Пасля апошніх слоў шэрая маса пачала падвываць і перагаворвацца. А грамчэй за ўсіх маладыя ваўкі, кожны з якіх марыў заняць месца Грыка. Зараз ён іх не баяўся, бо ў чэснай бойцы мог перамагчы любога са сваёй зграі.
Ціха, цяпер я хачу слухаць вас.
Зграя супакоілася. Кожны, хто хацеў выказацца, мог выйсці наперад і гаварыць. Першым да Грыка падышоў Аўчылак, малады высокі воўк з шэра-зялёнымі вачамі.
Уладар, мы разумеем, што навала з поўначы можа скончыць зямны век нашай зграі. Але бяжаць ад небяспекі як трусы нельга. Любы воўк лепш загіне ў бойцы, чым будзе чакаць, каб воўк іншай зграі перагрыз яму глотку. Таму лічу, што мы павінны змагацца.
Я цябе пачуў, Аўчылак. Хто яшчэ хоча гаварыць?
Астатнія маўчалі. Нікому не хацелася бегчы са сваёй зямлі.
Калі ўсе маўчаць, то скажыце, як нам змагацца з белымі. Аўчалык, кажы ты.
Мы павінны чакаць іх у лесе і ў чэснай бойцы забіць усіх.
Аўчалык, чэсная бойка гэта калі воўк бецца з ваўком сам насам. А тут кожнаму прыйдзецца біцца з дзясяткам ворагаў. Хто яшчэ хоча гаварыць?
Я хачу, да ўзвышэння выйшла Сурта, старая ваўчыца з сівой поўсцю, маці Грыка. Яна заўсёды агучвала пазіцыю ўсіх ваўчыц зграі.
Мы слухаем цябе, Сурта.
Аўчалык малады гарачы воўк. Ён хоча біцца і памерці. Кроў гоніць яго ўперад, а мазгі не працуюць. Калі і біцца з белымі, то рабіць гэта трэба за сценамі, якія мы зараз будуем. І чым вышэй яны будуць, тым лепш. Трэба падумаць над тактыкай. Я ведаю, што мы загінем, аднак жыццё трэба аддаць як мага даражэй. І яшчэ
Я хачу гаварыць!
Сурта змоўкла. Усе паглядзелі ў бок нахабніка, які перарваў гаворачага на сходзе. Гаўл малады, але слабы воўк, які не цаніў традыцыі і трымаўся асобна ад астатніх. Ён не працаваў разам са зграяй, самастойна паляваў і жыў у сваё задавальненне. Такія як ён былі ў кожнай зграі. Астатнія рабілі выгляд, што іх не існуе. За вочы такіх ваўкоў абразліва называлі адзінцамі ці самотнікамі.
Вітаю цябе на сходзе, Гаўл. Калі не памыляюся, гэта твой першы сход за жыццё. Ты спыніў слова паважанай Сурты і лічыш, што мы будзем цябе слухаць?
Грык. Нашто мне было хадзіць на іншыя сходы, Грык? Каб вырашыць, колькі зуброў трэба зесці? Ці ў якім лесе спыніць паляванне, каб цалкам не знічтожыць усіх жывёл? А можа, каб выбіраць ваўкоў на будоўлю фермы? Я прыйшоў на сход, калі ўсёй зграі, не, нават усім ваўкам пагражае небяспека. І вы павінны мяне слухаць. Бо я ведаю, як выратавацца.
Добра, Гаўл. Мы выслухаем цябе. Аднак ведай, калі ты перарваў Сутру з-за нейкіх глупстваў, то пасля сходу табе прыйдзецца бяжаць як мага хутчэй, інакш застанешся без хваста і вушэй.
Я згодны. Але гаварыць буду толькі з табой і Аўкам. Усё роўна рашэнне прынятае мы будзем змагацца з белымі. І не ў лесе, як таго хоча Аўчылак, а за сценамі, як сказала мудрая Сурта. Таму дазволь размаўляць асабіста.
Калі так, то Сурта можа працягваць.
Мне больш няма чаго казаць, Грык.
Ёсць у каго што сказаць? Калі не, то сход скончаны.
3.
Максім прачнуўся і закрычаў. Вялікая ванючая рука накрыла яго рот.
Мы прыйшлі, як дамаўляліся.
Над хлопцам навісаў учарашні знаёмы з чорнымі валасамі.
