Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі 5 стр.


Юнак шмат чаго новага даведаўся пра таго ж багніка ды іншых, ужо яму вядомых стварэнняў. Напрыклад, ён вычытаў, што багнік мог праводзіць пад зямлёй ваду, кіруючы падземнымі крыніцамі. Мог пры жаданні пашыраць сваё балота, а таксама ўтвараць новыя. Спазнаў Янка шмат чаго новага і пра магчымасці многіх іншых насельнікаў гэтай казачнай зямлі.

Ён з такім запалам паглыбіўся ў вывучэнне, што папросту не мог адарвацца. Толькі праглядаў адну кнігу як адразу ж ставіў яе на месца і прымаўся за іншую. Штосьці адкладаў, у нейкіх рабіў закладкі, некаторыя праглядаў паўторна.

Мілана ж праглядзела яшчэ некалькі кніг, ды, як час быў ужо позні, яе павяло да сну.

 Слухай, нешта я прытамілася,  звярнулася яна да брата.  Гэта ўсё вельмі цікава, але ж дзень такі насычаны выдаўся. Пайду я, мабыць, класціся ўжо.

 Так, бяжы. Я яшчэ, падобна, не хутка. Тут столькі ўсяго Дабранач,  адказаў Янка, нават не падымаючы галавы.

 Дабранач. Паспрабуй доўга не заседжвацца.

Брат толькі моўчкі кіўнуў, згаджаючыся, але думкамі быў цалкам пагружаны ў чарговы фаліянт. І, безумоўна ж, засядзеўся дапазна. Хлопец цёр вочы, трос галавой, усяляк адганяючы ад сябе стому і не падпускаючы сон. Яшчэ ніколі ў жыцці ён не быў настолькі захоплены. Тут было столькі цікавых кніг, столькі ўсяго незвычайнага і новага

Вочы станавіліся цяжэйшымі, сэнс прачытанага пачынаў губляцца і блытацца І тут ён ужо і сам зразумеў: хопіць, трэба даць сабе перадых. Даведаўся Янка багата, нават пэўная мудрагелістая стратэгія ды нейкі план дзеянняў намаляваліся ў галаве. Хоць зараз у бой, а там з гэткімі ведамі і ўсё каралеўства да лепшай долі можна прывесці.

«Але гэта ўсё потым, заўтра, на свежую галаву. А цяпер спаць, пакуль не паснуў за сталом» падумаў Янка. Паўсонны, ён цяжка падняўся і, пазяхаючы, павольна накіраваўся да ложка.

Старыя знаёмыя. План па вызваленні караля Мацея і каралеўства


Першай прачнулася Мілана. Дзяўчынка расплюшчыла вочы, агледзелася і ўсміхнулася.

«Як жа тут файна і ўтульна,  падлавіла яна сябе на думцы.  Усё тут, як у казцы, у якую я чароўным чынам патрапіла. А сама нібы прыгожая каралеўна». І няхай яна была не ў палацавых пакоях, і не спала на сямі пярынах, аднак усё гэта падалося Мілане не менш рамантычным, загадкавым і таямнічым. Распавядзі яна каму хоць частку гэтага ні за што не дадуць веры!

Яна яшчэ раз азірнула пакой, пацягнулася і вылезла з цёплага ложка. Казка казкай, а сёння чакаюцца госці з нагоды іх з Янкам зяўлення, трэба дапамагчы гаспадару.

Пугач ужо клапаціўся па гаспадарцы, але было відаць, што і ён нядаўна падняўся.

 Дзень добры, юная каралеўна! Ці добра вам спалася?  павітаўся ён.

 Дабрыдзень, спадар Пугач! Так, дзякуй! У вас так утульна, што сніліся выключна салодкія сны.

 Хо-хо, дзякуй!  павесялеў птах.  Залічу за камплімент, вельмі прыемна. Юнай пані гарбату падаць ці адразу сняданак?

 Вой, дзякуй, толькі гарбату.

 Як пажадаеце. Тады пакуль умывайцеся, я зараз прыгатую. Акурат нядаўна паставіў імбрычак.

Мілана прывяла сябе ў парадак і выйшла да стала. Гасцінны Пугач прыгатаваў ёй зусім лёгкі сняданак. Дзяўчына прысела, паднесла да вуснаў кубачак гарачай гарбаты і зацягнулася водарам.

