Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 18 стр.


КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Павел Дармель: Чужая культура абудзіла цікавасць да сваёй

Я беларус не толькі праз тое, што тут жыву. Мае бацькі, бабулі і дзядулі беларусы. Нават аповед пра свае карані для мяне ёсць культурай, таму што гэта частка нашай агульнай гісторыі.

Дзяцінства я бавіў на Палессі, і мне на ўсё жыццё запомнілася ягоная атмасфера, адметнае маўленне. У школе я па рускай літаратуры не прачытаў амаль нічога, а вось па беларускай усё. Яна мне лепей давалася і выглядала цікавейшай.

Гэтаксама і гісторыя Беларусі мне была цікавейшая за сусветную, і ведаў я яе лепш. Я часта бываю за мяжой, у мяне там ёсць сябры. Я бачу іх культуру, іншую, але яна мяне не захоплівае, а толькі абуджае цікавасць да сваёй. Калі мы ездзілі з рок-гуртом «Тарпач» у Польшчу на дзесяць дзён, то размаўлялі там толькі па-беларуску, хоць у Беларусі я карыстаўся расейскай.

Па вяртанні дахаты я ўжо думаў па-беларуску, але марудна, і таму зноў перайшоў на расейскую. У нас шмат хто ўвогуле не разумее беларускай мовы. Я працую ў краме, і з тых, хто да нас прыходзіць, літаральна адзінкі размаўляюць па-беларуску. Такая нашая рэальнасць.

Эдуард Мацюшонак: Як мастак, я непарыўна звязаны з маёй зямлёй

Я ўсвядоміў сябе беларусам, калі пачаў прапускаць праз сябе ўсё тое, што бачыў наўкол. Але, зразумела, гэтага тады не ведаў. Значна пазней, пакрысе знаёмячыся з літаратурай і мастацтвам, я пачаў вызнаваць сябе чалавекам, які жыве на гэтай зямлі і належыць да гэтага народа.

Мяне вельмі ўражваюць знаёмствы з людзьмі, якія адчуваюць сваю прыналежнасць да нейкага народа і пераканаўча тлумачаць свой выбар.

Як мастак, я непарыўна звязаны з маёй зямлёй. Колер атрымліваецца няяркі. Як у Сергіевіча, мастака з вельмі беларускім светаадчуваннем. Колер яго прац як срэбная вуаль. Я заўважыў такое і ў сабе: спакойныя колеры найлепш выказваюць мае думкі.

Я з вёскі. У маім маленстве бацькі шмат працавалі і на выхаванне не мелі часу. Галоўным цэнзам для паводзінаў было трымацца, каб усё было па-людску. Ты не павінен рабіць тое, што абгавораць у вёсцы. А яшчэ на мяне вельмі паўплываў касцёл. Але ён выхаваў не столькі беларускасць, колькі духоўнасць. Чалавек не павінен прыносіць нікому шкоды.

Можна шмат казаць пра беларускасць і не быць беларусам. Каб быць беларусам, трэба ведаць мову, гісторыю хаця б свайго краю, з павагай ставіцца да людзей, якія навокал цябе. А тое, што ты робіш, павінна агучвацца нашай мовай. І ўсё гэта павінна ісці з душы.

Вольга Гардзейчык (Charlotte): Насуперак усяму

Я ў беларушчыну прыйшла не па свядомым выбары й не стыхійна, а насуперак. Насуперак усяму. Усё мусіла б быць наадварот.


19851986: Крэсты


У класе, гадоў у 1314, мы пачалі кпіць з тых, хто на выходныя й канікулы ездзіў у вёску ды прывозіў адтуль словы «калідор», «пінжак». Такія гаротнікі зваліся «крэсты»: па назве вуліцы Крэсцьянскай, якая вызначала мяжу горада і, адпаведна, адсланяла «гарадскіх» ад «дзярэўні». «Крэсты» былі ў пагардзе. Хто не ўмеў казаць чыста па-расейску, не меў ніякіх шанцаў зрабіцца аўтарытэтам у маім 78910 «А» ці хаця б проста «выбіцца ў людзі».


19851988: «Здраўствуйця, дзеці»


Наступным цвіком у труну беларушчыны была Варвара Васільеўна, настаўніца мовы ў школе і жонка вайскоўца (хоць, пэўна, у адваротнай чарговасці), якая стварала моцны кантраст з адукаванай, густоўнай й прывабнай «русічкай». На жаль, Варвара Васільеўна прадмета, які выкладала, не ведала, не любіла й сваёй нелюбоўю з намі цягам шасці год шчодра дзялілася. Мова й літаратура стаялі ў раскладзе заўжды парай зручна для прагулаў.


