Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 21 стр.


КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Віталь Гуркоў: Беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген

Беларус той, у каго сямейныя карані звязаны з нашай зямлёй. Нават калі чалавек будзе крычаць, што ён расеец, ён усё адно беларус, хоць і са згубленай самасвядомасцю. Гісторыя зблытаная, людзі ёй не цікавяцца, таму і «губляюцца».

Быць беларусам гэта адраджаць гісторыю, мову, нешта рабіць для Беларусі. Напрыклад, зборная па тайскім боксе гэта беларусы. Мы ездзім па свеце, часта перамагаем, крычым «Беларусь!», апрануўшы нашы «боршч»-касцюмы (яны чырвона-зялёна-белыя, як боршч са смятанай). І многія праз нас даведваюцца, што на зямлі ёсць такая краіна.

На жаль, мы ўнікальна аморфныя і абыякавыя да сваёй культуры, мовы, гісторыі. Відаць, у свеце сапраўды мала народаў, якія гэтак жа, як беларусы, свядома топчуць тое, чым павінны ганарыцца.

Беларусы павінны паважаць і хрысціянскія, і народныя традыцыі (напрыклад, Купалле). У мяне перад вачыма Мексіка. Там хрысціянства і нейкія старажытныя традыцыі ды веравызнанні спляліся ў гарманічны сімбіёз. Поўная талерантнасць да свайго.

Ганаруся гістарычным мінулым Беларусі. І тым, што беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген, які, праўда, трэба абуджаць.

Андрэй Кудзіненка, рэжысёр кіно: Беларусы гэта брутальныя тыпы

Я чалавек, які ідзе супраць ветру. З дзяцінства мне падабалася беларуская эстэтыка. Але мне не падабалася сітуацыя, калі ты аматар Дынама-Кіеў, а ўсе за Дынама-Менск. Заўжды біліся праз гэта. Кожнае лета я праводзіў ва Украіне. Мне тады больш падабалася Украіна.

Пасля паехаў вучыцца ў Кіеў, а там сутыкнуўся з такой гісторыяй: ты не наш, ты з Беларусі, «бульбаш», мяне так увесь час клікалі. На другім ці трэцім курсе нас цалкам перавялі на ўкраінскую мову выкладання.

А потым я трапіў у Менск, які не падабаўся мне з дзяцінства.

Як ні дзіўна, Менск я палюбіў дзякуючы дзяўчыне. Я прыехаў на вяселле да сястры, а гэтая дзяўчына мне цэлы дзень паказвала Менск і я афігеў. Аказваецца, раней я Менска не ведаў, для мяне гэта быў спрэс шэры горад. Але пакуль прыгожая дзяўчына вадзіла мяне па Менску, я закахаўся ў гэты горад, хаця яшчэ больш закахаўся ў гэтую дзяўчыну (шкада, лёс нас развёў). Пасля я ўжо прыехаў вучыцца ў Менск, гэта былі 1990-я гады. Я прыехаў і тут застаўся.

Гэта якраз быў час нацыянальнага ўздыму. У Кіеве ў мяне былі праблемы, таму што я не свой, не ўкраінец, мовы не ведаў. Дарэчы, праз такія ж праблемы я потым «ваяваў» з беларускімі нацыяналістамі ў Акадэміі. Я трапіў ва ўтульнае асяроддзе, дзе да маладога пакалення заляцаліся «монстры» беларускага кіно Ганкін, Ігнацьеў, Вінаградаў. Яны, сыходзячы, паводзіліся вельмі далікатна.

Нам яны расказвалі, што ў 1960-я гады ўсе музыкі, рэжысёры былі адной кампаніяй, хадзілі ў адныя і тыя ж рэстараны і разам рэалізоўвалі свае задумы так нараджалася прыгожае беларускае мастацтва, пасля такога не было. Я закахаўся ва ўсіх гэтых старых, бо яны былі шчодралюбныя, зайздрасць паміж пакаленнямі гэта ўжо комплексы. Нас яны білі пад сраку ўверх.

Беларусы не такія талерантныя, як часта думаюць, яны падазроныя. У Расеі людзі ставяцца да цябе значна прасцей. Беларусы недаверлівыя, іх трэба «прабіваць», ёсць планка для праверкі. Ёсць і злосныя беларусы. Не трэба лічыць, што беларусы талерантныя мілыя хлопцы, гэта брутальныя тыпы. У беларусаў ёсць нейкая здатнасць да сабранасці перад чужаком.

