Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин 4 стр.


Імклівая аўтастрада жыве па строгіх правілах і нікому не даруе абыякавых да сябе адносін. Перажыванні Алеся нечакана перапыніў роў сігналячых машын. Побач з яго «мерседэсам» прыпынілася «аўдзі», апусцілася шкло, і вадзіцель нешта закрычаў, пакруціў пальцам ля скроні. У Гурскага з вачэй быццам заслона ўпала. Ён, нечакана для сябе, убачыў, што едзе пасярэдзіне дарогі, па двайной раздзяляльнай паласе і паспешліва ўключыў аварыйны сігнал, выруліў на ўзбочыну і спыніўся. Разумеў, што, каб супакоіцца, трэба адпачыць, трэба зехаць з задымленай аўтастрады і знайсці ціхі куточак. Пажадана ў лесе ці на беразе ракі, яшчэ лепш каля возера, каб нейкі час пабыць на прыродзе. Так і зрабіў. На першым жа скрыжаванні зехаў на невядомую, даўно не рамантаваную трасучую дарогу. Доўга не мог выбраць месца для адпачынку, пакуль дарога не выпаўзла на пагорак і ён не убачыў вялікае возера, што тулілася зводдаль ад вёскі. Машына пабегла весялей, але шлях нечакана перапыніў статак кароў.

Жывёлы выбіраліся на асфальт з кустоў арэшніку, і здавалася, няма ім канца. Праз некалі мінут чырвоны «мерседэс» ператварыўся ў попельны. Некаторыя каровы спраўлялі патрэбу і хвастамі, быццам веерамі, размазвалі па машыне пырскі і іншае Хтосьці цёрся бокам аб крыло, больш цікаўныя лізалі фары, шкло Рабая жывёліна часала бок аб люстэрка, пакуль не зламала яго. Гурскі сігналіў, але ад гэтага мітусні не менела.

Нечакана перад машынай, як укапаная, стала вялізная бурая з адным надламаным рогам. Гурскі засігналіў, але карову гэта не напалохала, наадварот, у яе вачах бліснуў дзікі агонь. Бурая насупілася, злосна мыкнула, ажно пена пырснула з ляпы, лёгка прыўзнялася і ў наступнае імгненне пярэднія капыты ўперліся ў капот. Тонкае жалеза тут жа выгнулася, а карова, быццам выпрабоўваючы машыну на трываласць, некалькі разоў спружыніста пераступіла з нагі на нагу

Гурскі разгубіўся, скамянелымі вачамі глядзеў на жывёлу і не ведаў, што рабіць. А бурая раўла, таўклася капытамі па машыне і чамусьці спрабавала дацягнуцца мордай да лабавога шкла, па ўсім, бачыла свой адбітак. Нечакана шкло гучна трэснула, як стрэліла, карова спуджана адхіснулася і ўжо мелася злезці на зямлю, як другая бурая з уздыбленым хвастом скокнула на яе ззаду, і цяпер ужо дзве каровы трэслі машыну, быццам недаспелы яблык на дрэве.

Алесь ўспомніў пра газавы пісталет, які трымаў дзеля аховы ў бардачку. Рука адразу намацала халодную рукаятку Ён рашуча апусціў бакавое шкло, наставіў рулю на крыўдзіцеляў, але выстраліць не паспеў. У гэты момант тоўсты бізун са свістам упіўся ў спіны кароў, і праз мінуту парадак на дарозе быў адноўлены.

Калі Алесь агледзеў «мерседэс», сэрца сціснулася ад жалю. Некранутым застаўся толькі дах і цяпер, зусім не да месца, задзірліва блішчэў на сонцы чырвоным пералівістым перламутрам. А вінаватых не было Яны, вінаватыя, ціха мэкаючы паважна сунуліся да кароўнікаў. Басаногі пастух, апрануты ў доўгі зялёны плашч з камплекту хімічнай абароны, быццам нічога не здарылася, цягнуўся за статкам і раз-пораз рассякаў паветра доўгай пугай. Гурскі яшчэ раз зірнуў на перапэцканую машыну і гнеўна крыкнуў услед статку, абыякаваму да ягоных праблем:

