24 мая 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэньне паштовы блёк «1150-годдзе славянскай азбукі Сьвятых братоў Кірыла і Мяфодзія».
«1150-годдзьдзе славянскай азбукі Сьвятых братоў Кірыла і Мяфодзія». Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2013
Адным з самых старажытных сьведчаньняў засваеньня кірылічнага пісьма крывічамі лічыцца надпіс «ГОРОУХША» на керамічным посудзе першай паловы 10 стагодзьдзя. Аб наяўнасьці пісьменнасьці сьведчаць надпісы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзьвіны, надпіс на Рагвалодавым камяні каля Оршы. Мэталічныя пісалы для пісаньня на навошчаных дошчачках знойдзены ў Менску, Друцку, Наваградку, Ваўкавыску, Браславе У Берасьці знойдзены драўляны грэбень з разьмешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіту. Аб шырокім распаўсюджваньні пісьменнасьці пасьля прыняцьця хрысьціянства, сьведчаць шматлікія знаходкі пісал і асобных надпісаў, знойдзеных на розных прадметах побытавага характару.
Выключную каштоўнасьць маюць берасьцяныя граматы бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Граматы знойдзены ў Віцебску і Мсьціслаўлі. Яны сьведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнай была частка простых гараджан, а іх дзеці навучаліся грамаце.
Берасьцяная пісьмо. Берасьцяныя граматы і піса́лы. Наўгародзкі музэй. Марка выдадзена поштай Беларусі ў 2008
На прывесцы маркі выява Полацкай Сафіі і найбольш раньняя берасьцяная грамата (XI стагодзьдзе), знойдзеная ў Ноўгарадзе. Яе напісаў Жыравіт, жыхар Полацку або Віцебску.
Аўтары спэцыяльных дасьледваньняў сьцьвярджаюць, што ня меней 10% нашых продкаў у 1213 стагодзьдзях умелі чытаць і пісаць. Папулярнымі сталі кнігі. Найстаражытнейшыя, што дайшлі да нас, Тураўскае Эвангельле і Песьня пра паход Ігараў (арыгінал загінуў у 1812 падчас маскоўскага пажару).
«Слова пра паход Ігараў». Марка пошты СССР, выдадзеная ў 1957
Нашы продкі ня толькі ўмелі чытаць і пісаць, але бавілі час гульнёй у шахматы. Падчас раскопак на нашай тэрыторыі знойдзена 31 шахматная фігурка ў 16 месцах. Самая старажытная з Менску 11 стагодзьдзя.
У 2018 вышлі ў абарачэньне паштовыя маркі з сэрыі «Археалёгія. Шахматныя фігуры».
Археалёгія. Шахматныя фігуры. Маркі пошты Беларусі, выдадзеныя ў 2018
На полі марачнага лістка чытаем: «Шахматныя фігуры XIXIV стагодзьдзяў унікальныя знаходкі, якія паказваюць ня толькі тое, што нашы продкі гулялі ў інтэлектуальныя гульні, але і тое, што яны на высокім узроўні валодалі кастарэзным майстэрствам».
P.S.
У 1013 стагодзьдзях пад уплывам традыцый старажытна-рымскага і бізантыйскага мастацтва ў Эўропе склаўся і быў распаўсюджаны Раманскі (ад лац. romanus рымскі) стыль сярэднявечнага мастацтва. Архітэктура Раманскага стылю вызначалася дакладнасьцю форм, суровай мужнай прыгажосьцю, унушальнасьцю памераў і ўрачыстай сілай. Найбольш вядомымі помнікамі раманскай архітэктуры былі царква ў Клюні (11 ст.), царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.), саборны ансамбль Сабор Санта-Марыя Маджорэ, баптыстэрый і званіца (знакамітая Пізанская вежа) у Пізе (1214 ст.).
У храме ў Клюні ўстаноўлена некалькі скульптур Багародзіцы, у тым ліку статуя Чорнай Мадоны (XVII ст.) копія бізантыйскай скульптуры.
Царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.). Картмаксімум пошты Францыі, выдадзены ў 1947
Пьяца дэі Міраколі (Плошча цудаў) на ёй разьмясьціліся чатыры шэдэўры сярэднявечнай архітэктуры: Пізанскі сабор (10631118), Пізанская вежа, Баптыстэрый і могілкі Кампа-Санта.
Піза. Картмаксімум пошты Італіі, выдадзены ў 2012
Сэрца Плошчы Цудаў сярэднявечны катэдральны сабор Санта-Марыя Асунта (Усьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі).