 Як шыкоўна пахне,  замілавана прамовіла яна і зрабіла глыточак.  Што гэта?

 Хо, найсмачнейшыя духмяныя і гаючыя зёлкі чабор, ліпавы цвет, крыху мяты і мелісы, ну і так, па дробязі. А для асаблівай асалоды борцевы мёд ад лясных пчол-баровак.

 Ай, як цудоўна!  шчыра здзівілася Мілана.  У нас такога, падаецца, і не знайсці.

 Дык мы жывём у лесе,  сціпла пахваліўся Пугач.  Вам смакуе?

 Шыкоўна!

Яна адпіла яшчэ, і напой, хоць і быў гарачы, прабегся па нутры адначасова цяплом і прыемнай прахалодай мятных траў. І адразу ж зрабілася так прыемна, лёгка і ўтульна

 М-м-м,  была дзяўчына ў захапленні.

А потым яна яшчэ і адкусіла хатняе хрумсткае печыва, клапатліва вырабленае гаспадаром, запіла і тым засталася вельмі задаволеная:

 М-м-м, цудоўны смак.

 Мяне, прызнацца, вельмі цешыць, што так дагадзіў юнай пані, расчулена прамовіў птах.  Але ж дзе наш Янка? Ён дагэтуль яшчэ не выйшаў. Няўжо яшчэ спіць?

 Напэўна. Я ўчора клалася, а ён заставаўся яшчэ пачытаць. У вас такая багатая і цікавая бібліятэка. Мой брат быў настолькі захоплены, што папросту не мог адарвацца. Я нават і не ведаю, а каторай ён лёг. Не здзіўлюся, калі ўжо пад раніцу.

 Ён, пэўна, аматар?..

 Так. Ён і дома шмат вольнага часу праводзіць за кнігамі.

 Гэта вельмі пахвальна, калі малады чалавек прагне ведаў і цягнецца да іх. Вельмі пахвальна! У вас, напэўна, таксама вялікая бібліятэка?

 Дастаткова багатая, але з вашай і блізка не параўнаць,  гаспадар, вядома ж, усцешыўся такім словам, прыняўшы іх за пахвалу.  Яе пачаў складаць яшчэ наш дзядуля, ён быў вучоны.

 Сапраўды?!  прыемна здзівіўся Пугач.

 Так. Потым працягнуў гэты занятак тата, ну і маці далучылася.

 А тата таксама вучоны?

 Не, толькі дзядуля па маці. А маці ў нас лекарка.

 Мая ёй павага.

 Дзякуем! А нейкая частка кніг наш унёсак.

 Вельмі добра.

 Тым не менш у вас кніг значна болей.

 Гэта і зразумела,  усміхнуўся птах.  Іх збірала шмат пакаленняў, многія з гэтых кніг значна старэйшыя за мяне. Ім нават больш гадоў, чым маім бацькам і бацькам маіх бацькоў.

 Ад гэтага яны яшчэ больш каштоўныя.

Нечакана іх размову перапыніў заспаны голас:

 Добрай раніцы! Ці дзень?!

Яны азірнуліся, і на іх тварах зявілася лагодная ўсмешка. У пройме стаяў, пазяхаючы, паўсонны Янка, паціраючы вочы.

 Добрай!

 Нават не буду пытацца, выспаўся ты ці не,  пажартавала сястра.

 І не пытайся,  толькі адмахнуўся брат.

 Але ж а каторай ты лёг?  усё ж пацікавілася яна.

 Нават не ведаю,  толькі пацепнуў ён плячыма.  Але вельмі ізноў пазяхнуў ён.

 Вельмі познай ноччу ці ранняй раніцай?  не пераставала дражніцца сястра.

 Недзе паміж,  усміхнуўся хлопча.  Так засядзеўся, што і не прыпомню.

 Знайшлося што цікавае?  спытаўся гаспадар.

 Так, і дужа багата. У вас шыкоўная бібліятэка. Столькі ўсяго!

 Дзякую! Буду рады, калі яна прынесла карысць.

 Яшчэ і якую! Я дазволіў сабе некалькі кніг адкласці. Вывучаў іх і знайшоў інфармацыю, якой мы можам скарыстацца. І хацеў бы гэтымі знаходкамі і сваім меркаваннем наконт іх падзяліцца з вайскаводцамі, калі вы не супраць.

 Вядома ж! Я толькі за. А калі не сакрэт, што такое цікавае атрымалася адшукаць?

