Зграя - Андрыеўскі Андрэй


Андрэй Андрыеўскі

Зграя

1.

Гэта гісторыя пачалася ў звычайнай кавярні на ўскрайку горада. Максім Строцаў, такі ж звычайны, як і кавярня, жыхар Мінска, сядзеў за столікам у цёмным кутку з келіхам светлага піва і перапісваўся з дзяўчынамі ў сацыяльных сетках. Калі б не алкаголь, ён бы зараз не пісаў нікому. Але два праміле разганялі кроў і галава не паспявала кантраляваць учынкі. Так ён праводзіў усе пятніцы з тых часоў, як яго кінула Наста. Да закрыцця заставалася сорак хвілін і хлопец не спяшаўся. Наперадзе былі доўгія выхадныя, на якія ён нічога не планаваў. А насамрэч не захацеў планаваць.

Наста, я вельмі моцна сумую. Прабач за ўсё, давай паспрабуем яшчэ раз. Я стану іншым. Абяцаю набраў ён паведамленне для былой. Але не паспещ адправіць выратавала цёмнаскурая незнаёмка, якая села насупраць. Яе рукі падрыгвалі, з рукавоў курткі сцякала вада. Ад нечаканасці хлопец толькі і вымавіў:

 Прывітанне. Усё добра?

І адразу зразумеў сваю памылку: "Што за дурное пытанне? Відаць жа, што не ўсё ў парадку". Але незнаёмка не заўважыла пытання.

 Хочаш выпіць? Я пачастую

Дзяўчына маўчала. Макс захацеў сысці такое знаёмства не наўрад ці гарантавала добры працяг вечара. Яго рука пацягнулася ў кішэню за гаманцом, калі яна загаварыла.

 Мяне завуць Лена і я распавяду табе гісторыю пра ваўкоў.

Макс здзівіўся добрай беларускай мове ад дзяўчыны замежнага выгляду. Хацеў сказаць камплімент і не здолеў. Ён праваліўся ў аповед.


Гісторыя пра ваўкоў

Сусвет бясконцы, і існуе бясконцая колькасць іншых бясконцых сусветаў. І ў адным з іх, які вельмі падобны на наш, самымі разумнымі жывёламі сталі ваўкі.

Яны жылі разам, палявалі, вырошчвалі и выхощвали шчанят. Аднойчы ваўкі зайшлі так далёка на поўнач, што ежы стала не хапаць. Тады ўся зграя падзяліліся на пары, ваўкоў і ваўчыц, якія разышліся па планеце. У іх зявіліся свае краіны зграі. Ваўкі адной зграі паходзілі ад двух агульных продкаў. Традыцыі забаранялі пераходзіць межы чужой тэрыторыі, нават калі ад гэтага залежыла жыццё. А калі нехта парушаў межы пачыналася вайна.

Сусвет ваўкоў быў ня дрэнным і ня добрым. Яго гаспадары жылі, як ўмелі. Але некалькі гадоў таму на поўначы іх света зявіліся ваўкі з белай поўсцю. Яны былі ў два разы большымі па памерах, злымі і не ўмелі размаўляць са звычайнымі ваўкамі. Белыя нападалі на зграі сваіх шэрых братоў, забівалі ўсіх да апошняга шчанюка і жэрлі іх мяса.

Белых было шмат. Яны лёгка перамагалі адну зграю за другой. А калі нехта з шэрых заставаўся жывы і шукаў выратавання на зямлі іншай зграі, яго альбо праганялі, альбо забівалі свае ж.

Здавалася, рана ці позна белыя спыняцца. Заваююць столькі зямель, што там змогуць жыць мільёны ваўкоў. Аднак яны ішлі далей на поўдзень. Зграі змагаліся і гінулі, а на іх месцы пачыналі жыць белыя ваўкі. Яны нічога не стваралі, не будавалі, не гадавалі шчанюкоў. Толькі разбуралі свет.

За чатыры гады белыя захапілі палову планеты. І ніводаня зграя не магла перашкодзіць ім. Бо ніхто не ведаў, як з імі біцца і як перамагаць.

