Таццяна Абдулхакава: Я з гэтым адчуваннем нарадзілася
У маёй сямі ніколі не размаўлялі па-беларуску, але з дзяцінства нас вучылі паважаць родную мову. Памятаю свае дзіцячыя кніжкі, дзе былі беларускія казкі, апавяданні, вершыкі, якія я ведала на памяць.
Потым была беларускамоўная школа (у вёсцы яна адна, таму выбіраць не даводзілася). Тэарэтычна навучанне павінна было праходзіць па-беларуску, бо падручнікі былі беларускія. Але амаль усе настаўнікі размаўлялі па-расейску. Зрэшты, пытання наконт таго, куды паступаць пасля школы, амаль не ўзнікала. Ведала, што гэта будзе менавіта беларуская мова і літаратура.
Мне складана вызначыць той момант, калі я свядома зразумела, што я беларуска. Напэўна, я з гэтым адчуваннем нарадзілася. Таму і пытання наконт роднай мовы ў мяне ніколі не ўзнікала. Я заўсёды ведала, што родная беларуская.
Вольга Пашкевіч: Я заўжды лічыла сябе беларускай
Расейская мова яна для вуліцы, для размоваў з незнаёмымі людзьмі ці з тымі, хто не разумее беларускую мову. А нам і на сваёй добра. Роднай мове мяне вучылі бацькі, таму натуральна, што я з імі размаўляю па-беларуску. Але з сябрамі таксама. Неяк так мне зручней. Колькі сябе памятаю, заўжды лічыла сябе беларускай. Некалі нават паспрабавала з сябрамі па-расейску гаварыць, але надта смешна атрымалася.
Шмат людзей лічыць, што калі нехта размаўляе па-беларуску, то ён нейкі вясковы прастак, які нават не змог навучыцца гаварыць па-расейску. Што за глупота! Як сцвярджаюць знаўцы, наша мова адна з найпрыгажэйшых ў свеце паводле меладычнасці. Таму няма чаго саромецца размаўляць на беларускай мове.
Вольга Палівода: Мне падабаюцца людзі, якія ўмеюць думаць
Мая маці расейка, бацька беларус. Але пра беларускасць у сямі ніхто асабліва не згадваў. Бацькі ад палітыкі трымаюцца ўбаку, хаця і маюць сваю ўласную пазіцыю. А вось дзядуля любіў размаўляць па-польску. Любоў да радзімы, па вялікім рахунку, прывіў менавіта ён.
Навучалася ў беларускай школе, таму што гэта была адзіная ў Маладзечне гімназія.
Навучалася ў беларускай школе, таму што гэта была адзіная ў Маладзечне гімназія.
Усе прадметы, апроч рускай мовы, выкладаліся па-беларуску. Потым давялося перавучвацца, здаваць біялогію па-руску: ныркі почки, і гэтак далей Але гэта не было складана, бо мы на перапынках заўсёды размаўлялі па-расейску. Тады неяк і не задумваліся пра мову. Калі пераехала ў Менск, беларускасць зрабілася бліжэйшай. Магчыма, таму, што стала больш самастойна думаць. І ўжо не так стрымлівалі бацькі і асяродак.
Пачала пісаць вершы па-беларуску. Нашая мова вельмі прыемная, меладычная. Але з беглай гаворкай у мяне праблемы, таму што няма з кім размаўляць. Цяпер крыху больш занятая, а раней штосераду хадзіла на Корч. Гэта яблыневы сад у Менску каля Нацыянальнай бібліятэкі на «Усходзе». Месца тусоўкі тых, хто цікавіцца старадаўняй беларускай музыкай. Прыемная атмасфера, танцы, адкрытыя для стасункаў людзі, магчымасць размаўляць з жывым чалавекам па-беларуску. Бо дома няма з кім, калі толькі з аркушам паперы
Мне падабаюцца людзі, якія ўмеюць думаць. Лічу, што тыя, хто ўсвядоміў сябе беларусам, ужо прайшоў пэўны шлях станаўлення сябе як асобы.
4. ЛЮБОЎ
Беларусь гэта як каханне. Сэрцам любіць тое месца, дзе я жыву. Я лічу, што ўсё пабудавана на любові, у тым ліку і беларушчына. Я часам параўноўваю сваю любоў да роднай мовы з любоўю да дзяўчыны, бо яна прыгожая, мілагучная, родная. Мой бацька займаўся музыкай і прывіў мне любоў не тое каб да беларускай культуры, а ўвогуле да культуры. Падабаецца ці не адчуваеш сэрцам. Маё захапленне Беларуссю тоеснае захапленню прыгажосцю сусвету. Гэта своеасаблівы стан душы, калі ты добра разумееш, хто ты, дзе ты, чаму ты тут і чаму ты такі, а не іншы.