 Для вас не сакрэт. Але я хацеў бы напачатку прывесці розум у парадак. Бо ўстаць устаў, а прачнуцца не паспеў, пажартаваў хлопец.

 Хо-хо-хо,  засмяяўся Пугач.  Добра, мой юны сябра, усё разумею, пачакаю. Мяркую, да вечара амаль усе прыйдуць, там і паслухаю.

 Так хутка?  здзівіліся Янка з Міланай.

 Я ні на імгненне не сумняваўся, што вы прыйдзеце нам на дапамогу.

 Такі давер вельмі нас цешыць,  прызналася Мілана.  Але што было б, каб Вужу не атрымалася нас адшукаць? Бо мы маглі і не быць там.

 Тады я прапоўз бы ўсё ваша каралеўства, але б адшукаў вас,  выказаўся вужык.

 Калі шчыра, у мяне было вельмі моцнае прадчуванне, што ён знойдзе вас. Інакш і не ўяўляю, бо вы насамрэч нам зараз вельмі патрэбныя. Толькі на вас усе нашыя спадзяванні. У любым выпадку сабрацца на нараду не будзе марным. Жыць далей пад прыгнётам, зведаўшы і памятаючы, што такое воля, больш ужо немагчыма. Даўно час абяднацца ўсім ізноў і зрынуць тыранію, гэтае ярмо са сваіх плячэй.

 «Памерці стоячы альбо жыць на каленях?!» згадаў былыя часы Янка.

 Менавіта так!  Пугач яшчэ раз зірнуў на хлопца і прамовіў: Але зараз, мне здаецца, вам трэба надаць бадзёрасці. Бо сёння спатрэбіцца ясны розум і светлая галава.

 Так. Кубачак кавы мне б зараз не зашкодзіў.

 Кавы?  перапытаў птах.

Падобна, ён не ведаў, што гэта. Напэўна, у каралеўстве яго не існавала.

 Ну, гэта напой такі, бадзёрасці надае, дапамагае прачнуцца,  патлумачыў Янка.

 Такога напою, на жаль, я не ведаю. Але магу прапанаваць нешта іншае, не горшае.

 Не адмоўлюся.

 Добра. Тады пакуль займайцеся сваімі справамі, а я зраблю.

Хлопча пайшоў прыводзіць сябе ў парадак, а Пугач узяўся за прыгатаванне. Умыўшыся, Янка выйшаў у гасцёўню і з прыемным здзіўленнем на твары стаў знерухомеўшы. Па пакоі разыходзіўся смачны карамельна-арэхавы водар. Ужо толькі ад яго на душы рабілася цёпла і светла.

 М-м-м, чым так пахне?

 Сядайце, зараз пакаштуеце.

 Што гэта можа быць?  перапытаў ён яшчэ раз, звярнуўшыся ўжо да Міланы, якая магла сачыць за дзеяннямі Пугача.

Дзяўчынка толькі пацепнула плячыма.

Напой акурат быў гатовы, запараны, і гаспадар наліў кубачак Янку, які прысеў за стол і чакаў сваёй порцыі.

 Вам таксама, юная каралеўна?  прапанаваў Пугач Мілане.

 Так, хацелася б пачаставацца. Я хоць і бачыла, але так і не зразумела, што гэта.

Пугач на тое толькі ўсміхнуўся.

 Калі ласка. Але я крыху здзіўлены, што вы такога не каштавалі, зрэшты, як і я вашай кавы.

Брат з сястрой адпілі па глыточку, смакуючы пітво.

 Ну як?  пацікавіўся гаспадар.

 Але нешта ў гэтым ёсць,  прызналася Мілана.  Уласна карамельна-арэхавы смак з лёгкай гаркатой надае асаблівы прысмак.

 Так, сапраўды,  пагадзіўся Янка.  Нават да какавы з малаком чымсьці падобна.

 Какава? Хм, такога напою я таксама не каштаваў, дзівіўся і тут Пугач.

Яны пілі, атрымліваючы асалоду, і смачна закусвалі хрумсткім печывам, якое было вельмі дарэчы.

Дапіўшы, юнакі паставілі кубачкі на стол і падзякавалі гаспадару.

 Дзякуем за пачастунак!  прамовіла Мілана.  Але ж, спадар Пугач, прызнайцеся, калі ласка, што гэта?

 Так і не здагадаліся?

