Зборная РБ па негалоўных відах спорту - Павал Касцюкевіч 9 стр.


Цяпер, у нулявыя, дзякуй Богу, людзі разумеюць, што робяць. Слухай, Цукерачка, і запамінай! У нашай сталоўцы кожны кліент павінен выбраць, як яму зручней расплачвацца з Ціханаўнай, бо існуюць чатыры


3. І заўтра будзе тваім


...тарыфныя планы.

Першы тарыф. Тарыф «Чэсны»: цябе аблічваюць і на шмат, але не кожны дзень. Справядліва ператрахіваюць праз дзень, аднак раз на некалькі дзён пакідаюць цешыцца жытке... Ты ж кроў з малаком ачуняеш, а нямоглым і Ціханаўне трэба пажытак. Дэвіз тарыфу «І заўтра будзе тваім», бо як жа прыемна прачынацца ў дзень, калі на касе цябе аблічваць не будуць! Сонца неўзаметкі падкрадаецца да твайго падбароддзя, ты расплюшчваеш вочы, усцешаны наперад, што сёння з табою абыдуцца, як ты заслужыў. Чуеш, як жыццё спраўнее: галубы на падваконні буркочуць, і ты з пасцелькі наводзіш руку як бы на іх і гладзіш, гладзіш па галовачцы... І стул у цябе харошы, і думкі светлыя. У гэтай рэспубліцы хочацца жыць і абедаць... Але ёсць, Цукерачка, такія камедыянты, якія, перашоўшы на тарыф «Чэсны», завітваюць да Ціханаўны толькі ў тыя дні, калі іх лічаць падобраму. Маўляў, «учора, ведаеце, разгуляўся апендыцыт, Нямігу замяло пяском, немаглося, ногі не трымалі...» Хярня гэта ўсё, Цукерачка, есці хочацца кожны божы дзень! Такіх кловунаў аўтаматычна пераводзіш на тарыф «Незалежны»: моцныя гэтага свету у сэнсе, я і Леапольдаўна (а тая і Францаўну пакліча) пачынаем кліента і ў хвост, і ў грыву без усякіх абмежаванняў штодня. Ніякіх: «Але дазвольце!» і: «Вы ж няправільна палічылі!» як заікнецца у зямлю аўтарытэтам закапаць і дыпламатычным шляхам усе грошы гвалтам забраць. Не падабаецца? марш у рэстараны і піцэрыі месца ж ў нас, Цукерачка, стратэгічна-хлебнае: адна народная сталоўка на ўвесь цэнтр. А ўсё, што застаецца гэтаму архараўцу, дык гэта пазіраваць у позе маленькай, але вельмі незалежнай краіны. Тарыф трэці тарыф «Родны»: цябе ашукваюць на нейкую дробязь, адно кожны дзень. Па-роднаму, па-наску. І крыўдаваць тут няма чаго: штодня нашыя грошы ты аддаеш нашым жа людзям. Але зноў зяўляюцца хітрацы, якія суюць Ціханаўне грошы без рэшты. Маўляў, «мне жонка якраз сем чатырыста ў кішэню паклала, і, бачыце, як усё спраўненька супала: катлетка, супчык і кампот». Такіх альфонсаў пераводзіш на тарыф «Вольны». Дэвіз тарыфу: «Хто што хаціт, той тое і тварыт». Хочаш плаціць роўна ды калі ласка. Не жадаеш нашу краіну спансіраваць у асобе яе найлепшых прадстаўнікоў не трэба. Воля ж такая рэч: нешта з самай сярэдзіны падмывае цябе паступіць гэтак, а не інакш. Але ж, перайшоўшы на гэты тарыф, не забывай, што мы робімся такія самыя вольныя! Вольныя мышы вылазяць з нораў сваіх, свабодныя прусакі выбрыдаюць з гнёздаў сваіх, і ўсе яны па добрай волі і пры поўнай памяці патрапляюць у твой кампот. Пераскокнуўшы на «Вольны», не здзіўляйся катлетцы з цаглінай гэта самохаць камяні вылазяць з падземяў сваіх.

Адным словам, як па-людску, Цукерачка, дык, як не круці, а Ціханаўне прыплаці. З Ціханаўнай жа заўсёды можна дамовіцца. У нас жа як: ёсць чалавек няма праблемы. Хоць, шкада, і незаменных па-ранейшаму няма вось мяне перад пенсіяй табою замянілі. Што паробіш, у іх там таксама ратацыя: быў Цанава стаў Берман, быў НКВД зрабіўся МГБ. Майго бацьку...