Нараджэньне Вялікага Княства
ВКЛ-матрыца беларускай пэрспэктывы. Вобраз максымальнага росквіту фармуе для наступных пакаленьняў ідэалы зьнешнепалітычнага, эканамічнага й культуровага разьвіцьця. Павал Севярынец
Пачатак 500-гадовай Гісторыі Вялікага Княства
У 13 стагодзьдзі для нашых продкаў узьніклі дзьве найбольш небясьпечныя пагрозы: нашэсьце качэўнікаў татара-манголаў з усходу і агрэсіўнасьць Тэўтонскага ордэну з захаду. Адказам на гэтыя пагрозы і ходам гістарычнага разьвіцьця стала стварэньне ў Панямоньні на тэрыторыі з назвай Літва дзяржавы з доўгім і слаўным і трагічным лёсам. З гэтага часу пачынаецца новы пэрыяд у гісторыі нашай радзімы-пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага.
Назва «Літва» упершыню згадана ў Кведлінбургскіх аналах у 1009, калі хрысьціянскі месіянер Брунон Баніфацый быў забіты язычнікамі дзесьці на мяжы Русі і Літвы. Ёсьць меркаваньне, што месца гібелі Брунана Баніфацыя каля Пінску. Такім чынам, верагодна паўднёвая мяжа Літвы знаходзілася каля Пінску.
З нагоды 1000-годдзя яго пакутніцкай сьмерці польская Пошта выпусьціла памятную паштовую марку з яго выявай фрагмэнт карціны М. Залускі 1860 «Місія Сьвятога Брунона», разьмешчанай у саборы Сьвятога Міхаіла Архангела ў Ломжы.
1000-годдзьдзе пакутніцкай сьмерці Сьвятога Брунона з Квэрфурту. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 2009
Міндоўг адзін з князёў Панямоньня-Літвы пацярпеў у 1245 (1246) паразу ад крыжакоў і разам з баярамі ўцёк у суседні Наваградак, дзе быў запрошаны на княжаньне. Але становішча Міндоўга застаецца вельмі складаным. У яго мноства ворагаў: мясцовыя князі, Русь (Кіеўская) і крыжакі. Каб залагодзіць крыжакоў, Міндоўг і яго жонка ў 1251 прынялі каталіцтва, а 6 ліпеня 1253 у дзень Сьвятых Пятра і Паўла (або 29 ліпеня) па даручэньні Папы Рымскага Інакенція IV Міндоўг і яго жонка Марта былі каранаваныя як Кароль і Каралева Літвы.
«Літоўскае дзіцячае Таварыства» («Lietuvos Vaikos») жаночая арганізацыя, якая клапацілася аб сіротах і зьніклых без вестак, атрымала згоду прэм'ер-міністра і Кабінэта міністраў на выпуск чатырох простых і чатырох выпускаў паветраных марак. Гэтыя маркі прадаваліся ўсяго сем дзён, таму гэтыя сэрыі таксама называюць сямідзённымі». Непрададзеныя знакі былі перададзеныя грамадзтву, якое прадало іх калекцыянэрам у ЗША, а атрыманыя грошы выкарыстоўвала ў дабрачынных мэтах. Так быў зафіксаваны Дзень Нараджэньня Вялікага Княства Літоўскага з сталіцай, верагодна, у Наваградку.
Каранацыя Міндоўга (1253). Марка пошты Летувы. Другі авіяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932 год. Мастак Адамс Варнас
Пошта Беларусі ў 2019 выпусьціла марку «Навагрудак» з сэрыі «Гарады Беларусі».
Навагрудак. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2019
На марцы скульптура Міндоўга ў Наваградку ля гары Міндоўга, герб Наваградка, рэшткі абароннай цьвердзі 1316 ст., Барысаглебаўская царква 17 ст., касьцёл Перамяненьня Пана 1418 ст.
Гадавіна каранацыі караля Міндоўга штогод 6 ліпеня адзначаецца ў Летуве. Дзень таксама вядомы як Дзень Дзяржаўнасьці і лічыцца Нацыянальным сьвятам. У гэтае сьвята літоўцы ўспамінаюць свайго першага і адзінага Караля Літвы Міндоўга, чалавека, які перасягнуў сваю эпоху палітычнай стратэгіяй, менталітэтам і духовай сілай.
750-годзьдзе каранацыі Міндоўга. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2003
У 1910 Вацлаў Ластоўскі намаляваў і апісаў пячатку Міндоўга з выяваю Пагоні, але рунічны надпіс, які азначае «СВАЮ ПЯЧАТКУ КНЯЗЬ МІНДАЎГ СТАВІЦЬ», быў прачытаны Алегам Сокалам-Кутылоўскім толькі ў 2006. І гэта сьведчыць пра сапраўднасьць пячаткі і гістарычнасьць Гербу Пагоня.
