Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 20 стр.


Азіраючыся, думаю, што найбольш паўплывалі на мой культурны выбар вясковыя хлопцы, у вясёлую й няўрымслівую гурму якіх я з асалодаю ўліваўся на канікулах. Забавы і праца з імі, дзіцячыя таямніцы, лес і поле, родныя вясковыя хаты мне сняцца цяпер часцей. Бо туды ўжо не вернешся Гэтае адчуванне балючае страты, незваротнасці вельмі беларуская рыса.

Алесь Чайчыц: Быць асобаю

Нацыянальная ідэнтычнасць натуральны складнік ідэнтычнасці чалавека, яго пазіцыявання ў сістэме каардынатаў грамадства паводле яшчэ адной прыкметы. Асабліва гэта актуальна для такой вялікай шматнацыянальнай краіны, як Расея, якая ёсць домам для людзей з больш за 150 этнасаў у тым ліку і для нас, расейскіх беларусаў.

Такім чынам, для мяне заставацца сабой значыць у тым ліку заставацца беларусам.

Гэтак часта даводзіцца назіраць людзей, што, пераехаўшы ў Маскву, ужо праз год пачынаюць заўзець за «сваю» расейскую зборную па футболе, абмяркоўваць, як «у іх» праходзяць выбары ў Дзяржаўную Думу. Прыкра бачыць нават беларускамоўных людзей, якія пасля пераезду ў Маскву і пры элементарнай магчымасці знайсці ў Маскве беларускамоўных праз нейкі час ужо пачынаюць звяртацца да цябе па-расейску.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

У сучасных умовах, калі дзякуючы камунікацыйным тэхналогіям можна ці не з любой кропкі планеты слухаць беларускае радыё, чытаць беларускую прэсу і стасавацца з беларусамі з усяго свету, гэта прыватны выбар кожнага чалавека, асімілявацца ці не.

Народжаны ў шматнацыянальнай сямі ў Маскве, за сваё жыццё я жыў у Беларусі на працягу ўсяго аднаго з паловай года. Дзяцінства прайшло ў далёкім замежжы ў якасці дзіцяці афіцыйнага прадстаўніка Беларусі, і гэта, напэўна, адыграла вырашальную ролю.

Больш за палову свайго дзяцінства я вучыўся з дзятвой з дзясяткаў розных краінаў, але таксама хадзіў у школу пры амбасадзе Расеі, дзе засвойваў розныя веды разам з дзецьмі расейскіх дыпламатаў. На гэтым фоне беларускасць натуральна звярнула на сябе ўвагу як яскравая адметнасць, якою ты пачынаеш цікавіцца.

Паступова пачаліся пошукі шляхоў рэалізацыі тых пачаткаў, што былі закладзеныя ў свой час нядзельнай маскоўскай беларускай школкай, а яшчэ беларускімі казкамі і вершыкамі, якім у дзяцінстве вучыў бацька. Неўзабаве на дапамогу прыйшлі сучасныя тэхналогіі: за валоданне беларускай мовай я найперш удзячны інтэрнэту.

Можна быць «як усе», а можна заставацца сабой. Любая адрознасць гэта патэнцыйная перавага. Калі ты не маеш адметнасці, што выцякае з ідэнтычнасці, табе няма чаго прадявіць гэтаму свету. Тое, што не зяўляецца ўнікальным, што падобнае да іншага не нясе інавацыйнасці, таму не мае вартасці. Гэта тычыцца не толькі ідэяў, але і іх носьбітаў ды генератараў людзей, а таксама створанага імі інтэлектуальна-культурнага асяродку, дзе ідэі нараджаюцца.

У сучасным свеце асімілявацца ці не гэта прыватны выбар чалавека. Асабіста я зрабіў выбар на карысць таго, каб не асімілявацца, не адмаўляцца ад сваіх беларускіх каранёў і мець беларускасць у якасці сваёй нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Я не хачу быць ані тым тыповым расейцам, што забыў свае татарскія ці ўкраінскія карані, ані тым тыповым расейскім беларусам, што выракся сваёй беларускасці.

Беларускасць гэта ўсведамленне свайго месца не толькі ў сучасным свеце, але і ў гісторыі чалавецтва. Я чалавек, які жыве на планеце Зямля ў пачатку 21 стагоддзя. Беларускасць тая пупавіна, што праз гэтую моўна-культурную пераемнасць злучае мяне з маімі продкамі і ўсёй гісторыяй чалавечай цывілізацыі.

Быць беларусам гэта быць як грамадзянінам, так і асобаю. Але найперш быць і заставацца самім сабою.