А з пазітыўных рысаў беларусаў гэта ўбіранне ў сябе іншых культураў. Людзі, калі прыязджаюць сюды, хутка адаптуюцца і робяцца сваімі. Таму ў людзей з былых савецкіх рэспублік да Беларусі асаблівае стаўленне.

Сяргей Дубавец: Гэта работа

Не быць беларусам значыць рабіць выгляд, што цябе няма.

Гаворка ідзе пра базавы інстынкт самазахавання, які выяўляецца двума спосабамі. Першы мімікрыя: я схаваўся, змяніў афарбоўку, зліўся з прыродай, з натоўпам, з фонам. Ці прыкінуўся мёртвым. Мяне няма. Другі спосаб праз выяўленне ўласнае самасці, тоеснасці, адметнасці ад іншых. У абодвух выпадках ты маеш шанец выжыць, але ў першым выпадку проста выжываеш, а ў другім выжываеш як ты.

Быць беларусам гэта работа. Работа гаварыць па-беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненнямі шчасця. Быць беларусам такая самая работа, як быць французам, ці палякам, ці расейцам. Калі беларус гаворыць па-расейску, ён не робіць сваю работу быць беларусам, але ён не робіць і работу быць расейцам, ён толькі спакушаецца плёнам работы расейца і ягонымі кароткімі імгненнямі шчасця.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Быць беларусам гэта работа. Работа гаварыць па-беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненнямі шчасця. Быць беларусам такая самая работа, як быць французам, ці палякам, ці расейцам. Калі беларус гаворыць па-расейску, ён не робіць сваю работу быць беларусам, але ён не робіць і работу быць расейцам, ён толькі спакушаецца плёнам работы расейца і ягонымі кароткімі імгненнямі шчасця.

Мімікрыя не работа. Гэта неўсвядомленае перажыванне, загнанае ў падкорку. Што б табе ні казалі беларусы, якія не робяць сваёй беларускай работы, але іх нацыянальная здрада сядзіць у іх пад страўнікам. Яны гоняць ад сябе непрыемныя думкі прэч, але тыя ад гэтага толькі глыбей выядаюць нутро і часцяком прыводзяць да фізічных разладаў і хваробаў.

У выніку кожны атрымлівае сваё хто работу й імгненні шчасця, а хто чужыя цацкі і праблемы з кішэчнікам.

Андрэй Курэйчык: Без беларускай мовы беларус не беларус

На жаль, беларусы ўнікаюць адказнасці хоць за што-небудзь. У людзях застаецца рабская, халопская псіхалогія, сфармаваная тымі чужынцамі, якія фактычна стагоддзямі панавалі над нашымі землямі. Менавіта таму мы ўсё яшчэ маем праблемы з нацыянальнай ідэнтыфікацыяй. Халоп не мае нацыянальнасці. Вольны чалавек заўсёды мае Радзіму. «Беларус» гэта чалавек, які адчувае адказнасць за развіццё нацыянальнай дзяржавы, яе мовы, культуры і мастацтва.

У нас ёсць рысы добрыя і ёсць дрэнныя. Да добрых я б залічыў «душэўнасць», рэдкая для Захаду якасць. Прыемна, што ў Беларусі яшчэ не ўсё вырашаюць грошы, няма пралічанага, ашчаднага практыцызму ва ўсім. У беларусах засталося шмат вясковага, рамантычнага і нават міфалагічнага. Яны ў большасці сваёй шчырыя і нязлосныя. Але ў нашым нацыянальным характары ёсць і заганы: беларусы закрытыя, іх абсалютна не турбуюць чужыя пакуты, калі гэта не датычыць іх асабіста (уся Еўропа і Амерыка збіралі грошы на дапамогу гаіцянам, якія гінуць ад гвалту, афрыканскім дзецям, што галадаюць, пацярпелым ад вайны палестынцам, але я не ведаю беларуса, які адправіў бы ім хоць капейку). Беларусы рэдка робяць выбар рацыянальна, і з гэтага ўсе праблемы нашай палітычнай сістэмы.