Наступнай на іх шляху на поўдзень была зграя Агыр-Санан. Яна жыла сярод высокіх лясоў, дзе вадзілася шмат жывёл. Кожны год з поўначы на поўдзень праз іх землі мігравалі зубры, а з захаду на ўсход два разы на месяц перасоўваліся антылопы. Ежы было шмат. Да таго ж ваўкі Агыр-Санан навучыліся захоўваць мяса так, каб яно не псавалася шмат месяцаў. Гэта сакрэт яны аберагалі ад іншых зграй і пазбягалі любых кантактаў з чужымі ваўкамі, жылі замкнёна і не цікавіліся што робіцца за межамі іх тэрыторыі. І пра белых яны даведаліся, калі тыя прыйшлі і сталі забіваць іх ваўчанят.

Агыр-Санан біліся з жарсцю. Але што могуць зрабіць чатырыста ваўкоў супраць дзесяці тысяч? Шэрыя схаваліся за сценамі горада. Са сваімі запасамі ежы яны маглі вытрымліваць асаду на працягу года. Але драўляная брама не спыніла белых. Яны грызлі яе, з разбегу кідаліся целамі, білі галовамі нібы таранам. І за гадзіну прабілі дзіру. Як толькі першы воўк з белай поўсцю прабіўся ў горад, лёс Агыр-Сану быў прадвызначаны. Выратавалася шэсць шэрых ваўкоў. Яны збеглі на поўдзень, на зямлю іншай зграі.

Белыя спыніліся, каб адсвяткаваць перамогу жэрці целы шэрых ваўкоў. Гэтага хопіць ім на месяц, а потым яны пойдуць далей. На іх шляху ляжаць землі зграі Суу-Ардун. Іх тэрыторыя вузкі перашэек, які злучае два кантынента. Калі белыя пераадолеюць яго, то адкрыецца шлях да паўднёвых зямель. І яны забюць усіх, чый колер поўсці адрозніваецца ад іхняга.

***

 Я не ведаю, што будзе далей. Даведайся працяг і раскажы наступнаму апавядальніку.

Максім сядзеў аслупянелы. У галаве пракручваліся жудасныя сцэны ваўкі разрываюць адно аднаго, усюды ліецца кроў, белая поўсць становіцца чырвонай. Гісторыя дыяфільмам пракручвалася перад ім.

Праз хвіліну ён ачуняў. Цёмнаскурая незнаёмка сядзела на сваім месцы. Ён успомніў апошнія яе словы.

 Працяг? Ну

 Не, ты яшчэ не ведаеш. Пачакай крыху. І прабач мяне.

 Прабачыць? За што? Ты казала цябе Лена завуць? Можа, сустрэнемся на тыдні?

Дзяўчына паднялася і сышла. Максім пасміхнуўся і здзівіўся сам сабе з чаго б яго захапіла недарэчныя гісторыя пра нейкіх ваўкоў. Дый дзяўчына не адпавядала ягоным густам. Ён дапіў піва, пакінуў грошы па рахунку і пайшоў дадому.


Воўчы сон

Грык са злосцю думаў пра будучыню. Белыя былі на самай мяжы і наўрад ці спыняцца. Калі верыць аповедам палонных, у іх не было мэты толькі голад. Яны нікога не шкадавалі, не шлі на перамовы адразу кідаліся ў бойку.

На мінулым тыдні шэсць ваўкоў са зграі Агыр-Санан перайшлі мяжу і расказалі ўсё, што ведалі пра белых: яны ў некалькі разоў большыя па памерах, бюцца да смерці, не адчуваюць боль, а іх поўсць і таўстую скуру немагчыма пракусіць. Белыя не проста забівалі шэрых ваўкоў, а адразу ж іх жэрлі. І выратавання няма, бо нават самая вялікая зграя ў свеце налічвае менш за восем соцен ваўкоў, а белых тысячы.

Гнеў пазбавіў Грыка страха, але воўк ведаў, што гэта ненадоўга. Адкуль яны ўзяліся? Нават з трусавымі фермамі адзін паляўнічы надзел не можа пракарміць тысячу ваўкоў. А яны прыйшлі з поўначы, дзе па легендам немагчыма гадаваць жывёл, можна толькі паляваць. Ды й на каго? Паданні гавораць, што там жывуць белыя мядзведзі, якія самі каго хочаш зядуць.

