Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин 2 стр.


Цуда не адбылося ні тады, ні цяпер. У зале суда Андрэй пераказаў гісторыю, якую даведаўся з перадсмяротнага ліста прыёмнай маці. Парадзіха адмовілася ад дзяцей яшчэ ў радзільным доме, а разлучылі блізнят, калі ім споўнілася паўтары гады. Спярша прыёмныя бацькі хацелі ўсынавіць абодвух братоў, але ў апошні момант перадумалі, спужаліся, што з двума будзе цяжка, не дадуць рады. Блізнят разлучаць нельга, патрэбна вельмі важкая прычына, каб гэта зрабіць. Прычыну знайшлі дактары, вядома, за добрае ўзнагароджанне. Блізнят паклалі на медыцынскае абследаванне, пасля чаго ў аднаго з братоў у медыцынскай картцы зявіўся запіс: «Падазрэнне на парок сэрца». Гэта і вырашыла далейшы лёс братоў Гурскіх.

Спрактыкаваны ў судовых справах рэдактар імгненна скарыстаў сітуацыю і папрасіў расчуленага Алеся скасаваць заяўлены іск, пайсці на міравую. Ён паабяцаў надрукаваць у газеце абвяржэнне і афіцыйна перад ўсімі чытачамі папрасіць прабачэння за агалоску неправераных фактаў. Цяпер Гурскаму сапраўды было не да судовых спрэчак, і ён ахвотна прыняў прапанову.

У чарговым нумары газеты на цэлым развароце быў размешчаны хвалебны артыкул пра добрыя справы будучага дэпутата Алеся Гурскага. Былі і фотаздымкі з родным братам, які гэтак незвычайна абявіўся. Рэдактар асабіста патэлефанаваў, лісліва выбачаўся за прычынены клопат і чамусьці папрасіў надалей быць больш асцярожным і памятаць словы палітыка, які сказаў, што «ворага можна задушыць і ў сяброўскіх абдымках» Алесь толькі пасмяяўся, маўляў, ёсць з кім абдымацца і без ворагаў, але вельмі хутка зразумеў сапраўдны сэнс гэтых слоў.

Тое, што адбылося ў зале суда, выклікала незвычайнае ажыўленне ў сродках масавай інфармацыі. Напэўна, усе газеты напісалі пра бізнесмена Гурскага, ягоную незвычайную чалавечнасць і дабрыню, тэлебачанне зняло дакументальны фільм «Браты знайшлі адзін аднаго». Праўда, не засталося па-за ўвагай і тое, што Андрэй прыцягваўся да крымінальнай адказнасці Імгненна разнеслася чутка, што кандыдат у дэпутаты бізнесмен Гурскі дапамагае ўсім, хто гаруе ў нястачы, і, зрэшты, ён варты большага, чым быць дэпутатам

Гэтага было дастаткова, каб Алесь трапіў у спіс «ненадзейных» і кантралюючыя органы рознага кшталту амаль на паўгода запаланілі кабінеты офіса. Без усялякага тлумачэння былі заблакіраваны рахункі, і дзейнасць фірмы практычна спынілася. Гурскі цярпеў страты і ўжо не думаў пра дэпутацтва Як мог, ратаваў сітуацыю. Каб разлічыцца па крэдытах і іншых пазыковых абавязацельствах, давялося распрадаць не толькі маёмасць фірмы, але і асабістую. Калі нічога не засталося, кантралёры імгненна зніклі і быццам у насмешку пахвалілі Гурскага за добра наладжаную справу, кожны жадаў поспеху. У прыватнай размове адзін з начальнікаў нават пашкадаваў сябе, што гэтулькі часу марна патраціў, а ўсё з-за неправеранай інфармацыі

Алесь быў на мяжы нервовага зрыву. Як аднаўляць бізнес, калі няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знішчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасці. Гурскі быў на раздарожжы, усё часцей прыходзіла думка зехаць за мяжу і там шукаць шчасця.