 Не, даражэнькія, гэтае дзярмо вы самі будзеце злізваць!.. Ён патэлефанаваў у ДАІ і доўга, блытана распавядаў аб сваёй бядзе, а дзяжурны ніяк не мог уцяміць дачынення міліцыі да скасавання шлюбу Парыжа выпацканай машыны

10

Алесь, не зважаючы на чаргу ў прыёмнай, уварваўся ў кабінет Дабрынкіна, кіраўніка калгаса «Новы шлях». І назву калгаса, і прозвішча старшыні Гурскі прачытаў на шыльдзе за тыя некалькі крокаў, што зрабіў да начальніцкага кабінету. І сакратарку, і людзей ў чарзе Гурскі не здзівіў, яго быццам тут ведалі і нават чакалі. Ніхто не запярэчыў ягонай нахабнай бесцырымоннасці, толькі жанчыны зашапталі ў спіну, але так, каб пачулі ўсе:

 Шапка не зваліцца, калі чалавек павітаецца

 І карова не бык Які гаспадар недаглядзіць, той яна і на чырвонае скокне

У кабінеце Гурскі і слова не паспеў сказаць, як лысы невысокі таўстун, гадоў сарака, у зялёным гарнітуры з дэпутацкім значком раённага савету на лацкане, выкуліўся з-за стала, заспяшаўся насустрач:

 Ведаем, ведаем Вашу бяду  ён ухапіў руку Гурскага, моцна сціснуў.  Машына застрахаваная?.. Але што пытацца, гэткая тэхніка павінна ад усяго быць застрахаванай!.. А Вы сядайце, у нагах, як кажуць

Ён амаль сілай усадзіў Гурскага ў праседжанае крэсла каля часопіснага століка, сам уладкаваўся насупраць і, не азіраючыся на дзверы, уладарна загадаў:

 Манька, гарбаткі падай! Сваёй, фірменнай!

Старшыня выцягнуў з кішэні насоўку, выцер спатнелы твар, шыю і памякчэлым голасам дадаў:

 І дзверы зачыні!.. У баб вушы цалейшыя будуць

Пачуўшы пра вушы, Алесь машынальна зірнуўся. І сапраўды: усе, хто быў у прыёмнай, цяпер стаялі ў дзвярным праёме і, не хаваючы цікаўнасці, разглядвалі госця, перашэптваліся. За спінамі высілася вусатая галава мужчыны з патухлай цыгаркай ў роце. Паперадзе высокая хударлявая сакратарка з тоўстай русай касой на ледзь прыкметных вострых грудзях. Моцна сціснутыя кулачкі і асабліва вочы, непакорныя і жорсткія, не прадказвалі нічога добрага. Жанчына надрыўна ўздыхнула і скорагаворкай выпаліла:

 Колькі разоў казаць: дома Манька, на рабоце Марыя Сцяпанаўна!..

Наведвальнікаў, што таўкліся за яе спінай, быццам ветрам здзьмула. І своечасова. Сакратарка крутнулася, відавочна, ёй заўсёды было на кім спагнаць злосць, але, не ўбачыўшы сялян, выйшла, моцна грукнуўшы дзвярмі.

Старшыня шчыра рассмяяўся, вялікі жывот неяк ненатуральна затузаўся, курносы твар запунсавеўся, і ён стаў падобны да добрага смяшлівага клоуна.

«Вось і разгадка прозвішча старшыні»,  падумаў Гурскі і выцягнуў з кішэні складзены міліцыяй пратакол дарожнага здарэння. Але гаспадар не хацеў выпускаць з рук ініцыятыву. Ён імгненна пасурёзнеў, устаў, тузануў крыссе пінжака і па-ваеннаму прадставіўся:

 Дабрынкін Дзмітрый Дзмітрыевіч Можна проста Дзім Дзімыч Старшыня сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Новы Шлях» і  Дабрынкін трошкі сумеўся, кашлянуў у кулак, дадаў:  Па сумяшчальніцтве, так сказаць,  муж жанчыны з касой І, думаю, гарбаткі фірменнай не будзе

 Гурскі Алесь Пятровіч,  задаволены тым, што гаворка прымае дзелавы кірунак, прадставіўся Алесь.  А я, так сказаць, пацярпелы Вось акт дарожна-транспартнага здарэння Праўда, вінаватага не знайшлі, але ён Ваш

 Ведаю, усё ведаю Пастухом парушаны дваццаць першы артыкул Правілаў дарожнага руху,  твар старшыні расплыўся ў шырокай мядовай усмешцы.  Такога ўзроўню бізнесмен, а нашыя каровы зблыталі ўсе планы. Толькі раптам гэта знак з неба?!

