Першае! Беларусь павінна быць Вольнай Незалежнай Народнай Рэспублікай.
Другое! Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі будуць выпрацаваны Беларускім Устаноўчым Соймам, скліканым на аснове агульнага, роўнага, простага патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права.
Трэцяе! Прызнаючы, што зямля павінна належаць працоўнаму народу і што прыватная ўласнасць на зямлю касуецца, Рада Случчыны думае, што нормы землекарыстання маюць быць выпрацаваны толькі Беларускімі Устаноўчымі зборамі. Да развязання ж гэтага пытання ў Устаноўчым Сойме ўсе пастановы Часовай Рады павінны згаджацца з вышэйпаказанымі прынцыпамі. Усе ж лясы і нутра зямлі павінны быць уласнасцю Рэспублікі.
Чацвёртае! Да сазыва Устаноўчага Сойму павінны быць прыняты самыя шырокія меры для абароны правоў і інтарэсаў працаўнікоў, як, напрыклад, увядзення найбольшага васьмігадзіннага дня, кантроля над дабрабытам, мінімальны заробак платы і гэтак далей.
Пятае! У мэтах барацьбы з вырастаючай спекуляцыяй і ўпарадкавання тавараабмену паміж местам і вёскаю Рада Случчыны прыме меры к развіццю на шырокіх пачатках усіх відаў кааперацыі.
Шостае! Уперад да скончання развязання гэтага пытання ў Устаноўчым Сойме прызнаем на тэрыторыі Беларусі свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, рэлігій, незачэпнасць асобнасці і памяшканняў.
Сёмае! Прыдаючы першаступеннае значэнне народнай прасвеце, Рада Случчыны будзе старацца к агульнаму абучэнню ў самым шырокім маштабе.
І апошняе, восьмае! У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі прызнаюцца правы ўсіх меншасцяў на нацыянальную персанальную аўтаномію.
Абвяшчаючы аб гэтым і зяўляючыся выказвальніцай волі народа, Рада Случчыны дэкляруе цвёрда стаяць за незалежнасць і свабоду роднае Беларусі, бараніць інтарэсы сялянства ад насілляў з боку чужаземных захопнікаў, у выпадку патрэбнасці сілаю аружжа, нягледзячы на лічбавую перавагу праціўніка, думаючы, што наша справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе!
Прынята ў мястэчку Семежова 28 29 кастрычніка І920 года».
Плошча маўчала, нават звыклага «гура» не раздалося.
Многія апусцілі галовы, як бы стараючыся лепш удумацца, якое дачыненне да іх асабіста, у цяперашнім іхным становішчы, могуць мець, да прыкладу, пункт чацвёрты, пяты, а таксама сёмы васьмігадзінны рабочы дзень, развіццё кааперацыі і агульнае абучэнне ў самых шырокіх маштабах
Умомант адчуўшы гэты настрой, Жаўрыд зразумеў, што не хапае апошняга, больш «даступнага масам» акорду, і ўзяў яго:
Прынята ў мястэчку Семежова 28 29 кастрычніка І920 года».
Плошча маўчала, нават звыклага «гура» не раздалося.
Многія апусцілі галовы, як бы стараючыся лепш удумацца, якое дачыненне да іх асабіста, у цяперашнім іхным становішчы, могуць мець, да прыкладу, пункт чацвёрты, пяты, а таксама сёмы васьмігадзінны рабочы дзень, развіццё кааперацыі і агульнае абучэнне ў самых шырокіх маштабах
Умомант адчуўшы гэты настрой, Жаўрыд зразумеў, што не хапае апошняга, больш «даступнага масам» акорду, і ўзяў яго:
Грамада! Будзьма помніць, што за намі не адно родныя загоны Случчыны, а ўся Беларусь, уся нашая дарагая Рэспубліка, народжаная, выпакутаваная і выняньчаная намі, аплочаная рэкамі крыві і тысячамі жыццяў! Бог бласлаўляе нас на святую справу, і мы пераможам, пераможам і польскага пана, і маскоўскага камісара!
(Ізноў скрывіўся Паўлюкевіч; пераглянуўся з Мацэляю і прамармытаў гучна: «Пачынаецца няўжо нельга без крайнасцяў?..»)