Нечакана зноў абявіўся рэдактар-шантажыст і весела, пасваяцку загугнявіў у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскі пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не ўбачыў карысці ў супрацоўніцтве. Звысоку павучаў, наказваў у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».

Ад пачутага ў Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаў, каму і за што абавязаны развалам фірмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасці, і ён апантана ўзяўся за працу. Атрыманую навуку засвоіў на ўсё жыццё, на сабе зведаў, як ворага можна калі не задушыць, то добра-такі прыдушыць у сяброўскіх абдымках.

6

У машыне Алесь зацята глытаў каньяк, пакуль яго істэрычныя пяныя крыкі не зліліся ў адно працяглае завыванне і моташны цяжкі сон не ўзяў верх. І не сон гэта быў, а хутчэй непрабуднае, пянае забыццё, таму і не мог уцяміць, што не маланка бліскае, не гром грыміць, а нейкія людзі слепяць, крычаць і трасуць яго расхрыстанае цела.

 Ён вочы расплюшчыў,  аднекуль здалёк даляцеў напружаны голас.

 Вушы Вушы круці Імгненна ў норму прыйдзе,  утомлена раіў нехта нябачны.

 Вушы не чапаць Яны абмарожаныя,  пяна прахрыпеў Алесь, намацаў пад сядзеннем рычажок, тузануў, і спружыністае пругкае крэсла склалася разам з ім.

Мутнаватымі асалавелымі вачыма даўгавата ўзіраўся ў чалавека, што схіліўся над ім, але выразнасці не было, шкодзіла хмельная павалока. Ён страсянуў галавой, пацёр скроні, калі зноў узняў вочы, яго твар прасвятлеў:

 Тава-а-рыш міліцыянер,  сухія губы скрывіла вялая фальшывая ўсмешка.  А я вось тут адпачываю прыснуў.

 Гурскі Алесь Пятровіч?  мацаючы пальцамі галаву вадзіцеля, запытаўся прапаршчык.

 Так, Гурскі,  Алесь рэзка адхіснуўся ад міліцыянера, абурана ўскрыкнуў:  Навошта ціскаць галаву? Вы ж не доктар!

Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але гэтае імгненнае абурэнне нечакана вострай пякучай стрэмкай усмакталася ў свядомасць, і Алесь з горкай трывогай, напоўненай кепскімі прадчуваннямі, успомніў прыезд у Мінск, прыгадаў жонку, брата і ўсё, што здарылася напярэдадні. «Я сёння занятая занятая занятая»  званіцай гуло ў скронях. Стала цяжка дыхаць, замінаў саленаваты камяк, што крыўдай падкаціў пад самае горла. Халодныя ў сваёй рашучасці вочы запрамяніліся адчайнай непакорнасцю, растрывожаныя пачуцці прагнулі помсты. Алесь глядзеў на прапаршчыка так, быццам той у нечым перад ім вінаваты.

Змены няроўнага настрою вадзіцеля прапаршчык зразумеў па-свойму і, каб яго супакоіць, лагодна сказаў:

 Не, не доктар Я лепш за доктара Я міліцыянер А галаву агледзеў, каб упэўніцца, што адсутнічаюць цялесныя пашкоджанні.

 Кажу афіцыйна: пашкоджанняў няма Прэтэнзій таксама,  катэгарычным тонам заявіў Алесь і паспрабаваў зашпіліць кашулю, але марна: гузікаў не было.  І ў машыне спаць маю права Не забаронена Канешне, калі за ноч законы не памяняліся

 Не забаронена, калі «мерседэс» належыць Вам,  умяшаўся ў гаворку другі міліцыянер і строга запатрабаваў:  Пан Гурскі, пакажыце дакументы і раю не шукаць новых праблем

 Ну-у, калі па-а-н Калі абяцаеце праблемы Тады калі ласка  Алесь усміхнуўся і скептычна, міжвольна ікаючы, выдыхнуў:  Ц-ц-япер для мяне м-м-ашына сапраўды, і-і-і дом, і-і-і крэпасць А-а-а праблем і-і-і без вас в-в-ышэй даху