Змоўкні, а то будзе горш.
Максім замаўчаў.
Так лепш, чарнявы прыбраў руку і сеў на стул каля ложка. Бялявы і лысы былі побач з ім. Не трэба пужацца. Мы прыйшлі дамаўляцца. Зараз усё вырашым і будзеш вольны.
Што ты цягнеш? Дай па зубам і ўсё, белы быў самым нецярплівым з траіх.
Не трэба. Куды спяшацца. Ды й здаецца мне гэты хлопец добра ўсё разумее. Так, Максім?
Што вам трэба? Забірайце што хочаце. Толькі не забівайце.
Пашанцавала гэтым разам, замычэў лысы. Добра, што ты ідзеш на кантакт. Аднак мы не забойцы. Нам патрэбна толькі гісторыя. Аддай яе і ўсё.
Я перакажу гісторыю дзяўчыны, калі трэба
Не. Мы ведаем, што яна сказала. Нам патрэбны працяг.
Але ж я не ведаю
Дай згоду і ўсё.
Я згодны.
Лысы падыйшоў бліжэй і прыклаў свае вялікія пальцы да скронь хлопца. Перад вачамі хлопца панесліся каляровыя выявы, быццам нехта паставіў кіно на перамотванне. Калі ён ачухаўся, троіцы ў кватэры не было, а галава расколвалася ад болю. Макс памацаў скроні і аддзёрнуў пальцы ад болю. Устаць з ложка і пайсці ў ванну ён не змог ногі не слухаліся. Розум праваліўся ў сон.
Воўчы сон
Гаўл стаяў перад Грыкам і Аўкам нізка схіліўшы галаву. Не з-за пашаны да прысутных пры нараджэнні яму пашкодзілі хрыбет. І таму ён не мог доўга трымаць галаву высока.
Гаўл, уся зграя трывае твае выбрыкі. З дзяцінства ты быў дурным ваўком. Не гуляўся з іншымі шчанюкамі, не паляваў з дарослымі, а калі лавіў труса, то не дзяліўся з іншымі. Мы маглі пакараць ці выгнаць цябе, але ж ты наш брат па крыві. Аднак сёння ты пераўзышоў сябе. Яшчэ адна памылка станеш выгнаннікам. Як дзікі драпежнік будзеш хавацца ад сваіх і чужых. Таму добра падумай перш чым пачаць гаварыць.
Зразумеў, Грык. Не буду апраўдваць свае паводзіны, бо не за гэтым прыйшоў. Я хачу гаварыць пра белых.
Мы не на сходзе, не трэба пытаць дазволу, каб нешта сказаць.
Гаўл нахіліў галаву яшчэ ніжэй у знак згоды.
Біцца з белымі самагубства. Аўчылак і яму падобныя з лёгкасцю пойдуць на гэта. Аднак мне хочацца жыць далей, паляваць, а ў будучыні выхоўваць сваіх ваўчанят.
Аўк ціха рыкнуў. Ніхто з ваўчыц не пагодзіцца мець агульных шчанюкоў з Гаўлам адзінцом і вырадкам.
Я не хачу біцца дзеля бойкі. Я хачу перамагчы. Колькі б там ні было белых, якімі б моцнымі яны нам не здаваліся, іх можна забіць.
Якім жа чынам ты хочаш перамагчы?
Колькі ваўкоў зграі могуць біцца? Дзвесце, трыста? Нас павінна быць больш, чым зараз.
І гэта твая прапанова? Прымусіць ваўчыц нараджаць шчанюкоў? У нас не хопіць ежы, каб іх пракарміць. Ды й белыя не стануць чакаць некалькі гадоў, каб малыя выраслі.
Не. Нашай зграі не патрэбны лішнія пашчы. Я хачу дамовіцца з іншай зграяй і запрасіць дапамогу.
Аўк зарычэў і падняўся на ногі. Тое, што прапанаваў Гаўл, было непрымальна.
Гэта немагчыма, дурань. Ніколі адна згаря не будзе дапамагаць іншай. Ні ў якім разе. Такога не было за ўсю гісторыю. Мы не кантактуем, а калі бачым іншых ваўкоў на мяжы ігнаруем іх. Аб чым ты гаворыш, якія перамовы?
Свет змяняецца. Нам не выжыць адным.
