І Ліда спынілася каля дзіцячага аддзела.
Там яна, прыслухоўваючыся да парад дагледжанай немаладой прадаўшчыцы, зноў занепакоілася:
Як жа я забылася У свякрухі хутка дзень нараджэння. Яна хацела духі «Ландыш залаты».
Прыйшлося Лідзе пасля набыцця берэта затрымацца і ў парфумерным аддзеле
А потым Ліда доўга з зачараваннем удыхала пах новай сукенкі, цярпліва чакаючы сваёй чаргі ў прымерачнай. Пасля чаго нетаропка, метадычна расправіўшы на сабе ўсе складачкі прыемнай навобмацак тканіны, з задавальненнем разглядала сукенку ў вялікім люстэрку.
Каралева! захаплялася прадаўшчыца.
Якая ж вы стройная! зайздросна праспявала другая. І колер вам да твару!
Шкада, грошай не хапае, уздыхала Ліда. Я, мабыць, халацік куплю Вунь той, цёмненькі. Ён і пэцкацца не будзе, і шырыня зручная. Я ж цэлымі днямі на кухні, ля пліты, нібы апраўдваючыся, дадала Ліда.
У які раз яна па-жаночаму рашуча і без асаблівага шкадавання паліла ў жыццёвай руціне сваю чарговую маленькую мару
Усюды паспець
Маруся круціцца каля турніка спартыўнага комплексу, як заведзеная малпачка. Яркая спаднічка ветразем надзімаецца, і кучаравыя рыжыя коскі з яркімі заколкамі на кончыках, быццам змейкі, лётаюць туды-сюды.
Я, цёця Таня, два разы ў тыдзень хаджу на плаванне, тры разы на англійскую мову, а яшчэ на хор, на танцы і ў мастацкую школу. Гурток юных пажарнікаў наведваю па нядзелях, факультатыў па матэматыцы па суботах, у школьным музеі экскурсіі праводжу па аўторках, у цяпліцы пры Доме піянераў працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насцен-газету. А яшчэ я стараста ў класе, чэмпіён школы па зборы макулатуры і пераможца конкурсу абласной дзіцячай бібліятэкі на самы тоўсты фармуляр!
І як жа ты, Маруся, усюды паспяваеш? здзіўляюся я.
Гэта цяжка, цёця Таня! Але мама кажа трэба ўсюды паспець. Зараз цяжка, затое потым лягчэй стане Бо я ўсё буду ўмець, а гэта значыць, змагу знайсці самую лепшую працу, прыклаўшы далонь да вуснаў, шэптам па сакрэце паведаміла Маруся. У мяне і сястра старэйшая такая ж здольная была ў дзяцінстве. Наведвала секцыю па плаванні, хадзіла ў музычную школу і на акрабатыку, вышывала крыжыкам, навучылася нават жангліраваць, магла пятнаццаць хвілін стаяць на галаве і чытала з хуткасцю трыста пяцьдзясят слоў у хвіліну, вучыла японскую мову і скончыла курсы бармэнаў, загінала адзін за другім свае пальцы Маруся.
Няўжо? перапыніла я хвальбу дзяўчынкі. І чым зараз твая сястра займаецца? Мабыць, ужо як мінімум прафесар ці касманаўт?
Ну што вы, цёця Таня, хіба не ведаеце? абурылася Маруся. Наша Надзея, дзякуй Богу, нарэшце выйшла замуж і ўжо тры гады як хатняя гаспадыня!..
Хатнiя феi
У жанчын самы каштоўны час абедзенны перапынак Усяго адна гадзіна паміж дзвюма паловамі працоўнага дня, а трэба ўсё паспець ад наведвання цырульні да закупкі прадуктаў.
На рынку ў гэты час не праціснуцца. Вунь і дзве маладзенькія жанчыны мітусяцца. Як трысцінкі, хіляцца пад цяжарам сваіх пакупак, кідаюцца ад аднаго прылаўка да другога.
Кацька, я за мылам гаспадарчым, а ты хлеб купі!
А які браць? Белы або чорны?
І той, і другі!
Каця прыкметна нервуецца, на гадзіннік глядзіць. Чарга, ледзь рухаецца У дадатак наперадзе пажылая жанчына стаіць. Яна дрыготкімі рукамі кожную дробную купюрку мне, вуснамі незадаволена прыцмоквае, маўляў, пачакайце, пакуль я ўсе рэчы ў торбу паскладваю.
Давайце ж хутчэй! не вытрымлівае Каця і, як толькі пенсіянерка закрывае кашалёк, упэўнена суне грошы і хутка прамаўляе:
Два белыя, два чорныя. У мяне без здачы!
Пажылы мужчына, якога яна так спрытна абскакала, з прыкрасцю разводзіць рукамі:
Жанчына, ну што вы? Не адна спяшаецеся
І тут здалёк раздаецца голас Алены:
Кацька, тут зніжкі! Дзве мятлы па цане адной! Браць?!
Бяры і паляцелі! крычыць Каця. Праз тры хвіліны абед канчаецца.
Паляцелі яны! каментуе пакрыўджаны мужчына. Вядзьмаркі!
Гэта не вядзьмаркі, хіхікае прадаўшчыца, а клапатлівыя хатнія феі!
