Таццяна Дземідовіч
Абое рабое: абразкі, гумарыстычныя дыялогі, карацелькі
Серыя заснавана ў 2014 годзе
Рэдакцыйны савет:
А. М. Зэкаў, К. В. Камейша, Л. Ф. Анцух, В. А. Губараў, А. В. Кубышкіна
© Дземідовіч Т. А., 2023
© Афармленне. ТДА «Выдавецтва Чатыры чвэрці», 2023
Добра пасядзелi
Ранішнім суботнім вечарам у Косці Сямёнава зазваніў тэлефон.
Пазнаў? пачуў ён на тым канцы проваду басавіты голас.
Сярожка! Вядзёркін! Як не пазнаць твой голас?! Колькі гадоў не бачыліся! узрадаваўся Косця.
Амаль дваццаць! заўважыў Вядзёркін.
У доўгай размове прыпомнілі ўсё: і як працавалі ў адным кабінеце, і якія святы ладзілі, і як у камандзіроўкі ездзілі.
А давай, Сямёнаў, у гонар нашай сустрэчы на рыбалку махнём! прапанаваў Вядзёркін. Уяўляеш: ранішняе паветра, жаўрукі спяваюць, конікі ў траве стракочуць
Не, запярэчыў Сямёнаў Нудоцце гэтая рыбалка. Яшчэ і камары грызуць. Ды ў мяне і рыбацкіх прылад няма. Давай лепш у рэстаран сходзім! Выпем, закусім, патанцуем
Не, адмовіўся Вядзёркін, што той рэстаран? Там не пагутарыш: музыка раве, шмат людзей І дорага, між іншым Слухай, а давай лепш я да цябе ў госці з падарункам прыйду. Прынясу дамашняе віно! Смачнае, духмянае
Не, віно я не люблю Лепш піва. Да і нязручна зараз у мяне. Цешча з вёскі прыехала і кожны дзень сваіх сябровак на каву запрашае. Давай лепш я да цябе прыйду з вясковымі прысмакамі варэнне малінавае, кампот грушавы
Не трэба, захваляваўся Вядзёркін, у мяне цукровы дыябет. І сабака дома вось-вось павінна ашчаніцца Ведаеш, што? А давай у «Вайберы» сустрэнемся!
Давай! узрадаваўся Сямёнаў.
Так і зрабілі. Адзін даслаў сябру відэа, як выпіў за яго здароўе дамашняе віно, другі сюжэт з півам. Сямёнаў яшчэ паказаў, якія на выгляд смачныя вясковыя нарыхтоўкі. Вядзёркін прадэманстраваў на фота свае дарагія рыбацкія снасці.
Карацей кажучы, добра пасядзелі Нядорога, у цяпле, без назойлівых камароў і надакучлівай музыкі
У пошуках сапраўднага Новага года
За тры гадзіны да бою навагодніх курантаў я пастукалася ў дзверы да сваёй сяброўкі, якую не бачыла амаль ад самага заканчэння школы.
Алеська! Як усё змянілася за гэты час у тваёй кватэры! Памятаю, каля ўваходу ў залу стаяла велізарная шафа з кнігамі. Далей быў круглы стол з накрухмаленай сурвэткай, а над ім на сцяне вісела гітара. А тэлевізар, які ўвесь час шыпеў ды на самым цікавым месцы мог паламацца? я спынілася на парозе і пачала азірацца.
Дарэчы, а дзе твой тэлевізар? Які ж без яго Новы год?
А няма ў мяне цяпер гэтай скрынкі, паціснула плячыма сяброўка дзяцінства.
Дзе ж ён?
Яго зелі! загадкава адказала Алеська.
Хто зеў? не зразумела я.
Быццам не ведаеш гэтых нахабнікаў? здзівілася яна. Кампютар і мабільны тэлефон! Ням-ням І няма тэліка! Яно ж як атрымліваецца: пакуль у інтэрнэце сяджу, мабільнік надрываецца. Пакуль па тэлефоне пагутару, у інтэрнэце навіны абнавіліся Калі тут тэлевізар глядзець?
