Гэтая "сціпласць" у пэўнай меры пераадолена ў раздзеле "Станаўленне, развіццё і дзейнасць Інстытута гісторыі. 1929–1945 гг." (I. I. Шаўчук, с. 7–42) калектыўнай манаграфіі "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1929–2009 гг.)". Тут адпаведны перыяд заняў шэсць старонак. Аўтар сканцэнтраваў увагу на навуковых падзеях, што мелі месца ў савецкім тыле: больш поўна прадстаўлены асобы, што займаліся даследчыцкай працай, яе планы, вынікі, працэс аднаўлення інстытута і інш. У раздзеле толькі называюцца прозвішчы франтавікоў, партызан і падполынчыкаў, шырэй за папярэднія брашуры пададзены аднаўленчыя мерапрыемствы. Абмежаванне 1945 г. абумоўлена структурай кнігі, распрацаванай рэдакцыйным саветам. Наступная пяцігодка аднаўлення Акадэміі навук прадстаўлена ў раздзеле "Станаўленне, развіццё і дзейнасць Інстытута гісторыі. 1946–1970 гг." (Л. П. Каян, с. 43–66).
Але тут структурна не выдзяляецца адпаведных навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, інфармацыя пра іх размеркавана па ўсім тэксце.
Спецыяльныя даследчыцкія намаганні па вывучэнні гісторыі інтэлігенцыі, якая аказалася на часова акупаванай тэрыторыі, сканцэнтраваў У. I. Кузьменка. Плёнам яго працы сталі некалькі манаграфій пра яе жыццё і змаганне ва ўмовах акупацыйнага рэжыму 1941–1944 гг. Вучоны не акцэнтуе увагу на акадэмічных супрацоўніках, але вялікі аб’ём яго кніг [14; 15] апавядае менавіта пра іх. Асабліва тэта тычыцца апошняга даследавання, праведзенага разам з М. У. Токаравым [17]. У значнай ступені разнастайнасць уяўленняў пра ўзнятую праблему дапаўняе серыя артыкулаў Г. У Карзенкі [13].
Разглядаючы літаратуру па гісторыі Акадэміі навук перыяду вайны, нельга не звярнуць увагу на першую ў беларускай гістарыяграфіі спробу сінтэтычнага гістарыяграфічнага і крыніцазнаўчага аналізу тэмы "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны" [7]. У. В. Здановіч самаўпэўнена дэкларуе, што ім праведзена гістарыяграфічнае вывучэнне гісторыі Беларусі у 1941–1945 гг. (крыніцазнаўчы бок кнігі некуды бясследна з тэксту знік). Заканамерна аўтар паспрабаваў не пакінуць без увагі і навуковую інтэлігенцыю. Асноўнай гістарыяграфічнай крыніцай для яго паслужылі публікацыі У. I. Кузьменкі, што пацвярджаецца бібліяграфічным спісам з 25 пазіцый (адзін артыкул у ім згаданы двойчы з рознай колькасцю старонак і праігнараваная цікавая брашура [16]). Адзначым паказальны момант: у тэксце мы выявілі толькі 17 спасылак на працы вучонага.
Згадкі і менавіта толькі згадкі пра творы У. I. Кузьменкі прысутнічаюць ва ўсіх главах, за выключэннем першых дзвюх. Яны змешчаны ў падраздзелах "3.2 Праблемы эвакуацыі на старонках выданняў" (с. 60, 62), "4.1 Даследаванні па гісторыі партызанскага руху" (с. 75, 82), "4.2 Вывучэнне гісторыі партызанскай барацьбы" (с. 87), "5.2 Ідэалагічнае супрацьстаянне на акупіраванай тэрыторыі рэспублікі ў гістарычнай літаратуры" (с. 105, 122), "6.1 Асвятленне ратных спраў айчыннымі навукоўцамі" (с. 133), "7.1 Гістарыяграфія вызвалення Беларусі" (с. 149), "7.2 Першыя аднаўленчыя работы: распрацоўка праблемы навукоўцамі" (с. 154–156). Але ж гісторыя інтэлігенцыі прысутнічае не толькі ў працах У. I. Кузьменкі, а і ў згаданых вышэй публікацыях, у калектыўных і індывідуальных манаграфіях, прысвечаных шэрагу навуковых і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі і інш. Фундаментальная праца, прысвечаная 80-годдзю Інстытута гісторыі, адзіная з падобнага кшталту літаратуры, прысутнічае ў бібліяграфічным спісе выключна для "упрыгожання" і "насычэння" апошняга.
