Буранны паўстанак (на белорусском языке) - Айтматов Чингиз Торекулович 10 стр.


Усё iх жыццё арганiзавана на зусiм iншых пачатках, не зусiм зразумелых i не зусiм даступных нам па прычыне нашага зямнога стэрэатыпу мыслення.

Яны дасягнулi такога ўзроўню калектыўнай планетарнай свядомасцi, якая катэгарычна выключае вайну ў якасцi спосаба барацьбы, што застаецца толькi думаць, што, зусiм магчыма, гэта форма цывiлiзацыi ёсць найбольш перадавая ў межах усёй мыслiмай прасторы ў сусветным асяроддзi. Магчыма, яны дасягнулi той ступенi навуковага развiцця, калi гуманiзацыя часу i бязмежжа становiцца галоўным сэнсам жыццядзейнасцi разумных iстот i тым самым працягам эвалюцыi свету ў яе новай, вышэйшай, бясконцай фазе.

Мы не збiраемся супастаўляць тое, што нельга супаставiць. З цягам часу i на нашай зямлi людзi прыйдуць да такога вялiкага прагрэсу, i нам ёсць чым ганарыцца ўжо i цяпер, i ўсё-такi нас не пакiдае прыгнятаць думка: а што, калi чалавецтва на Зямлi празябае ў трагiчнай памылковасцi, упэўнiўшы сябе, што нiбы гiсторыя - гэта ёсць гiсторыя войн? А што, калi гэты шлях развiцця быў з самага пачатку памылковым, тупiковым? У такiм выпадку куды мы iдзем i да чаго гэта нас прывядзе? I калi гэта так, то цi паспее чалавецтва знайсцi ў сабе мужнасць прызнацца ў гэтым i пазбегнуць татальнага катаклiзму? Аказаўшыся воляю лёсу першымi сведкамi пазазямнога грамадскага жыцця, нас агарнулi складаныя пачуццi - страх за будучыню зямлян i... спадзяванне, паколькi ёсць у свеце прыклад вялiкай чалавечай супольнасцi, паступальны рух якой мiнае тыя формы супярэчнасцей, якiя вырашаюцца войнамi...

Леснагрудцы ведаюць аб iснаваннi Зямлi ў звышдалёкiх для iх межах свету. Яны вельмi жадаюць уступiць у кантакт з зямлянамi не толькi з натуральнай дапытлiвасцi, але, як яны думаюць, перш за ўсё дзеля перамогi самога феномена розуму, дзеля абмену вопытам цывiлiзацый, дзеля новай эры ў развiццi думкi i духу сусветных носьбiтаў iнтэлекту.

Ва ўсiм гэтым яны прадбачаць нешта большае, чым можна было б падумаць. Iх цiкавасць да зямлян прадыктавана яшчэ i тым, што ў аб'яднаннi агульных намаганняў гэтых двух галiн сусветнага розуму яны бачаць асноўны шлях забеспячэння бясконцай працягласцi жыцця ў прыродзе, маючы на ўвазе тое, што ўсякая энергiя абавязкова дэградыруе i любая планета з часам асуджана на пагiбель... Яны заклапочаны праблемай "канца свету" на мiльярды гадоў наперад i ўжо цяпер распрацоўваюць касмалагiчныя праекты арганiзацыi новай базы зносiн для ўсяго жывога ў Сусвеце.

Маючы лятальныя апараты са светлавой хуткасцю, яны маглi б ужо цяпер наведаць нашу Зямлю. Але яны не жадаюць рабiць гэта без згоды i запрашэння самiх зямлян. Яны не жадаюць урывацца нежаданымi гасцямi. Пры гэтым яны далi зразумець, што даўно шукалi магчымасць для знаёмства. З таго часу, як нашы касмiчныя станцыi ператварылiся ў доўгачасовыя аб'екты на арбiтах, iм стала ясна, што прыблiжаецца час сустрэчы i што iм трэба праявiць iнiцыятыву. Яны старанна рыхтавалiся, чакалi зручнага выпадку. Ён выпаў на нашу долю, паколькi мы аказалiся ў прамежным асяроддзi - на арбiтальнай станцыi...

