Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі 6 стр.


 Доўга ж, відаць, на ім скакалі, увесь упараны.

 Стаміўся, бедны,  сказала Мілана і памкнулася паднесці каню мех з аўсом.

 Пачакайце, калі ласка,  прыпыніў яе рыцар.

 Ён цэлае вядро ад смагі за раз выпіў.

 Мяркую, гэтага мала.

 Мала? Цэлага вядра?

 Так. Пажадана, каб яму яшчэ вядро налілі.

 Ну што ж, вы лепей знаецеся ў конях, пайду яшчэ па ваду. А лепш два вядры адразу прынясу. Ваш конь, бачу, таксама патрабуе.

 О, быў бы вельмі ўдзячны.

 Ха, не варта,  адмахнуўся зычлівы хлопец.

 А я пакуль іх аўсом пакармлю,  прапанавала Мілана.

 Не-не, ні ў якім выпадку,  запярэчыў рыцар.

 Чаму ж?  не зразумела дзяўчына.

 Справа ў тым, што каня напачатку трэба напаіць вадой, а потым ужо можна даваць авёс. Калі даць каню запіць авёс, збожжа ўнутры разбухне, і конь будзе пакутваць на страўнік.

 Зразумела, дзякуй за падказку.

 Пазней мы ўжо самі сходзім на рэчку ды дагледзім, пакупаем іх.

Янка хутка вярнуўся, але вёдры былі няпоўныя, для яго зацяжкія. Як толькі коні іх прагна асушылі, рыцар сам узяў ёмістасці і пайшоў па ваду, а Мілана клапатліва прынялася карміць першага каня.

Як толькі яны накармілі коней, пачуўся хруст, а потым з-за дрэў паказаўся магутны зубр, прадстаўнік велічных і незалежных істот.

І так на працягу ўсяго дня да іх далучаліся вайскаводцы, а таксама тыя, хто прагнуў вольнага і мірнага жыцця без прыгнёту і прымусу, хто быў гатовы ў бітве заваяваць для сябе свабоду.

Пад канец вечара прыйшоў і баявы мядзведзь. Няспешна ідучы, ён падаваўся марудным. Але ў баі ці калі добра раззлаваць яго паспрабуй яшчэ ўцячы, умомант дагоніць! Яго цярпліва чакалі, бо ўсе добра памяталі, як адважна і мужна баявыя мядзведзі сябе праявілі ў мінулых бітвах. Сапраўдныя прыроджаныя ваяры, вартыя павагі.

Амаль усе прадстаўнікі гатовых падняцца на паўстанне былі ў зборы. Нарэшце было вырашана пачаць ваенную нараду. Вайскаводцы сабраліся вакол круглага стала. Іх мужнасць, гатоўнасць да справы выразна адлюстроўваліся на іх гордых і непакорных тварах. Іх вочы гарэлі, як у каршукоў, гатовых рынуцца ў бой. Але ўсе гэтыя бясстрашныя і загартаваныя ў баях ваяры пакорліва і ўважліва чакалі, што ім скажуць юныя рыцар і каралеўна. Бо ўсе добра ведалі і памяталі, што толькі дзякуючы юнакам была атрымана ў мінулы раз перамога. Усе былі ўдзячныя ім за гэта і шчыра спадзяваліся на тое, што пад іх умелым і таленавітым камандаваннем яны здолеюць атрымаць перамогу. Нават нягледзячы на тое, што іх сілы ладна патрапаныя. І, пэўна ж, зараз давядзецца значна цяжэй. Але ўсе былі гатовыя пераадольваць любыя перашкоды, цяжкасці і нягоды, каб толькі ў канцы ізноў пабачыць яе доўгачаканую волю.