Працы У. I. Кузьменкі, паводле У. В. Здановіча, тэта і ёсць гістарыяграфічны аналіз. Прадставім вынікі рэалізацыі такой методыкі некалькімі цытатамі. Гаворачы пра эвакуацыйныя мерапрыемствы лета 1941 г., аўтар адзначае: "Некаторыя звесткі аб гэтым (працы "розных катэгорый насельніцтва ў сістэме ГУЛАГу" – Аўт) можна знайсці ў… манаграфіі У. I. Кузьменкі. Пра лёс супрацоўнікаў АН БССР, якія ў гады вайны працавалі на прадпрыемствах і ўстановах, кантралюемых НКУС, паведамляецца ў кнізе "Возвращенные имена…"" (с. 62). Дадзеным "аналіз" вычарпаны. Між іншым, аўтара не бянтэжыць, што ў брашуры, складзенай М. У. Токаравым, няма ні слова пра нейкую працу зняволеных у ГУЛАГу, паколькі складальнік не ставіў перад сабой такіх задач, што цалкам апраўдана і аргументавана ў прадмове [3]. Інфармуючы пра расійскія падлікі колькасці тых, хто ў пасляваенныя гады ўтрымліваўся ў "сістэме ГУЛАГа", У. В. Здановіч, забыўшыся да с. 154 пра напісанае на с. 62, наступным чынам падводзіць вынікі ўласных "навуковых" назіранняў (у тэксце больш нічога няма і адпаведна з тэксту яны не вынікаюць, а існуюць самі па сабе): "У сучаснай айчыннай гістарыяграфіі азначаная праблема не знайшла шырокага асвятлення. Асобныя яе сюжэты раскрыты ў працах У. I. Кузьменкі і М. У. Токарава". Аўтар, такім чынам, прадэманстраваў невалоданне літаратурай па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі навуковай інтэлігенцыі таго часу, у тым ліку акадэмічнай, і рэпрэсій, азнаёміцца з якімі "сучасная айчынная гістарыяграфія" прадстаўляе значна больш магчымасцей, чым недасканалыя бібліяграфічныя згадкі асобных публікацый двух вучоных. У. В. Здановіч прадэманстраваў таксама невалоданне методыкай тэматычнага гістарыяграфічнага даследавання. Таму відавочна, што дадзеная тэма яшчэ чакае кваліфікаванага навуковага вывучэння.
У якасці асобнай, вельмі нешматлікай трупы гістарыяграфічных крыніц вылучым дакументальныя зборнікі і апублікаваныя мемуары. Сярод іх звернем увагу на зборнік успамінаў супрацоўнікаў Акадэміі навук, якія бралі ўдзел у змаганні з нямецкім фашызмам на франтах, у партызанскім і падпольным руху [4]. Цікавыя даныя пра ваенны час пакінуў рэпрэсаваны ў 1930 г. аспірант БАН Я. Я. Кіпель [11]. Дадаюць новых фарбаў да вядомай гісторыі пра вываз беларускіх вучоных з акупаванай Беларусі невялікія дзіцячыя ўспаміны кандыдата навук А. Ф. Клішына, сына даваеннай выкладчыцы і аспіранткі гісторыка М. Ф. Малаковіч, непасрэднага ўдзельніка партызанскай аперацыі эвакуацыі з Мінска ў савецкі тыл акадэміка М. М. Нікольскага і доктара тэхнічных навук, прафесара А. А. Краўцова [12, с. 440–449].