Зміцер Конанчык: Хвароба прынесла абнаўленне

Гісторыя маёй беларускасці звязаная са зрокам. Я моцна застудзіў вока, была страшная хвароба, якую нават не буду называць. Думаў, што ўсё не так страшна, і вырашыў перачакаць. У выніку давялося звярнуцца ў шпіталь: дактары спалохаліся. Два тыдні я ляжаў там. Падаецца, не так шмат, але доўгі час не было зрухаў, і было страшна. Вока практычна не бачыла Дактары вельмі палохалі, казалі, што магу на адно вока аслепнуць. Гэта было акурат перад Калядамі. За той час я пераасэнсаваў сваё жыццё і зразумеў, што трэба заняцца нечым вартым. Даўно думаў пра выбар мовы: беларуская альбо расейская? Білінгвізм для мяне тады быў нейкім вычварэнствам. Ды гэта й зразумела: чалавеку прасцей мець адну мову для паўсядзённага ўжытку, родную. Дзве родныя мовы гэта нонсэнс.

Ёсць такая версія, што хвароба патрэбная людзям для таго, каб абнаўляцца. Раней я ішоў за большасцю. Відаць, думаў, што застануся адзін, калі пачну размаўляць па-беларуску, хоць са школы любіў беларускую мову. Між іншым, абедзве мае бабулі размаўлялі фактычна па-беларуску, да таго ж адна з іх была выкладчыцай беларускай мовы. Размаўляць з імі па-расейску мне заўсёды было няёмка. Пасля таго як я вылекаваўся, прамінуў месяц ці два, і я прапанаваў сваёй дзяўчыне пачаць размаўляць па-беларуску. У выніку я цяпер размаўляю і па-расейску, і па-беларуску. Але, безумоўна, другое больш прыемна.

Быць беларусам азначае тое ж, што і быць прадстаўніком любой іншай нацыі. Калі ты не ўяўляеш сабой штосьці як чалавек нацыянальны, то наўрад ці будзеш варты чагосьці і як глабальны, як касмапаліт.

Марына Весялуха: Асаблівасці характару і жыццёвая пазіцыя

Можна сцвярджаць, што мая беларускасць сфармавалася паступова. Гэтаму спрыялі чатыры чыннікі, якія і сталі для мяне тымі чатырма «кітамі», што сышліся разам і склалі цвёрды падмурак маіх сённяшніх поглядаў і перакананняў.

Кіт 1. Вёска на Віцебшчыне, дзе прайшло маё ранняе дзяцінства. У дзіцячы садок я не хадзіла, часта заставалася з дзядулем і слухала казкі яго ўласнага сачынення: пра «курную хатку» без вокнаў і дзвярэй і пра слана, які на хобаце вазіў бабу ў краму. Дзед Марян на маю замову не мог у дэталях узнавіць першапачатковы варыянт казкі, таму кожны раз ствараў новую мадыфікацыю аповеду. Казка пра «курную хатку» была самай «сталай» і нязменнай, таму я любіла яе найбольш.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Марына Весялуха: Асаблівасці характару і жыццёвая пазіцыя

Можна сцвярджаць, што мая беларускасць сфармавалася паступова. Гэтаму спрыялі чатыры чыннікі, якія і сталі для мяне тымі чатырма «кітамі», што сышліся разам і склалі цвёрды падмурак маіх сённяшніх поглядаў і перакананняў.

Кіт 1. Вёска на Віцебшчыне, дзе прайшло маё ранняе дзяцінства. У дзіцячы садок я не хадзіла, часта заставалася з дзядулем і слухала казкі яго ўласнага сачынення: пра «курную хатку» без вокнаў і дзвярэй і пра слана, які на хобаце вазіў бабу ў краму. Дзед Марян на маю замову не мог у дэталях узнавіць першапачатковы варыянт казкі, таму кожны раз ствараў новую мадыфікацыю аповеду. Казка пра «курную хатку» была самай «сталай» і нязменнай, таму я любіла яе найбольш.

Кіт 2. Школа на Гарадзеншчыне. Самая сапраўдная беларускамоўная. Усе падручнікі на беларускай мове. На ўсіх уроках размаўляем толькі па-беларуску. Калі вітаемся, настаўнікам кажам «Добры дзень». Адразу заўважаем памылкі ў мове маладых настаўніц, якія яшчэ не прызвычаіліся да атмасферы школы. Дзіўна, але ў той час здавалася, што па-іншаму і быць не можа, што не існуе падручнікаў па матэматыцы, фізіцы, астраноміі, гісторыі на рускай мове.