І гэта кажаш ты, воўк-самотнік? Калі не выжывем самастойна загінем, як зрабілі сотні зграй да нас.
Я не хачу паміраць. Нам трэба абяднацца.
Як толькі воўк Суу-Ардун пяройдзе мяжу пачнецца вайна. Хочаш, каб з поўначы нас давілі белыя, а з поўдня шэрыя?
Чакай, Аўк. Грык выглядаў зацікаўленым. Гаўл, ты сапраўды лічыш, што іншыя зграі захочуць дапамагчы?
Так. На поўдні мы мяжуем з трыма зграямі. У кожнай па трыста-чатырыста ваўкоў, якія могуць біцца. Калі абяднаць сілы можна выставіць армію ў больш за тысячу ваўкоў. І хай нас усё роўна будзе менш, зявіцца шанец на перамогу. А калі паспяшацца і запрасіць іх на дапамогу ў будоўлі сцяны шанцы стануць роўнымі.
А навошта ім гэта трэба?
У іх, як і ў нас, няма выйсця. Яны альбо загінуць, альбо будуць ваяваць разам з намі.
Не будзе гэтага! Поўсць на спіне Аўка ўздыбілася, хвост напрогся, нібы стары воўк рыхтаваўся да атакі. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, ён быў у паўтары разы большым за Гаўла і лёгка б яго перамог.
Супакойся, Аўк. Ты не важак, не табе вырашаць. А ты, Гаўл, калі выказаў такую ідэю, то сам і пойдзеш на перамовы. Аднак папярэджваю мяжу не перасякаць. Рабі ўсё згодна традыцыям. Мы маем права пайсці на іх тэрыторыю толькі па запрашэнні. Нам не трэба яшчэ адной вайны.
Я згодны, уладар. Дазволь ісці?
Ідзі.
Як толькі Гаўл выйшаў на вуліцу, Аўк рыкнуў на Грыка.
Што ты робіш? Навошта слухаеш гэтага адзінца. Усё жыццё пляваў на зграю. Чаму ты вырашыў, што зараз нешта змянілася. Ён хоча зацвердіцца на нашым горы.
Аўк, я раблю тое, што павінен. Шукаю лепшае выйсце для зграі. Прапанова Гаўла дае нам шанец на выратаванне.
Я заўсёды стаяў побач з табой. Скажы, раіў я калі-небудзь дурное?
Не, ты быў добрым саветнікам.
Дык і зараз паслухай мяне. Адмоўся ад глупства. Пакліч баламута назад і выгані са зграі. Ты што, не бачыш небяспекі ў яго паводзінах?
Я ўсё разумею, Аўк. Зразумей і ты традыцыі зніклі са зяўленнем белых. З дапамогай Гаўла я зразумеў, што таксама не хачу гінуць. Хай ён ідзе да іншых зграй, размаўляе з імі. Калі пашэнціць, нас стане шмат. А калі не то яны самі забюць гэтага самотніка.
4.
Макс разглядаў у люстэрке чырвоныя адметкі на скронях. Пасля ўчарашняга здарэння ён праспаў больш дваццаці гадзін. З самай раніцы ён палез у сеціва, каб выстветліць, што гэта за гісторыя пра ваўкоў. І не знайшоў нічога. Запыты гісторыя пра ваўкоў, белыя ваўкі і нават Суу-Ардун нічога не далі.
Відаць, незнаёмка выдумала брыдоту пра разумных ваўкоў. Але навошта гэтая троіца хоча пачуць ад мяне працяг? І які? І як яны зрабілі гэта?
Хлопец дакрануўся да адмецін. Яны ўжо не балелі, але выглядалі так, быццам ён перажыў электрашокавую тэрапію.
За некалькі гадзін у сеціве Максім знайшоў толькі адну падказку на форуме пра жывёл ананім распытваў пра злых белых ваўкоў з поўначы. Хлопец напісаў невядомаму паведамленне ў прыват і яны дамовіліся сустрэцца ў цэнтры горада.
Да чаго дайшоў спатканні незнаёмцам прызначаю, пасмяяўся сам з сябе Макс. На ўсялякі выпадак паклаў у заплечнік кухонны нож і выйшаў з кватэры.
***
Інтэрнэт-ананімам аказалася чатырнаццацігадовая дзяўчынка Ася са светлымі валасамі і блакітнымі вачамі. Яна сама падсела за столік Максіма.