У хату зайшоў Аўк былы важак зграі. Ён саступіў сваё месца Грыку, калі зразумеў, што састарэў і ў чэснай бойцы за ўладу не адолее свайго суперніка.

 Аўк, што нам рабіць? Праз месяц ці хутчэй белыя прыйдуць на нашу зямлю. Нас чатыры сотні разам са старымі і шчанюкамі. А іх тысячы. Мы не пераможам.

 Не ведаю. За ўвесь час, што я кіраваў зграяй, галоўнай праблемай была міграцыя зуброў. Мы шмат гадоў не ваявалі з іншымі зграямі, не пашыралі тэрыторыю і не галадалі. Трэба набіраць войска, хаця б невялікае сорак-пяцьдзясят моцных ваўкоў. Хай ахоўваюць мяжу. Яшчэ б трох-чатырох я адправіў на выведку. Трэба ведаць, калі белыя пойдуць на нас.

 Войска Адкуль мне ўзяць столькі вольных ваўкоў? Усе працуюць ці на фермах, ці ў горадзе, ці палююць. Добра, калі дзесяць знайду. Ды й яны нават разам не адолеюць хаця б аднаго з тых

 Пабудуем сцяну. Яна спыніць белых.

 Ведаю, ужо даў загад. Ды не паспеем. Ты ж чуў пра іх памеры. А значыцца і сцены павінны быць вышынёй больш за чатыры галавы, інакш пераскочуць. А за месяц мы добра калі паспеем палову ад такой вышыні збудаваць. Прасцей канал прарыць, які б абяднаў заходняе і ўсходняе мора.

 Хопіць вышыні ў дзве галавы. Адразу ўсе пераскочыць сцяну не паспеюць. І калі адны скокнуць на тэрыторыю горада, а іншыя будуць рыхтавацца, мы першых паспеем забіць. Потым адабём другую хвалю, трэцюю Пакуль не перабем усіх.

 Нават калі так будзе і ніхто з нашых не загіне ў першай бойцы, мы зморымся. Яны перамогуць колькасцю. А калі і паспеем сцены да канца збудаваць, ежы ў горадзе хопіць на тыдзень. А потым што? Саміх сябе жэрці будзем?

 А можа не ўсё, што нам расказалі праўда? Верыць ваўкам чужых зграй апошняя справа.

 Аўк, мы ж забілі іх. Думаеш, яны б сталі ілгаць, ведаючы пра немінучую смерць?

 Забілі, бо гэтыя ваўкі прыйшлі на нашу зямлю без дазволу і парушылі ўсе традыцыі. За такое альбо выгнанне, альбо смерць.

 Гэта мяне і пужае яны пагадзіліся памерці, абы не трапляць у кіпцюры белых.

Аўк лёг на падлогу і паклаў галаву на лапы. Так ён паказваў размова скончана.

 Грык, я не важак. Саветы мае ты пачуў. Вырашаць табе. Што ты лічыш нам трэба зрабіць?

 Нічога. Самае лепшае перайсці на тэрыторыю іншай зграі і памерці. Так нас хаця б пасля смерці не зядуць, а пахаваюць.

 Ты не зробіш гэтага.

 Чаму ж? Мы ў любым выпадку загінем. Якая розніца, хто нас забе свае ці чужыя?

 Ты ўладар, аднак мой савет склікай агульны сход зграі. Трэба ўсім паведаміць, што нас чакае.

 Добра, Аўк. Склікай усіх.

Стары воўк выйшаў з будкі і праз хвіліну пачуўся вой. Ён разнясецца на дзясяткі кіламетраў і кожны воўк са зграі паўторыць яго. За ўсю тысячагадовую гісторыю гэты гук застаўся нязменным і азначае адно час збірацца разам, вырашаць агульныя праблемы і ратавацца ад ворагаў. Кожны воўк Суу-Ардун, чым бы ён не займаўся, прыйдзе ў горад каб слухаць важака.

А Грык слухаў працяжны гук, ад якога поўсць уздымалася нават на хвасце і не ведаў, аб чым будзе гаварыць са сваёй зграяй, як падрыхтуе іх да немінучай смерці.

***

Гаўл адным з першых ваўкоў пачуў заклік на сход. Апошнія тры дні ён без сэнсу бадзяўся ў пошуках ежы. Паляваў воўк дрэнна, таму шукаў падлу, слабых ці старых жывёл. Прайшоў праз увесь лес ад паўднёвай мяжы да горада і нічога не знайшоў.

