Хоць у першы раз наш Пан зявіўся на зямлі ў сціплых яслях, у патаемнасці і беднасці, святая літургія гэта не падарожжа ў часе ў Бэтлеем каля 4 года да н. э. Імша гэта жывы вобраз і дзейснае падабенства дасканалага культу, які Езус Хрыстус здзяйсняе як Галава Касцёла нявіннае Ягня, забітае на Кальварыі, якое цяпер уладарыць у нябесным Ерузалеме. Імша робіць прысутным сярод нас праслаўленага Збаўцу, другое прыйсце Якога адбудзецца не ў ціхай беднасці, а ў дзівосным ззянні. З гэтай прычыны інстынктам нашай веры заўсёды было імкненне павялічваць прыгажосць літургіі, яе прыладаў і аздобы, усімі сіламі набліжаючыся да таго, што будзе, а не патураючы сваім адваротным памкненням. З такога пункту гледжання, вінаватыя ў настальгіі не тыя вернікі, якія жадаюць аднаўлення традыцыйнага рымскага абраду, а менавіта літургісты, якія патрабуюць вяртання да евангелічнай ці апостальскай «прастаты». Яны хочуць ісці назад, мы хочам рухацца наперад. У гэтым заключаецца розніца паміж археалогіяй і эсхаталогіяй. Але цікава вось што: адзін з самых старажытных звычаяў, які перажыў усе стагоддзі і культуры (пакуль не знайшоў сабе ворага ў абліччы ганарыстасці сучаснага Захаду), гэта арыентацыя на ўсход падчас малітвы да Хрыста, сапраўднага святла, якое асвятляе кожнага чалавека (пар. Ян 1:9). Павярнуўшы святара плячыма да Сонца справядлівасці і тварам да людзей, нібы гэта ён прыходзячае святло, абаронцы новага літургічнага стылю праявілі пагарду да ўніверсальнай сімволікі і скасавалі адзін з нешматлікіх звычаяў, пра які можна з упэўненасцю сказаць, што яго практыкаваў Касцёл першых стагоддзяў. І зноў тыя, хто абараняе Традыцыю, аказваюцца больш здольнымі за сваіх апанентаў захаваць тое, што апошнія называюць найбольш каштоўным, у дадзеным выпадку старажытнасць.
II
Таму вашай першай паслугай гэтаму свету павінна стаць малітва і цэлебрацыя Божага Афіцыя. Унутраная пастава кожнага святара і кожнай кансэкраванай асобы павінна быць такая: «Няхай нічога не ставіцца перад Божай працай». Прыгажосць гэтай унутранай паставы знойдзе выраз у прыгажосці літургіі, і калі мы будзем яднацца ў спеве, хвале, узвялічванні Бога і пакланенні Яму, на зямлі будзе прысутнічаць крыху неба. Сапраўды, не будзе дзёрзкасцю сказаць, што ў літургіі, абсалютна засяроджанай на Богу, у яе абрадах і спевах мы можам убачыць вобраз вечнасці. Інакш як маглі б нашыя продкі сотні гадоў таму збудаваць такі велічны святы будынак, як гэты? Тут сама архітэктура ўзносіць усе нашыя пачуцці да таго, «чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, і што Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго» (пар. 1 Кар 2:9). Ва ўсіх нашых высілках, звязаных з літургіяй, вырашальным фактарам заўсёды павінен быць наш позірк на Бога. Мы стаім перад Богам: Ён прамаўляе да нас, а мы прамаўляем да Яго15.
Нефармальная духоўнасць
Праблему, якую мы разглядаем, можна сфармуляваць наступным чынам. Як кажа св. Леў Вялікі, той, хто перастае жадаць прагрэсу, рызыкуе пачаць адставаць16. Св. Бэрнард з Клерво паўтарае за ім: проста стаяць на Божай дарозе азначае адставаць17. Усе мы стаім перад пагрозай аслабець, здаць назад, зрабіцца несурёзнымі. У духоўным жыцці няма адпачынку, але нам хацелася б думаць, што ён бывае, і ў нас узнікае спакуса якім-небудзь чынам яго ўзяць. І гэта азначае, што мы адкідваем Бога, Які зяўляецца агнём плавільшчыка і палаючым вуглём, заўсёды блізкім і гатовым перамяніць нас, калі толькі мы здадзімся Яму. З улікам гэтага, нельга недаацэньваць небяспеку духоўнай нефармальнасці, якой спрыяе тыповае парафіяльнае здзяйсненне Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду18. Гэтая нефармальнасць выражаецца ў звыклым уваходзе свецкіх асобаў у прэзбітэрый для выканання чытанняў і ўдзялення Камуніі; у млявым паўуздыманні Эўхарыстыі, не кажучы ўжо пра многія іншыя знакі заняпаду ці адсутнасці веры ў Сапраўдную Прысутнасць19; у агульнай сяброўскай атмасферы, у «знаку спакою», у адсутнасці цішыні перад Імшою і пасля яе; у вербальнай перагружанасці, якая робіць Бога малым і прыручаным абектам, гатовым рабіць цуды і падпарадкоўвацца нашым загадам, альбо прынамсі гатовым да адносінаў з намі на роўных. Бог робіцца «адным з нас» зусім няправільным чынам. Хрыстус сённяшняй парафіі гэта чалавек, прытым толькі чалавек. Як неаднаразова заўважалася, новае выданне Імшала адлюстроўвае амаль што арыянскую паставу20.