Ён няспешна на ўсе гузікі зашпіліў пінжак, прыдзірліва агледзеў сябе ў салонным люстэрку, паправіў на голай шыі гальштук і, выцягнуўшы з нагруднай кішэні партманет, аддаў прапаршчыку. Пакуль міліцыянер вывучаў паперы, намацаў у бардачку бутэльку, радасна ўскрыкнуў:

 А калі я дома, то і выпіць не грэх,  але, убачыўшы, што гэта шампанскае, скрывіўся, быццам пракаўтнуў нешта кіслае, кінуў бутэльку на пасажырскае сядзенне, горка выдыхнуў:  Сёння шампанскае не для мяне, сёння душа патрабуе мацнейшага

 Паперы ў поўным парадку,  казырнуў прапаршчык,  а вось з Вамі, відаць, нешта кепскае здарылася Мы можам дапамагчы?..

 Дзякуй, ужо дапамаглі Вярніце дакументы і пакіньце мяне ў спакою!

 У прафілактычных мэтах часова канфіскуюцца ключы, вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт. Іх зможаце забраць у дзяжурнага па аддзеле міліцыі, але толькі раніцай Спадзяюся, адрас ведаеце.

 Я для надзейнасці і нумары скруціў,  па-дзіцячы шморгнуўшы носам, радасна засмяяўся той, што быў у плашч-палатцы,  гэта каб не ўздумаў уцякаць.

 Што, ключы прыхапілі і нумары садралі?  абурана ўскрыкнуў Алесь.  Не маеце права, гэта незаконна.

 Незаконна паркаваць машыну на тратуары і брыдка да бяспамяцтва напівацца, тым больш у машыне,  узвысіў голас прапаршчык і кінуў на калені Гурскаму пульт аховы з бірулькай.  Пільнуйце сваю крэпасць і беражыце сябе Жыць не толькі мёд піць

Застаўшыся адзін, Алесь цяжкавата высунуўся з машыны і, валюхаючыся, зрабіў некалькі крокаў. Здранцвелыя ад доўгага сядзення ногі не надта слухаліся, і ён, прытуліўшыся спінай да дрэва, некалькі разоў прысеў. Калі адчуў гарачыню ў лытках, шырока закінуў рукі за галаву і, ўглядаючыся ў перадсвітальнае неба, з асалодай удыхнуў начную прахалоду.

Навальніца скончылася, але высокі вецер яшчэ шапацеў у разгалістых, густалістых кронах, і цяпер з абмытых дрэў сыпаліся важкія дажджавыя кроплі.

Вецер, дождж, неба, якое ён бачыў праз хісткія кроны, нечакана супакоілі. Змучаную рэўнасцю душу паціху напаўняла шчымлівае пачуццё адзіноты, і, як ні дзіўна, гэтакі стан яму падабаўся ўсё больш і больш. Думкі прасвятлелі, хмелю як і не было, толькі не выходзіла з галавы пачутае: «Жыць не толькі мёд піць».

7

На другі дзень душным надвячоркам Гурскі з затоеным хваляваннем пераступіў парог кватэры, якая да нядаўняга часу і сапраўды была ягонай крэпасцю. Убачыў насупленага злога брата, якога не спадзяваўся тут сустрэць, сваю, але ўжо не сваю жонку, што ўзрушана нешта даводзіла Андрэю, і ў памяці імгненна ўсплылі звады, якія ўспыхвалі паміж ім і Люсяй, здавалася, без усялякай на тое прычыны. У сямейных сварках Алесь заўсёды саступаў і толькі цяпер, у гэтую хвіліну, зразумеў і прычыну частых лаянак, і чаму Люся не хацела мець дзяцей. Яна не кахала яго!.. Зразумеў і адчуў, як прыкрая туга, што вярэдзіла надарваную душу, раптам прытупілася, помслівая злосць саступіла месца пагардлівай абыякавасці.