 Пакінем знакі ў спакоі, іх месца ў правілах дарожнага руху, а я вымушаны падаць на вас у суд,  перапыніў шматслоўнага старшыню Гурскі; гэтая непрыхаваная радасць была незразумелай і пачынала трывожыць.  Правілы дарожнага руху я не парушыў, але пацярпеў І матэрыяльна, і маральна

У гэты момант рыпучыя дзверы расчыніліся, і на парозе зявілася сакратарка з бліскучым падносам у руках. Дабрынкін падхапіўся насустрач:

 Марыя Сцяпанаўна!.. Вось малайца, уважыла дык уважыла І гарбатка фірменная, і піражкі, і мядок

 Госця частуй це,  ставячы частаванне на столік, холадна сказала жанчына і, прыхільна зірнуўшы на Гурскага, меладычным галаском дадала:  Калі ласка піражкі І з мясам, і з капустай, і з цукатамі Усё свежанькае, хатняга гатунку

 А з тваражком?.. Мае любімыя?..  па-дзіцячы шчыра запытаўся Дабрынкін.

 Дома пра любімае пагаворым,  строга адказала сакратарка, рэзкім рухам адкінула касу на спіну, расправіла плечы і з высока ўзнятай галавой пайшла на выхад; каля мужа прыпынілася, ціха прашаптала:  За Ціханам паслала

Пачуўшы пра нейкага Ціхана, Гурскі зразумеў, што сямейнікі наўмысна цягнуць час, таму і арганізавалі перад ім нейкі спектакль, забаўку. Але дзеля чаго?

Ужо двойчы за дзень ён перасіліў сябе і не выклікаў адваката. Першы раз калі складалі паперы аб здарэнні, другі  цяпер

Стрымлівала тое, што ён папярэдзіў, не, загадаў падначаленым, каб у адпачынку не шукалі, і заблакіраваў тэлефоны. Адступіцца ад свайго слова значыць, паказаць машыну і зняславіць сябе, стаць «героем» для перасмешнікаў Яму рабілася блага ад адной толькі думкі, што Люся і Андрэй могуць даведацца пра выпадак на дарозе, пра загаджаную нечыстотамі машыну і, што яшчэ горш, здымкі трапяць у інтэрнэт

«Што ж, згуляю па правілах Дабрынкіна,  вырашыў Алесь,  паездка ў Парыж трошкі пачакае. Зрэшты, шэнгенская віза ёсць, а ў Еўропу трапіць магу без прыгод і клопатаў аўтобусам праз Прыбалтыку. А там да Парыжа хоць цягніком, хоць самалётам. А каб не парушаць задуманае, вазьму машыну напракат і сам сабе гаспадар».

 Алесь Пятровіч,  парушыў неспакойныя думкі Дабрынкін,  можа, да піражкоў медавухі асабістага гатавання?

 Не-не,  запярэчыў Алесь.  Спярша справа, астатняе потым, канешне, калі ў Вас жаданне не прападзе

Спахмурнелы Дабрынкін, не звяртаючы ўвагі на пярэчанні Гурскага, дастаў з сейфа дзве чаркі і пузаты графін з доўгім рыльцам і шкляным чырвоным коркам:

 Пужаць, Алесь Пятровіч, не трэба. Праблему вырашым хутка і па законе, а стрэс усё ж зняць трэба, што мы, нелюдзі нейкія?

Нечакана Алесь дапетрыў, зразумеў прычыну празмернага прымусу на выпіўку і вырашыў падыграць хітруну.

 Ну, і яно сабе,  Гурскі весела падміргнуў Дабрынкіну,  зрэшты, сягонняшні дзень дадаў праблем Можна і выпіць, як Вы кажаце, стрэс зняць А Парыж пачакае, не апошні дзень жывём

 Вось гэта па-нашаму,  імгненна павесялеў старшыня і, напаўняючы чаркі, з насцярожлівай усмешкай дадаў:  Нам трэба паразумецца А потым мясціны ў нас не горшыя за той Парыж І сустракаць умеем, як ніхто, і весяліцца

 Што-што, а сустракаць і сапраўды умееце,  рассмяяўся Алесь.