Сход у гэты перыяд году мог адзначаць альбо перадзел паляўнічых надзелаў, альбо што яго выганяюць са зграі. Таму воўк вырашыў прыйсці апошнім, сесці як мага далей і не вытыркацца. А калі яго сапраўды захочуць прагнаць, ён хутка збяжыць.

Няўжо гэта з-за таго, што ў апошні раз збяжаў ад павіннасці?,  гадаў Гаўл. За сваё жыццё ён усяго сем ці восем раз пагаджаўся ўдзельнічаць у нейкіх справах зграі. Спрабаваў паляваць разам з усімі, але толькі перашкаджаў усім. Будаваў фермы ды хаты, але праз гадзіну працы зморана валіўся на зямлю.

Нават ахоўнік межаў з яго выйшаў дрэнны. Было так сумна, што замест таго, каб сачыць за варожым лесам і слухаць, ён завальваўся спаць. Аднойчы яго злавілі на гэтым і пагрызлі. Той раз стаў апошнім. Ён паабяцаў самому сабе, што больш ніколі не будзе працаваць са зграяй. Лепш галадаць і жыць пад небам, чым цярпець пабоі ад сваіх жа.

Былі ў яго і іншыя правіны паляванне на чужой тэрыторыі, адмова ад удзелу ў сходах, крадзеж ежы. Ніхто ў зграі не любіў Гаўла. Мінулым летам Аўчылак нават падымаў пытанне аб яго выгнанні помсціў за сцягнуты кавалак мяса. На шчасце, ніхто яго не падтрымаў. І не дзіва праганяць свайго, хай і такога дурнога ваўка, значыцца прысудзіць яго на смерць.

Калі ўспомніць, то мінулым разам я адмовіўся збіраць дровы ў лесе. Наўрад ці за гэта мяне прагоняць. Падчас палявання мяне ніхто не лавіў, дый не краў я нічога. А таму Не ведаю, з-за чаго ўсіх збіраюць. Хіба толькі гэта звязана з чуткамі пра белых ваўкоў.

Адзінец чакаў каля горада да самага пачатку. А калі здалёк пабачыў, што да ваўкоў выйшлі Грык з Аўкам, стаў прабірацца бліжэй.


2.

Макс прачнуўся з галаўным болем і дрэнным настроем. Пайшоў на кухню, адкрыў лядоўню і мацюкнуўся засталося адно яйцо і алей. Глянуў на вуліцу, дзе трэці дзень запар паліла сонца і уздыхнуў. На небе не было ніводнай хмары, а значыць у кватэры цэлы дзень будзе стаяць спякота. А цяпер трэба было ісці ў краму.

Цікава, чаму ў яе было мокрае адзенне, калі дажджу з аўторка не было? праскочыла ў галаве Макса думка пра дзяoxsye з кавярні. Ад нечаканасці ён застыў у адной шкарпэтке. У каго гэта была адзежа мокрая? А Цёмнаскурая незнаёмка з недарэчнай гісторыяй пра ваўкоў. Нядзіва, што яны мне ноччу сніліся. Аўкі, Грыкі.

Узніклыя вобразы у галаве хлопца былі такімі выразнымі і яркімі, быццам ён у кіно ўчора схадзіў. Макс пасміхнуўся, бо звычайна не запамінаў сны. А гэтым разам нават ваўчыныя імёны ў галаве засталіся.

Чорт з ім, можа сапраўды ў дзяцінстве падобны фільм глядзеў.

Ён нацягнуў красоўкі і пайшоў у краму, дзе ўзяў дзве бутэлькі цёмнага піва, каўбасу, яек ды каву. Разлічыўся на касе і рушыў дадому.

Каля падезда Макса спынілі трое маладзёнаў, якія паходзілі на герояў гумарыстычнага апавядання ці анекдота. Адзін малога роста, белабрысы, на выгляд гадоў шаснаццаць. Другі чарнявы і высокі, з вусамі і шчаціннем. Яго лоб пераразалі глыбокія зморшчыны. Трэці меў твар без узросту, лысую галаву, а яго вочы глядзелі быццам не на Максіма, а праз яго.