Я з разуменнем заківала. Алеська казала праўду. Прыйшоў канец эры тэлевізараў. Памаўчаўшы крыху, уздыхнула і сказала:
А памятаеш, у дзяцінстве мы мульцік «Ну, погоди!» увесь тыдзень чакалі. І «Калыханку» з Дзедам-Барадзедам глядзелі
Знайшла пра што шкадаваць! Тэлевізар! узрушана прамовіла сяброўка. У свой час гэта быў монстр, больш страшны за тэлефон і кампютар! Менавіта ён калісьці зеў нашу велізарную шафу з кнігамі! Памятаеш бразільскія серыялы, «Поле цудаў», «Смехапанараму» і перадачу «Мая сямя»? Ужо толькі пасля іх наша шафа апусцела напалову: нешта ў макулатуру здалі, астатняе ў краму «Букініст» аднеслі. Ну а калі рэаліці-шоў пачаліся, дык кнігі наогул зніклі з кватэры за непатрэбнасцю.
Слухай, Алеська, а ўяві, праз некалькі дзесяцігоддзяў зявіцца якая-небудзь новая «пачвара» ды зесць кампютар і мабільны тэлефон, я вырашыла пафантазіраваць.
Дзяўчына з любоўю прыціснула да сэрца свой новенькі смартфон і пакруціла галавой. І тут нашу размову перапыніў нейкі булькаючы гук.
Хто там? спалохана пракрычала Алеська.
Ну ты даеш, сяброўка! Гэта ж скайп! засмяялася я.
Сапраўды! Зусім мяне загаварыла, схамянулася тая і паклала ноўтбук сабе на калені: «Прывітанне, мае дарагія! І вас са святамі! І вам шчасця і здароўя! А Новы год што, ужо наступіў? Калі? Пяць хвілін таму? Ну, вось дзякуй, што патэлефанавалі і паведамілі».
Алеська скончыла размову і штурхнула мяне локцем:
Давай хутчэй віншавальныя СМС-кі сябрам адпраўляць.
А ў мяне да цябе іншая прапанова! я вырашыла ўзяць ініцыятыву ў свае рукі. Давай захопім бенгальскія агні і адправімся на вуліцу шукаць Дзеда Мароза! А потым пойдзем да мяне глядзець «Голубой огонек», есці аліўе і піць шампанскае. Такія традыцыі не варта парушаць з-за нейкіх там СМС-ак!
Алеська засмяялася. І мы, як у дзяцінстве, кінуліся навыперадкі апранацца і шукаць сапраўдны Новы год.
Рэцэпцiк
Як справы, Наста? Як настрой перад святам? пацікавілася па тэлефоне ў сяброўкі Вера.
Ды ніяк Вось сяджу зараз на кухні, гляджу на чысцюткія каструлі ды галаву ламаю: што прыгатаваць на свята? паскардзілася Наста. Салата аліўе надакучыла, рысам з крабавымі палачкамі гасцей таксама не здзівіш
А я ўчора глядзела перадачу «Нам так не есці» з Аленай Чабурэкавай і запісала вельмі добры рэцэпцік! Хочаш, і табе прадыктую?
Ну, малайчына, Верка! узрадавалася Наста і пабегла шукаць паперку і аловак
Запісвай! падала каманду Вера. Бяром 250 грамаў сушанага папартніку і кіпяцім яго ў каньяку
Пачакай, спыніла сяброўку Наста. Дзе гэта зімой узяць папаратнік? І ён жа, напэўна, горкі і нясмачны. Ды і каньяк шкада. Я збіралася пляшачку на стол паставіць
Такой бяды! адказала Вера. Папаратнік можна кропам замяніць, а каньяк так выпіць. У прыкуску да салаты. Запісвай далей Дабаўляем у гэтую масу (у нас пакуль проста кроп) авакада і манга.
Авакада дараго-о-о-е, пацягнула Наста. А манга я наогул ніколі не бачыла.
Ну і што? здзівілася Вера. Я таксама авакада не буду ў гэтую салату крышыць. І сапраўды дорага. Мяняем яго на бульбу. А манга на смак як звычайная леташняя морква. Я каштавала ведаю
Запісваю: бульба і морква, кажа Наста, водзячы алоўкам па паперцы.
