Прыгоды Тома Соўэра - Марк Твен 11 стр.


Старая скамянела ад здзіўлення, гледзячы праз верх акуляраў на гэтую карціну, а Том качаўся па падлозе ад смеху.

Том, скажы, калі ласка, што такое з нашым катом?

Не ведаю, цёця, ледзь мог вымавіць Том.

За ўсё сваё жыццё не бачыла нічога падобнага! З чаго-б гэта ён?

Сапраўды не ведаю, цёця Поллі. Мабыць каты заўсёды так танцуюць, калі яны вельмі задаволеныя.

Ці так?

У голасе цёткі было нешта такое, што прымусіла Тома настаражыцца.

Ну так, цёця. Прынамсі, я так думаю.

Ты думаеш?

Але, цёця.

Цётка нахілілася. Том з цікавасцю і трывогай сачыў за яе рухамі, але занадта позна здагадаўся, куды яна «гне». З-пад ложка высоўваўся доказ чайная лыжка. Цёця Поллі падняла яе і паднесла да самага носа хлопчыка. Том апусціў вочы і пасунуўся назад. Цёця Поллі стукнула яго па галаве наперсткам.

А ну, мой любы, скажы мне, завошта ты так мардуеш бедную жывёліну?

Я даў яму лякарства, шкадуючы яго, бо ў яго-ж няма цёткі.

Няма цёткі! што за глупства ты вярзеш, дурное хлапчанё! Якое гэта можа мець дачыненне да таго, што ты нарабіў?

Вельмі вялікае. Каб у яго была цётка, яна сама паклапацілася-б аб ім. Яна высмаліла-б яму ўсе вантробы без ніякай літасці, як чалавеку!

Цёця Поллі раптам адчула сябе вінаватай. Яе лячэнне стала перад ёй у новым выглядзе: тое, што было жорсткім у дачыненні да ката, магло быць жорсткім і ў дачыненні да дзіцяці. Яна памякчэла, адчула жаль да Тома. У яе нават слёзы выступілі на вочы, яна пагладзіла хлопчыка па галаве і лагодна сказала:

Цёця Поллі раптам адчула сябе вінаватай. Яе лячэнне стала перад ёй у новым выглядзе: тое, што было жорсткім у дачыненні да ката, магло быць жорсткім і ў дачыненні да дзіцяці. Яна памякчэла, адчула жаль да Тома. У яе нават слёзы выступілі на вочы, яна пагладзіла хлопчыка па галаве і лагодна сказала:

Я-ж старалася на тваю карысць, Том. І гэта пайшло табе на карысць.

Том сурёзна паглядзеў ёй у твар. Толькі куты яго рота крыху уздрыгвалі.

Я ведаю, цётанька, што вы жадалі мне дабра, і я-ж Піту жадаў дабра. Яму гэта таксама пайшло на карысць. Я ніколі яшчэ не бачыў яго ў такім вясёлым...

Ну, годзе, годзе ўжо, Том, не засмучай мяне. Трымай сябе добра, будзь разумнікам, і табе не прыдзецца прымаць ніякіх лякарстваў.

Том прышоў у школу да заняткаў. Настаўнік заўважыў, што такія незвычайныя здарэнні паўтараліся ў апошні час бадай што кожны дзень. І сёння, таксама, як заўсёды ў апошні час, заместа таго, каб гуляць з таварышамі, хлопчык круціўся па дварэ і каля варот. Ён адмовіўся ад гульні, кажучы, што ён не зусім здаровы, і выгляд яго сапраўды быў не вельмі добры. Ён прытвараўся, што глядзіць у розныя бакі, але ў сапраўднасці ўвесь час глядзеў на дарогу.

Як толькі здалёк паказаўся Джэф Тэчэр, Том прасвятлеўся, але праз мінуту зноў зрабіўся сумным. У школе Том не адставаў ад Джэфа ні на хвіліну і ўсяляк стараўся накіраваць гутарку на яго сястру, але той быў крыху дурнаваты і не разумеў намёкаў. Том усё чакаў і чакаў, кожны раз радуючыся, калі здалёк паказвалася светлая сукенка; калі-ж выяўлялася, што гэтая сукенка надзета не на той, каго ён чакаў, то пачынаў ненавідзець гэтую асобу. Нарэшце сукенкі перасталі зяўляцца, і Том зусім павесіў нос.

Сумны і задуменны ён увайшоў у пусты клас і сеў на сваё месца, каб марыць і пакутваць. У гэты момант ля варот паказалася яшчэ адна сукенка... У Тома ёкнула сэрца. У адзін момант ён апынуўся на дварэ і пачаў лютаваць, як індзеец: ён крычаў, рагатаў, ганяўся за таварышамі, скакаў праз плот з небяспекай для жыцця, хадзіў на галаве, адным словам, геройстваваў і вытвараў усялякія штукі, не забываючыся ўвесь час скосу пазіраць у бок Бэкі ці глядзіць яна. Але яна, відаць, нічога не бачыла і нават не глядзела ў яго бок. Няўжо-ж яна нават не прымячае яго?

