Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 7 стр.


Гісторыя майго шляху да таго, як я стаў беларусам, пачыналася з акна са свечкаю і супрацьгаза.

«Рабаванне» музея Якуба Коласа ў Пінкавічах, адкрытага Іванам Іосіфавічам Калошам у лістападзе 1990 года, было добра спланаванай акцыяй з удзелам двух маіх сяброў-родзічаў, свечкі ды дзедаўскіх супрацьгазаў.

Але спачатку нарадзілася ў мяне цяга да гісторыі. І нават да гістарычных каштоўнасцяў. І была яна настолькі моцная, што калі я бачыў нешта каштоўнае, яно неяк адразу ўжо станавілася маім, спачатку ў думках, а пасля ў кішэні.

Сямя мая паляшуцка-ўкраінская, таму і гаворкі там не вялося пра штосьці беларускае дзед штодня распавядаў пра свае погляды на Пінск па-ўкраінску. Мову беларускую я чуў толькі ад дзядзькі Міколы. Ён мне даволі дзіўныя вершы чытаў мацерныя, і ўсё пытаў: «Ведаеш, хто напісаў?» Ну адкуль мне, дзесяцігадоваму хлопцу, такія вершы ведаць? Але дзядзька Мікола таксама не быў пэўны: «Ці Колас, ці Купала? не ведаю. Вось там у той хаце музей яму адкрылі ён і напісаў. Ідзі да дырэктара, хай раскажа, толькі ты яму вершы пра валасы і дзяўчат не чытай, бо тое кепска!» Так дзядзька Мікола адправіў мяне ў музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, што быў праз дарогу ад нас.

Сам будынак быў новы, хаця яго падмурак застаўся ад першай школы, якую пабудавалі ў 1864 годзе. Цяпер гэта мёртвы музей, а ў маім дзяцінстве ў 1990-х там было жыва штодня працуе, дзверы адчыненыя, і 70-гадовы Іван Іосіфавіч са сваім шчэ больш старым сябрам Мікалаем Уладзіміравічам разважаюць пра мову, гісторыю, палітыку.

Я ўжо тады ведаў з аповедаў розных мужыкоў, што Мікалай Уладзіміравіч «порох на фронте не нюхал», бо быў афіцэрам НКУС ці штабістам; ну, тое казалі адныя, а ўлады зусім іншае, хаця ўладам ён у 1994 годзе крэслам у спіну кінуў з крыкам: «Я за Пазняка!».

Уладзіміравіч дзіўны чалавек, чаго вартыя толькі яго лісты ў райвыканкам пра адсутнасць дэмакратыі ў вёсцы Пінкавічы і патрабаванне дэмакратычнага кандыдата ад вуліцы

Я быў малы, але галава мая працавала, я думаў, што нешта гэтыя дзяды круцяць. Цяпер бы сказаў «апазіцыйныя дзяды-франтавікі», але галоўнае было не гэта, а тое, што з іх расповедаў у мяне нараджалася цяга да гісторыі. А яшчэ былі дзед, бабуля і прабабуля. Яны захоўвалі ў хаце ўсялякія дзіўныя рэчы: нейкія выявы Леніна, сцягі розных народаў і часоў, медалі, і кожны вечар перад сном мне апавядалі, што гэта за Ленін і дзе яму ў нашым Пінску помнік стаіць.

Апавядалі так цікава, што праз пэўны час недалічыліся медалёў, сцягоў і выяваў Леніна усё гэта мне спатрэбілася ў «штабіку», які я пабудаваў у балотах. Дарогу туды ведалі толькі двое маіх сяброў Віця ды Ігар.

Дзед пачаў на мяне крычаць:«Вярні, пірат, хоць сцягі, я імі збіраўся гуркі ды памідоры падвязваць!» Карацей, сцягоў 78 вярнуў. Між іншым, яны былі вялізныя, і такая добрая тканіна. Прабабуля трымала іх у руках і казала: «Ой, Дзімку, я ў часы вайны, калі немцы прыйшлі, з такога сцягу спадніцу сябе зрабіла, выразаўшы Леніна з сярэдзіны. Дык пасля судзілі, калі бальшавікі тыя прыйшлі, сусед нагаварыў!» Гэтак мая бабуля выказала свой сум па тым, што я такую тканіну па балоце цягаю А я слухаў яе і спазнаваў не толькі гісторыю, але і кошт розным рэчам.

То быў нейкі выходны дзень апошняга лета ХХ стагоддзя. Іван Іосіфавіч і Уладзімір Мікалаевіч нават і не запыталі, навошта я завітаў у музей. А я забыўся павітацца, бо вочы адразу пабеглі па экспанатах, а ногі за імі па залах.