Далей. Варым адно страусавае яйка. Але я буду браць звычайныя курыныя, уносіць карэктывы па ходзе чытання Вера. Потым дабаўляем каперсы
А што гэта такое?
А хто яго ведае! Па-мойму, нешта сярэдняе паміж салёным агурком і зялёным гарошкам
Зразумела, адказвае Наста. Агуркі і гарошак.
Адварваем мяса каракаціцы
Цьфу! Брыдота якая! абураецца Наста. А можна замест яго варанай каўбаскі дабавіць?
Можна! пагаджаецца Вера і радасна дадае: А цяпер фінальны акорд! Запраўляем салату кунжутавым алеем і прыправай «Тыбі-дыбі». Але паколькі знайсці іх няпроста, бяром звычайны маянэз!
Дык што ж гэта атрымліваецца? здзівілася Наста. Зноў салата аліўе?!
Вера задумалася і здзіўлена вымавіла:
Сапраўды, аліўе!
Сяброўкі прыціхлі, задумаліся над такой гастранамічнай задачкай
А ведаеш, Вера! адгукнулася Наста. Можа, і някепска будзе Адзін стары рэцэпт лепш за новыя два!
І праўда! пагадзілася Вера. Аліўе, дык аліўе! Не будзем парушаць святочных традыцый
Эх, свабода!
Алена Пятроўна працавала ў школе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. І трэба ж! У самым разгары педагагічнай дзейнасці адправілі Алену Пятроўну на пенсію. Дырэктар папрасіў заслужаную настаўніцу саступіць месца маладому спецыялісту. Рабіць няма чаго давялося ёй пакінуць школу
Пасядзела настаўніца з тыдзень без працы, пасумавала і вырашыла хаця б у сценах роднага дома папрацаваць на ўсеагульную карысць.
Былая настаўніца адразу правяла гутарку з мясцовымі падлеткамі аб шкодзе курэння, злоўжывальнікам алкаголю раздала агітоўкі за здаровы лад жыцця, арганізавала суботнік, каб навесці парадак у падвалах і на лесвічных пляцоўках, прыцягнула суседзяў да азелянення падездаў і разбіўкі клумб.
Пляваліся, вядома ж, жыхары ад такой яе ініцыятывы, але аслухацца ні ў чым не асмеліліся. Бо для ўсіх яна ў памяці была строгай, патрабавальнай настаўніцай.
Калісьці яна майго Сярожаньку закатавала сваёй матэматыкай, абуралася суседка Галіна, а цяпер яшчэ за мужа ўзялася буклет вось прынесла Але, з іншага боку, можа, яно і да лепшага Лайдак мяне не слухае, дык хоць суседка розуму навучыць.
Вядома, да лепшага! згаджалася суседка з другога паверха. Вось і ў падвале прыбралі, і каля дома зараз чысціня І за маім чатырнаццацігадовым неслухам яна сочыць Толькі ён за цыгарэту возьмецца а яна тут як тут. Раз і за вуха яго! Мяне сынуля не баіцца, а яе як убачыць адразу па стойцы смірна.
За кароткі час Алена Пятроўна навяла ў панэльнай пяціпавярхоўцы ўзорны парадак. А энергіі ў яе па-ранейшаму хоць адбаўляй!
Будзем пляцоўку дзіцячую і рамонт у двары рабіць! вырашыла пенсіянерка.
Прайшлася яна па кватэрах і сабрала з усіх подпісы ў падтрымку дваровага рамонту. Потым адправіла патрэбныя паперы і ў мясцовую ЖКГ, і ў гарвыканкам, аблвыканкам Хадзіла Алена Пятроўна па кабінетах, вяла доўгую перапіску з чыноўнікамі! І ўсё-такі дамаглася свайго!
Напачатку лета разгарнулася ў двары грандыёзная будоўля. Паставілі рабочыя і новыя лавачкі, і дзіцячы гарадок зрабілі, і сучасныя ліхтары запалілі, і на дарожках плітку замянілі, і дрэвы пасадзілі. Словам, стаў двор узорна-паказальным. Нават тэлебачанне прыязджала сюды перадачу здымаць!