Непаслухмяны
У далёкіх паездках нішто так не палохае, як выпадковыя спадарожнікі. Асаблівы «падарунак» у дарогу чужыя дзеці Трохгадовы Мікіта з першых хвілін заняў усю прастору аўтобуса. Спачатку ён атакаваў прысутных віскамі і крыкамі. Але большасць слухачоў хутка прывыклі да яго адвольнай праграмы, і ён прыняўся за тых, хто быў ізаляваны ад прагляду прадстаўлення. Мікіта ўзяўся за моладзь: з незвычайным энтузіязмам ён падбягаў да студэнтаў, зрываў з іх навушнікі, пасля чаго дарыў цёплую ціхую ўсмешку і тут жа нечакана на вуха «жахаў», як студзёнай вадой з вядра, сваёй пранізлівай крычалкай.
Астраўком спакою і абыякавасці была толькі мама хулігана. Прыкрыўшы вочы, яна рабіла выгляд, што дрэмле. Праз паўгадзіны нашага падарожжа рэпертуар маленькага артыста рэзка змяніўся: свабоды здалося мала, і дзіця гучна, працягла і манатонна заплакала, тупаючы нагамі і стукаючы маленькімі кулачкамі па мамчыных каленках.
Гледачы падзяліліся на два лагеры. Адны папракалі матулю за няўменне выхоўваць дзіця, іншыя шкадавалі яе. Маладая жанчына крыва ўсміхалася, патупіўшы позірк. Ці то гэта была ахоўная рэакцыя яе арганізма, ці то яна сама здзеквалася з усіх, цяжка было сказаць.
Але пажылая дама з бэзавымі, кучаравымі і пухнатымі да празрыстасці валасамі затрэслася ад абурэння:
І не сорамна вам?! Увесь аўтобус у закладніках у вашага дзіцяці!
Мікіта не застаўся ў даўгу і, зваліўшыся ў праём паміж радамі, аглушальнымі крыкамі пачаў абараняць анямелую, спалоханую матулю.
Трэба непаслухмянага хлопчыка і яго маму ў лесе высадзіць! Хай іх ваўкі зядуць! пажартаваў сурёзны мужчына ў касцюме і акулярах.
Але Мікіта выдатна разумеў злую іронію незнаёмага дзядзечкі і не думаў здавацца.
Па ўсіх законах тэатра ў такі момант павінна было адбыцца нешта нечаканае і вострае.
І тут зашаргацела газета
Выратавальніца пасадзіла малога на калені і ціхенька прашаптала:
Мяне завуць Валянціна Дзмітрыеўна. І я чытаю вельмі цікавую газету. Адгадай, як яна называецца?
Хлопчык здзіўлена і зацікаўлена паглядзеў на жанчыну.
А ну, давай хуценька знойдзем яе назву Дзе яна тут схавалася? Ты ж такі разумненькі, кемлівы! Будучы выдатнік.
Мікіта ўмомант падцягнуўся, уважліва паглядзеў на сваю настаўніцу і дзелавіта сказаў:
Я ведаю, у пачатку будзе назва, давайце пагартаем
Давай пагартаем, паўшэптам паўтарыла Валянціна Дзмітрыеўна.
Пасля Мікіта шукаў у загалоўках літары «а», «о» і «у», лічыў старонкі, меркаваў, да якіх падзей размешчаны фатаграфіі, і распавядаў, пра што б ён напісаў у газеце. А праз пятнаццаць хвілін наш забіяка заснуў моцным сном.
Хутка, аднак, вы яго абяззброілі! усміхнуўся сурёзны мужчына ў акулярах. Вы, напэўна, па адукацыі педагог?
Увага вось што абяззбройвае! усміхнулася Валянціна Дзмітрыеўна. Усе любяць, каб да іх ставіліся ўважліва А па прафесіі я садавод
Я заплюшчыла вочы і ўявіла летні духмяны сад Валянціны Дзмітрыеўны Як пяшчотна ветрык гайдае цяжкія галінкі з сакавітымі чырвонымі яблыкамі, а потым буйныя кроплі цёплага жнівеньскага дажджу Насычаныя пахі яблычнага павідла, кампоту «Вось прыеду дахаты, і адразу куплю першых смачных яблыкаў, скрозь дрымоту падумала я, усе вечарам будуць стомленыя, знерваваныя, а я да дамачадцаў з вітамінамі Увагі».
Катавасiя
Кошка Мурка ступае мякка, паважна, аб ногі ласціцца, амаль штурхаецца, і хвастом высокім ды пругкім казытліва кранаецца костачак. А на золку хусткай пуховай на грудзі ляжа да Шуры і «мур-мур-мур»
Сабака Сняжок як дзіцячая цацка. Нос бліскучы гузік, а сам белы і патлаты. Мішка заўсёды з ім без павадка гуляе, бо любіць Сняжок бегаць. Жвавы вельмі!
Апошні раз цябе, Мішка, папярэджваю: сабаку свайго, бруднага, смярдзючага, у вёску вязі! Не месца яму ў шматпавярховым доме, абуралася на суседа Шурачка.
Лепш кошку сваю выкінь! злаваўся Мішка.
Аднойчы Сняжок запрыкмеціў Мурку ды брэхам зайшоўся аглушальна-звонка, бесперапынна.
Суцэльны струмень сабачай лаянкі. Мурка не вытрымала: выгнула спіну, хвост распушыла, пайшла ў атаку на Сняжка. З гладкай падушачкі кіпцюры зявіліся, вось імі сабачкаў нос і зачапіла.