Параўнайце ўсё гэта з пашанай, якая аддаецца Евангеллю ці прэзбітэрыю ў старым абрадзе з цудоўнымі малітвамі аферторыя, са складанымі акаджэннямі, з урачыстым спевам прэфацыі пра Найсвяцейшую Тройцу ў стылі Атаназія, з Рымскім Канонам і яго шматлікімі знакамі крыжа і пачцівымі ўзняццямі Гостыі і келіха, ужо не кажучы пра ўсю падрыхтоўку, якую робяць святар і сабраны люд: «Asperges», малітвы каля прыступак алтара, абмыванне пальцаў у суправаджэнні псальма. Праз гэтыя абрадавыя дзеянні чалавек прызнае першынство Бога і Яго найвышэйшую таямніцу, упрошвае дазволіць пакланяцца Яму, упрошвае быць годным прынясення Ахвяры і ўдзелу ў Ахвяры, якую Сын у сваёй людской прыродзе прыносіць Найсвяцейшай Тройцы. Традыцыйная літургія адлюстроўвае не толькі правільную тэалогію, але і правільную антрапалогію. Антрапалогія, выражаная старым абрадам і сукупнасцю далучаных да яго звычаяў і законаў, зяўляецца ўзнёслай, вертыкальнай і падпарадкаванай Богу, як гэта годна і справядліва; антрапалогія ж новага абраду з яго інкультурацыяй у сучасным Заходнім свеце зяўляецца рацыяналістычнай, іманентычнай, гарызантальнай і дамінатыўнай: яна падпарадкоўвае сакральнае гуманістычнаму канону «супольнасці». Старажытны рымскі абрад, велічны і святарскі, узносіць славу і пакланенне Укрыжаванаму Пану, кідаючы бясконцы парадокс Уцелаўлення проста ў вочы і вушы тых вернікаў, якія маюць вочы, каб яго ўбачыць, і вушы, каб яго пачуць. Ці ж звычайная форма рымскага абраду робіць гэта настолькі ж добра?
Многія малітвы і абрады Novus Ordo маюць кепскую прапорцыю адносна ахвяры, якая мае месца падчас Імшы; яны адяднаныя ад яе. Форма і змест літургіі канфліктуюць, і таму тое, што, як я веру, адбываецца а мая вера фарміравалася пад уплывам вучэння пра святую Ахвяру Імшы, сфармуляванага як Трыдэнцкім, так і Другім Ватыканскім саборам, кепска адлюстроўваецца формай літургіі, якая мае ў сабе толькі частку той яснасці і глыбіні, з якімі старажытны абрад прадстаўляе тыя самыя таямніцы. У старажытным абрадзе форма і змест паяднаныя; яны, так бы мовіць, «сімбіятычныя». Старажытная літургія са сваімі вострымі сімваламі і бясконцымі дэталямі гэта працяглае дагляданне душы, якое заваблівае і цягне яе наперад, ведучы яе да містычнага сужэнства, да вясельнага свята нябёсаў.
Аднойчы я меў магчымасць чуць, як украінскі біскуп візантыйскага абраду казаў пра тое, якая ступень сталасці патрабуецца ад мужчыны і жанчыны, калі яны спадзяюцца быць «паспяховымі» сужэнцамі. Ён рабіў акцэнт на здольнасці ахвяраваць з любові і казаў, што ніводнае сужэнства не пацярпела б паразу, калі б сужэнцы мелі гэтую цноту. Мімаходзь ён заўважыў, што Боская літургія не павінна разглядацца як штосьці, пасля чаго трэба хутка ачуняць і аправіцца. Хутчэй, гэта тое самае месца, дзе абуджаецца і выхоўваецца любоў да Бога і бліжняга, прычым не праз павярхоўную атмасферу сяброўства, а праз урачыстасць і сэнсоўнасць самога абраду, які выціскае на сэрцы прыклад любові Хрыста, Які прыйшоў вучыць словам і прыкладам. Гэты біскуп быў упэўнены, што крызіс сужэнства вынік недахопу духоўнай сталасці, маральнай сурёзнасці і сілы волі меў адлюстраванне ў крызісе самой літургіі, якой неставала тых жа рэчаў. Ён таксама меў перакананне, што сужэнская любоў і сямейнае жыццё маглі б зноў зрабіцца моцнымі толькі тады, калі б сужэнцы з галавою акунуліся ў фармальную літургічную малітву. Калі людзі глыбока пагружаюцца ў таямніцы веры падчас годнай літургіі, руцінныя супярэчнасці пачынаюць адыходзіць на задні план, таму што літургія вядзе іх да больш фундаментальнай рэальнасці, чым іх уласнае існаванне і жыццё.