Не нарадуюцца жыхары дома, і пры сустрэчы энтузіастцы словы ўдзячнасці гавораць, здароўя ёй жадаюць
Ды раптам Алену Пятроўну зноў на працу паклікалі. Праўда, у іншую школу звычайную і за горадам, дзе настаўнікаў не хапае. Прыйшлося жанчыне пераехаць жыць на сваю дачу, каб бліжэй да пасялковай школы дабірацца
Паехала Пятроўна? у той жа дзень шэптам спытаў у суседкі Грыша Канаплянік.
Угу, буркнула ў адказ Надзька Шастапёрава. Сабрала манаткі і сёння раніцай адчаліла! Хоць уздыхнем спакойна
Узняла Надзька з падлогі свае цяжкія тазы і пайшла на вуліцу бялізну развешваць.
Грышка Канаплянік гучна пацягнуўся, смачна плюнуў на бліскучую плітку лесвічнай пляцоўкі і пайшоў следам за суседкай. На ганку ён яшчэ раз плюнуў, попел на лавачку строс:
Слава Богу, паехала! Эх, свабода!
Свабода! пацвердзіла Надзька Шастапёрова. Не паспела Пятроўна зехаць, а ўжо хтосьці вяроўку бялізнавую зняў.
Свабода! паўтаралі адзін за другім жыхары старой пяціпавярхоўкі, і дзень за днём мяняўся двор. У ліхтарах выкручвалі лямпачкі, ламалі дзіцячыя арэлі, спраўлялі патрэбу каты ў закінутай пясочніцы, выкарчоўвалі кусты руж і агрэсту.
Свабода! цынічна ўсміхаўся раздзяўбанымі дзвярыма і пагнутымі парэнчамі былы ўзорна-паказальны падезд.
Зоркi ў вушах
Дарослыя цётачкі дакладна ведаюць, што такое прыгажосць, і так не хочацца іх расчароўваць. У дзесяць гадоў мне падарылі на дзень нараджэння залатыя завушніцы. Вядома ж, я хацела ровар, альбо кацяня, альбо рубель на марожанае, кіно і каруселі. Але ў дарослых за святочным сталом пры поглядзе на аксамітную скрыначку з дзвюма маленькімі зорачкамі былі такія захопленыя вочы!
І я змірылася з важнасцю падарунка. Калі пілі за маё здароўе, мама, між іншым, паведаміла, што заўтра мы пойдзем у касметычны салон праколваць вушы! Настрой прапаў. У цацкі не гулялася, з сябрамі не бегалася. Але я была вельмі паслухмяным дзіцём і на наступны дзень паныла паплялася ў храм прыгажосці.
Жанчына ў белым халаце і марлевай масцы нагадала ўсе выпадкі пабітых каленак, пякучых прышчэпак, балючага лячэння малочных зубоў. Я схапілася за вушы і падалася назад. Мама паглядзела сурова, і я зразумела, што не пашкадуе. Касметычная фея незадаволена хмыкнула і строга вымавіла:
Калі хочаш быць прыгожай і падабацца хлопчыкам, трэба крыху пацярпець!
Я паспрабавала ўспомніць, ці ёсць у нашай школьнай прыгажуні Волечкі зорачкі ў вушах, але перад вачыма стаялі толькі яе падрапаныя рукі і атласная стужачка ў тонкай кароткай косцы. Потым мяне ўціснулі ў крэсла, і скрозь боль я адчула, як знаёмыя галасы аддаляюцца рэхам. У вачах пабялела, ногі і рукі не слухаліся, здаваліся бязважкімі. Так я страціла прытомнасць І на зло ўсім хацела яшчэ доўга ляжаць няшчаснай, але медсястра паднесла да носа нашатыр.
Малайчына! Герой! усміхнулася «Касметычка». Затое цяпер будзеш моднічаць!