Калі ішоў сюды, яму мроілася, што пры сустрэчы жонка будзе бажыцца і клясціся ў сваёй вернасці, назаве здраду глупствам, першай і апошняй недарэчнай выпадковасцю, папросіць прабачэння. У самых патаемных куточках душы цеплілася надзея, што, калі здарыцца менавіта так, ён не адразу, але даруе Люсі. Толькі мроі не спраўдзіліся, а спланаваная размова, да якой рыхтаваўся, аказалася непатрэбнай. «У любоўным трохкутніку трэці лішні, і гэты трэці  я,  бязрадасна падумаў Алесь, і тут жа трапяткой упартасцю затахкала ў скронях:  Жыць не толькі мёд піць». Ён прыгадаў начное адчайнае пянства, блуканне па міліцэйскіх пакоях у пошуках дакументаў і зразумеў, чаму павінен прыйсці сюды.

 Добры вечар,  з вымучанай усмешкай на твары павітаўся Алесь і з непрыхаванай іроніяй дадаў:  Вы мяне зноў не чакалі?

 Чакалі, яшчэ як чакалі!  узбуджана ўскрыкнуў Андрэй і зрабіў крок насустрач.  Нам даўно трэба

 Перацерці сітуацыю,  з насмешкай у голасе перапыніў брата Алесь; ён няспешна прысмаліў цыгарку і, пыхкаючы дымам, дадаў:  Няма больш ката, як брат на брата

 Можа, выпем, закусім?  лісліва заглядваючы Алесю ў вочы, запыталася Люся.

Яна ніколі не магла зразумець, чаму атрымоўвалася так, што браты, быццам згаварыўшыся, заўсёды аднолькава апраналіся. Ранкам Андрэй перагледзеў увесь гардэроб, доўга корпаўся, перабіраў кашулі, а цяпер як адзін, так і другі былі ў сініх пацёртых джынсах і аднолькавых белых тэнісках. Зрэшты, апратка брата здзівіла і Алеся, бо джынсы ён купіў усяго некалькі гадзін назад.

 І то праўда, на сухую цяжкавата  падтрымаў Люсю Андрэй.

Ён дастаў з шафкі бутэльку каньяку, скруціў накрыўку і наліў у тыя самыя келіхі, з якіх піў віно з Люсяй.

 Піць не буду, і без гарэлкі ахмялелы,  катэгарычна адмовіўся Алесь і, сядаючы ў крэсла, абыякава, быццам наперад ведаючы, што скажа Андрэй, зазначыў:  А ты расказвай, перацірай сваю сітуацыю

Андрэй каўтануў, зноў напоўніў келіх і нервова зашпацыраваў па пакоі. Нячутна ўвайшла Люся з плеценай фруктоўніцай у руках, на якой у гуллівых промнях вечаровага сонца іскрыліся вінаградныя гронкі. Яна запытальна зірнула на палюбоўніка, але сказаць нічога не паспела. Андрэй крутнуўся да Алеся і выпаліў:

 Любая мне Люська Даўно з ёй жывём у адзін дух

 І як даўно?  перапытаў Алесь і адчуў, што не рэўнасць, а помслівая злосць зноў гарачай хваляй ускалыхнула пачуцці.

Попел з цыгаркі спікіраваў на дыван, і Алесь, хаваючы дрыжыкі ў пальцах, сціснуў кулакі. Далонь апякло, але гэта быў камарыны ўкус у параўнанні з тым агнём, які цяпер віраваў у ягонай падманутай душы.

 З першай сустрэчы

 З залы суда?  ад здзіўлення вочы ў Алеся акругліліся, але праз хвіліну яго імклівы, учэпісты позірк ужо свідраваў жонку.

Гурскі не верыў, не мог паверыць у тое, што і года не прайшло з дня вяселля, як каханая здрадзіла, ды не з кім-небудзь, а з яго родным братам.

 Люся, ты мне здраджвала цэлых сем гадоў?