Наша знаходжанне на iх планеце стала, зразумела, сенсацыяй. У сувязi з гэтым была ўключана ў эфiр сiстэма глабальнага тэлекантакту, якая прымяняецца толькi на вялiкiя святы. У паветры, якое свяцiлася вакол нас, мы як наяве бачылi побач з сабой твары i прадметы, што знаходзiлiся за тысячы кiламетраў, i адначасова мы маглi ўзаемакантактаваць - глядзець адзiн аднаму ў твар, усмiхацца, пацiскаць рукi, размаўляць, радасна, бурна ўсклiкаючы i смеючыся, нiбы гэта адбывалася ў непасрэдным кантакце. Якiя яны прыгожыя, леснагрудцы, i якiя ўсе розныя, нават колер блакiтных валасоў мяняецца ад цёмна-сiняга да ўльтрамарынавага, а старыя сiвеюць, аказваецца, таксама, як i нашы. I тыпы антрапалагiчныя таксама розныя, таму што яны з розных этнiчных груп.

Пра ўсё гэта i пра многае iншае не менш дзiўнае мы раскажам пасля вяртання на "Парытэт" цi на Зямлю. А цяпер аб самым галоўным. Леснагрудцы просяць нас перадаць праз сiстэму сувязi "Парытэта" iх жаданне наведаць нашу планету, тады, калi гэта будзе зручна зямлянам. А да гэтага яны прапаноўваюць узгаднiць праграму заснавання прамежнай межгалактычнай станцыi, якая спачатку была б месцам першых папярэднiх сустрэч, а ў далейшым стала б пастаяннай базай на шляху ўзаемных наведванняў. Мы абяцалi давесцi да ведама сваiх сапланецян гэтыя прапановы. Але нас больш хвалюе ў гэтай сувязi iншае.

Цi гатовы мы, зямляне, да такiх мiжгалактычных сустрэч, цi даволi мы сталыя для гэтага як мыслячыя iстоты? Цi зможам мы пры нашай разрозненасцi i iснуючых супярэчнасцях выступiць у адзiнстве нашым, упаўнаважваючы самiх сябе ад iмя ўсяго чалавечага роду, ад iмя ўсёй Зямлi? Мы молiм вас - каб пазбегнуць новай успышкi сапернiцтва, барацьбы за ўяўны прыярытэт - перадаць рашэнне гэтага пытання толькi ў ААН. Мы просiм пры гэтым не злоўжываць правам вета, а, магчыма, на гэты раз, як выключэнне, анулiраваць такое права. Нам горасна i цяжка думаць аб такiх рэчах, знаходзячыся ў замежнай Галактыцы, але мы зямляне i мы ведаем сваю калыску - планету Зямля.

Нарэшце пра сябе, яшчэ раз пра наш учынак. Мы ўсведамляем, якое недаўменне i якiя ўслед за гэтым экстраныя захады выклiкала наша знiкненне з арбiтальнай станцыi. Мы вельмi шкадуем, што прынеслi столькi трывогi. Аднак гэта быў той унiкальны выпадак у сусветнай практыцы, калi мы не маглi, не мелi права адмовiцца ад самай вялiкай справы свайго жыцця. Будучы людзьмi строгага рэгламенту, мы абавязаны былi дзеля такой мэты дзейнiчаць супраць рэгламенту.

Няхай гэта будзе на нашым сумленнi, i няхай мы панясем адпаведную кару. Але забудзьце пакуль аб гэтым. Прыслухайцеся! Мы перадалi сiгнал з Сусвету. Мы падаем вам знак з невядомай дагэтуль галактычнай сiстэмы - звязды Дзяржацеля. Блакiтнавалосыя леснагрудцы - тварцы самай высокай сучаснай цывiлiзацыi. Сустрэча з iмi можа даць глабальную змену ва ўсiм нашым жыццi, у лёсе ўсяго чалавечага роду. Цi адважымся мы на гэта, захоўваючы перш за ўсё, вядома, iнтарэсы Зямлi?..