І з той хвіліны я так намоднічалася! Калі сядзела на ўроках, дык у цяжкіх роздумах намацвала вострыя вуглы зорачак, нервова скубла завушніцы, адцягвала мочкі вушэй Але больш за ўсё баялася іх згубіць! Бывала, зайграюся на вуліцы, а потым раз і ўспомню пра залаты хамут. Сэрца ёкне, па спіне халадок прабяжыць, у горле затрымаецца камяк. Схаплюся дзвюма рукамі за вушы цьфу ты! Зоркі на месцы!
Але аднойчы завушніца выслізнула, бразнула аб пыльны, гарачы асфальт і знікла. Увесь двор, уключаючы дваровую сабаку Альму, шукаў маю завушніцу, а я, абхапіўшы калені рукамі, сядзела на лаўцы і ціха ўсхліпвала. І было моташна і страшна. Не зберагла
Зорку знайшла наша дворнічыха. Яна бліснула радком залатых зубоў і злосна вымавіла:
Трымай, неахайніца! Мамкі вам накупляюць дарагіх цацак, а вы вось з імі як няўдзячныя!
Дзякуй! разгублена прашаптала я і падумала, што залатыя зубы гэта, мабыць, яшчэ больш прыгожа і надзейна. Не тое што завушніцы. Але, напэўна, вельмі балюча. Можна тысячу разоў прытомнасць страціць.
У пятнаццаць гадоў спяшалася на першае спатканне. Апранала сукенку, зачапілася зоркай за маланку вуха закрывавіла, запякло. Раззлавалася. Зняла завушніцы і паклала ў скрыначку.
Як аказалася, назаўсёды! Мы сядзелі на даху старога гаража, елі марожанае, балбаталі ні пра што
Твае валасы пахнуць летам! сказаў ён і ўсміхнуўся роўнымі белымі зубамі. Вось табе і першы ў жыцці камплімент. Шчокі запалымнелі, я збянтэжана адвярнулася, накруціла кудзерку на палец.
«Валасы пахнуць летам», у думках паўтарала я, калі ўзлятала па лесвіцы ўверх, каб дома хутчэй паставіць у вазачку першыя ў маім жыцці кветкі. Шчасце аказалася зусім не залатым, бязважкім, непатрабавальным
Падарунак
З Новым годам, дарагая! пяшчотна прамовіў Іван і працягнуў жонцы канверцік, міла ўпрыгожаны пунсовымі сэрцайкамі.
Нічога сабе! разгарнуўшы яго, усклікнула Ліда.
Гэта табе на новую сукенку! Вось так Уся мая заначка, пераступаючы з нагі на нагу, збянтэжана прамовіў Іван.
Трэба ж! ад нечаканасці ў Ліды перахапіла дыханне. І яе заўсёды спакойны, сурёзны погляд раптам стаў наіўна-радасным, як у сямнаццацігадовай дзяўчыны.
Ліда адразу прадставіла сябе ў доўгай серабрыстай сукенцы, упрыгожанай тонкім залатым паяском. І ад блізкасці гэтай мары ў яе па-вясноваму прыемна закружылася галава.
Усё! Бягу ў краму! Адразу!
Некалькі разоў яна прымяралася да новай яркай сукенкі, сарамліва перабірала спатнелымі далонямі хвалі яго мяккай тканіны, прыкладвала да плячэй лёгкі прахалодны матэрыял. І вось зараз яна магла купіць жаданую рэч! Гэта здавалася сапраўдным жаночым шчасцем!
Сто рублёў! Не кожны мужчына вырашыцца на такі падарунак. Які ж мой Іван усё-такі выдатны па дарозе ў краму разважала Ліда. А сам, глядзіш, цэлы год з адным гальштукам ходзіць Трэба было б і яму абноўку купіць.
І Ліда, нядоўга думаючы, спынілася ў аддзеле з мужчынскай вопраткай. Там яна набыла каханаму мужу і новы гальштук, і чарговую пару шкарпэтак.
Усё добра яшчэ раз гаспадарскім поглядам ацаніўшы свае пакупкі, пры выхадзе з аддзела падумала Ліда. Толькі вось пра Ярынку я забылася. Атрымліваецца, мужу купіла, а дачцэ нічога. А яна, між іншым, даўно прасіла новы берэт.