Музей меў чатыры вялізныя пакоі. У першым я пабачыў лад жыцця беларуса-палешука, у другім жыццё Якуба Коласа ў Пінкавічах, трэці знаёміў з сябрамі і калегамі Коласа, а чацвёрты з яго ліставаннем ды ўсялякім іншым. Мяне зацікавіў першы пакой, дзе розныя лыжкі, сякеры карацей, тое, што я лёгка магу вынесці на памяць, бо астатняе было за шклом.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

То быў нейкі выходны дзень апошняга лета ХХ стагоддзя. Іван Іосіфавіч і Уладзімір Мікалаевіч нават і не запыталі, навошта я завітаў у музей. А я забыўся павітацца, бо вочы адразу пабеглі па экспанатах, а ногі за імі па залах.

Музей меў чатыры вялізныя пакоі. У першым я пабачыў лад жыцця беларуса-палешука, у другім жыццё Якуба Коласа ў Пінкавічах, трэці знаёміў з сябрамі і калегамі Коласа, а чацвёрты з яго ліставаннем ды ўсялякім іншым. Мяне зацікавіў першы пакой, дзе розныя лыжкі, сякеры карацей, тое, што я лёгка магу вынесці на памяць, бо астатняе было за шклом.

Стаю, чытаю сшытак вучня Якуба Коласа, раптам нейкі голас па-беларуску, я азірнуўся і бачу дырэктар. Але ж ён маўчыць, а голас плыве. Нейкі дзядзька вершы чытае і каментуе. Думаў, радыё, ды тут Іван Іосіфавіч кажа: «Гэта гучыць голас Якуба Коласа, Дзіма!» Ну, тут я ўжо пачаў слухаць, а дакладней, рабіў выгляд, што слухаю, гледзячы на аловак Коласа і ўяўляючы яго ў сваім «штабіку».

Потым мы доўга гутарылі. Я ўжо быў «адукаваны», чытаў Максіма Горкага «Маці» ў 9 (!) гадоў і пра высылку Леніна (усё таго ж аўтара) чытаў. Да таго ж мая прабабуля апавядала мне пра цара, палякаў, катаў-бальшавікоў і немцаў, таму я ведаў шмат чаго. Іван Іосіфавіч гэта заўважыў і сказаў, што сыграе мне на скрыпцы і, самае галоўнае, на мандаліне пад вершы Коласа. Зноў я рабіў выгляд, што слухаю, а сам трымаў у руках нейкую пляшку польскага часу і ўяўляў, як з яе пю ў «штабіку».

Наступным разам я прывёў у музей сваіх родзічаў-сяброў Віцька ды Ігара. Больш за месяц мы «ашываліся» ў музеі, пакуль у мяне нараджалася ідэя, «як будзем браць музей». (Тут мяне натхняў Мамачка з фільма «Республика ШКИД».) Доўга я выбіраў, у чым маю пільную патрэбу, а што можа пачакаць. Потым яшчэ праверыць трэба было Івана Іосіфавіча на яго чуйнасць, наколькі чалавек уважлівы, таму зрабілі з хлопцамі наступную інтрыгу.

У жніўні ехала экскурсія з Баранавічаў. Я даведаўся і думаю: вось мы і паспытаем пільнасць дырэктара. Знайшоў нейкія акуляры разбітыя, вялізныя такія. Падумаў-падумаў і вырашыў: начаплю іх на вялізны бюст Якуба Коласа, заўважыць Іван Іосіфавіч ці не? Начапіў, змяшаўся з гасцямі з Баранавічаў, і тут вядзе нас гід да бюста, бо менавіта з яго пачынаецца экскурсія. Усе глядзяць і не разумеюць, чаму акуляры на бюсце, але маўчаць. А дырэктар на гэта не звяртае ўвагі і рушыць экскурсію далей. Адсюль і наша выснова: няўважлівы, ды і ўзрост ужо за 70 гадоў.

Наступным выпрабаваннем стаў чарговы прыезд экскурсіі, недзе з-пад Берасця. Тады мы ўтрох я, Ігар і Віця залезлі пад печ, і калі натоўп шкаляроў наблізіўся да нас, я пачаў лашчыць нагу дзяўчынкі. Яна маўчала, але адчувалася, што напружылася. Неўзабаве яе адвялі ў аўтобус, адкуль яна ўжо не выходзіла. Добра, што не крычала, інакш маглі нас убачыць. Хаця з-пад печы быў іншы выхад, таму мы б збеглі ў любым выпадку. Але ўсё атрымалася як найлепей, і я пачуваўся героем.