 Папраўдзе, нават ніякіх думак не ўзнікае. Нешта непараўнальнае.

 Хм,  усміхнуўся птах,  на самай справе ўсё вельмі проста. Гэта жалудовы напой.

 Жалудовы напой? Як гэта?  не маглі паверыць у такую прастату яны.  Са звычайных жалудоў?!

 Ну, не зусім, тут таксама ёсць свае тонкасці. І не любыя жалуды можна выкарыстоўваць.

 Не падзеліцеся?  пацікавілася Мілана, якая вельмі захацела даведацца рэцэпт.  Калі ласка!

 Чаму ж не? Можна. Па-першае, выбіраць трэба толькі спелыя, цвёрдыя, зелянявыя жалуды. Мяккія, хутчэй за ўсё, могуць быць папросту чарвівыя.

 Зразумела.

 Можаце назбіраць пасля першых замаразкаў вельмі добры час для іх. Калі пажадаеце пазбавіцца гаркоты вымачыце альбо паварыце іх з паўгадзіны, можаце болей. Але ж некаторыя менавіта іх гаркоту і шануюць. А потым раскладаеце іх на бляху і ў печ. Як прасохнуць, пачысціце ад шалупіння, яны падзеляцца на дзве палоўкі. Можна пакалоць і яшчэ драбней, каб яны хутчэй падсмажыліся. І зноўку іх смажце, але не ператрымайце. Дастаткова, каб яны пабурэлі і былі хрумсткія. М-м-м, у гэты час такі водар неверагодны стаіць!

 Вы пакуль запарвалі напой, духмяна пахла на ўсё памяшканне,  прымеціла дзяўчына.  Уяўляю, што адбываецца, калі іх смажыш.

 Так, нешта надзвычай прыемнае. Потым застаецца змалоць зярняткі на парашок, які можна варыць, на ваш густ. Яшчэ я дадаю змолатыя карані цыкорыя. А можна і парашок з падсмажанага ячменю, жыта ці аўса. Што каму даспадобы. Ну, і для прысмаку дадаю лыжачку мёду.

 Дзякуй вялікі, спадар Пугач!  падзякавала Мілана.  Як-небудзь здзіўлю нашых бацькоў. Няхай таксама паспрабуюць здагадацца, што гэта,  пажартавала яна.

 Мяркую, ім таксама прыйдзецца да душы. Апроч таго, гэты ж напой яшчэ і карысны. Ён не толькі надае бадзёрасці, але і дапамагае пры нястраўнасці ды добры для сэрца.

 О, гэта наагул файна.

 Але ж мне цікава, ці падобны ён на вашу каву?

 Ну, мы не вялікія знаўцы. Гэта больш напой для дарослых. Мы з гарачага пітва ўжываем гарбату ці какаву. Каву вельмі рэдка. Але ж адрозненне ёсць.

 І?

 На кожнае свае аматары, безумоўна, але нам спадабалася. Праўда.

 Так,  падтрымаў брат,  вельмі незвычайна. Нешта ў гэтым дакладна ёсць.

 Дзякуй, дзякуй! Вядома ж, усе стравы трэба рабіць з душой. Ну што ж, юны рыцар,  звярнуўся Пугач да Янкі, ці не адмовіцеся цяпер паўнавартасна паснедаць?

 Так, давайце,  усміхнуўся хлопец.

Гаспадар гасціна накарміў юнакоў, пасля чаго даў ім пэўны час адпачыць пасля сняданку, а сам заняўся гаспадаркай. Хутка да яго далучыліся і Мілана з Янкам. Бо добра разумелі, што сёння будуць госці, якія прыбудуць здалёк. І трэба будзе іх сустрэць як мае быць.

Удзень завітаў першым рыцар Мікалай, паплечнік караля. Ён плячо ў плячо біўся разам з Мацеем. Даведаўшыся, што Янка з Міланай ізноў могуць тут апынуцца, вобцас панёсся, адкінуўшы ўсе справы. Ён і ўвайшоў амаль так жа хутка, як і нёсся сюды.

 Янка, Мілана, гэта вы? Дарагія нашы, дайце ж я вас абдыму,  кінуўся ім насустрач гарачы на справы рыцар.

І толькі выказаўшы свае гарачыя пачуцці, ён успомніў, хто перад ім, і выявіў адпаведную тактоўнасць і далікацтва.

