Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 2 стр.


Як і сам Менск, які асацыяваўся найперш з раёнчыкам між Свіслаччу і чыгункай. Стары раён тады яшчэ збольшага прыватнага сектара з дарэвалюцыйнай планіроўкай і несавецкімі назвамі вуліц: Сонечная, Надзеждзінская, Маласерабранская, Палявая, Лясная, Лугавая і нават Лібава-Роменская.

Любоў да сваіх, да свайго. Калі бацька мне казаў пра прыгажосць нашай зямлі, магчыма, у той момант ён прамаўляў як мастак. Маўляў, глядзі, які цудоўны пейзаж. Але мне словы заселі ў свядомасці значна глыбей. Словы прагучалі з любоўю. А любоў рэч невытлумачальная. Гэта цуд.

5. Цуд

Чаму адным цуд беларушчыны адкрыўся, а іншым не? Такое пытанне задаў мой прыяцель на пачатку 1990-х.

Я ведаю людзей, якія гэты свой цуд нясуць усё жыццё як вялікую інтымную таямніцу. І калі дзеляцца ім з кімсьці, дык рэдка, і то з самымі блізкімі.

Іх не бачылі ў натоўпах са сцягамі ці на трыбунах зездаў. Больш за тое, яны ў сваіх палітычных, напрыклад, поглядах могуць быць дыяметральна супрацьлеглымі.

Яны ахоўваюць сваю таямніцу ад якіх-кольвек цэтлікаў. Але гэта якраз і правакуе даць азначэнне. Самае простае з якіх: «О, беларус пайшоў».

Так, беларус. А ты хто? Пытанне, якое можа траўмаваць іншага чалавека, бо ён разумее, што дзесьці нешта прапусціў ці памыліўся, калі праз сваю рацыянальнасць абіраў сабе самаазначэнне. А часцей пазбываўся самаідэнтыфікацыі.

І тады беларус ператвараўся ў трактар «Беларус». Дакладней, імітаваў з сябе машыну, як на сто працэнтаў рацыянальную і функцыянальную рэч. Аднак тут ёсць нюанс трактарамі кіруюць, і кіруюць людзі.

А чалавек гэта яшчэ і пачуцці: любоў і нянавісць, памкненні і ўчынкі, мары і планы, рух жыццё.

І калі чалавек абіраў для сябе ролю безасабовага трактара, ён аўтаматычна аддаваў свой лёс у чужыя рукі.

І толькі з тымі, хто адкрыў і захаваў у сабе цуд, зрабіць нічога нельга. Бо імі немагчыма кіраваць.

6. Логіка

Севярын, а ты расеец ці беларус? дурное пытанне як на розум трох-чатырохгадовага хлопчыка. Я нарадзіўся ў Беларусі, бацька мой беларус. І дзед такі самы. Я, праўда, тады не ведаў, што прадзед мог быць і ліцвінам, і палякам. Але, народжаныя да бальшавікоў, са сваімі дзецьмі на такія тэмы не размаўлялі. Ад граху далей.

Нязручныя пытанні задаваў пасля я. «Мама, а чаму мы жывем у Беларусі, а па-беларуску мала хто гаворыць?». Ну вось як у 1979 годзе патлумачыць малому пра сталінскія рэпрэсіі, у тым ліку супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, пра татальную хрушчоўскую русіфікацыю, пра будаванне камунізму, дзе будзе толькі адна расейская мова?

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

«Так атрымалася, сынок». Зрэшты, бацькі ад самага нараджэння чыталі мне кніжкі, напісаныя беларускай мовай: «Сымон-музыка», «Рабінзон Круза», «Маленькі прынц»

Але ж мы ўсяляк адрозныя ад іншых. Па-першае, назва. Слова «Беларусь» я бачыў перыядычна. Вось універмаг, вось магнітафон, вось трактар. Цяпер цяжка ўявіць, але тады ўсе гаварылі «Белоруссия».

Зрэшты, і «Белоруссия» адрознасць. Вось які ў нас арыгінальны сцяг з арнаментам. З ім старэйшыя хлопцы ідуць на футбол.

А вось касцёл. Гэта таксама адметнасць. Штосьці з далёкіх часоў іншай цывілізацыі. А вось мы паехалі ў Заходнюю Беларусь, і я ўпершыню дазнаюся, што ёсць людзі, якія жылі не пры савецкай уладзе. Гэта шок. Я размаўляю з тымі, хто памятае тую іншую цывілізацыю, дзе не было піянераў, і дзе дзяцей не лаялі за слова «я» замест «мы».