Апавяданьні пра Вялікае Княства будуць працягваць маркі розных краінаў, бо марак Рэспублікі Беларусь пра Вялікае Княства вельмі мала. Таму філятэлісты-патрыёты з мэтай пашырэньня ведаў пра Вялікае Княства і стварэньня магчымасьці зрабіць філятэлістычную выставу пра гісторыю краіны рабілі самвыдат канвэрты з відарысамі Вялікіх князёў ВКЛ і тэкстамі пра іх на адваротным баку канвэрту.
У 1263 годзе Міндоўг быў забіты ў выніку змовы Нальшчанскага князя Даўмонта, Жамойцкага князя Траняты і полацкага князя Таўцівіла.
Цяжкае закладаньне падмурка
Пасаду захапіў Транята (~1210 1264) князь Жамойцкі (? -1264), Вялікі Князь Літоўскі (12631264), пляменьнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню прыгадваецца ў «Ліфляндцкай рыфмаванай хроніцы» у сувязі з падзеямі 126061, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасьці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга.
Транята (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935
Неўзабаве сам быў забіты замоўцамі на чале з сынам Міндоўга Войшалкам, які і абвясьціў сябе князем. У 1270 Войшалк перадаў уладу Шварну (1230-я 1270), які быў сынам Галіцка-Валынскага князя Данілы і зяцем Міндоўга. У 1270 годзе памёр не пакінуўшы нашчадкаў. Паводле іншых зьвестак, загінуў у бітве з войскамі брата Льва на рацэ Ясельдзе. Спачыў у Холме.
Вялікі Князь ВКЛ Войшалк. Канвэрт самвыдату (пярэдні і адваротны бок), які прайшоў пошту ў 2002
Пасьля памерлага Шварна ўладаром стаў Трайдзень (12691282).
Вялікі Князь ВКЛ Трайдзень. Канвэрт самвыдату (пярэдні і адваротны бок), які прайшоў пошту ў 2003
Даўмонт (? 5 жніўня 1285) меркаваны Вялікі Князь Літоўскі (1282? 1285). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня. Лічыцца сынам Рамунта або Віта. Загінуў у бітве з аб'яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмітрава, Зубцова і Ржэвы. Але Васкрасенскі летапіс сьцьвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.
Польскі мастак Мечыслаў Барвіцкі ў 1908 намаляваў выявы Вялікіх князёў Літоўскіх. У 1935 з гэтымі выявамі была выдадзеная сэрыя паштовак.
Даўмонт (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935
Пераемнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід.
Будзікід (уяўны партрэт, 1908). Мечыслаў Барвіцкі. Паштоўка, выдадзеная ў 1935
На паштоўцы марка Мірскага замку, выдадзеная поштай Польшчы ў 1937
Будзікі́д Вялікі Князь Літоўскі (12821292). Большасьць дасьледчыкаў лічыць яго сынам вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Памёр перад 1292 годам, бо тады згадваецца ўжо Pucuwerus rex Lethowie (Будзіві́д, Пукувер, Путувер) Вялікі Князь Літоўскі (12911295?).
Вялікі Князь ВКЛ Путувер або Лютувер (12911295?). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2005 (пярэдні і адваротны бакі)
Герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня»
Віцень (Vytenis;? 1315/1316) Вялікі Князь Літоўскі (каля 12941315/1316). Заняў велікакняжацкі сталец па сьмерці свайго бацькі Будзівіда (Путувера). Магчыма Віцень, як і яго браты Гедымін і Воін, належаў да ваеннай кансорцыі, што абслугоўвала Нёманскі гандлёвы шлях і якую называлі ў летапісах Літва, як аналагічная кансорцыя ваяроў і купцоў Русь. Ад 1300 да канца ўладараньня Віценя Ордэнскія войскі зьдзейснілі блізу дваццаці паходаў на Літву, дасягаючы сталічнага Наваградка. У 1284, 1295, 1305 і 1306 нямецкія рыцары нападалі на Гародню. Аднак Княства ўпарта баранілася: у памежных замках стаялі моцныя залогі, разбураныя ўмацаваньні хутка аднаўлялі, а за ворагам наладжвалі пагоню.
Вялікі Князь ВКЛ Віцень (каля 12941315/1316). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2001 (пярэдні і адваротны бакі)
На канвэрце Герб Рэспублікі Беларусь «Пагоня» і Крыж Эўфрасіньні Полацкай маркі пошты Беларусі, выдадзеныя ў 1992.
Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня». На 500 гадоў «Пагоня» стала Гербам Вялікага Княства Літоўскага і толькі пасьля захопу нашай краіны Расеяй ў 1875 была заменена двухгаловай птушкай. У 1917 Максім Багдановіч напісаў верш «Пагоня», які стаў песьняй і адным з кандыдатаў на Дзяржаўны Гімн.
