Прыгоды Тома Соўэра - Марк Твен 12 стр.


Чорны Мсцівец усё яшчэ стаяў сярод плыта, гледзячы ў апошні раз на тыя месцы, дзе яму так добра жылося раней і дзе ён так пакутваў за апошні час. Яму вельмі хацелася, каб усе бачылі цяпер, як ён плыве сярод бурнага мора і смела глядзіць у твар смерці, ідучы насустрач пагібелі з хмурай усмешкай на вуснах. Маленькае напружанне фантазіі і Джэксонаў востраў адсунуўся ў бясконцую далечыню. І Том «у апошні раз» паглядзеў на родны горад, з разбітым сэрцам, але задаволены.

Яго таварышы таксама глядзелі ў апошні раз і так доўга, што ледзь было не праехалі міма вострава; але паспелі схамянуцца і папярэдзіць небяспеку. Каля двух гадзін ночы плыт сеў на мель крокаў за дзвесце ад таго месца, дзе яны парашылі размясціцца, і яны доўга хадзілі ўзад і ўперад, пакуль не перацягалі туды ўсю сваю здабычу. Паміж іншым яны ўзялі з плыта стары парус і напялі яго ў прытульным кутку лесу, як палатку, каб засланіць свае прадукты. Самі-ж яны парашылі спаць у добрае надвор'е пад адкрытым небам, як належыць разбойнікам.

Яны расклалі агонь крокаў са дваццаць ад краю лесу, засмажылі сабе на патэльні крыху свініны на вячэру і зелі палову ўзятых булак. Надзвычайна цікава было вячэраць такім чынам на прыволлі, у першабытным лесе, на недаследваным і нежылым востраве, воддалі ад чалавечага жылля, і хлопчыкі казалі, што яны больш ніколі не вернуцца да культурнага жыцця. Агонь асвятляў іх твары, кідаў чырвоныя водбліскі на тоўстыя камлі дрэў, на бліскучую зеляніну дзікага вінаграду. Калі былі зедзены апошнія кавалачкі мяса і апошняя лустачка хлеба хлопчыкі з поўным задавальненнем выцягнуліся на траве.


Ну, ці-ж гэта не весела? сказаў Джо.

Вельмі весела, азваўся Том.

Што сказалі-б іншыя хлопчыкі, каб убачылі нас?

Што? Ды яны проста памерлі-б ад зайздрасці. Ці не так, Гек?

Ды ўжо-ж так! сказаў Гекльберы. Не ведаю, як вы, а я задаволены. Мне нічога лепшага і не трэба.

Звычайна я нават не наядаюся дасыта... І потым сюды ўжо ніхто не прыдзе і не пабе чалавека нямаведама за што.

Такое жыццё акурат для мяне, сказаў Том. Не трэба ўставаць рана, не трэба хадзіць у школу, не трэба мыцца і рабіць усялякія глупствы, нічога гэтага не трэба...

А што-ж робяць піраты? спытаўся Гек Фін.

О! яны жывуць вельмі весела: бяруць у палон караблі і паляць іх, грошы закапваюць у зямлю на сваім востраве, у якім-небудзь страшным месцы, дзе іх пільнуюць здані, вядзьмаркі і ўсялякая чартаўня. А матросаў і пасажыраў яны забіваюць і выкідаюць за борт.

А жанчын вязуць да сябе на востраў, уставіў Джо, жанчын яны не забіваюць.

Але, падтрымаў яго Том,жанчын яны не забіваюць. Яны надта шляхетныя людзі. І потым жанчыны заўсёды красуні.

А якое на іх убранне багатае! з захапленнем усклікнуў Джо. Усё ў золаце, срэбры, у брыльянтах!

На кім? спытаўся Гек.

Ды на піратах.

Гек Фін паглядзеў на сваё ўбранне і сумна сказаў:

Ну, а маё ўбранне зусім не разбойніцкае... Але-ж у мяне няма другога.

Хлопчыкі суцяшалі яго, кажучы, што прыгожага ўбрання чакаць яму нядоўга прыдзецца: як толькі яны пачнуць свае наскокі, у іх будзе і золата, і ўбранне, і ўсё. А для пачатку добра будзе і ў лахманах, хаця багатыя разбойнікі звычайна набываюць сабе адпаведны гарнітур, калі прыступаюць да справы.