4. Каханне падчас НКВД


...Коцікава Ціхана Лаўрэнцевіча, 1913 г. нараджэння, не расстралялі (перадумалі), а пасадзілі надоўга. Усё гэта за тое, што ў мінскім падполлі няправільна вёў барацьбу з немцамі. Забралі яшчэ ў акупацыю: у партызанскі лес прыляцеў самалёт і разам з дзедам Талашом адымчаў тату на Вялікую Зямлю. Дзеду ордэн, а тату ордэр. Там спярша тату давялі, як правільна змагацца трэба было, дужа моцна білі, кажа, потым адправілі проці ліха на ўзгорак у Сібір, камлі валіць. Першая жонка і сын адмовіліся ад яго, бо такімі тады, Цукерачка, былі каханне і любоў. Як ён з лагера вызваляўся як цяпер уваччу стаіць, я яшчэ зусім малая была мне тады мінус пяць годзікаў было, і з маёй мамаю ён яшчэ пазнаёміцца не паспеў, але я ўсё памятаю ясненька. Май. Красны Бераг. І вось мой тата пасля трынаццацігадовага лагера вяртаецца дадому. Крысо яго крэмавага плашча развіваецца не раўнуючы як крылы пасівелага крумкача. Куплёнка, ягоны новы шэры капялюх, як у амерыканскіх фільмах. У руцэ такі ж навюткі, з голай фанеры чамаданец. Ветрык у твар, і тата хоча яму нешта рэкнуць, адкрывае рот ды я бачу: зубоў у таты няма, павывальваліся ад турэмнае цынгі. Боты таты квадратныя і здаравезныя, як цяпер у бронзавага Коласа, спрактыкавана пляжаць зямлю. Праз краснабярэжскі праспект тата шыбуе, вуліцай Чыгуначнай, а пылішчы Божа, злітуйся: лезе ў нос, садзіцца на плашч, робіць з крэму каву з малаком. Вось ён, тата мой, шэствуе: ужо беспартыйны, безсямейны, без ні хера, запылены, здаровы і моцны, як ніколі, і магутным голасам трубіць па-над дамамі вуліцы:

«Сучё, гадаўё, яйцакруты! Так за трынаццаць гадоў асфальту і не паклалі!»

І гэтак Ціханаўна казала і казала, а маладая стажорка слухала. Прытуліўшыся спінаю да пафарбаванай у невылечна зялёны колер сценкі, знерухомелая Цукерачка лавіла і запашвала ў сваіх галаўных рэзервуарах кожнае слова строгай настаўніцы. Чопы з гарнірамі капуста і рыс таксама як застыглі, стварыўшы нейкае падабенства чалавечага шыхту. Нам няма на каго абаперціся, толькі на нашых дзядоў, якія на небе. І яны глядзяць на нас, бачаць нас, усё пра нас ведаюць кожнае малое зрушэнне валаска, пасміхаюцца.

Бетэльгейзіянскія хронікі


1. Робат-міліцэйскі


У вітрыне крамы «Тавары для дома» стаяў міліцыянер. Вядома ж, то быў робат, бо жывыя хатнія міліцыянеры ў нашу кібер-эпоху ўжо даўно зрабіліся анахранізмам.

Возьмем крэдыт і купім, га? умольна прапанавала Таня, гледзячы на новую ўніформу робата. Ці, можа, разабем на плацяжы?

Толік адказаў насупленым маўчаннем.

Толік! працягвала наступаць Таня. Мы ж з табою гэта ўжо абмяркоўвалі!

І каторы раз паўтарыла правераную гадамі жыццёвую мудрасць:

Прыватная машына новая ступень свабоды, а хатні міліцыянер новая ступень парадку.

Прадавачка, хмурная не раўнуючы як Толік, разгавелася толькі дзякуючы гэтаму кранальнаму відовішчу зяўленню маладой пары, што робіць у сямейнай гаспадарцы свае першыя нерашучыя крокі:

Ну, на свайго першага міліцыянта мы з мужам назбіралі, калі нам было па дваццаць пяць, разгаварылася яна, і яе твар нечакана аквеціла ўсмешка. У нас тады нават кватэры не было: жылі ў дзвюх прыгнаных з Бетэльгейзэ іншамарках ставілі ўпрытык адна да адной. А міліцыянер нам харошы трапіўся уяўляеце, сам насіў у ДАІ квітанцыі нашых штрафаў.

На яе вочы мройнай пялёнкай нагарнуліся ўспаміны.

Праўда, мы без кватэры і цяпер, дадала прадавачка. Хаця іншамарак ужо шэсць: мы іх паставілі ў тры паверхі. Ламінат у салоне наслалі і мэбляй абставілі.

Расчуленая прадаваччынай споведдзю, Таня трохі так тэатральна выгукнула:

Жывуць жа людзі!

І потым больш прадметна дадала:

Толік, чорт з той заначкай хачу жыць па-чалавечы!

З даражэзнай пакупкай давялося змірыцца. Перад сыходам з крамы Толік набыў яшчэ запасныя батарэйкі і летняе абмундзіраванне для свайго новага свойскага жандара.