Без беларускай мовы беларус не беларус. Нават калі вы не размаўляеце на мове (а гэта пераважная большасць нашага насельніцтва), вы павінны яе ведаць. Мова душа любой нацыі. Мова гэта тое, што ў першую чаргу адрознівае адну нацыю ад іншай. Гэта галоўны выразнік нацыянальнага духу. Відавочна, што ў нас яго падёмам займаюцца недастаткова. Надзея толькі на наступныя пакаленні, бо мы адраджэнне нацыянальнай мовы правалілі.

Віталь Рыжкоў: Скептыцызм і песімізм з надзеяй у душы

Разуменне «я беларус» часам прыходзіць праз адмаўленне сваёй прыналежнасці да іншых нацый, напрыклад, «а я ж не рускі», што ўздымае ціхія, аселыя на дне комплексы нацыянальнай самасвядомасці з назвай «тутэйшасць».

Як любы нацыянальны чалавек, я гатовы адмовіцца ад навязлых нацыянальных штампаў («быць японцам значыць есці палачкамі, піць сакэ і ведаць тры родныя альфабэты») праз іх запростасць і немінучую схільнасць здрабняць уяўную альбо рэальную глыбіню міфа сваёй нацыі; я б памысліў «быць беларусам» як метафару падземнай ракі, не пазбаўленай праблем экалогіі наземнага свету.

Беларус падземная халодная вада, якая нясе ў сабе і карысныя, і таксічныя рэчывы і шукае выйсця вонкі.

Побытавая фізіягноміка («У вас ува ўсіх такія сумныя вочы!» адзначаюць знаёмыя ўкраінцы), дасціпнае вызначэнне Міколам Трусам настроевай скіраванасці большасці беларускіх песень (рэпертуар «гаўно доля») вымушаюць думаць, што скептыцызм і песімізм з надзеяй у душы ёсць, можа, і не ўнікальным, але апорным пунктам светагляду беларусаў.

Я ўяўляю, як у цягніку з гастарбайтарамі, што накіроўваецца ў бок Падмаскоўя, уначы ўключаецца святло, і памежнікі замест праверкі пашпартоў пачынаюць апытваць шматнацыянальную масу пасажыраў пра асноўныя падзеі гісторыі іх народа, каб вызначыць нацыянальнасць кожнага. Сонны беларус, калі надыходзіць яго чарга, пазяхае і спакойна пералічвае: Аршанская бітва, абвяшчэнне БНР, узяднанне Усходу і Захаду Беларусі, стварэнне незалежнай дзяржавы ў 91-м.

Пэўна, памежнік мусіў бы нешта западозрыць.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Пэўна, памежнік мусіў бы нешта западозрыць.

Зміцер Вішнёў: У Беларусі многа рамантыкаў, таму ў нас шмат выдатнай паэзіі

Для мяне важны не запіс у графе нацыянальнасць Для мяне істотныя погляды чалавека. Я хацеў бы, каб беларусам мог называць сябе той, хто неабыякава ставіцца да беларускай культуры, мовы, традыцыі. Я маю на ўвазе, што можна назваць беларусам чалавека з расейскімі, украінскімі, габрэйскімі каранямі Бо ментальнасць тых, хто жыве ў Беларусі, абумоўленая самой прасторай. Тутэйшасцю. І наш «рускі»-па-пашпарце будзе адрознівацца характарам ад «рускага» з Расеі.

Я магу згадаць тузін беларускіх літаратараў, якія па паходжанні маюць расейскія, украінскія, габрэйскія, калмыцкія карані. Праўда, думаю, будзе нетактоўна іх пералічваць па імёнах, бо гэта нешта, у пэўным сэнсе, асабістае.

Мой шлях да беларускасці быў досыць складаным. Пакручастым. У маім атэстаце няма беларускай мовы, бо я не вывучаў яе ў школе, як дзіцёнак савецкага вайскоўца. Да таго ж сярэднюю адукацыю я атрымліваў у вячэрняй школе. У маім атэстаце няма і замежнай мовы, як і яшчэ шмат якіх дысцыплінаў. Тым не менш, я паступіў на завочнае аддзяленне БДУ (факультэт журналістыкі). І потым сваімі сіламі, праз слоўнікі і чытанне кніжак, праз прыяцеляў з будучага літаратурнага руху Бум-Бам-Літ, засвоіў мову.

Назад Дальше