Сяргей Сакума: Беларусь гэта як каханне
На ўсходзе Беларусі, дзе я нарадзіўся, усе вакол размаўлялі па-расейску. Толькі бабуля, што жыла разам з намі, раптам устаўляла свае «анягож», «скуля я ведаю». Я неўпрыкмет набіраўся такіх словаў і пасля ўстаўляў у школьныя сачыненні.
Памятаю, яшчэ ў дзясятым класе на занятках па беларускай літаратуры на мове гаварыла толькі настаўніца. Таму я атрымліваў немалое задавальненне, калі падчас адказу на запытанне настаўніцы мне шэнціла скласці цэлы сказ, не ўжыўшы ніводнага расейскага слова. На першым курсе ў студэнцкім інтэрнаце мяне пасялілі ў блоку, дзе суседзямі, на шчасце, апынуліся тры хлопцы, якія ўвесь час размаўлялі па-беларуску і якія былі сапраўды шчырыя і свядомыя. Не прамінула і двух тыдняў, як і я сам ужо гаманіў па-беларуску, і так мне гэта падабалася, што і слова не даваў уставіць сваім суседзям.
Пасля былі Дзяды. Я пайшоў з сябрамі ў Курапаты. Крыжы ўздоўж дарогі, невялікія яміны і пагоркі паміж дрэваў. Зявілася калона са сцягамі, прычым сцягоў, падавалася, было болей, чым людзей. Калона рухалася, нібыта адна з грунвальдскіх харугваў. Мне мроілася, што ўсё магчыма, што праз дзесяць гадоў усе будуць размаўляць па-беларуску. Мабыць, тады я ўпершыню і адчуў, што беларус гэта і я таксама.
Быць беларусам гэта ісці ў свет не з пустымі рукамі і чалавекам без роду, а з гонарам несці свету нашыя здабыткі і каштоўнасці.
Беларусь жыве, пакуль жывуць людзі, якія носяць яе ў сваім сэрцы.
Беларусь гэта як каханне.
Віктар Сямашка: Сэрцам любіць тое месца, дзе я жыву
Яшчэ да школы пастаянна чуў беларускую гаворку з тэлевізара й радыёкропкі. Дагэтуль памятаю, як мяне ўразіў голас Караткевіча Таму першы ўрок беларускае мовы ў 5-м класе школы для мяне не стаў чымсьці дзіўным. Я зразумеў усё, што сказала выкладчыца, акром хіба слова «наогул», якое яна часта паўтарала. На тым жа ўроку першымі, скажам так, свядома засвоенымі мной беларускімі словамі сталі «абрус», «лыжка» й «відэлец». Праўда, адвольна размаўляць па-беларуску пачаў толькі год праз дзесяць, напачатку тысячагоддзя. Таму я ведаю, што я ёсць беларусам з маленства.
Ведаць гэта й не абцяжарваць гэтае веданне нейкімі дадатковымі (пафаснымі, прынцыповымі, пратэстнымі) сэнсамі для мяне заўсёды было натуральна. Мае бацькі мову ведалі й паважалі. Цяперака ж мне часам і беларускамоўныя сны сняцца.
У нашым жыцці ўсё важна. Я адчуваю, што нездарма нарадзіўся менавіта тут, менавіта ў гэты час і менавіта беларусам. І дзякую Богу за гэта!
А быць беларусам гэта значыць для мяне, перш-наперш, сэрцам любіць тое месца, дзе я жыву, любіць тутэйшых людзей незалежна ад паходжання, любіць сваю культуру мову, звычаі, гісторыю і пашыраць уласныя веды ды практыкі. Па-другое, быць карысным для роднай зямлі, а калі маецца такая магчымасць, праслаўляць яе і верыць, што жыццё ў Беларусі некалі будзе больш гарманічным.
Зміцер Суліменка: Як любоў
Быць беларусам у Беларусі вельмі цяжка. Яшчэ цяжэй ім стаць, бо ў нас беларускасць не вітаецца, лічыцца непатрэбшчынай. Я сам калісьці зневажаў усё беларускае. Тады я вучыўся ў пятым класе. На ўроках беларускай мовы я на ўвесь клас выказваў сваё абурэнне тым, што мы вывучаем непатрэбную мову.