Кіт 3. Разумовыя здольнасці і акадэмічныя прэферэнцыі. Я паводле азначэння гуманітарый. Ніколі не любіла дакладныя навукі з іх сумнымі формуламі і нецікавымі задачамі. Мяне больш прываблівалі гісторыя (з захапляльнымі аповедамі настаўніка, былога дырэктара школы), літаратура (не ведаю чаму, але беларуская мне падабалася больш, чым руская, хоць другую выкладалі цікавей), замежная мова. Шматразовы ўдзел у алімпіядах па беларускай мове дапамог дастаткова добра ёю авалодаць, а аматарская любоў да чытання паступова перарасла ў прафесійны інтарэс.

Кіт 4. Асаблівасці характару і жыццёвая пазіцыя. Індывідуалізм і нонканфармізм, упартасць у адстойванні сваіх поглядаў, імкненне да ведаў, не знаёмых іншым, дапамаглі мне 3,5 гады быць адзінай цалкам беларускамоўнай студэнткай на факультэце замежных моваў БарДУ. Цяпер беларускасць і беларушчына неадемная, цалкам усвядомленая частка маёй асобы і майго жыцця.

Не люблю натоўпаў і людных месцаў. Беларускамоўны асяродак пакуль нельга назваць «людным», але хацелася б, каб ён такім стаў.

Пётр Мартыновіч: Ад нараджэння я адчуваў сябе беларусам

Я нарадзіўся на Палессі ў вёсцы Заеліца побач з Глускам, што ў Магілёўскай вобласці. Размаўлялі ў нас па-беларуску, рускую мову вучылі ў школе. Самі рабілі сабе вопратку: кашулі з ільну, лапці з ліпы ці бярозы. Лапці плесці мяне навучыў брат, калі мне было пяць гадоў.

Замест святла карысталіся лучынай. Гэта быў вельмі цяжкі час. Сталін усіх абклаў падаткамі. Мусілі плаціць за кожнае дрэва. Працавалі ў калгасе за «працадні», жылі са сваіх невялікіх надзелаў. Тату перад вайной рэпрэсавалі. Ён быў старшынёй калгаса, на яго напісалі ананімку. Уначы прыехаў за ім «чорны воран». Судзіла тройка, далі яму сем гадоў. Але з пачаткам вайны бацька збег дадому.

У вёсцы ўсе атаясамлівалі сябе з беларускай нацыяй, іншага разумення папросту не было. Таму ад нараджэння я адчуваў сябе беларусам. З маленства дзядуля апавядаў мне казкі ды розныя паданні. Казаў, што яго стрыечны брат паляваў разам з чарцякамі, аднойчы і яго запрасіў на паляванне. Яны настралялі шмат звера, а потым убачылі чарцякоў, якія тых звяроў заганялі.

Дзядуля шмат баек ведаў, якія яму перадаліся ад старэйшых. Ён навучыў мяне паляваць, рыбу вудзіць. Пахавалі яго, калі ўжо вайна пачалася. У вёсцы нават казалі, што мой дзядуля нібы ведаў, калі яму пакідаць гэты свет.

Я лічу, што для беларуса няма лепшай зямлі за беларускую. Хутчэй, канечне, у маральным, чым у матэрыяльным плане. Самі беларусы добразычлівыя, даверлівыя людзі. У нас раней абыходзіліся без замкоў на дзвярах, а законам было шчырае слова. Я даволі пражыў, бачыў і вайну, і пасляваенны, зруйнаваны Менск, абехаў шмат краінаў, але калі б мне прапанавалі абіраць, дзе нарадзіцца, я б усё адно абраў гэтую зямлю.

11. Быць беларусам


Не быць беларусам значыць рабіць выгляд, што цябе няма. Поўная талерантнасць да ўсяго свайго. Беларус падземная халодная вада, якая нясе ў сабе і карысныя, і таксічныя рэчывы і шукае выйсця вонкі. Беларусы не такія талерантныя, як часта думаюць. Беларус адрозніваецца большай замкнёнасцю. Беларусамі не робяцца, беларусамі нараджаюцца. Толькі па крыві. Пераломным момантам для мяне стала паездка ў ЗША, калі па некалькі разоў тлумачыў, чым ты сапраўды адрозніваешся ад рускіх. Быць беларусам гэта значыць усведамляць сябе беларусам незалежна ад нацыянальнасці. Беларусы скіраваныя на сябе і асцярожныя ў выказваннях. Уласцівая абыякавасць да пытанняў «чысцiнi крывi», абы суседзi не заміналі жыць. Беларусы пакуль яшчэ жывуць пры дарозе. Таму можна ўсё страціць, знікнуць сярод іншых, а можна дабудаваць нацыю.

Назад Дальше