Жаўрыд сціснуў руку ў кулак:
Жыве незалежная Беларусь!!!
І хоць вокліч гэты быў яшчэ новы, нязвыклы, хоць мала хто яшчэ ведаў, як трэба рэагаваць на яго, але зяднаныя папярэднімі словамі, знітаваныя Жаўрыдавым гіпнатызмам людзі патрапілі адказаць. Паляцелі ўгару шапкі, ускінуліся над галовамі тысячы кулакоў, вінтовак, карабінаў і стрэльбаў, з тысячы глотак ірванулася радасным:
Жыве!!! і нібы зліліся на гэты міг усе ў аднаго аграмаднага чалавека, з адным грамавым голасам, чалавека, што паміма волі змог угадаць гэтае слова як адзіна правільнае.
VІІІ
Камандзіры скамандавалі: «Вольна, разыдзіся!», Жаўрыд склаў лісткі, павярнуўся ўжо, каб ісці ў штаб. Але ажыўленне на плошчы не ўнімалася, галасы не сціхалі, хоць сюды, на «штабны» ганак, ніхто не глядзеў, наадварот, у другі бок усе паварочвалі галовы і спяшаліся ў той канец плошчы, дзе царква.
Незадаволены, непрывычны, калі ўвага скіраваная не на яго, Жаўрыд збег з ганка: паглядзець, што там. Мірановіч таксама пайшоў за ім.
Вайскоўцы расступаліся, даючы начальству дарогу:
Перабежчыкі! паведамлялі загадзя, радасна. Кітаец нават ёсць!..
Перабежчыкаў прывяла разведка!..
І камандзера нават у палон узялі!..
Пры самай царкве, з краю плошчы, акружаныя вайскоўцамі і мясцовымі, пераміналіся з нагі на нагу тры чалавекі у чырвонаармейскай форме, з вінтоўкамі; адзін, крываногі і нізкарослы, з выпукластымі скуламі і вузкавокі і праўда падобны быў на кітайца. Збоку гарцаваў на крутазадым коніку, белазуба пасміхаючыся, Мірончык балаховец, потым слуцкі міліцыянер, а цяпер старшы разведкі, якая і прывяла перабежчыкаў. Палонены імі чырвоны «камандзер», таксама ў акружэнні людзей, з закручанымі назад і звязанымі рукамі, з падбітым вокам, якое ўсё заплыло сінюшнай пухлінаю, высокі, у караткаватай яму скуранцы, стаяў, прыхінуўшыся плячом да царкоўнае сцяны і здзіўлена азіраўся вакол. На галаве яго была нейкая дзіўная, нябачаная дасюль шапка, з доўгімі вушамі, з высокай, звужанай на канцы піпкаю, падобная крыху на старадаўні славянскі шлем шапка гэтая, мабыць, больш за ўсё і цікавіла разявакаў.
Дагадаўся дык дагадаўся, што на галаву ўсперці!..
А што ты хочаш? Царскае пазношвалі, цяпер сваё выдумляюць!
Нуну, хопіць у іх розуму выдумаць, сказаў, скрывіўшы рот, адзін немалады ваяка; на аблавушцы ў яго красавалася самаробная, з бляхі выразаная «Пагоня». Патлумачыў важна, з выглядам чалавека, што даволі пабыў у свеце, усяго наглядзеўся і наслухаўся і не роўня ім, цемнаце: Гэтыя шлёмы, запомніце, мастак яшчэ адзін выдумаў, іхні, рускі Васняцоў быў такі! І прыдумаў восепара, пры Мікалаі яшчэ, і нарабілі іх мо мільёны, а тут рэвалюцыя вось бальшавічкі і прысвоілі
Ну дык! дурное дзела не хітрае! падтрымалі дзядзьку. старога салдата. Гэта ж не шыць, а зрывай замкі, грабі награбленае, як яны кажуць!..
Чырвоны камандзір стаяў спакойна, нібы не пра яго казалі, адно часта міргаў здаровым вокам; у твары яго не было ні страху, ні спалоху толькі здзіўленне, бы ўсё яшчэ паверыць не мог чалавек: што здарылася з ім раптам, дзе ён, чаго ён тут, ці не ёсць усё гэта толькі дурны сон?..