Патроху размова спынілася: у маленькіх уцекачоў зліпаліся вочы, іх браў сон. Люлька выслізнула з пальцаў Чырвонай Рукі, і ён заснуў сном зморанага праведніка. Уладар Мораў і Чорны Мсцівец заснулі не так хутка. Яны зусім ужо гатовы былі заснуць, але ў сярэдзіне ў іх нешта не хацела супакоіцца. Іх мучыла сумленне. Яны пачыналі трошкі разумець, што зрабілі нядобра, уцёкшы з дому, потым успомнілі скрадзенае мяса і тады пачаліся сапраўдныя пакуты. Яны спрабавалі супакоіць сумленне, успамінаючы, што ім здаралася і раней шмат разоў цягаць з кладоўкі пячэнне і яблыкі, але сумленне лічыла гэтыя довады надта слабымі і не сцішалася. І хлопцы павінны былі згадзіцца, што спёрці пячэнне ці яблык гэта не важна, а ўзяць кумпяк, свіны бок, наогул што-небудзь каштоўнае гэта ўжо сапраўднае зладзейства.

Таму яны парашылі, што пакуль яны будуць піратамі, яны не заплямяць свайго разбойніцкага гонару ганебным злачынствам крадзежам. З гэтай умовай сумленне пагадзілася часова замірыцца, і нашыя разбойнікі мірна паснулі.

Таму яны парашылі, што пакуль яны будуць піратамі, яны не заплямяць свайго разбойніцкага гонару ганебным злачынствам крадзежам. З гэтай умовай сумленне пагадзілася часова замірыцца, і нашыя разбойнікі мірна паснулі.

Раздзел XIII


Раніцою, прачнуўшыся, Том не адразу сцяміў, дзе ён.

Ён сеў, агледзеўся навакол, пацёр вочы і тады толькі зразумеў. Была прахалодная, шэрая раніца, світала. Цішыня лесу навакол навявала чароўнае пачуццё спакою. Ніводзін лісток не варушыўся, ніводзін гук не парушаў высокіх дум прыроды. На лісцях і траве ляжала, як пэрлы, раса. Агонь заглух пад белым пластам попелу, і толькі сіні дымок тонкім струменем віўся ў паветры. Джо і Гек спалі. Далёка ў глыбіні лесу крыкнула птушка, адгукнулася другая, недзе застукаў дзяцел. Адпаведна таму, як святлеў ранішні туман, раслі і множыліся гукі, усюды прачыналася жыццё.

Раптам аднекуль зявілася цэлая працэсія мурашак, і ўсе яны ўзяліся за работу; адзін адважна валок мёртвага павука ў пяць разоў большага за сябе самога і ўхітрыўся ўцягнуць яго на пень.

Божая кароўка, уся ў кропках, ускараскалася на галавакружальную вышыню травянога сцябла. Том схіліўся да яе і сказаў:

Божая кароўка, божая кароўка, ляці дадому.

Дом твой гарыць, а дзеткі адны.

Божая кароўка паслухалася і паляцела паглядзець дзетак. Том нават не здзівіўся: ён даўно ведаў, што божая кароўка кожнаму лёгка верыць, і, карыстаючыся гэтым, ён не раз ужо ашукваў яе.


Потым зявіўся чорны жук, цяжка цягнучы сваё круглае цела, і Том дакрануўся да яго, каб бачыць, як ён прыцісне лапкі да цела і прытворыцца мёртвым.

Птушкі тымчасам паднялі страшэнны гам. Амерыканскі дрозд, родны брат еўрапейскага дразда-перасмешніка, усеўся на дрэве, над самай галавой Тома, і з захапленнем выводзіў свае трэлі, перадражніваючы суседзяў. Нібы блакітны агеньчык, мільганула ў паветры крыклівая сава, села на галінку зусім каля хлопчыка, схіліла галаву на бок і з вялікай цікавасцю ўтаропілася на чужака. Шпарка прабегла шэрая вавёрка і другі звярок, большы, лісінай пароды. Ён час ад часу спыняўся, каб паглядзець і папляткарыць наконт нечаканых гасцей. Звяркі, відаць, ніколі раней не бачылі людзей і нават не ведалі, ці баяцца ім ці не.

Уся прырода прачнулася. Праз густое лісце, як стрэлы, пранікалі сонечныя праменні. У паветры зявілася некалькі матылёў. Том расштурхаў сваіх піратаў і праз дзве мінуты яны, раздзетыя, ужо ганяліся адзін за адным, дурэючы і штурхаючыся па белым пясчаным беразе. Яны зусім не цікавіліся сваім гарадком, які спаў далёка, за велічнай вадзяной пустыняй. Выпадковы струмень знёс іхні плыт, але хлопчыкі былі нават задаволены гэтым. Гэтым яны нібы спальвалі мост паміж сабой і цывілізаваным светам.