1989: «Вецер падзьмуў што ты скажаш яму?..»


Прыйшла перабудова, якая мяне, выдатніцу й хуліганку, моцна цікавіла і натхняла. Замест чытання класічнай літаратуры і дысідэнцкага «самвыдату» я пачала шукаць найноўшай інфармацыі пра свет і адно з «інфа-акенцаў» намацала выпадкова, заседзеўшыся даўжэй, чым звычайна, на кухні ў татарскай бабулі Музы. Гэта была «Беларуская маладзёжная» (дагэтуль магу праспяваць джынгл, значыць, запомню ўжо назаўжды:)) Цалкам іншае жыццё, інфармацыйны й культурны прарыў, адважная (а тады падавалася нахабная) прапанова каштоўнасцяў і нацыянальных кодаў, журналісты-асобы, чые імёны запомніліся імгненна, разам з рэпартажамі Дайнэка, Лукашук, Радкевіч, Вольскі Гэта было так цікава і непадобна ні да чаго навокал, што я пачала стала слухаць «БМ» і адзінае, што мне ўвесь час вельмі й вельмі замінала гэта мова. Ну, чаму нельга ўсё тое ж самае, але па-расейску раздражнялася я, седзячы ў бабулі на кухні ў Калінкавічах Гомельскай вобласці.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

19891992: «Гэта тыя дзве, што з камсамолу»


Расейскае аддзяленне філфака БДУ, па большасці дочкі партнаменклатуры з Пуліхава, перамежаваныя тургенеўскімі «дзевушкамі» «з нізоў». Мы з сяброўкай туды патрапілі выпадкова, па інерцыі ды паводле парадаў старэйшых: маўляў, расейская мова элітная і кавалак хлеба верны Беларушчынай тут не пахне, прынамсі, не ў нас, элітных. Гэта тыя, што на паралельным патоку, моўныя, з вёсак панаехаўшыя нешта варушацца, газетку факультэцкую выдаюць, сустрэчы з Лойкам і іншымі літаратарамі ладзяць, але мы далёкія ад гэтага. Затое з сяброўкай выходзім «па ўласным жаданні» з камсамолу, і на нас прыходзяць глядзець экскурсіі са старэйшых курсаў. Ганарымся.


19921993: «Няма больш смешнай аповесці ў свеце»


Паралельна з вучобай патрапляю ў тэатральна-багемна-постдысідэнцкую тусоўку, дзе пануюць інтэлект, снабізм і пагарда да нацыянальнага руху. «Наша девочка не будет бегать по баррикадам. Фу.» Але дзевачку ўпарта й насуперак усяму цягне туды, дзе свежы вецер перамен. Дзе Пазняк, велічэзны як помнік. Дзе Курапаты. Дзяды. Там адкрываецца іншая праўда, усё аказваецца не такім, як падавалася і як вучылі, і аднойчы на мітынгу са страхам, змяшаным з гідлівасцю запісваюся ў шэрагі БНФ. Далей ідзе лавінай: першая акцыя, якую пад снега-дажджом ладзім з сяброўкай перад Домам урада. Дэпутат 12-га склікання Крыжаноўскі, вяртаючыся з абеда, забірае ў святая святых наш мокры плакат «АБАРОНІМ СВАБОДУ СЛОВА!» з дваццаццю сабранымі подпісамі, а мы застаемся поўныя светлых надзеяў. (Дарэчы, мой расейскамоўны мужык, ашмянскі каталік, кпіў з дзейснай жонкі й не ўхваляў маёй палітактыўнасці («не, толькі не БНФ»), але дапамагаў маляваць трафарэтам той першы й апошні плакат, бо мае мастацкія здольнасці роўныя нулю). Потым я пачынаю кожную сераду бегаць на Маскоўскую Раду БНФ, мае новыя знаёмыя ціхія інтэлігенты з Паўднёвага Захаду і актыўныя рабочыя стуль жа Працы шмат, крылы адрастаюць, зяўляецца сэнс жыцця і штодзённыя заданні. З сяброўкай у кухонных размовах практыкую беларускую. Уголас і на людзях шчэ баюся.


19941995: О Феліні, о Антаніёні


У віры. Ніводная акцыя не абыходзіцца без актыўнага ўдзелу ў яе падрыхтоўцы і рэалізацыі. Знаю пайменна ўсе першыя шэрагі калоны, знаю на памяць усе нашыя мэты і шляхі іх дасягнення. У Зянона не закаханая, не. Можа, таму так лёгка пагаджаюся паспрабаваць уладкавацца ва Управу, дзе патрэбная студэнтка-сакратарка. І мяне бяруць! Нягледзячы на татальную рускамоўнасць. Пазняк пагаджаецца а я абяцаю яму, што перайду на мову. Пераходжу. Сябры Управы пачынаюць больш рэгулярна й ахвотна збірацца на пасяджэнні.