Iншапланецяне нам нiчым не пагражаюць. Ва ўсякiм выпадку так нам здаецца. Але, пераняўшы iх вопыт, мы маглi б зрабiць пераварот у нашым быццi, пачынаючы са спосабу дабывання энергii з матэрыяльнага свету, што нас акружае, i да ўмення жыць без зброi, без гвалту, без войнаў. Нават чуць пра апошняе здаецца вам неверагодным, але мы ўрачыста сведчым, што менавiта так пабудавана жыццё разумных iстот на Леснагрудскай планеце, што менавiта такой запаветнай дасканаласцi дасягнулi яны, насяляючы такую ж па масе - геабiялагiчную планету, як i Зямля. Будучы носьбiтамi сусветнага, высока цывiлiзаванага спосабу мыслення, яны гатовыя да адкрытых кантактаў са сваiмi сабраццямi па розуму, з зямлянамi, у такiх формах, як гэта будзе адпавядаць патрэбам i годнасцi абодвух бакоў.

Захопленыя, уражаныя адкрыццём пазазямной цывiлiзацыi, мы, аднак, прагнем хутчэй вярнуцца, каб расказаць людзям пра ўсё тое, сведкамi чаго мы былi, аказаўшыся ў замежнай Галактыцы, на адной з планет сiстэмы свяцiлы Дзяржацель.

Мы маем намер праз дваццаць восем гадзiн, гэта значыць роўна праз суткi, пасля гэтага сеансу радыёсувязi вяртацца на наш "Парытэт". Прыбыўшы на "Парытэт", мы аддамо сябе ў поўнае распараджэнне Абцэнупра.

А пакуль да пабачэння. Перад вылетам да Сонечнай сiстэмы мы паведамiм час нашага прыбыцця на "Парытэт".

На гэтым заканчваем сваё першае паведамленне з планеты Лясныя Грудзi. Да хуткай сустрэчы. Вельмi просiм перадаць нашым сем'ям, каб яны не хвалявалiся...

Парытэт-касманаўт 1-2.

Парытэт-касманаўт 2-1".

Паасобнае пасяджэнне асобаўпаўнаважаных камiсiй на борце авiяносца "Канвенцыя" па расследаваннi надзвычайнага здарэння на арбiтальнай станцыi "Парытэт" закончылася тым, што абедзве камiсii ў поўным складзе вылецелi на кансультацыi з вышэйстаячымi iнстанцыямi. Адзiн самалёт, узляцеўшы з палубы, узяў курс на Сан-Францыска, другi праз некалькi хвiлiн у супрацьлеглы бок - на Ўладзiвасток. Авiяносец "Канвенцыя" знаходзiўся ўсё там жа, у раёне свайго пастаяннага месцазнаходжання - у Цiхiм акiяне, паўднёвей Алявутаў... На авiяносцы панаваў строгi парадак. Кожны быў пры сваёй справе, кожны напагатове... I ўсе маўчалi...

Цягнiкi ў гэтых краях iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход.

А па баках ад чыгункi ў гэтых краях ляжалi вялiкiя пустынныя прасторы Сары-Азекi, Сярэдзiнныя землi жоўтых стэпаў...

Пройдзена ўжо трэцяя частка шляху да Ана-Бейiт. Сонца, напачатку падняўшыся над зямлёй, цяпер нiбы застыла ў адной кропцы над саразекамi. Значыць, дзень стаў днём. Стала падзённаму прыпякаць.

Паглядваючы то на гадзiннiк, то на сонца, то на адкрытыя стэпавыя далiны ўперадзе, Буранны Едыгей думаў, што пакуль усё iдзе як трэба. Ён усё гэтак жа трухаў уперадзе на вярблюдзе, за iм iшоў трактар з прычэпам i за прычэпам калёсны трактар "Беларусь", а рыжы сабака Жалбарс бег крыху збоку.