Беларуская гістарыяграфія мае некалькі дакументальных публікацый па ўзнятай тэме. Яшчэ ў 1991 г. пабачыла свет хроніка "Наука и техника Советской Белоруссии", падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела гісторыі навукі Інстытута гісторыі ў рамках рэалізацыі агульнасаюзнага задания "Наука и техника СССР" [22]. У ёй ваеннаму і аднаўленчаму перыядам прысвечана сямнаццаць старонак (с. 46–62). Пэўная ўвага нададзена вучоным і ўстановам АН БССР [21]. М. У. Токаравым апублікаваны біяграфічны зборнік "Военные судьбы" [2], дзе сканцэнтраваны даведкі пра "супрацоўнікаў Акадэміі навук, што працавалі ў ёй да вайны, а таксама тых, хто паступіў на працу да мая 1945 г." Ва ўводзінах складальнік слушна пазначыў: "наяўныя матэрыялы не дазваляюць даць поўныя звесткі пра ўсіх выяўленых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны" (с. 11). Некалькі шырэй адпаведная інфармацыя прадстаўлена ў гісторыка-дакументальным летапісе, зборніку дакументаў і матэрыялаў, складзеных супрацоўнікамі аддзела сацыяльна-эканамічнай гісторыі, навукі і культуры Інстытута гісторыі да 80-годдзя НАН Беларусі [23; 24]. Далейшае развіццё закладзеных у іх сюжэтаў мае навуковую перспектыву, а ўзнятая намі тэма патрабуе болып уважлівага прафесійнага кваліфікаванага гістарыяграфічнага асэнсавання. Тым не менш агульныя напрацоўкі і высновы, зробленыя навукоўцамі, заклалі падмурак сучаснага навуковага бачання дзейнасці НАН Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адпаведна маюць актуальнасць і надалей.
Крыніцы і літаратура
1. Академия наук Белорусской ССР / Н. И. Галенчик [и др]; редкол.: Н. А. Борисевич (пред.) [и др.]. – Минск, 1979.
2. Военные судьбы: сотрудники АН Беларуси – участники Великой Отечественной войны / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. Н. А. Борисевича. – Минск, 1995.
3. Возвращенные имена: сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. – Минск, 1992.
4. Воспоминания ветеранов Великой Отечественной войны Национальной академии наук Беларуси в реальном времени истории / сост. А. И. Головнев. – Минск, 2004.
5. Галенчик, Н. И. Академия наук в период Великой Отечественной войны / Н. И Галенчик, А. И. Залесский // Академия наук Белорусской ССР. – Минск, 1979.
6. Гращенков, Н. И. Академия наук Белорусской ССР / Н. И. Гращенков // Академии наук союзных республик. К тридцатилетию Великой Октябрьской социалистической революции. – М.; Л., 1947.
7. Здановіч, У. В. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Агляд крыніц і айчыннай гістарыяграфіі / У. В. Здановіч; навук. рэд. А. А. Каваленя. – Брэст, 2012.
8. Институт истории Академии наук Беларуси: краткий очерк / Г. В. Корзенко [и др.]; под ред. М. П. Костюка. – Минск, 1992.
9. Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929–2009 гг.) / ред. А. А. Коваленя (рук.) [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2009. – 628 с.
10. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Да 70-годдзя ўтварэння) / М. П. Касцюк [і інш.]. – Мінск, 1999.
11. Кіпель, Я. Я. Эпізоды = Episodes / Я. Кіпель; пад рэд. I. Урбановіч, 3. Саўкі. – Нью-Йорк, 1998; Кіпель, Я. Я. Эпізоды / Я. Кіпель; пад навук. рэд. Н. Гардзіенкі і Л. Юрэвіча; прадмовы: 3. Саўка, I. Урбановіч-Саўка, В. Кіпель. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2013.
12. Клишин, А. Ф. Как партизаны спасли ученых / А. Ф. Клишин // Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси: к 90-летию создания Института белорусской культуры: материалы Междунар. науч. конф., Минск, 8–9 дек. 2011 г. / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2012. – С. 440–449.