 Думаю, гэты канфуз яшчэ не канфуз,  уздымаючы чарку, ціха сказаў Дабрынкін,  выпем за сустрэчу І не хвалюйцеся, вінаватага знойдзем, хто часнок еў, той смярдзець будзе

Алесь зрабіў невялікі глыток цёмнага бурштынавага напою і, здзіўлена зірнуўшы на гаспадара, вынес вердыкт:

 Моцная, смачная, пахучая, адным словам, фірма.

Пачуўшы пахвальбу, Дабрыкін шчасліва рассмяяўся:

 Бабуля траўніца была, ад яе рэцэпт застаўся Яшчэ па адной?..

 Налівайце,  пагадзіўся Гурскі і, каб надалей не было непаразумення, дадаў:  Смярдзець часнаком не буду

 У настойцы няма часнаку,  насцярожыўся Дабрынкін і праз імгненне, зразумеўшы насмешку Гурскага, ускрыкнуў:  Дрэнна Вы, Алесь Пятровіч, пра нас думаеце!

 Слоў няма, настойка смачная і, відаць, калі не злоўжываць, для здароўя карысная,  Гурскі перапыніў суразмоўцу і катэгарычна заявіў:  За рулём быў цвярозы, і абвінаваціць мяне ў дарожна-транспартным здарэнні не атрымаецца: тэст на алкаголь здаў адразу, і ён адмоўны

Дабрынкін паставіў чарку на стол, выцягнуў з шуфляды некалькі паперак, холадна сказаў:

 Што ж, як кажуць, закончым баль і дудкі ў торбу Чытайце, пан Гурскі, гэта копіі дакументаў Ёсць і акт, пра які гамоніце

Гурскі адчуў сябе па меншай меры ніякавата. Перад ім і сапраўды ляжалі паперы з дарожнага здарэння.

 Адкуль гэта?.. Чаму адразу не сказалі? Я звычайны бізнесмен і не разумею вашай мясцовай мітусні

 Вы, Алесь Пятровіч, не крыўдуйце. Звычайныя бізнесмены гэта пра нас,  Дабрынкін устаў, падышоў да вакна і, нешта выглядваючы на вуліцы, ужо спакойным голасам працягваў:  У вёсцы ўсе трошкі бізнесмены У выхадныя нясём хто на кірмаш, хто да дарогі і яйкі, і бульбу, і сала, і мядок Карацей, нясём, што расце ў лесе і агародзе, што квохча, рохкае, пішчыць, мычыць у хлявах. Купляюць Праўда, ёсць Юрка-жабнік. Чалавек, як кажуць, што ступіў, то і награшыў І раптам камерцыяй заняўся. Калісьці тут маёнтак быў, пан з французамі бізнес ладзіў Развёў жаб, якраз тых, што да іхняга стала. Пана даўно няма, а жабы распладзіліся. Дзятва іх збірае і Юрку цягне за капейкі, а ён жывы тавар аддае ў Мінск у рэстараны, дзе французская кухня ёсць. Спярша сяляне смяяліся з гэткага бізнесу, а жабнік дом трохпавярховы пабудаваў, машыну купіў, балота і былыя торфараспрацоўкі арэндаваў. І выйшаў разлад. Як у той прымаўцы: «Аднаго Юрку ўпусцілі, дык уся хата заюрылася». Шмат хто кінуўся тых жаб лавіць

 Маладзец жабнік!  губляючы цярпенне, выпаліў Гурскі.  Сапраўдны бізнесмен з паветра капейку выцягне. Але што Юрка? Маёй справай займіцеся!..

 Мы,  Дабрынкін зірнуў на гадзіннік,  амаль тры гадзіны займаемся вашай праблемай, і можаце не хвалявацца, машына будзе як новенькая, не пазнаеце. А вось мяне цікавяць сягонняшнія алігархі Ці думаеце вы аб хлебаробе, аб дзецях нашых, якіх жыццю вучыць спекулянцкая філасофія?..