 Прашу прабачыць мяне, Ваша Вялікасць,  укленчыў ён перад Міланай, апусціўшыся на калена.

 Мы вельмі ўсцешаныя такой гарачай і ветлівай сустрэчай. Падыміцеся ж, прашу вас.

 Як я магу, о каралеўна?!

Але Янка сам падышоў да яго і падняў за локці.

 Шаноўны рыцар! Устаньце, я таксама вас прашу. Сваю адданасць вы пацвердзілі на справе. І не годна вам стаяць зараз на каленях. Мы яшчэ падчас нашых мінулых бітваў выказаліся, што сярод нас няма ні галоўных, ні падначаленых, ні старэйшых, ні малодшых. Мы ўсе роўныя адзін перад адным, бо плячо да пляча змагаліся з ворагам.

Рыцар кіўнуў галавой у знак згоды і падняўся. Выпрастаўшыся, ён прыклаў руку да сэрца і паважліва схіліў галаву.

 Дзякую! Але ведайце, я і ўсе рыцары гатовыя верна і аддана служыць вам да скону.

 Дзякуем, высакародны рыцар!  паклаў Янка яму руку на плячо.  Вашы жыцці спатрэбяцца і нам, і каралеўству.

 Так,  падтрымала Мілана,  мы будзем радыя бачыць вас жывымі. І верым, што пасля ўсяго вашы рукі будуць трымаць не меч, а паслужаць у гаспадарцы дзеля сваёй сямі.

 Спадзяюся і мару пра гэты час,  прамовіў рыцар.

 Ён ужо не за гарамі!

 Як вы тут, то я ў гэта шчыра веру

 Але ж зараз вы з дарогі, трэба падмацавацца,  клапатліва прамовіла дзяўчына.

 Так, скакаў да вас так, што ледзьве не загнаў каня.

 Я паклапачуся пра яго,  прапанавала Мілана.

 Хадзем, я дам табе мех аўса,  адгукнуўся Пугач.

 О, вялікі дзякуй за клопат. Мой конь стаміўся яшчэ болей за свайго гаспадара.

Госця пасадзілі за стол, а Мілана ўзяла невялікі мех з аўсом і адправілася карміць стомленую жывёлу. Янка не хацеў заставацца ў баку і набраў вядро вады, каб каня з дарогі яшчэ і напаіць, што было не меней важна. Той, змучаны далёкай дарогай, выпіў яго амаль за раз.

Раптам пачуўся грукат капытоў. Хтосьці дастаткова хутка набліжаўся. Ад лесу падаўся бляск даспехаў. Было відаць, што яшчэ адзін рыцар скача да іх. Неўзабаве яны пазналі ў яго постаці старога знаёмага. Вершнік наблізіўся, прыпыняючы свайго скакуна, і саскочыў у якіх двух метрах ад іх. Спешыўшыся, ён апусціўся ва ўсіх сваіх латах на калена, не выпускаючы з рук павады. Вельмі кранальна было бачыць, што і конь таксама разам з ім укленчыў на пярэднюю нагу.

 Не, не, не,  адразу замахаў рукамі Янка.  Ніякага кленчання, хопіць на сёння.

 Высакародны рыцар, устаньце,  папрасіла і Мілана,  годзе вам.

 Але ж як я яшчэ магу засведчыць вам сваю павагу?

 Не час зараз адзін прад адным на калены кідацца, не дзеля таго мы разам столькі перажылі і біліся побач,  выказаўся Янка.

 І сапраўды, вы ўжо ўсё даказалі на справе,  падтрымала Мілана.  А астатняе не варта. Не такія мы ўжо значныя персоны.

 Але

 І ніякіх але,  прамовіла Мілана.  Гэта наша просьба.

 Як скажаце, міласцівая каралеўна.

 Праходзьце лепей да стала. Мусіць, стаміліся з дарогі.

 Ёсць трошку, але не гэта галоўнае.

 Праходзьце, праходзьце. Аб вашым кані мы паклапоцімся.

 Гляджу, мяне ўжо нехта апярэдзіў?  прамовіў рыцар, заўважыўшы, што яго скакун тут не адзін.

 Так, толькі нядаўна прыехаў.

 Гэта я бачу,  выказаўся ён, падыходзячы бліжэй.

Рыцар пагладзіў каня па шыі і па корпусе, затым пацёр далоні і прамовіў:

Назад Дальше