13. Корзенко, Г. В. Ученые Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Г. В. Корзенко // Адукацыя І выхаванне. – 2005. – № 4. – С. 14–19; Корзенко, Г. В. Деятельность научной интеллигенции Беларуси в советском тылу (1941–1944 гг.) / Г. В. Корзенко // Великая Отечественная война в исторической судьбе белорусского народа: материалы Междунар. науч. – практ. конф., посвящ. 65-летию победы в Великой Отечественной войне, Гродно, 4–5 мая 2010 г. / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2012. – С. 290–295; Корзенко, Г. В. Ученые – для фронта и тыла / Г. В. Корзенко [и др.] // Наука и инновации. – 2010. – № 5. – С. 5–9; Корзенко, Г. В. Даследаванні навукоўцаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / Г. В. Корзенко // Вес. БДПУ. Сер 2. -2010. – № 2. – С. 3–7; Корзенко, Г. В. Роль научной интеллигенции Беларуси в укреплении советского тыла (1941 – 1944 гг.) / Г. В. Корзенко // Отечественная и мировая интеллигенция в кризисные периоды истории: материалы XXI Междунар. науч. – теорет. конф., Иваново, 23–25 сент. – Иваново, 2010. – С. 15–17.
14. Кузьменко, В. И. Интеллигенция Беларуси в период немецко-фашистской оккупации (1941–1944 гг.) / В. И. Кузьменко. – Минск, 2001.
15. Кузьменко, В. И. В суровые сороковые: интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941 – 1945 гг.) / В. И. Кузьменко. – Минск, 2006.
16. Кузьменко, В. И. Партизанские оружейники / В. И. Кузьменко; под ред. Э. Ф. Языкович. – Минск, 1990.
17. Кузьменко, В. И. Политика немецко-фашистских оккупационных властей в отношении научной интеллигенции Беларуси (1941–1944 гг.) / В. И. Кузьменко, И. В. Токарев. – Минск, 2007.
18. Купревич, В. Ф. Академия наук Белорусской ССР. Очерк истории и деятельности / В. Ф. Купревич. – 3-е доп. изд. – Минск, 1968.
19. Марченко, И. Е. Академия наук в годы послевоенного восстановления / И. Е. Марченко // Академия наук Белорусской ССР. – Минск, 1979.
20. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 4п. – Вой. 33а. – Сир. 352. Докладные и справки о распространении литературы, о работе редакций газет, о работе БАИ и Оперного театра. Копии статей и речей. Списки генералов и Героев Советского Союза – белорусов и др. Июль 1942 г. – июль 1943 г.
21. Наука и техника Советской Белоруссии в 1917–1990 гг.: хроника важнейших событий / сост. Г. В. Корзенко [и др.]; под ред. И. Т. Петрикова. – Минск, 1991.
22. Наука и техника СССР, 1917–1987: Хроника / сост. В. А. Волков [и др.]; редкол. Г. К. Скрябин [и др.]. – М., 1987.
23. Национальная академия наук Беларуси: 1928–2008 гг.: документы и материалы / сост.: И. В. Василевская и [др.]; редкол. М. В. Мясникович (пред.) [и др.]. – Минск, 2008.
24. Национальная академия наук Беларуси: историко-документальная летопись, 1928–2008 гг. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории; сост.: Г. В. Корзенко [и др.]; редкол.: М. В. Мясникович (пред.) [и др.]. – Минск, 2008.