Нарэшце план быў гатовы. Як вядома, усё геніяльнае проста. Для таго каб нашыя твары не распазналі, мы надзенем супрацьгазы, якія мой дзед колькасцю каля сотні забраў у момант развалу СССР з тэхнікума. Як казаў дзед, тады неслі ўсё, ад сцягоў да тэлевізараў. Між іншым, я і па сёння не зразумеў, чаму ж ён вынес менавіта супрацьгазы і бюст Леніна. Ды гэта іншая гісторыя Таксама мы запланавалі прыхапіць з сабой свечкі, каб усё бачна было. Перад «рабаваннем» Віцёк пакінуў адчыненай фортку ў пакоі, дзе былі выстаўлены прылады жыцця беларуса-палешука.

Вечар настаў. Недзе а 23-й гадзіне мы былі каля акна з адчыненай форткай. Як залез у пакой, дык адразу запаліў свечку. Хлопцы нешта марудзілі, а мне ў супрацьгазе было цяжка дыхаць, і я яго скінуў з галавы. Зазірнуў у пакой сяброў і калегаў Коласа. З нечага ўгледзеўся ў партрэт Змітра Жылуновіча. Сэрца грукоча Раптам гасне свечка, быццам бы нехта дзьмухнуў на агеньчык. Кінуўшы супрацьгаз і свечку, я з крыкам: «Колас! Хлопцы, Колас, ратуйце!» куляй вылецеў праз акно

Пасля той прыгоды я, дзевяцігадовы хлопец, ужо без дурных думак кожныя выходныя прыходзіў у музей і дапамагаў Івану Іосіфавічу, а ён мне апавядаў пра былое, даваў паслухаць голас Коласа, граў мне на мандаліне і скрыпцы. Так прамінулі 4 гады, і настала жудаснае лета 2003 года. Я даведаўся, што Івана Іосіфавіча звальняюць з працы. Тады я ўпершыню запытаўся ў яго па-беларуску: «Іван Іосіфавіч, Вам кепска?!»

Ён стаяў каля таго ж бюста Якуба Коласа, абапёршыся на яго плячо.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Дзіма, а што адчувае маці, калі ў яе забіраюць дзіця? у сваю чаргу запытаўся ён.

У той момант усё, што апавядаў мне Іван Іосіфавіч пра Каліноўскага-Купалу-Коласа, усё, што расказваў пра Беларускую сацыялістычную грамаду, пра мясцовых дзеячаў, уявілася мне ў зусім іншым святле

А яшчэ праз нейкі час ён узгадаў: «Думаеш, я не ведаў, хто акуляры на бюст начапіў, хто пад печ лазіў? Я ведаў, але нічога не казаў, бо адчуваў, што ты беларускі хлопец!»

Я сумаваў і нават плакаў. Музей перастаў быць маім. Да таго ж новы дырэктар панішчыў бярозы, якія садзілі вучні Коласа, і зрэзаў вялікую вярбу сімвал майго дзяцінства. Дарэчы, першыя мае самадрукаваныя ўлёткі былі менавіта пра гэта

Тады я з горыччу зразумеў, што мой шлях да беларускасці пачынаецца з таго самага, з чаго ён пачынаўся сто год таму для герояў гэтага музею.

Руслан Ясаеў: Я застануся тут, на гэтым «населеным востраве»

Беларусам я менавіта стаў. Мае карані недзе ў гарах паўночнага Каўказа. Беларуска толькі маці, а бацька цалкам каўказскі чалавек. Я ўсё жыццё пражыў амаль не выязджаючы, у Беларусі. Заўжды хацелася стаць больш падобным да людзей, што жывуць тут адвеку. Маючы права народжанага беларуса, я не меў права беларуса, продкі якога жылі тут пакаленнямі.

Беларускую мову люблю з дзяцінства. Дзякуючы сваёй бабулі я слухаў беларускае радыё, асабліва любіў беларускія казкі. Не было такога, каб я яе кепска разумеў.

Усвядомленае пачуццё таго, што я беларус, зявілася дзякуючы рэдактару нашай школьнай газеты, да калектыву якой я далучыўся ў 10 класе. Рэдактар хоць і не размаўляў па-беларуску, але распавёў мне, што такое «тарашкевіца». Пасля зявілася жаданне самому размаўляць з кімсьці па-беларуску. У інтэрнэце я знайшоў сяброў з розных гарадоў. Хтосьці таксама, як і я, толькі пачынаў размаўляць па-беларуску.

У Стругацкіх ёсць фантастычны раман «Цяжка быць Богам». Там апісваецца, як чалавек трапіў у зусім іншы свет, не падобны да яго роднага. І ў гэтым свеце перад ім паўсталі сурёзныя праблемы, якія ён здолеў вырашыць. Напрыканцы рамана ў яго зявілася магчымасць вярнуцца на сваю планету, але ён сказаў: «Не. Я застануся тут, на гэтым населеным востраве». Вось так і для мяне Беларусь нібы той населены востраў. Хоць карані мае не тут, але я разумею, што ні на які паўночны Каўказ адсюль не зеду.

Назад Дальше