А вось я ў свае сем гадоў еду ў Грузію. Сяло Натанэбі, за некалькі кіламетраў ад той самай фабрыкі, дзе вырабляецца «Чай 2». Мне цяжка гуляць з мясцовымі дзецьмі: ніхто з іх не разумее па-расейску!

А вось зусім побач з Менскам Вільня. Іншыя літары, іншыя словы. Міне яшчэ не адзін год, калі я дазнаюся пра ВКЛ.

А вось украінскія цукеркі з зразумелымі, але адрознымі словамі на абгортцы. А вось дзеці прыехалі з Польшчы ў наш піянерскі летнік. З сацыялістычнай краіны, але апранутыя прыгажэй.

Паўсюль савецкая ўлада, аднак ва ўсіх штосьці сваё, адметнае.

І ў нас нібыта сваё, але чамусьці не па-беларуску.

Дзіцячая логіка самая жалезная. Я выстаўляю бацькам прэтэнзію: чаму я не гавару па-беларуску? А бацька мне падкідае «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Я зачаравана пачынаю сам вучыць новыя, часам незразумелыя, словы.

Лагічны ланцужок замыкаецца. Праз колькі гадоў я стану больш дарослым, завярбуюся на раскопы Святадухаўскай царквы ў Менску. Там мяне будзе афармляць на працу кіраўнік раскопаў: «Дзе вучышся, ці ёсць дазвол ад бацькоў, ці ёсць медычная даведка?».

У мяне язык не павернецца адказаць на пытанні па-расейску. Упершыню ў жыцці я ў публічнай сітуацыі загаварыў па-беларуску. Мяне ўважліва слухаў Зянон Пазняк.

7. Бабулі і дзядулі

Якая там беларуская мова? Панапрыдумляюць! Мы так заўжды гаварылі, і не было аніякай Беларусі, баба Аня абураецца тэатральна, насамрэч смяецца.

Другая палова 1970-х. Цэнтральная Беларусь. У вёсцы Дусаеўшчына практычна ўсе гавораць прыроднай беларускай мовай, дзе «гарадскіх» трасяначных словаў ва ўжытку зусім няшмат.

100 км ад Менску, і ты трапляеш у іншы свет. Мы прывозім смачны гарадскі хлеб, а вязем дадому пальцам пханыя каўбасы і вэнджаныя кумпякі.

У Менску нейкі час я кажу з беларускім вымаўленнем, якое пагардліва клічуць «говором». Пагарда мне незразумелая. Але досыць хутка я вяртаю старыя расейскія наладкі ў маўленні.

Праз трыццаць гадоў у фотаконкурсе кампаніі «Будзьма беларусамі!» адна намінацыя завецца «Людзі Беларусі». Большасць герояў фотаздымкаў старыя вяскоўцы.

Парадаксальным чынам людзі, якія адмаўляліся ад сваёй беларускасці на карысць «тутэйшай» ці «гарадской» самаідэнтыфікацыі, неўпрыкмет для сябе перададуць сваім унукам тое важнае, што немагчыма стварыць з нуля. Повязь з часам і зямлёй.

Колькі разоў я чуў ад старых пра тое, што яны проста людзі, а не беларусы. Пра неразуменне каштоўнасці мовы, якую «ў місу не насыплеш». Колькі наслухаўся кпінаў з гарадскіх, «якім няма чаго рабіць», як толькі вучыць «простую мову».

Але менавіта гэтыя людзі ад зямлі засталіся адзіным звяном бесперапыннай повязі з мінулым. Бо іншыя звёны культура і адукацыя былі амаль знішчаныя ідэалагічным напалмам, які не раз за ХХ ст. накрываў краіну.

Адчуванне свайго, любоў да свайго, усведамленне важнасці свайго ў вясковых людзей не сягала далей за ўласны падворак ці вёску. Але са свайго агароду, у гарадскіх умовах двара і вуліцы і пачынаецца ўсведамленне чагосьці большага. Сваёй краіны як свайго Дому.

8. Веда

Неяк мы з прыяцелем сядзелі ў кавярні, што глядзіць вокнамі на касцёл св. Язэпа ў менскім Верхнім горадзе. Прыяцель пытаецца ў маладзенькай афіцыянткі:

Вы ведаеце гісторыю гэтага касцёла?

Афіцыянтка:

Не, раскажыце:)

Прыяцель каротка распавядае, а пасля пытаецца:

А што вы ведаеце з гісторыі?

Афіцыянтка паказвае на праваслаўны катэдральны сабор:

Знаю, что этот костёл в честь 8-го марта.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

А што вы ведаеце з гісторыі?