Тады ён перанёс арэну сваіх геройстваў бліжэй да яе, лётаў вакол яе з ваяўнічым клічам, садраў з аднаго хлопчыка капялюш і закінуў яго на дах, уварваўся ў натоўп хлопчыкаў, параскідаў іх ва ўсе бакі і сам выцяўся на зямлі пад нагамі ў Бэкі. Яна адвярнулася, задраўшы носік, і ён чуў, як яна сказала сяброўцы:

Некаторыя хлапчукі думаюць, што яны страх якія спрытныя... а яны пустыя хвастуны...

Том устаў з палаючым тварам і, апусціўшы галаву, павалокся ў школу.

Раздзел XII


На душы ў Тома было смутна і пахмурна. Ён казаў сабе, што ён адзінок, усімі пакінуты, што ніхто яго не любіць... Потым, калі даведаюцца, да чаго яго давялі, можа і пашкадуюць.. Ён стараўся быць добрым, але яму перашкаджалі... Калі ім так ужо хочацца вызваліцца ад яго, то што-ж? Ён адыйдзе, і хай сабе лаюць яго, колькі хочуць... Ды і чаму-ж не лаяць? Ці-ж адзінокі, усімі пакінуты хлопчык мае права скардзіцца? Так, яго нарэшце прымусілі зрабіцца злачынцам... іншага шляху няма...

З такімі думкамі ён прайшоў ужо луг, як да яго даляцеў звон школьнага званка, які склікаў вучняў на пасляабедзеныя заняткі. Том заплакаў пры думцы, што ён ужо ніколі-ніколі больш не пачуе гэтага добра знаёмага гуку. Прымірыцца з гэтым было цяжка, але нічога не зробіш. Калі яго адштурхоўваюць, кідаюць на волю лёсу, трэба скарыцца. Але ён ім даруе... І Том зарыдаў яшчэ горш.

Акурат у гэты момант ён сустрэўся са сваім неразлучным прыяцелем, Джо Гарперам. У яго таксама быў пахмурны выгляд, і ў душы, відаць, таксама быў горкі і рашучы план. Безумоўна, яны абодва складалі «дзве душы, ахопленыя адзінай думкай».

Том выцер слёзы рукавом і паведаміў свайму таварышу, што ён рашыў пакінуць дом, дзе з ім так дрэнна абыходзяцца і дзе ён ні ў кім не знаходзіць спачування, і ніколі не вяртацца. У канцы ён выказаў надзею, што Джо не забудзецца на яго.

Але тут выявілася, што Джо толькі што хацеў сказаць Тому тое самае і шукаў яго дзеля гэтага самага. Маці адсцёбала яго за тое, што ён нібы выпіў сліўкі, а ён не толькі не каштаваў іх, але нават ніколі не бачыў. Відаць, ён абрыдаў матцы, і яна хоча вызваліцца ад яго. Калі так, яму нічога не застаецца, як выканаць яе жаданне. Ён спадзяецца, што яна будзе шчаслівая і ніколі не пашкадуе, што кінула свайго хлопчыка ў халодны, бяздушны свет, дзе ён будзе пакутваць і памрэ.

Хлопчыкі сумна пайшлі далей, дагаварыўшыся стаяць адзін за аднаго, як браты, і ніколі не разлучацца, пакуль смерць не вызваліць іх абодвых ад пакут. Потым яны пачалі складаць планы. Джо хацеў зрабіцца пустэльнікам, жыць у пячоры, жывіцца сухімі скарынкамі і памерці ад холаду, голаду і гора, але, паслухаўшы Тома, згадзіўся з ім, што злачыннае жыццё куды выгадней, і парашыў зрабіцца піратам.

За тры мілі ад горада, дзе рака Місісіпі дасягае больш мілі ў шырыню, ёсць даўгі, вузкі, лясісты востраў з пясчанай мялізнай дасканалае месца для разбойніцкага прытулку. Востраў бязлюдны і ляжыць бліжэй к процілегламу берагу, які зарос густым, бадай некранутым лесам. Абмеркаваўшы ўсё гэта, нашы героі парашылі абраць гэты востраў сваёй рэзідэнцыяй. Толькі ім не прышлося ў галаву спытаць сябе, на каго яны накіруюць свае напады.