Таму і позіркі ўсіх так пільна былі засяроджаныя на Янку і Мілане. Дзяўчына паклала на стол мапу каралеўства і разгарнула яе так, каб усім было добра відаць. А хлопец прынёс некалькі старых і важкіх кніг з бібліятэкі Пугача і прамовіў:

 Яшчэ раз вітаем вас усіх, шаноўнае спадарства, дзякуем, што адгукнуліся на заклік!

 Гэта вам шчыры дзякуй, што пагадзіліся нам дапамагчы,  выказаўся рыцар Мікалай.

 Так, так  падтрымалі разам астатнія.

 Сапраўдныя сябры ніколі не кідаюць сваіх сяброў у цяжкую хвіліну,  адказала на тое Мілана.

 Дзякуем! Нам вельмі прыемная ваша пашана,  падзякаваў Янка.  Шаноўнае спадарства, мы доўга думалі, з чаго ж варта пачаць нашы дзеянні

 З вызвалення караля!  гучна і рашуча выказаўся рыцар.

 Безумоўна, з вызвалення караля Мацея!  яго падхапілі ўсе.

 Вы ўжо прабачце, што я вас перабіў, папрасіў прабачэння ён.  Вызваленне Мацея паслужыць важкім і пераканаўчым заклікам для падняцца на барацьбу. І гэта было б моцным ударам па Семаргалу і яго самалюбстве.

 Менавіта да такога ж рашэння прыйшлі і мы,  пагадзіўся Янка.

 Усё гэта так,  разважліва прамовіў яшчэ адзін рыцар.  Але ж з мінулага разу яны вынеслі добры ўрок. Наколькі мне вядома, яго зараз ахоўваюць больш пільна, чым усіх нас, рыцараў, сцераглі ў мінулы раз. Калі б не высакародны Цмок і ваша кемлівасць,  звярнуся ён з павагай да Янкі з Міланай,  нам бы ў жыцці адтуль не вызваліцца. Тады вельмі пашэнціла, што атрымалася ўгаварыць перайсці Цмока на наш бок. Але як мы зараз хаця б трапім туды?

 А вось пра гэта можна і не турбавацца. Ёсць тут у мяне адна ідэя. Усю ноч спаць не мог, яе абдумваў, казаў Янка, раскрываючы адну з кніг.

І ўсе ўважліва ўтаропіліся ў фаліянт. Хлопча адкрыў яго пасярэдзіне і пачаў разгортваць укладыш паміж старонак, складзены ў некалькі разоў.

 Дзіўна,  прамовіў Пугач.  Не магу ўспомніць гэтай кніжкі.

 Я выпадкова на яе наткнуўся,  адказаў Янка.  Яна ляжала ў вялікім стосе сярод іншых.

 А, відаць, яна з палацавай бібліятэкі. Іх мне кароль Мацей асабіста перадаў. Усё ніяк не стае часу, каб іх перачытаць.

Прысутныя з цікаўнасцю ўтаропіліся на разгорнутую паперу. Якое ж было іх здзіўленне, калі яны пачалі разумець, што перад імі.

 Я не вялікі спецыяліст па мапах,  гучным голасам прамовіў мядзведзь,  але ж вазьмі мяне трасца, калі на ёй не той самы замак, дзе зараз вязніца.

 Маеш рацыю,  дадаў рыцар Мікалай.  І цяпер там пакутуе наш кароль. Я добра ведаю план тых будынкаў, вось толькі не сцямлю, што гэта такое?  паказаў ён на палосы, якія беглі праз план, нібыта некалькі разоў перакрэсліваючы тэрыторыю замкавага комплексу.

 А вось гэта самае цікавае,  загадкава прамовіў Янка.  Гэта падземныя хады. Пры будоўлі замкаў іх нярэдка клалі як абаронная збудаванне і выкарыстоўвалі падчас аблогі рабіць вылазкі ў варожы лагер ды дастаўляць правіянт. Але яны звычайна трымаліся ў вялікім сакрэце.

 І з цягам часу пра іх, відаць, зусім забыліся.

Назад