Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч 4 стр.



2000-годзьдзе хрысьціянства. Блёк сумеснага выпуску поштаў Беларусі, Ураіны і Расеі ў 2000


У кастрычніку 2017 года поштай Рэспублікі Беларусь быў выпушчаны марачны блёк у гонар 1025-годзьдзя Полацкай эпархіі, які заняў 6-е месца на сусьветным конкурсе марак у Аўстрыі, а яго ўрачыстая прэзэнтацыя адбылася ў Сафійскім саборы ў Полацку. Блёк уключае тры маркі, на якіх намаляваны тры праваслаўныя храмы  Сафійскі сабор і Спаса-Перамяненская царква ў Полацку і Дабравешчанская царква ў Віцебску.

На полі блёку фрэскі з СпасаПерамяненскай або Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ў Полацку, узьведзенай у XII стагодзьдзі. У ніжнім левым куце Апосталы. Дэталь кампазыцыі Уваход Гасподні ў Іерусалім. Уверсе  Дэісус (Дээсіс або Дэізіс, Хрыстос у Велічы або Хрыстос Пантакратар на троне з кнігай і побач Дзева Марыя і Сьвяты Ян Хрысьціцель). Фрэска ў кельлі прападобнай Эўфрасіньні. Правы ніжні кут  Сьвятая Эўхарыстыя, Прычашчэньне хлебам (дэталь).


1025-годзьдзе Полацкай эпархіі. Блёк, выпушчаны поштай Рэспублікі Беларусь у 2017


Для Спаса-Перамяненскай царквы свайго манастыру Эўфрасіньня заказала ў полацкага ювэліра Лазара Богшы Крыж-каўчэг. Крыж быў створаны ў 1161 і стаў ня толькі прыкладам высокага ювэлірнага мастацтва, але сымбалям Сьвятасьці і Дзяржаўнасьці старажытнай Беларусі.


Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Першая паштовая марка Незалежнай Рэспублікі Беларусь, выпушчаная ў абарачэньне 20 сакавіка 1992


АЛягічна, што, калі пачала працаваць пошта Незалежнай Беларусі, першай выдадзенай маркай стала марка з выявай Крыжа Эўфрасіньні Полацкай..

Крыж Эўфрасіньні Полацкай зьяўляецца Крыжом-каўчэгам, бо ў падпісаных гнёздах Крыжа знаходзяцца найкаштоўнейшыя хрысьціянскія рэліквіі: кавалачак Крыжа, на якім быў расьпяты Хрыстос, з кроплямі крыві Ісуса і драбок каменю ад дамавіны Божай Маці.

Падчас знаходжаньня нашай краіны пад Расейскай акупацыяй у 1941 годзе, калі ішла Другая Сьветавая вайна, савецкімі ўладамі быў дадзены загад вывезьці Крыж з Беларусі. У выніку Крыж бясьсьледна зьнік. Да гэтага часу пошукі Крыжа не далі плёну. У 1992 кіраўнікі краін СНД падпісалі пагадненьне аб вяртаньні гістарычных каштоўнасьцяў дзяржавам іх паходжаньня. Гэта абудзіла надзею. Але Расея не прызнала гэтага пагадненьня, а ў 1997 Дзярждума Расеі прыняла Закон аб рэстытуцыях, які адмаўляе вяртаньне ўкрадзеных каштоўнасьцяў іх уладальнікам. Таму ў 1992 па ініцыятыве Згуртаваньня Беларусаў Сьвету (ЗБС) «Бацькаўшчына» прымаецца рашэньне аднавіць Сьвятыню, стварыць матэрыяльны вобраз.


Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Наддрукоўка тэксту «адноўлены і асьвечаны ў верасьні 1997» і новага наміналу «3000» на марцы 1. У звароце з 8 сьнежная 1997


Крыж, узноўлены па вобразу і падабенству ўзьвіжальнага Крыжа Эўфрасіньні Полацкай мастаком  ювэлірам Міколам Кузьмічом, 6 сьнежня 1997 хросным ходам быў унесены на спрадвечнае месца Сьвятыні-у Спасаўскі храм.