Калі не станеце як дзеці
Крызіс пакліканняў у паслясаборным Касцёле пасрэдна альбо непасрэдна звязаны з дэмантажом і баналізацыяй літургіі. Гэта становіцца зразумелым усё больш і больш. Чаму ж тады традыцыйныя рэлігійныя ордэны і таварыствы апостальскага жыцця квітнеюць і выбухаюць пакліканнямі? Сэрца чалавека сумуе па найвышэйшым сэнсе і мэце жыцця, па смаку дасканаласці і святасці, а звычайная форма рымскага абраду не адказвае на гэтае прагненне. Праблему новай формы Імшы можна сфармуляваць даволі проста: яна не мае ані містычнай цішыні, характэрнай для старой ціхай Імшы, ані драматычнай прыгажосці, характэрнай для ўрачыстай спяванай Імшы. Яна не ззяе ані знешнім выразам трыумфальнага святкавання, ані ўнутраным вымярэннем сузіральнай малітвы. Таму яна не мае ані знешняга бляску, ані ўнутранай глыбіні старога абраду. У сваіх спробах быць усім для ўсіх яна не сталася нічым для нікога. У сваім імкненні дайсці да невядомага «сучаснага чалавека» яна стварыла пустэчу. Аднак ласка не зносіць пустэчы яшчэ больш, чым прырода.
Калі не станеце як дзеці
Крызіс пакліканняў у паслясаборным Касцёле пасрэдна альбо непасрэдна звязаны з дэмантажом і баналізацыяй літургіі. Гэта становіцца зразумелым усё больш і больш. Чаму ж тады традыцыйныя рэлігійныя ордэны і таварыствы апостальскага жыцця квітнеюць і выбухаюць пакліканнямі? Сэрца чалавека сумуе па найвышэйшым сэнсе і мэце жыцця, па смаку дасканаласці і святасці, а звычайная форма рымскага абраду не адказвае на гэтае прагненне. Праблему новай формы Імшы можна сфармуляваць даволі проста: яна не мае ані містычнай цішыні, характэрнай для старой ціхай Імшы, ані драматычнай прыгажосці, характэрнай для ўрачыстай спяванай Імшы. Яна не ззяе ані знешнім выразам трыумфальнага святкавання, ані ўнутраным вымярэннем сузіральнай малітвы. Таму яна не мае ані знешняга бляску, ані ўнутранай глыбіні старога абраду. У сваіх спробах быць усім для ўсіх яна не сталася нічым для нікога. У сваім імкненні дайсці да невядомага «сучаснага чалавека» яна стварыла пустэчу. Аднак ласка не зносіць пустэчы яшчэ больш, чым прырода.
Цягам дзесяцігоддзяў літургісты выступалі за адмысловыя «Імшы для дзяцей», і, паколькі людзі схільныя слухацца экспертаў незалежна ад таго, колькі ў іх прапановах здаровага сэнсу, многія парафіі ўвялі такія рэдуцыраваныя Імшы21. Смутная рэальнасць заключаецца ў тым, што стандартная новая Імша гэта ўжо штосьці накшталт дзіцячай Імшы з яе спрошчанымі малітвамі, падручнікавай структурай і незмястоўнай празрыстасцю. Насамрэч і гэта таксама горкая іронія, новы абрад не здольны настолькі ж эфектыўна выхоўваць душы дзяцей, наколькі гэта робіць стары абрад. Уявіце сабе розніцу паміж дзіцём, якое бачыць традыцыйную ўрачыстую спяваную Імшу, і дзіцём, якое бачыць тыповую нядзельную парафіяльную Імшу. Кожны, хто разбіраецца ў дзіцячай псіхалогіі, здолее зразумець, якая з гэтых літургій, спалучаная з катэхізацыяй, дасць больш глыбокі доўгатэрміновы плён.