Афіцыянтка паказвае на праваслаўны катэдральны сабор:

Знаю, что этот костёл в честь 8-го марта.

Пратэст, пошук, цуд, любоў «А што тая гісторыя? А толку з яе?».

Мяркую, адказ афіцыянткі паходзіць з той кашы, якая творыцца ў галовах большасці нашых грамадзянаў. Але найперш у людзей, якія адказваюць за адукацыю. А адукацыя вынікае з ідэалогіі, якой не стала акурат у той момант, калі зявілася Рэспубліка Беларусь.

У 1960-я гады амаль штодня ў электрычках маршрутам Маладзечна-Менск-Маладзечна можна было заўважыць дзівака ў акулярах з тоўстымі шкельцамі, які вазіў вялікі партфель, набітым паперамі.

Сухаваты, крыху згорблены ад штодзённага сядзення за кнігамі, чалавек увесь свой вольны час прысвячаў пошуку летапіснай Літвы.

Савецкі касманаўт паляцеў да зораў, паўсюль будаваліся вялікія гарады і не за гарамі быў час, калі на адной шостай сушы знікнуць нацыі, мовы і сацыяльная розніца між людзьмі. Ва ўсіх усё будзе!

А нядаўні вясковы настаўнік Мікола Ермаловіч шукае вытокі беларускага этнасу і беларускай дзяржаўнасці. Крытыкаваны прафесійнымі гісторыкамі, Мікола Ермаловіч дае штуршок шматлікім аматарам гісторыі для ўласных доследаў.

Толькі праз дваццаць гадоў пасля напісання ягоная кніга «Па слядах аднаго міфа» шырока публікуецца у канцы 1980-х. Тым часам высвятляецца, як шмат у Беларусі краязнаўцаў і энтузіястаў-гісторыкаў.

Беларусь фактычна па аскепках выкопваюць з-пад друзу ідэалагічнага смецця. Разам з гістарычнымі асобамі вяртаюцца гістарычныя сцяг і герб. Абрысы будучага беларускага Дому вымалёўваюцца ўсё больш выразна.

Пазнейшыя спробы закатаць гэтыя здабыткі ў кансервавую бляшанку з надпісам «зроблена ў БССР» не даюць плёну. Хіба адно ўтвараюць гармідар у галовах школьнікаў, з якога паўстае «касцёл 8 марта».

Але расшуканая энтузіястамі далёкая і блізкая гісторыя ўжо дае падставы мадэляваць будучыню краіны. Як разнастайнага шматкультурнага, але адзінага свайго.

9. Сваё

«Мама, а як гэта: я я?» Пытанне ўзросту гадоў чатырох.

Я, мае ўражанні, мае ўчынкі, маё ratio, мая вера, мае веды, мае памкненні.

Маё сваё.

«Я» непаўторныя і ўнікальныя, а «сваё» можа стасавацца з іншым. Сваё важнае і дарагое. Такое, як краявіды, гукі, успаміны і памкненні. Яны робяцца нашымі.

Нашы як малюнак калейдаскопа з мноства асобных аскепкаў, а не бясформенны пластылін, перамяшаны з кавалкаў рознага колеру.

Памятаеце, як у дзяцінстве мы не любілі, калі нам даставалася на занятках такое шэра-бура-малінавае абы-што.

З калейдаскопу культураў, моваў і традыцыяў Беларусі хацелі зрабіць такі вось неакрэсленага колеру пластылін, але ў выразнай форме сярпа і молата.

Памятаю, як у дзяцінстве намагаўся павыкалупваць кавалачкі колераў, каб пасля скамбінаваць іх у сваёй аўтарскай кампазіцыі.

Дарослым пачаў хадзіць з сябрамі ў вандроўкі на байдарках. Хаўрус беларусацэнтрычных людзей. Аўтараў. Сваіх лёсаў. І крэатараў змесціва і вобразу Беларусі.

Да нас раз-пораз далучаўся брат аднаго з удзельнікаў. Масквіч, хоць і народжаны ў Менску. Нармальны, добры чалавек. Ён днямі слухаў размовы пра беларускую нацыянальную ідэю, пра творчасць, пра сваё Але раптам пад чарку ля вогнішча з імпэтам так бабахнуў: «Я ўсё разумею! Але чаму вы не хочаце далучыцца да Расеі?!».

Так адзін малады немец неяк у мяне запытаўся: «А навошта вы адраджаеце беларускую мову?».

А знаёмая літаратарка распавяла, як размаўляла ў электрычцы з цётухнай з правінцыі беларускай мовай.

Назад Дальше