«Сьвятыні сыходзяць, калі мы становімся нявартымі іх, і вяртаюцца, калі Душы імкнуцца да навяртаньня, сьвятла і волі».

21 сакавіка 2011 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэньне два паштовыя блёкі і КПД «850-годзьдзе стварэньня Крыжа Эўфрасіньні Полацкай».

Уверсе блёку малюнак Эўфрасіньні Полацкай з Крыжам у правай руцэ і храмам Спаса  у левай.


850-годдзьдзе стварэньня Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2011


Беларускі блёк «850-годзьдзе стварэньня крыжа Эўфрасіньні Полацкай» увайшоў у лік дзесяці лепшых марак сьвету на штогадовым міжнародным конкурсе «Вялікі прыз выставы WIPA».

Калі 8 ліпеня 1993 у Менску ў будынку Тэатра опэры і балету пачаў сваю працу Першы зьезд Беларусаў сьвету, то Белпошта адгукнулася на гэту падзею выданьнем паштовай маркі з відарысам эмблемы зьезду з стылізаванай фігурай Эўфрасіньні Полацкай. Акрамя маркі з эмблемай зьезду быў выдадзены канвэрт і картмаксімум з адпаведным штэмпэлем.


Картмаксімум, прысьвечаны Першаму зьезду Беларусаў Сьвету, выдадзены поштай Беларусі ў 1993


Пра дзейнасьць Эўфрасіньні Полацкай, пра яе заслугі перад нашай нацыяй і ўзьдзеяньне на нашы душы лепш, чым напісана ў «Жыціі Эўфрасіньні Полацкай», сказаць нельга: «Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэньнем смуткуючым, распранутым  адзеньнем, хворым  наведаньнем ці, проста кажучы,  для ўсіх была ўсім. Эўфрасіньня сэрца сваё паіла Божаю мудрасьцю. Эўфрасіньня  незьвядальны квет райскага саду. Эўфрасіньня  арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як промень сонечны, прасьвятліў зямлю Полацкую».

Полацкае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага (1307)

На пачатку XIII стагодзьдзя ў Полацку і Літвы зьявіўся агульны вораг  крыжакі. Крыжакі заснавалі крэпасьць Рыгу (1201), чым перакрылі палачанам гандлёвы шлях да Скандынаўскіх краінаў. Адтуль пачалася экспансія крыжакоў у сфэру ўплыву Полацку. У 1208 крыжакі захапілі Кукенойс, у 1209 разрабавалі і спалілі Герцыке. Ніжняе Падзьвіньне перайшло да крыжакоў. У такіх умовах палачане ўсё часьцей выступалі супраць крыжакоў разам з літоўцамі. У 1262 Полацкае веча запрасіла на княжаньне Літоўскага князя Таўцівіла. Полацк уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.


Вялікі Князь Літоўскі Віцень (12951316). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 2023


Датай уваходжаньня лічыцца 1307 год, калі ў Полацку пачаў княжыць брат Віценя Воін.

P.S.

Ваенны паход унука Чынгісхана Батыя на захад пачаўся ў 1235. Русь у першай палове трынаццатага стагодзьдзя не ўяўляла такой ваеннай сілы, як у папярэднія стагодзьдзя. Падзел, зьдзейсьнены Яраславам Мудрым у 1054 годзе, прывёў да поўнага палітычнага распаду рускіх зямель. Адсутнасьць адзінства значна ўскладняла сутыкненьне з пагрозай, якую прадстаўлялі манголы. Прайшоўшыся па Русі, спустошыўшы найбуйнейшыя цэнтры, манголы скрупулёзна зьбіралі зьвесткі аб Заходняй Эўропе: пра эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае становішча Эўропы таго часу. Да эўрапейцаў жа даходзілі толькі чуткі пра манголаў, якія распавядаліся бежанцамі.