Але потым здарыўся адзін выпадак. Я штогод ездзіў да бабулі ў горад Марыупаль (Данецкая вобласць) і адпачываў там некалькі тыдняў. Але гэтым разам нешта так засумаваў па радзіме, што пачаў успамінаць беларускую мову і нават паспрабаваў на ёй гаварыць. Потым, калі мы былі ў горадзе, я гучна размаўляў на мове, каб усе чулі. Людзі вакол, вядома, не прымалі яе за беларускую, а лічылі, што гэта ўкраінска-польская.
Той выпадак вельмі на мяне паўплываў. Ужо бліжэй да сёмага класа я пачаў адчуваць сябе свядомым беларусам. Гэты працэс паскорыўся падзеямі 2006 года. Шмат людзей пасля выбараў пачалі цікавіцца беларушчынай, размаўляць на беларускай мове. Я часам параўноўваю сваю любоў да роднай мовы з любоўю да дзяўчыны, бо яна прыгожая, мілагучная, родная. У радасці і суме яна разам з табою, неадемная частка твайго «Я».
Шчытова Таццяна: Я нарадзілася беларускай
Я паходжання амаль расейскага. Аднак завуся Яна, бо Яна гэта яна. Нарадзілася на Смаленшчычне, а беларускую мову палюбіла праз Караткевіча. Мне параіла сяброўка прачытаць збор яго апавяданняў. Спачатку чытала са слоўнікам, потым у часопісе пабачыла «Дзікае паляванне». Але калі аповесць выйшла на расейскай мове, я ўжо магла абысціся без перакладу. Чытаць Караткевіча на беларускай і на расейскай вялікая розніца.
Маё захапленне Беларуссю тоеснае захапленню прыгажосцю сусвету.
Заўжды хацелася ведаць вытокі рэк. У дзевяць гадоў я зрабіла першае ў жыцці падарожжа ўверх па Свіслачы, прайшла кіламетры тры. Потым вярнулася сама, грамадскім транспартам. Пазней я пачала цікавіцца вытокамі Беларусі.
Быць беларускай увесь час даведвацца нешта новае пра Беларусь, вандраваць па ёй і ведаць яе амаль наскрозь. Праз гэта я скончыла курсы экскурсаводаў і цяпер працую як прафесійны экскурсавод. Для мяне беларушчына гэта людзі. Яны ў Беларусі цудоўныя. Люблю беларускіх людзей. Быць беларускай для мяне гэта ведаць і вытокі свайго радаводу. Дзякуючы маці я ведаю свой род да прапрапрапрадзеда, імем якога названая вёсачка на Смаленшчыне.
Дзяніс Шляхціцаў: Творчасць жыццёвае крэда
Неверагодна, але я адчуў сябе беларусам яшчэ ў 3-м класе. Мая бабуля дазваляла мне не вучыць беларускія вершы, казала, што гэта складана і не заўсёды добра зразумела. Таму я быў, калі можна так сказаць, «вызвалены» ад хатняга задання па літаратуры.
Але вершы я ўсё ж такі вучыў, бо яны вельмі мне падабаліся! Цяжка гэта перадаць, толькі калi я чытаў вершы, дык адчуваў эмацыйную сувязь з мовай, нібыта прапускаў праз сябе яе мілагучнасць, незвычайную музычнасць.
Дзяніс Ясінскі: Шукаў для сябе падтрымкі
Бацькі аддалі мяне ў беларускую школу. Памятаю, як цяжка было вывучаць незразумелую для мяне мову, як скардзіўся матулі, што не разумею многіх словаў. Неяк дома спытаў, што такое вавёрка, і ад старэйшага брата пачуў: «Дурак, это же ворона».
У 90-я гады я ўжо чуў дома беларускую мову, яна хоць не часта, але ўсё ж гучала: мая маці, вяртаючыся з працы, дзе вучыла дзяцей на мове, не пераходзіла на расейскую. Таксама бацька ці яго сябры, якія прыходзілі да нас, перыядычна карысталіся мовай, бо былі прыхільнікамі БНФ.
Памятаю, як гартаў газету «Пагоня», безумоўна, мала што разумеючы з таго, што там напісана. Мая маці набывала мне кнігі толькі на беларускай мове: бацькі лічылі, што хутка ўсе будуць размаўляць па-беларуску, аднак Давучваўся я ўжо на расейскай мове.