 Чорт ведае што!  ускрыкнуў Гурскі.  Развялі дэмагогію, зубы загаворваеце, а тым часам нехта «мерседэс» рамантуе?

У вокны зазірнула аслабелае за дзень абыякавае сонца, і ў гэты момант надрыўна рыпнулі дзверы, у кабінеце неяк адразу пацямнела. Аграмаднага росту мядзведзяваты барадаты чалавек гадоў шасьцідзесяці пяці у зялёным плашчы да самых пят уваліўся ў пакой. Ён зрабіў некалькі цяжкіх крокаў, правёў далонню па кучаравай сіваватай барадзе і з трывогай у голасе праракатаў:

 Дзімка, у дарожным здарэнні сто працэнтаў мая віна «Мерседэс» аднаўлю Трэба новае лабавое шкло і правае люстэрка. Мо Юрку папросіш у Мінск зганяць?

 Не Дзімка, а

 Вы мяне што, за дурня трымаеце?  ускіпеў Алесь.  На месцы здарэння гэтага чалавека не было Плашч той самы, а пастух быў удвая меншы.

Ён больш не хацеў слухаць дабрынкінскае словаблудства і, падышоўшы да барадатага, трошкі цішэй дадаў:

 І не толькі пастух вінаваты! Так, Дзмітрый Дзмітрыевіч? Прачытайце шаноўнаму, што ў акце напісана

 Ты, Сцяпан Іванавіч, ідзі і не хвалюйся Усё будзе окей,  хаваючы ў сейф графін з настойкай, паспрабаваў супакоіць пастуха Дабрынкін.

 Што значыць «ідзі»?  набатам пад самай столлю прагучаў сярдзіты голас пастуха; ён зрабіў нервовы крок наперад, у глыбока запалых насцярожаных вачах мільгануў рашучы нядобры агеньчык.  Сказаў зраблю, значыць, зраблю!..

Пастух нічога больш сказаць не паспеў. Сакратарка хуценька забегла ў пакой, учапілася ў плашч і пацягнула волата да дзвярэй.

 Тата, пойдзем. Дзіма ўсё зробіць. Зробіць, як ты хочаш І з Юркам пагаворыць

Убачыўшы жанчыну, пастух імгненна ўнурыў галаву ў плечы і ціха паплёўся на выхад. Старшыня з палёгкай ўздыхнуў, выцер насоўкай твар, шыю і выцягнуў з кішэні мабільны тэлефон.

 Нікому тэлефанаваць не трэба, я выклічу эвакуатар з Мінска, з сервіснага цэнтра,  катэгарычна заявіў Гурскі.

 Позна эвакуіраваць  данёсся з калідору грамавы голас.

 Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца,  горка прамовіў Дабрынкін і нечакана прапанаваў:  Алесь Пятровіч, пойдзем на мехдвор, там і вырашым, што рабіць: выклікаць эвакуатар, рамантаваць машыну ці судзіцца А мо грошамі возьмеце?.. Дасталі Я на ўсё згодны

 Што значыць «дасталі»?.. І як гэта, позна эвакуіраваць?  гнеўна абурыўся Гурскі.  Знявагу цярпець не буду. І я Вам не мядзведзь!..

 Вы ні пры чым,  паспрабаваў усміхнуцца старшыня.  Доля прымацкая доля сабачая Пастух цесць Мядзведзі, бярлога гэта пра мяне і яго А статак кароў мая дачка пераганяла, дзеда падмяняла Хоць круць-верць, хоць верць-круць, а перад Вамі мая віна І як бацькі, і як старшыні

 Занадта ўсё заблытана і незразумела,  насцярожана сказаў Алесь.  Старшыня ды ў прымаках?.. Не верыцца А цесць на самай справе хто?.. Сцяпан або Ціхан?..

 Што тут незразумелага?  прымірэнчым тонам буркнуў Дабрынкін.  Сцяпан імя, Ціхан прозвішча У вочы Сцяпан Іванавіч, за вочы Ціхан. Я ў калгасе трэці год і пакуль сваёй хаты не маю, жыву ў жончыных бацькоў. Адным словам, прымак. Што цесць зрабіў з машынай дай Бог чутае бачыць А шкло і люстэрка мы новыя купім

Назад Дальше