Толік адказаў насупленым маўчаннем.

Толік! працягвала наступаць Таня. Мы ж з табою гэта ўжо абмяркоўвалі!

І каторы раз паўтарыла правераную гадамі жыццёвую мудрасць:

Прыватная машына новая ступень свабоды, а хатні міліцыянер новая ступень парадку.

Прадавачка, хмурная не раўнуючы як Толік, разгавелася толькі дзякуючы гэтаму кранальнаму відовішчу зяўленню маладой пары, што робіць у сямейнай гаспадарцы свае першыя нерашучыя крокі:

Ну, на свайго першага міліцыянта мы з мужам назбіралі, калі нам было па дваццаць пяць, разгаварылася яна, і яе твар нечакана аквеціла ўсмешка. У нас тады нават кватэры не было: жылі ў дзвюх прыгнаных з Бетэльгейзэ іншамарках ставілі ўпрытык адна да адной. А міліцыянер нам харошы трапіўся уяўляеце, сам насіў у ДАІ квітанцыі нашых штрафаў.

На яе вочы мройнай пялёнкай нагарнуліся ўспаміны.

Праўда, мы без кватэры і цяпер, дадала прадавачка. Хаця іншамарак ужо шэсць: мы іх паставілі ў тры паверхі. Ламінат у салоне наслалі і мэбляй абставілі.

Расчуленая прадаваччынай споведдзю, Таня трохі так тэатральна выгукнула:

Жывуць жа людзі!

І потым больш прадметна дадала:

Толік, чорт з той заначкай хачу жыць па-чалавечы!

З даражэзнай пакупкай давялося змірыцца. Перад сыходам з крамы Толік набыў яшчэ запасныя батарэйкі і летняе абмундзіраванне для свайго новага свойскага жандара.

Дома, толькі яго ўключылі, робат-міліцэйскі адразу ж пачаў шчыраваць: разагнаў электрашокерам несанкцыянаваную алкаголь-вечарынку, якую ў адсутнасць дзяцей ладзіў са сваімі сабутэльнікамі цесць Толіка. Потым разблытаў справу-«глухара»: куды губляюцца ўсе шкарпэткі пасля машыннага прання (падрабязнасці справы аператыўная таямніца). Паралельна пры ператрусе робат знайшоў згубленыя колісь Таняй акуляры, а ў цешчы порначасопісы на продаж. Наступным крокам робат-міліцэйскі пералавіў усіх мышэй і пацукоў і, начапіўшы ім флікеры, адпусціў на волю. Сямя не магла нарадавацца новаму парадку.

Потым, за лужыну ў вітальні, пасадзіў на суткі Джэка. Сядзеў Джэк у імправізаваным КПЗ на антрэсолях, і Кацечка насіла (а дакладней шпурляла) туды Джэку перадачы: кілбаскі і «Беламор». Кілбаскі Джэк зеў, а да пачка «Беламору» не дакрануўся: яго падзялілі міжсобку сукамернікі Джэка суседка цётка Лізавета, што была запхнутая сюды за тое, што пастаўляла Толікавай цешчы на рэалізацыю порначасопісы, а таксама Кацеччына сяброўка па дзетсадзе Леначка, якая падчас гасцявання скрала ў Кацечкі Барбі.

Уначы з крыкам: «Устаць! З рэчмі на выхад!» робат выцягнуў Толіка з нагрэтага ложка. Таня збянтэжана праводзіла мужа прыспанымі вачыма. Робат-міліцэйскі завёў Толіка на кухню і пад святлом зыркай лямпы загарлаў зноўку:

Адкуль марыхуана, гаспадару?

Я не разумею, пра што ты.

Так, гаспадару, я з табой дудукацца не буду, узяў быка за рогі робат. Кацечка і цесць ужо былі на допыце гэта не іх рук справа. Так што мне засталося сказаць Тані, і тады табе гамон жонка цябе поедам зесць!.. Але паколькі ты мой гаспадар, галасавы мадулятар робата дадаў у словы панібрацкіх інтанацыяў, дык прапаную гешэфт: я адкалупваю рубільнік у сябе на панэлі, і стуль ніколі не буду больш выключацца, а наўзамен следства па справе «Пакупка і ўжыванне наркотыкаў» спыняецца.

Па вяртанні ў спальню Толік паклаўся і з палёгкай прытуліўся да цёплай жонкі, што праз сон замармытала штосьці няўцямнае. Раптам ступакамі Толік адчуў нешта не тое.

Таня, а чаму ты спіш у ботах? спытаў ён.

Дык пасля твайго арышту я таксама стала рыхтавацца да выкліку на кухню, адказала Таня. Па справе паходжання непрацоўнай заначкі.

Назад Дальше