Заваяваньні манголаў. Блёк пошты Беніну, выдадзены ў 2018


У 1241 манголы захапілі Польшчу, Вэнгрыю. Затым манголы ўварваліся ў землі Букавіны, Малдавіі і Румыніі. Улетку 1241 года Субудай распрацоўваў пляны ўварваньня ў Італію, Аўстрыю і Германію. У канцы сьнежня перадавыя атрады манголаў перайшлі Юлійскіе Альпы і накіраваліся ў Паўночную Італію, а разьведчыкі падышлі па Дунайскай раўніне да Вены.

Правадыром усіх галоўных ваенных заваявальных заходніх паходаў мангола  татараў ва Усходнюю Эўропу быў унук заснавальніка Мангольскай імпэрыі Цемучына (Чынгісхана) хан Батый, заснавальнік велізарнай Залатой Арды, якая распасьціралася ад Іртышу да Дунаю са сталіцай у Сарай-Бату на ўсходнім беразе Волгі.


Хан Батый. Блёк пошты Манголіі, выдадзены ў 2013


Раптам з сталіцы Вялікай Мангольскай імпэрыі з далёкага Каракаруму да Бату-хана прыбыў ганец і прынёс вестку пра тое, што памёр сын і пераемнік Чынгісхана Угэдэй. Закон абвяшчаў, што пасьля сьмерці кіраўніка ўсе нашчадкі роду, дзе б яны ні знаходзіліся, павінны вярнуцца ў Манголію і прыняць удзел у выбарах новага хана. Так, у ваколіцах да сьмерці перапалоханых Вэнэцыі і Вены мангольскія тумены вымушаныя былі разгарнуцца і рушыць назад у Каракарум. Сьмерць Угедэя выратавала Эўропу. Ды перад сіламі манголаў першапачаткова была пастаўлена задача правесьці выведвальны паход (падобна паходу на Русь 1223), а канчатковае заваяваньне меркавалася ажыцьцявіць пазьней.

Тураўскае княства

Паўднёвы камень нашай дзяржаўнасьці

Тры пранароднасьці  продкі сучасных Беларусаў крывічы, дрыгавічы і радзімічы заснавалі першыя дзяржаўныя ўтварэньні, якія лічацца Беларускімі: Полацкае княства крывічаў, Тураўскае княства дрыгавічоў і Смаленскае княства крывічаў. Радзімічам гэтага зрабіць не ўдалося, бо яны ўвайшлі ў склад Чарнігаўскага (украінскага) княства. Тураўскае і Смаленскае княствы з 10 па 12 стагодзьдзі трапілі ў залежнасьць ад Кіеўскіх князёў. З сярэдзіны ХІІ стагодзьдзя Тураўскае княства становіцца самастойнай зямлёй-дзяржавай. Пры князю Гедыміну Турава-Пінская зямля ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). І Тураўскае і Смаленскае княствы таксама наша спадчына. Ці паштовыя маркі могуць нешта паведаміць пра іх?

Тураў  сталіца княства ўпершыню ўзгаданы ў «Аповесьці мінулых гадоў»: «А Рагвалод прыйшоў калісь з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, а Туры  у Тураве, ад яго ж і тураўцы празваліся». Да 980 Тураўскае княства яшчэ было самастойным. У яго склад уваходзілі вядомыя па летапісах гарады Пінск, Берасьце, Слуцк, Клецк, Чартарыйск і Дубровіца. У 1005 у Тураве была заснавана эпіскапская катэдра. Аб адкрыцьці катэдры паведамляецца ў артыкуле (Устаўной грамаце), якая зьмяшчаецца ў Кіеўскім Патэрыку 17 стагодзьдзя рэдакцыі архімандрыта Язэпа Трызны пад назвай «Тураўскай эпіскапіі запавет блажэннага Уладзіміра». Сярод гарадоў, якія першапачаткова ўваходзілі ў межы Тураўскай эпархіі, называюцца: Пінск, Берасьце, Гародня, Ваўкавыск, Зьдзітаў, Навагародак, Слуцк