Яны вярнуліся ў лагер надзвычайна свежымі, бадзёрымі і страшэнна галоднымі. Хутка паходны касцёр запалаў зноў. Гек знайшоў недалёка крыніцу чыстай халоднай вады, хлопчыкі зрабілі сабе чарпакі з шырокіх дубовых і арэхавых лісцяў і парашылі, што вада з дамешкай гор, лясной цішы і прахалоды зусім не горшая за каву. Джо пачаў наразаць ветчыну на снеданне, але Том і Гек папрасілі яго крыху пачакаць: яны знайшлі на беразе ўтульную мясцінку і закінулі вудачкі. Дабыча зявілася адразу-ж. Джо не паспеў яшчэ страціць цярплівасць, як яны вярнуліся з двума вялікімі акунямі, ляшчом, двума язямі ды яшчэ дробнай рыбай словам, са спажывай, якой можна было-б пакарміць цэлую сямю. Яны засмажылі рыбу разам з ветчыной і здзівіліся: ніколі яшчэ рыба не здавалася ім такой смачнай. Яны не ведалі, што рыбу лепш за ўсё смажыць зараз-жа пасля таго, як яна злоўлена, і не думалі пра тое, якім добрым прысмакам зяўляецца сон на чыстым паветры, беганіна, купанне, а галоўнае голад.

Паснедаўшы, яны паляглі ў цяньку, пакуль Гек выкурыў люльку, а потым пайшлі ўсе разам на разведку. Яны весела шагалі праз спарахнелыя пні, праціскаліся праз густы хмызняк, між дрэвамі, зверху да нізу павітымі паўзучым дзікім вінаградам. Раз-по-раз яны траплялі ў прыгожыя куткі, засланыя смарагдавым дываном і аздобленыя кветкамі.

Яны выявілі, што востраў мае каля трох міль даўжыні і чверць мілі шырыні, і што процілеглы бераг аддзяляўся ад яго вузкай пратокай, шырынёю не больш за сотню крокаў.

Купаліся яны, мусіць, кожную гадзіну і таму вярнуліся ў лагер ужо значна пазней пасля поўдня. Яны былі надта галодныя, таму рыбы больш не лавілі, а замест гэтага надзвычайна добра папалуднавалі халоднай ветчыной і зноў паляглі ў цяньку адпачыць і пагутарыць. Але гутарка хутка пачала перапыняцца, а потым і зусім сціхла. Урачыстая цішыня лесу, пачуццё адзіноцтва, адлучэнне ад людзей пачыналі рабіць свой уплыў на хлопчыкаў. Яны задумаліся. Яны пачалі адчуваць нейкую невыразную нуду, гэта пачыналася нуда па доме. Нават Фін Чырвоная Рука і той марыў пра знаёмы ганак і пустыя бочкі. Але кожны сароміўся сваёй слабасці, і ніхто не адважыўся выказаць голасна сваю думку.

Яны выявілі, што востраў мае каля трох міль даўжыні і чверць мілі шырыні, і што процілеглы бераг аддзяляўся ад яго вузкай пратокай, шырынёю не больш за сотню крокаў.

Купаліся яны, мусіць, кожную гадзіну і таму вярнуліся ў лагер ужо значна пазней пасля поўдня. Яны былі надта галодныя, таму рыбы больш не лавілі, а замест гэтага надзвычайна добра папалуднавалі халоднай ветчыной і зноў паляглі ў цяньку адпачыць і пагутарыць. Але гутарка хутка пачала перапыняцца, а потым і зусім сціхла. Урачыстая цішыня лесу, пачуццё адзіноцтва, адлучэнне ад людзей пачыналі рабіць свой уплыў на хлопчыкаў. Яны задумаліся. Яны пачалі адчуваць нейкую невыразную нуду, гэта пачыналася нуда па доме. Нават Фін Чырвоная Рука і той марыў пра знаёмы ганак і пустыя бочкі. Але кожны сароміўся сваёй слабасці, і ніхто не адважыўся выказаць голасна сваю думку.

Ужо некалькі часу хлопчыкі чулі здалёк нейкі асаблівы гук, як мы часам чуем ціканне гадзінніка, зусім не думаючы, што гэта такое. Але таямнічы гук паступова рабіўся больш выразным, і ўжо нельга было не звярнуць на яго ўвагі. Хлопчыкі ўсхапіліся, перазірнуліся і пачалі прыслухоўвацца. Настала доўгая цішыня, а потым здалёк пачулася глухое, сумнае «бум!»

Што гэта?шэптам усклікнуў Джо.

Зразумець не магу! такім-жа шэптам адказаў Том.

Назад Дальше