Жанчына вольна перасмыкнула плячыма і, як само сабой зразумелае, горда сказала:

 У нас каханне з першага позірку,  яна трошкі памаўчала і дадала:  А потым, ты сам прывёў і прымусіў Андрэя жыць з намі Вы ж як дзве кроплі вады, як адно цэлае Першы раз я нават і не зразумела, хто ёсць хто Хіба ж гэта здрада?

Люся бачыла, як наструнілася мужава цела, а бледны твар, толькі што ўмольна насцярожаны, акамянеў. Гнеўныя вочы не прадвяшчалі нічога добрага. Яна хутчэй адчула, што сказала нешта не тое, і, намагаючыся выправіць сітуацыю і апраўдаць каханка, роспачна ўскрыкнула:

 Ты не так зразумеў Андрэйка заўсёды дома, а ты днюеш і начуеш на сваёй працы

Напамін пра работу яшчэ больш падліў масла ў агонь.

 Ну ты і цюцька з каралеўскай псярні!.. Я ішачыў, зарабляў грошы, а ты гэтым часам паскудзіў!..  крыкнуў Алесь, спружыніста падхапіўся на ногі і кінуўся з кулакамі на Андрэя, і браты, таўкучы адзін аднаго, пакаціліся па варсістым дыване.

Ашаломлены Андрэй больш бараніўся, але гэта ў яго не надта атрымлівалася. Алесь за ўсе гады слова кепскага не сказаў, а тут каршуном наляцеў і кулакамі лупіць прафесійна і балюча. У гэтыя хвіліны яны быццам месцамі памяняліся і верхаводам быў Алесь. На падлогу глуха пляснулася, але не разбілася, пляшка з каньяком, следам паляцела фруктоўніца, пругкімі нагамі перакулілі стол, абарвалі занавескі

 Зараз падпраўлю тваё падабенства,  цяжка сапучы, прыгаворваў Алесь,  быў кропляй вады станеш кропляй дзярма

 Жанчын кахаць трэба  сіпеў у адказ Андрэй,  падарункамі секс не заменіш

Пачуўшы гэтыя словы, Люся з усёй жаночай рашучасцю кінулася ратаваць палюбоўніка. Ухапіла за валасы таго, хто быў зверху, раз-другі страсянула і адступілася: яна зноў не магла распазнаць, хто ёсць хто. Лепшае, што магла прыдумаць,  гэта паспрабаваць разняць забіякаў. Толькі як? «Разліць вадой»,  мільганула думка, але Люся адразу яе і заглушыла: «Дурніца, мэблю пашкодзіш Міліцыю выклікай, няхай забяруць мужанька-буяна» Яна крутнулася да тумбы, на якой звычайна стаяў тэлефон, але апарата на месцы не было, толькі жыўцом выдраныя дроцікі тырчалі са сцяны ды зламаная трубка валялася ў дальнім кутку пакоя. Мабільны тэлефон Люся заўсёды насіла ў сумачцы, але, каб да яго дабрацца, трэба прайсці на кухню.

У гэты момант браты зачапілі бар, шафка захісталася, пачала хіліцца, і Люся, сілячыся яе ўтрымаць, далонямі ўперлася ў люстэркавую гладзь. У сярэдзіне шафкі дзынькнула шкло, і на галовы ваяроў пацяклі ручайкі бурштынавага пахучага каньяку, але блізнюкоў гэта не спыніла. Люся з жахам зразумела, што можа здарыцца, калі бар бразнецца аб падлогу. Толькі на імгненне ўявіла вялізную лужыну з гарэлкі, розных він і лікёраў, расколатую на кускі шафку, разбітыя бутэлькі, шклом парэзаных братоў, і ёй стала нядобра. Не разбіраючыся, хто ёсць хто, Люся моцна піхнула нагой аднаго з задзіраў і завішчала, быццам трывожная сірэна:

 Спыніцеся-я-я Я цяжарная-я-я

Назад Дальше