Але маркі нам апавядаюць толькі пра Кірыла Тураўскага (11101182). Менавіта вяршыняй культурнай спадчыны Тураўскай зямлі зьяўляецца шматграннае творчасьць гэтага вялікага кніжніка, паэта і прамоўцы, выбітнага царкоўнага дзеяча, рэлігійнага асьветніка, набожнага прапаведніка, які заслужана названы «Златоустом, просиявшим паче всех на Руси».


Кірыла Тураўскі. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1996


Творы вялікага мысьляра на працягу стагодзьдзяў перапісваліся, уваходзілі ў склад розных зборнікаў і дзякуючы разьвіцьцю кнігадрукаваньня сталі шырока распаўсюджвацца па ўсёй Эўропе ў другой палове XVI стагодзьдзя. Прапаведнік быў дарадцам і настаўнікам многіх выбітных людзей свайго часу. У 1984 годзе выбітны асьветнік, філёзаф, мысьляр быў прылічаны да Сабору Беларускіх Сьвятых і дзень яго памяці адзначаецца штогод 11 траўня.

11 траўня 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў зварот паштовы блёк «Выдатныя асобы Беларусі. Кірыл Тураўскі».


Канвэрт першага дня з блёкам «Выдатныя асобы Беларусі. Кірыл Тураўскі», выдадзены поштай Беларусі ў 2013


На канвэрце: Сьпіс «Слова на Ушэсьце Гасподняе» Кірылы Тураўскага XIII стагодзьдзя, Паўсядзённыя малітвы Кірылы Тураўскага (Вільня, 1596), старонкі з кнігі «Штодзённыя малітвы» з малітвай Кірыла Тураўскага (пачатак XVII стагодзьдзя).

Да 1000 годзьзя Тураўскай эпархіі Белпошта прымеркавала марку. На марцы помнік Кірылу Тураўскаму. Сямімэтровы помнік (Аўтары  скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар  Мікалай Лук'янчык) усталяваны ў 1993 у Тураве. Яго магутны сылюэт, у аснове якога  Крыж бізантыйскай формы, здалёку праглядаецца пры пад'езьдзе да Замкавай гары.


Картмаксімум «1000 год Тураўскай эпархіі». На марцы помнік Кірылу Тураўскаму. Марка выдадзена ў 2005. На паштоўцы карціна Аляксея Марачкіна «Кірыла Тураўскі» (1987)


Помнікі Кірылу Тураўскаму пастаўленыя ў Гомлі, Тураве, Менску. Цэрквы Сьвятога Кірылы Тураўскага знаходзяцца ў Лёндане, Таронта і Нью-Ёрку.

У 2004 Тураў прымаў гасьцей на Дзень Беларускага пісьменства. Белпошта да гэтай даты выпусьціла марачны канвэрт.


Дзень Беларускага пісьменства. Тураў. Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2004


На марцы выгляд прыстані старога Турава на рацэ Прыпяць у XIX стагодзьдзі. На канвэрце: партрэт Кірылы Тураўскага і выява Тураўскага Эвангельля на фоне горада Турава ў XIІ стагодзьдзі.

Амаль нічога не раскажуць маркі пра Смаленскае княства

Нічога не раскажуць маркі пра Смаленскае княства, бо такіх марак няма Смаленск належыць Расеі і, ня гледзячы на багатую гісторыю, у філятэліі Расеі гэта гісторыя не адлюстраваная. У ХІІІ стагодзьдзі ў складзе Смаленскага княства знаходзіліся такія месцы сучаснай Беларусі, як Амсьціслаў, Ворша, Копысь, Крычаў і Прапойск. Смаленск  старажытны горад крывічоў і сталіца адной зь першых дзяржаваў на этнічнай тэрыторыі Беларусаў, Магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну, першая сталіца Беларускай ССР (15 студзеня 1919).