Мае багемныя расейскамоўныя сябры тым часам пераконваюць мяне, што ніякай Беларусі няма, што наіўных дзетак выкарыстоўваюць на «пушачнае мяса», што трэба думаць пра высокае й не разменьвацца дзеля хцівых палітыкаў. Мне прыводзяць у прыклад Мандэльштама й Бродскага, і Пастэрнака, і Высоцкага, і Акуджаву, а я й сама іх люблю, і мне не хочацца нікому\нічому здраджваць, і цяжка нешта супрацьпаставіць, апрача вызваленчай барацьбы, якую трэба весці вось цяпер, менавіта цяпер і я гэта фанатычна разумею. З мяне смяюцца, а я ўцякаю з высокадухоўных пасядзелак на мітынгі, не ўсведамляючы, што разрыў заўжды дзейнічае ў два бакі і што сыход маленькай дзяўчынкі крыўдзіць тых, хто застаецца Я разумею пакуль толькі тое, што чую ад іх што Беларусі няма як культурнага факту, і што нягожа барыш

10. БЫЦЬ АСОБАЙ, БЫЦЬ КІМСЬЦІ


Прага да індывідуальнасці ў мяне асабіста вылілася ў беларускасць. Важна быць Кімсьці. Калі ты Хтосьці, а не Нехта. Я зразумеў, што навакольны свет можа прагінацца пад нас, нягледзячы на выразнае «дзеканне» і «яканне». Мо не гэтак важна ўсведамляць сябе менавіта беларусам, але кімсьці сябе ўсведамляць важна з пункту гледжання цэласнасці асобы. Любая адрознасць гэта патэнцыйная перавага. Я ішоў за большасцю, напэўна, камплексаваў. Можа, думаў, што застануся адзін, калі пачну размаўляць па-беларуску. Калі ты не ўяўляеш сабой штосьці як чалавек нацыянальны, то наўрад ці будзеш варты чагосьці і як глабальны, як касмапаліт. Словы пачыналі выклікаць захапленне ад вымаўлення, ад гукаў невядомай да гэтага часу прыгажосці. Беларусам можна нарадзіцца, каб потым стаць кім заўгодна.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Віталь Сіліцкі: Быць у сваім часе

Я рос за савецкімі часамі, калі ў пятай графе бацькоў абодвух было выразна запісана «беларус» і «беларуска», і нікім іншым, акрамя як беларусам, па канонах савецкай нацыянальнай палітыкі я быць не мог. Ды і ідэалагічная машына тады працавала напоўніцу.

Партызаншчына і Машэраў, Хатынь і Курган Славы, МАЗ і БелАЗ, «Песняры» і «Верасы», тэлевізар «Гарызонт» і найлепшая савецкая лядоўня, «Нарачанскі» хлеб, Дынама-Менск і СКА-Мінск, Вольга Корбут і Аляксандр Мядзведзь, пяць гатункаў каўбасы ў краме пры галечы на паліцах у Расеі (бацькі і дзядзькі вярталіся з камандзіровак і расказвалі страшылкі пра іх Смаленскі ды Іванавы) гэта была разгалінаваная сістэма сімвалаў і брэндаў, якая мацавала гонар за тое, што мы жывем у самай крутой савецкай рэспубліцы БССР.

Канечне, у Маскве тавараў было нават больш, але тое Масква, у Прыбалтыцы мянты з доўгімі валасамі і рок-музыка легальная, але тое ж антысаветчыкі, а ў нас усё, як мусіла быць ва ўзорнай савецкай дзяржаве лепш і больш правільна, чым там, у самым цэнтры. Таму тое, што потым казаў Лукашэнка, пра беларусаў, як тых жа расейцаў, толькі са знакам якасці, проста стоадсоткава адпавядала майму дзіцячаму светапогляду, з якім я жыў, можа, гадоў да 1314, пераходнага ўзросту.

Гонар за дасягненні БССР для мяне асабіста нікуды не знік, ён проста гарманічна пераплёўся з тымі новымі сімваламі і святынямі, якія актуалізаваліся падчас трансфармацыі ў «свядомага».

Пазіцыю атаясамлення ўсяго БССРаўскага з акупанцкім ці каланіяльным лічу проста глупствам. Усё ж такі БССРаўскі патрыятызм ствараў нейкую прастору брэндаў. А з паспяховымі брэндамі трэба рабіць тое ж, што зрабілі хрысціяне з паганскімі сімваламі проста іх інкарпаравалі.

Назад Дальше