Праз 200 гадоў напрыканцы 1991, калі была абвешчана Незалежная Рэспубліка Беларусь, «Пагоня» вяртаецца на сваё месца. Але ў 1995 забараняецца і той, хто яе асьмельваецца насіць, падвяргаецца суду і зьдзекам. Але, як напісаў паэт:
«Пагоня». Максім Багдановіч (18911917). Картмаксімум з маркай Герб Рэспублікі Беларусь Пагоня, выдадзенай поштай Беларусі ў 1993
У 1307 Палачане зьвярнуліся да Вялікага князя Літоўскага Віценя за дапамогай у барацьбе з немцамі, якія пачалі сяліцца на Полацкай зямлі і ў самім Полацку. Палачане і ліцьвіны прагналі немцаў з Полацку і яго навакольля. З таго часу Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ і стаў яго буйнейшым горадам.
Вяртаючыся з паходу, Віцень загінуў ад удару маланкі.
Гедымін. Вялікае Княства Літоўскае і Рускае
На зьмену Віценю стаў яго сын Гедымін (~1275 1341) Вялікі Князь Літоўскі (~13161341).
Таленавіты палкаводзец, разважлівы палітык, выдатны дыплямат, ён зрабіў дзяржаву нашых продкаў моцнай, больш чым у два разы павялічыў яе тэрыторыю, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. «Літоўскае», бо ў склад Княства ўваходзілі Літва: Аўкштайція, Жамойць і гарады Панямоньня (ад Гародні да Навагарадка). «Рускае», бо Княству належалі землі, што прынялі літоўскіх князёў па дагавору ці ўвайшлі ў васальную залежнасьць ад Літвы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Сьвіслацкае, Пінскае, магчыма, Кіеўскае княствы), так і астатнія тэрыторыі былой Кіеўскай Русі, якія Гедымін спадзяваўся падпарадкаваць у далейшым.
Вялікі Князь Гедымін заваёўвае рускую крэпасьць. Марка пошты Летувы. Другі авіяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932
У Гедыміна было сем сыноў і ён заснаваў дынастыю, прадстаўнікі якой былі ўладарамі Польшчы, Чэхіі і Вэнгрыі, займалі высокія пасады ў Маскоўскім княстве, знаходзіліся да 1572 на прастоле ВКЛ. Усе гэтыя гады прайшлі ў цяжкіх вайсковых паходах супраць іншаземных ворагаў. Гедымін бараніў свае ўладаньні ад ворагаў з Захаду Ордэну Крыжаносцаў і пашыраў свае ўладаньні на Ўсход, трымаючы мірныя адносіны з Залатой Ардой.
На поўначы княства не было ніводнага абарончага збудаваньня супраць крыжакоў. Менавіта для абароны быў створаны магутны абарончы пас, складзены з замкаў у Ваўкавыску, Гародні, Наваградку, Слоніме, Лідзе, Крэве, Медніках, Вільні, Троках, Коўне, Берасьці, ў чым найбольшая заслуга ў арганізацыі будаўніцтва новых, ужо мураваных, замкаў належыць Гедыміну.
Адразу па адзысканьню незалежнасьці пошта Летувы выпусьціла марку прысьвечаную Гедыміну.
Гедымін Вялікі Князь Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1920
У 1323 Гедымін на стала перанёс сталіцу ў Вільню. Аб гэтай падзеі засталася легенда.
Вялікі Князь Гедымін са сваімі братамі па зброі. Марка пошты Летувы (1932)
Будучы на паляваньні князь убачыў на вялікім дубе арлінае гняздо, адтуль гучаў плач дзіцяці. Гедымін загадаў зняць з дрэва дзіця і аддаць хлопчыка на выхаваньне ў княжацкі двор. Паколькі дзіця было знойдзена ў гняздзе (па-балцку lizdas), хлопчыка празвалі Ліздзейка. Ліздзейка стаў вярхоўным жрацом Вялікага Княства Літоўскага.
Заснаваньне Вільні Гедымінам у 1323. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Аднойчы князь убачыў сон: на гары стаіць жалезны воўк і раве як сотня ваўкоў. Прачнуўшыся, Гедымін звярнуўся да жраца растлумачыць сон. Ліздейка сказаў: «Воўк жалезны значыць, быць гораду сталіцай, а тое, што ён раве як сто ваўкоў, значыць, аб славе горада будзе ведаць увесь свет». Так паўстала ля ракі Вільля новая сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня.
Літве 1000 гадоў. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2003
На полі блёку «Будаўніцтва замка Гедыміна». Разьба па дрэве (1882), Мастак Мікалас Эльвірас Андрыёліс, скульптар Баляслаў Пукас. На марках: 1323 г. Вільня (Vilnia) дэталь гравюры Тамаша Макоўскага (1600); 1183 г. Літва правяла першы наступ на Рускую землю (Полацк і Пскоў); 1236 г. Шаўляйская бітва. 1253 г. Каранацыя Міндоўга).