Ну прывітанне, ці што?
Хлопец не ведаў што адказаць, таму ў адказ кіўнуў галавой.
Так і будзеш маўчаць? Калі так, то я пайду, прамовіла яна з выклікам.
Чакай, я пра ваўкоў хачу пагаварыць.
Ведаю, ты пісаў. Інакш я б і не прыйшла да незнаёмага мужыка. Што хочаш ведаць?
Ты пісала пра белых ваўкоў з поўначы. І яны мяне вельмі цікавяць.
А я табе навошта? Ідзі да біёлагаў.
Слухай, мяне цікавяць не звычайныя белыя ваўкі, а гісторыя Гісторыя, як белыя ваўкі прыйшлі з поўначы і І забілі астатніх ваўкоў.
Дзяўчына з палёгкай выдыхнула.
Фух, дзякуй богу. А то мямліш нешта, я нават напружылася. Табе таксама нехта расказаў гэту казку?
Так, а пасля
А пасля прыйшлі трое чарнявы, бялявы і лысы. Прапанавалі расказаць працяг.
Усё так. Скажы, што гэта за ваўкі такія і што мне рабіць? Як паводзіць сябе з гэтымі людзьмі.
А я скуль ведаю, што гэта за ваўкі? Адно скажу пагаджайся. Наконт грошай яны не падманваюць. Вось, глядзі, што я купіла, Ася пакруціла ў руках новы айфон. І яшчэ шмат чаго.
І што трэба рабіць?
Ды нічога. Воўчыя сны бываюць у цябе? Гэта і ёсць гісторыя. Не ведаю, пад гіпнозам яны бачацца, ці што Мне сніліся дзён дзесяць, потым спыніліся. Тады троіца прыйшла. Сказалі, што я павінна знайсці незнаёмца і расказаць працяг маіх сненняў. Але не той, які захачу, а той, які яны скажуць.
Каму ты расказала?
Нейкай негрыцянцы з месяц таму. Яна сядзела на прыпынку, прыгожая. Я і вырашыла ёй дапамагчы. Упэўнена, пасля троіца і да яе прыходзіла.
А далей?
Далей не было нічога. Сны скончыліся, гэтыя зніклі.
І што будзе са зграяй Суу-Ардун у канцы? Што яны загадалі расказаць?
Хто такія Суу-Ардун? Я расказвала пра іншую зграю. Яна загінула. Ааа, Ася шчоўкнула сябе па лобе. Ты вырашыў, што я тваю гісторыю пераказваю? Усё не так мы працягваем тое, што нам расказаў папярэдні апавядальнік. Не ведаю, як гэта працуе. Містыка нейкая О, бачу да цябе прыйшлі сябры. Прабач, не хачу яшчэ раз сустракацца з імі. Бывай і памятай з усім пагаджайся і ўсё будзе добра. І грошы атрымаеш, і сам цэлы застанешся.
Ася сышла і праз імгненне на яе месца сеў чарнявы з троіцы. Макс адчуў, што белабрысы з лысым стаяць ззаду.
Табе нельга сустракацца з мінулымі апавядальнікамі. Іх час прайшоў, а твая гісторыя яшчэ не скончана. Вашы размовы могуць усё змяніць. А гэта дрэнна паўплывае на нашы дамоўленасці.
Я хачу зразумець, што адбываецца. І хто вы такія
Не трэба нічога разумець. Ты сам адчуеш, калі прыйдзе час. Атрымаеш свае грошы, мы сваю гісторыю. І ўсё.
Хопіць з ім неньчыцца, другім заўсёды пачынаў гаварыць бялявы. Трэба правучыць, каб ведаў сваё месца. Тады і думкі дурныя ў галаву не палезуць.
Не. Ён разумны чалавек, мычанне лысага Макс мог бы пазнаць сярод тысяч іншых галасоў. Ён усё зразумеў, так? А зараз нам трэба пабачыць працяг. Ты дазволіш?
Максім успомніў, як ён у мінулы раз пагадзіўся на такую прапанову і прачнуўся на наступны дзень.
Не хачу!
Усхапіўся з месца і пабяжаў да бліжэйшага прыпынку. Троіца не кранулася з месца.