Потым яны знайшлі Гекльберы Фіна, і той ахвотна далучыўся да іх; бо яму было ўсёроўна, якую прафесію выбраць. Яны дагаварыліся сустрэцца на беразе ракі, у пустынным месцы, за дзве мілі вышэй ад вёскі, у свой аблюбаваны час поўнач. Там стаяў невялікі плыт, якім яны парашылі аўладаць. Умовіліся, што кожны возьме з сабой вудачкі і кручкі, а таксама харчовыя прыпасы, якія ім пашанцуе здабыць па магчымасці самым суровым і таямнічым спосабам, як належыць разбойнікам. Разам з тым яны распаўсюдзілі сярод таварышоў прывабную вестку, што хутка ў горадзе «нешта пачуюць». Усіх, каму быў сказаны гэты цмяны намёк, прасілі трымаць язык за зубамі і чакаць.

А поўначы Том зявіўся на месца з вараным кумпяком і некаторымі іншымі харчамі і схаваў усё гэта ў густым зарасніку на ўзгорку, адкуль відаць было месца сустрэчы. Ноч была зорная і вельмі ціхая. Вялізная рака была спакойная, як сонны акіян. Том прыслухаўся ані гуку. Тады ён ціха, працягла свіснуў. Яму адказаў свіст з гушчару. Том свіснуў яшчэ два разы, і зноў яму адказалі таксама. Потым нечы перайначаны голас спытаўся:

Хто ідзе?

Том Соўэр, Чорны Мсцівец. Назавіце вашы імёны!

Гек ФінЧырвоная Рука і Джо Гарпер Уладар Мораў.

Гэтыя назвы былі запазычаны з прыгодніцкіх раманаў.

Добра, кажыце пароль!

У ночнай цішыні адначасова пачуўся хрыпаты шэпт двух галасоў:

«Кроў»!

Том пакаціў са ўзгорка свой кумпяк і сам пакаціўся за ім, прычым крыху пацярпелі яго вопратка і скура на кумпяку. Са ўзгорка можна было спусціцца на бераг па дасканалай, зручнай сцежцы, але ён, як шчыры разбойнік, выбіраў небяспечныя і цяжкія шляхі.

Уладар Мораў таксама прынёс кумпяк і ледзь прывалок яго да месца. Фін Чырвоная Рука сцягнуў недзе кацялок і цэлы пук недаспелага тытуновага лісця, а таксама некалькі сцяблоў маісу на люлькі, хоць ніводзін з піратаў не курыў і не жаваў тытуну, апрача яго самога.

Чорны Мсцівец абвясціў, што няма чаго і думаць ісці ў дарогу без агню. Гэта была слушная думка, бо запалкі ў тыя часы былі яшчэ мала вядомыя. Хлопчыкі ўбачылі агонь на вялікім плыце, крокаў за дзвесці ўверх па рацэ, падкраліся туды і сцягнулі галаўню. З гэтага яны зрабілі сабе цэлую прыгоду: увесь час «цыкалі» адзін на аднаго, прылажыўшы палец да вуснаў заклікалі да цішыні, хапаліся рукамі за свае неіснуючыя кінжалы і злавесным шэптам загадвалі адзін аднаму, калі толькі «вораг» варухнецца «усадзіць яму нож у грудзі да самай ручкі», бо «мёртвы не выдасць». Яны добра ведалі, што плытнікі гулялі ў вёсцы, але яны павінны былі весці сябе па-разбойніцку.

Пасля таго яны рушылі ў дарогу. Том даваў загады. Гек дзейнічаў вяслом наперадзе, Джо ззаду. Том удаваў сябе за капітана: сурова хмурыў бровы, скрыжаваўшы рукі на грудзях, камандваў:

Трымай па ветру!

Ёсць, сэр!

Трымай прама, прама!

Ёсць, сэр!

Адпусці крыху!

Ёсць, сэр!

Але ўсе гэтыя загады даваліся так сабе і нічога не азначалі, бо плыт спакойна плыў пасярэдзіне ракі.

Якія парусы паднятыя?

Ніжнія, сэр.

Усе на палубу! Жыва! Шэсць малайцоў на фок-мачту! Варушыся!

Ёсць, сэр!

Распусці вялікі парус! Варушыся, хлопцы!

Ёсць, сэр!

Трымай к ветру! Кіруй убок, бачыш, насустрач брыг! Лявей, лявей! Ну, братва! Наваліся дружней!

Ёсць, сэр!

Плыт выплыў на самую сярэдзіну ракі, хлопчыкі накіравалі яго па цячэнню і палажылі вёслы. Усю наступную гадзіну яны бадай што не гаварылі адзін з адным. Плыт праплыў міма таго гарадка, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Горад спакойна спаў: сям там яшчэ свяціліся агеньчыкі, адбіваючыся ў вадзе, дзе глыбока, як дыяманты ззялі зоркі. Усе абываталі адпачывалі, не падазраючы, якая вялікая падзея адбываецца ў гэты момант.

Назад Дальше