1150 гадоў г. Смаленску. Марка пошты Расеі, выдадзеная ў 2013


На марцы намаляваная Смаленская крапасная сьцяна (15951602) і герб Смаленску. На палях паштовага блёка  кампазыцыя, якая ілюструе асобныя пэрыяды гісторыі Смаленску: залажэньне горада і фрагмэнт драўлянай сьцяны; Смаленская бітва вайны 1812 года і сьцяг пяхотнай дывізіі Невяроўскага; Смаленская бітва 1941 года і сьцяг 630 палку 107 стралковай дывізіі; дзяржаўны сьцяг Расейскай Фэдэрацыі і сьвяточнае шэсьце.

Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Гарадзянцы, Яна Багаслова на Варажках і Сьвірская Сьвятога Міхала Арханёла, помнікі архітэктуры XII ст. з рысамі Полацкай і Смаленскай школаў дойлідзтва, Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі магілёўскага барока і некалькі цэркваў XVIIXIX стагодзьдзяў, магутная фартэцыя з Каралеўскім бастыёнам і палац уніяцкага япіскапа, помнікі архітэктуры XVIXVII стагодзьдзяў.


Смаленск. Агульны выгляд. Картмаксімум пошты Расеі, выдадзены ў 1909


На картмаксімуме вылучаецца Сабор Успеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы  катэдральны шасьціслупавы сабор Смаленскай эпархіі Рускай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада Смаленску на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII і XVIII стагодзьдзяў у памяць аб абароне Смаленску ў 16091611 на месцы сабору XII стагодзьдзя ў стылі кіеўскага бароку.

Умелі будаваць, чытаць і пісаць

У 12 стагодзьдзі ў Заходняй Русі назіралася асабліва інтэнсіўнае будаўніцтва праваслаўных храмаў. У Полацку ў паказаны час было ўзьведзена не менш 10-ці манумэнтальных каменных цэркваў. У Гародні  3 храмы. Царкоўнае каменнае дойлідзтва разьвівалася ў Тураве, Менску, Віцебску, Наваградку, Ваўкавыску. У многіх паселішчах узводзіліся драўляныя цэрквы. З таго часу да нашых дзён уцалелі храмы: Спаса-Перамяненскі ў Полацку, Сьвятых Барыса і Глеба (Калёскі) у Гародні, Благавешчаньня Прасьвятой Багародзіцы ў Віцебску.


Барысаглебская Калоская царква. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1992


Гароднянская паэтка Данута Бічэль так напісала пра Каложу:

У горадзе Камянец Брэсцкай вобласьці знаходзіцца ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідзтва другой палавіны XIII стагодзьдзя  непераможная Камянецкая вежа. Непераможная, бо яе ні разу не захапіў вораг.


Камянецкая вежа. 1213 стагодзьдзі. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1992


Згодна з летапісамі, Камянецкая вежа ўзьведзена паміж 1276 і 1288 гадамі. Па загаду Галіцка-Валынскага князя Уладзіміра Васількавіча дойлід Алекса знайшоў месца, дзе ў хуткім часе зьявіліся горад з драўляным замкам і пяціярусная Вежа, вышынёй амаль 30 м, дыямэтрам 13,6 м і таўшчынёй сьцен 2,5 м.

Утварэньне княстваў, усталяваньне княжацкай улады, разьвіцьцё гаспадаркі і, асабліва, прыняцьце хрысьціянства выклікалі патрэбу ў ведах і пісьменнасьці. На нашых землях для рэлігійных патрэбаў асвойвацца Кірылічная азбука, складзеная ў 863 Кірылам і Мяфодзіем.

Назад Дальше