Пабачыўшы Жаўрыда з Мірановічам, Мірончык саскочыў з каня, правай рукой, у якой трымаў нагайку, ляніва дакрануўся да брыля фуражкі:
Старшы разведкі Мірончык. Пад час спаўнення ўзятыя ў палон азірнуўся на чырвонаармейцаў, неахвотна паправіўся: Самі здаліся, перабежчыкі І яго вось раззброілі, паказаў нагайкаю на звязанага камандзіра.
Старшы разведкі Мірончык. Пад час спаўнення ўзятыя ў палон азірнуўся на чырвонаармейцаў, неахвотна паправіўся: Самі здаліся, перабежчыкі І яго вось раззброілі, паказаў нагайкаю на звязанага камандзіра.
Начальнік контрразведкі адразу ж узяўся за свае абавязкі. Напусціў суровасці на твар. Падступіўся да палоннага:
Хто такі? Прозвішча, часць, званне!
Камандзір здзіўлена пазіраў на яго і маўчаў.
З імі памаскоўску, відаць, трэба, пан паручнік! падказаў нехта.
Мірановіч паўтарыў паруску нуль рэакцыі.
Лебедзеў яго зваць, пан камандзір! выступіўшы ўперад, паслужліва ўмяшаўся адзін з перабежчыкаў, худы і абыяк паголены, з хітрымі вачыма: Камандзір пятнаццатай стралковай роты, сорак першага палка іх толькі надоечы што з Крыма да нас перекінулі У Крыму яны Ўрангеля растаўклі, дадаў.
Што за галаўны ўбор? спытаў Жаўрыд, з цікавасцю ўглядаючыся ў «шлём».
А гэта, пан камандзір, будзёнаўкай яны завуць, патлумачыў ахотлівы на словы перабежчык (так і сказаўшы «яны» ці даўно сам быў «іхні»?). Мы пра гэтыя будзёнаўкі жартуем: яны ж, бальшавікі, спяваюць «кіпіт наш разум вазмушчонный», дык гэтая піпка зверху для таго, каб пару выпускаць!
Зарагаталі ўсе, хто стаяў бліжэй і чуў, пасміхнуліся і Мірановіч з Жаўрыдам.
Стары салдат, які ведаў пра Васняцова, раптам строга загадаў чырвонаму камандзіру:
Ану, павука сарві з будзёнаўкі гэтай сваёй! і адразу ж сканфузіўся, зразумеў, што маху даў, бо нельга ж у прысутнасці старэйшых па званні гаварыць без дазволу, тым больш загады аддаваць Гаваркі перабежчык ахнуў, схапіўся за сваю фуражку, з галавы сцягнуў, з мясам выдраў зорачку, расшкамутаўшы ўвесь казырок, кінуў яе пад ногі, утаптаў у гразь, яшчэ і плюнуў. Вакол ізноў засмяяліся, з адабрэннем гэты перабежчык усім спадабаўся.
А, успомніў!
Адкуль будзеш? спытаў Мірановіч.
Свой, зпад Капыля! кіўнуў галавою невядома куды перабежчык.
Ну, што, паспытаў бальшавіцкай кашы?
Яшчэ й як!.. перабежчыку прыемная была гэтая ўвага да сябе, ільсціла яму, і ён лавіў момант, каб яшчэ лепшае зрабіць пра сябе ўражанне. І польскай паспытаў, і белагвардзейскай, і «зялёнай», і чырвонай усялякай
І якая смачнейшая?
Так думаю, пан камандзір, што свая самая смачная, адказаў хітры перабежчык, выдатна ведаючы, якія словы хочуць ад яго пачуць. А бальшавіцкая дык самая горшая! Нездарма ж назваліся бальшавікі Усе злыя, усе абадраныя, адно лаюцца такімі мацюкамі, што не запомніш, ды яшчэ спяваюць. У сталоўку ідуць «красная аармея усех сільней!», рабаваць едуць на вёску ізноў, «віхры ўраждебныя веюць над намі!», нават нябожчыкаў хаваюць, далібог, з песнямі! Закапаюць без крыжа, без папа, шапкі далоў, і давай: «Не плааачце над трупамі нашых байцоў, нясіце іх знамя ўпярод! перадражніваючы, праспяваў, каб пасмяшыць слухачоў.