***
Максім памятаў, як троіца лёгка адшукала і зайшла ў яго кватэру з зачыненымі дзвярыма. А потым гэтак жа лёгка адтуль сышла, а дзверы так і не адчыніліся. Яны ведалі дзе ён жыве, значыцца ехаць дадому было нельга. Макс вырашыў схавацца атм, дзе яго ніколі не стануць шукаць.
Наста засталася жыць у кватэры, якую раней яны здымалі разам аднапакаёвая хрушчоўка ў Серабранцы. Дзяўчына кінула яго за абыякавасць і адсутнасць планаў на будучыню. Як потым расшыфравалі гэтыя словы сябры, гэта азначала, што яна хацела замуж. А ён, ёлупень, не здагадаўся.
Пасля расставання яны працягвалі мець зносіны. Тры-чатыры разы на месяц спісваліся ў сацсетках, двойчы сустракаліся ў кавярнях, а аднойчы ў кіно пайшлі. Праўда, той раз скончыўся вялікай сваркай, бо Максім спрабаваў прасіць прабачэння і прапанаваў зноў сысціся. На гэта Наста запыталася: А як ты бачыш нашы адносіны. Ён і выпаліў першае, што ў галаву прыйшло.
Будзем жыць так, як хочаш ты. Хочаш ажэнімся, хочаш як раней жыць будзем. Мне ўсё роўна.
Значыцца, табе ўсё роўна на нашыя адносіны. Абы б жанчына была пад бокам і ежа на стале. Ідзі ты ў дупу!
Пасля яны два тыдні не спісваліся. Максім думаў, што на гэтым іх адносіны канчаткова пахаваны. Але цяперашнія абставіны вымушалі хапацца нават за такі варыянт.
Перад дамафонам Макс зразумеў, што не патэлефанаваў. І калі Насты не будзе дома, прыйдзецца бадзяцца па горадзе. На шчасце, праз два гудкі дзяўчына адказала.
Слухаю, хто там?
Наста, гэта я, Максім.
Што табе трэба?
Мне вельмі патрэбна твая дапамога. Калі ласка. Абяцаю, буду паводзіць сябе добра.
Маўчанне. Хлопцу падалося, што дзяўчына кінула слухаўку
Добра, заходзь.
У падездзе Макс адчуў, што вярнуўся дахаты родны пах, знаёмыя зялёныя выцвілыя сцены, сарваныя паштовыя скрыні. Падняўся на трэці паверх, дзе ў дзвярах чакала Наста дзяўчына, якую ён кахаў настолькі, што пасварыўся з бацькамі, сябрамі і амаль не кінуў вучобу. Здавалася, што цяпер ад тых пачуццяў нічога не засталося.
Яна стаяла ў хатнім халаце, непрычосаная і без касметыкі. Менавіта такой Наста падабалася Максіму больш за ўсё сапраўднай і мілай.
Прывітанне.
Прывітанне. Нашто прыйшоў?
Груба, нават не пасміхнулася. І глядзіць на мяне не са злосцю, як падчас сварак, а з абыякавасцю. Няўжо гэта і ёсць канчатак адносін?
Наста, мне трэба некалькі дзён пажыць у цябе.
Што?! Ты з глузду зехаў? Не хачу я з табой жыць. Гэта нейкая методыка пікапераў, ці што?
Калі ласка, мне пагражае небяспека. Ты маё адзінае выратаванне.
Дык едзь да маці ў Навінкі.
У маці ды бацькоў будуць шукаць у першую чаргу.
Ты думаеш у былых каханак шукаць не будуць?
Гэтыя не будуць. Напэўна. Прабач, што я так прыпёрся. Мне сапраўды патрэбна дапамога.
А што ты нарабіў? Забіў каго? Цябе міліцыя шукае?
Не, не міліцыя. Я не ведаю хто. Бандыты нейкія, а чаму не ведаю. Глядзі, што зрабілі, ён рукойзадраў валасы і паказаў свае скроні з чырвонымі плямамі.
Чым гэта яны?
Не ведаю. Не памятаю. Але калі зловяць наступным разам будзе горш.
Дзяўчына з хвіліну глядзела на былога каханка.
Добра. Сёння і заўтра. А ў панядзелак пойдзеш на працу і не вернешся. Раскладанка ў кладоўцы. Спаць будзеш на кухні. Толькі абяцай, што не будзеш чапляцца.