Гэткай жа дзіўнай была іх адзежа. На малым шыкоўны гарнітур, у якім ён паходзіў на навучэнца элітнай гімназіі. На чарнявым была спартыўная форма сіне-зялёнага колеру і красоўкі звычайны беларускі гопнік, не інакш. Лысы панк у скуранай куртцы, падраных джынсах, з металічнымі перснямі і ланцугом на шыі.

 Добры дзень,  пачаў чарнявы, які выглядаў за галоўнага.

Макс спыніўся, бо не мог паскорыць шаг і збяжаць ад непрыемнай кампаніі. Троіца падрыхтавалася малы стаяў каля ўваходу ў падезд, а лысы зайшоў ззаду. З такімі лепш не сварыцца вырашыў хлопец.

 І вам прывітанне.

 Мы цябе чакалі.

 Мяне? Навошта? Цыгарэт няма, бо не палю. Грошай таксама усё на банкаўскай картцы.

 Грошы нам не патрэбны. Мы хочам пачуць гісторыю.

 Што? Якую яшчэ гісторыю?

 Гісторыю пра ваўкоў.

 Што за глупства, якія ваўкі?

 Учора ты сустракаўся з дзяўчынай. Яна расказала пра ваўкоў. Нам патрэбны працяг.

 Вы з глузду зехалі? Нічога я расказваць не буду. Самі прыдумвайце.

 Мы не можам. Гісторыя належыць табе. І мы хацелі б яе арэндаваць.

 Прабачце, не разумею. Як можна арэндаваць гісторыю.

 Што тут незразумелага?  ініцыятыву перахапіў белабрысы.  Ты гаворыш нам працяг, а мы за гэта пакідаем цябе ў спакоі.

 Не пужай,  прамовіў лысы.  Вас Максімам клічуць? Дык вось, Максім, калі зробіце як мы прапануем, то атрымаеце грашовую падзяку. Скажам, сто тысяч. Падумайце над нашай прапановай. Заўтра прыйдзем за вашай згодай.

***

Макс зайшоў у кватэру і зачыніў дзверы на ўсе замкі. Нават на верхні, якім не карыстаўся з самага пераезду.

Што гэта за хрэнь? Глупства нейкае. Ваўкі, гісторыі, грошы Зразумела, што справа ў той дзяўчыне. Можа, нехта са знаёмых вырашыў паздзеквацца, ці блогеры флэшмоб ладзяць? Ды й сама троіца нешта неверагоднае. Ніколі не бачыў такіх розных людзей разам. І што мне рабіць з гэтым? Ай, пайшло яно ўсё. Дзе піва? Не выйду заўтра нікуды з хаты. Паглядзім, што яны зробяць. О, учора ж новая серыя Вядзьмара выйшла, трэба глянуць.

***

Троіца сядзіць каля падезда. Яны не размаўляюць, не варушацца, не дыхаюць і не міргаюць. Васкавыя твары замерлі, а вочы глядзяць ў адну кропку. Быццам мадам Цюсо выкінула тры экспанаты са сваёй вялікай калекцыі і цяпер яны чакаюць свайго калекцыянера.


Воўчы сон

Грык сядзеў на ўзвышэнні, побач ляжаў Аўк. Тры сотні ваўкоў зграі Суу-Ардун усе дарослыя, хто мог хадзіць стаялі насупраць і моўчкі чакалі. Бо закон зграі пакуль важак гаворыць, астатнія сядзяць ціха.

 Браты і сёстры, думаю вы ўсе чулі навіны з поўначы, якія прынеслі ваўкі зграі Агыр-Санан. Тысячы белых ваўкоў, якія не разумеюць мовы і лічуць нас ворагамі, праз месяц прыйдуць на нашу зямлю,  Грык адразу перайшоў да галоўнага.  Я склікаў сход, каб вырашыць што нам рабіць. Белыя мацней, іх больш і з імі немагчыма паразумецца. Мабыць яны як і дзікія звяры не маюць розуму. Таму трэба вырашыць будзем змагацца з імі, прайграем і нас зядуць, альбо пойдзем на поўдзень, на землі іншай зграі, дзе нас таксама забюць, але пахаваюць па ваўчыных звычаях. Я сказаў.

Дальше