25. Степанов, Б. И. Институт физики АН БССР – 25 лет. – Минск, 1980; Физико-технический институт АН БССР: к 50-летию ин-та / Н. И. Галенчик, Н. Ф. Клебанович, Ж. А. Мрочек [и др.]; редкол. В. Н. Чачин (пред.) [и др.]. – Минск, 1981; Институт торфа АН БССР / редкол. Лиштван И. И. [и др.] – Минск, 1983; Институт зоологии Академии наук Беларуси / под общ. ред. Л. М. Сущени [и др]. – Минск, 1992; Институт экономики Национальной академии наук Беларуси: к 70-летию создания. 1931–2001 / И. Г. Никитенко [и др.]; под ред. П. Г. Никитенко и В. С. Фатеева. – Минск, 2001; Институт земледелия и селекции НАН Беларуси: 75 лет из истории развития аграрной науки Беларуси, 1927–2002 / М. А. Кадыров (отв. ред.) [и др]. -Минск, 2003; Институт леса. – Гомель, 2005; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь 1931–2006 / У. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск, 2006; Институт философии НАН Беларуси: источник и символ самосознания культуры: к 80-летию института (1931–2011 гг.) / А. А. Лазаревич [и др.]; ред. совет: А. А. Лазаревич (пред.) [и др.]. – Минск, 2011; Ордена Трудового Красного Знамени Государственное научное учреждение "Институт экспериментальной ботаники имени В. Ф. Купревича": к 80-летию со дня образования / О. С. Гапиенко [и др.]; редкол.: Н. А. Ламан [и др.]. – Минск, 2011; и др.
26. Токарев, Н. В. Академия наук Белорусской ССР: годы становления и испытаний (1929–1945) / Н. В. Токарев; под ред. В. А. Полуяна. – Минск, 1988.
27. Шевчук, И. И. Институт истории Национальной академии наук Беларуси в юбилейных изданиях / И. И. Шевчук // Клио. – 2012. – № 2 (62).
Сістэма абарончых умацаванняў трупы армій "Цэнтр" на картаграфічных дакументах партызан i падпольшчыкаў Беларусі (канец 1943 г. – першая палова 1944 г.)
А. А. Лукашоў (Мінск)
Пачатак вызвалення БССР у верасні 1943 г. выклікаў больш цеснае ўзаема-дзеянне партызан Беларусі і часцей Чырвонай Арміі. Адным з накірункаў было ўзаемадзеянне ў галіне разведкі. Атрыманыя народнымі мсціўцамі разведданыя па абарончых аб’ектах нямецка-фашысцкіх войскаў накіроўваліся ў БШПР і яго прадстаўніцтвы на франтах. На падставе картаграфічнай і тэкставай інфармацыі, перададзенай з-за лініі фронту, разведвальны аддзел БШПР складаў разведкарты і рассылаў іх зацікаўленым структурам: ваенна-палітычнаму кіраўніцтву СССР, ЦШПР, камандаванню паветраных армій. Такім чынам, створаныя ў БШПР карты як бы падсумоўваюць разведвальную дзейнасць многіх тысяч партызан і падпольшчыкаў на акупаванай тэрыторыі.
Умоўныя знакі на разведкартах, якія адлюстроўваюць нямецкія пазіцыі на фронце, вельмі разнастайныя, паколькі яны паказваюць вельмі шырокі пералік аб’ектаў. Найбольш характэрныя знакі, нанесеныя каляровымі алоўкамі і чорнай тушшу, паказваюць кружкамі рознага колеру – нямецкія і паліцэйскія гарнізоны, месцы базіравання часцей СС, СД, так званай Рускай вызваленчай арміі (РВА); флажкамі рознага выгляду – штабы армій, дывізій, палкоў, батальёнаў; трохкутнічкамі – склады боепрыпасаў, харчавання, паліва, хімічнай зброі; паказаны таксама ваенныя шпіталі і ветэрынарныя пункты. Дзесяць відаў умоўных знакаў былі прызначаны для паказу ваенных збудаванняў, такіх як акопы, доты, дзоты (дызайн гэтых знакаў дазваляе бачыць накірункі вядзення з іх агню), дротавыя загароды, супрацьтанкавыя рвы, мінныя палі, аэрадромы (у тым ліку фалынывыя), пасадачныя пляцоўкі, зенітныя батарэі. Значкі дапоўнены наступнымі звесткамі: значкі штабоў – нумарамі воінскіх часцей (калі нумар невядомы, то стаіць пытальнік), гарнізонаў – колькасцю байцоў; аэрадромаў і зенітных батарэй – колькасцю самалётаў і гармат. Не ўсе варожыя гарнізоны ўдавалася своечасова разведаць. Так, да пазначэння нямецкіх пазіцый у раёне Мазыра на ад ной з карт адзначана толькі "скопішча войскаў" [1].