"Аказваецца, галава чалавека нi хвiлiны не можа не думаць. Вось жа як запланавана гэтая штука - хочаш ты цi не хочаш, а ўсё роўна думка з'яўляецца з думкi, i так бясконца, напэўна, пакуль не памрэш!" Гэта кплiвае адкрыццё Едыгей зрабiў, злавiўшы сябе на тым, што ўвесь час, бесперапынку, аб нечым думае ў дарозе. Думкi плылi за думкамi, як хваля за хваляй у моры. У дзяцiнстве ён гадзiнамi назiраў, як на Аральскiм моры ў ветранае надвор'е ўзнiкалi ўдалечынi белыя шпоркiя буруны i як яны наблiжалiся, закiпаючы грывамi, нараджаючы хвалю з хвалi. У тым руху было адначасова нараджэнне, разбурэнне i зноў нараджэнне i згасанне жывой плоцi мора. I тады хацелася яму, хлопчыку, ператварыцца ў чайку i ляцець над хвалямi, над зiхоткiмi пырскамi, каб бачыць зверху, як жыве вялiкая вада.

"Аказваецца, галава чалавека нi хвiлiны не можа не думаць. Вось жа як запланавана гэтая штука - хочаш ты цi не хочаш, а ўсё роўна думка з'яўляецца з думкi, i так бясконца, напэўна, пакуль не памрэш!" Гэта кплiвае адкрыццё Едыгей зрабiў, злавiўшы сябе на тым, што ўвесь час, бесперапынку, аб нечым думае ў дарозе. Думкi плылi за думкамi, як хваля за хваляй у моры. У дзяцiнстве ён гадзiнамi назiраў, як на Аральскiм моры ў ветранае надвор'е ўзнiкалi ўдалечынi белыя шпоркiя буруны i як яны наблiжалiся, закiпаючы грывамi, нараджаючы хвалю з хвалi. У тым руху было адначасова нараджэнне, разбурэнне i зноў нараджэнне i згасанне жывой плоцi мора. I тады хацелася яму, хлопчыку, ператварыцца ў чайку i ляцець над хвалямi, над зiхоткiмi пырскамi, каб бачыць зверху, як жыве вялiкая вада.

Перадвосеньскiя саразекi з iх пранiзлiвай, сумнай адкрытасцю, мерны тупат вярблюда, якi iшоў трухам, настройвалi Бураннага Едыгея на дарожныя роздумы, i ён не пярэчыў iм, балазе ўперадзе была доўгая дарога i нiшто не перашкаджала мернаму руху. Каранар, як заўсёды на вялiкiх адлегласцях, разаграваўся пры хадзьбе, i ад яго пачало зухаць моцным мускусным духам. Дух гэты шыбаў у нос ад вярблюджага загрыўка i шыi. "Ну-ну, - задаволена ўсмiхаўся сам сабе Едыгей, - значыць, ты ўжо ўвесь у мыле! Ух ты звяруга, жарабок гэтакi! Дурны ты, дурны!"

Думалася Едыгею i аб мiнулых днях, аб справах i падзеях, калi Казангап быў яшчэ ў сiле, i ў тым ланцужку ўспамiнаў апанаваў яго зусiм не ў час даўнi горкi сум. I малiтвы не дапамаглi. Ён шаптаў iх услых i зноў, паўтараючы, каб адагнаць, прызабыць, схаваць боль, што вярнуўся. Але душа не ўтаймоўвалася. Пазмрачнеў Буранны Едыгей, без патрэбы ўвесь час прыспешваў вярблюда, што трусiў старанна i без таго, брылёк шапкi насунуў на самыя вочы i ўжо не аглядаўся на трактары, што iшлi следам. Няхай едуць за iм, не адстаюць, якая справа iм, маладым, зялёным, да той даўняй гiсторыi, пра якую нават яны з жонкай не спамянулi, але якую рассудзiў Казангап, як заўсёды, мудра i справядлiва. Толькi ён i мог так усё вырашыць, а не то даўно ўжо Едыгей пакiнуў бы гэты раз'езд Баранлы-Буранны...

У годзе тым, пяцьдзесят першым, ужо ў самым канцы, зiмой, прыбыла на раз'езд сям'я. Муж, жонка i двое дзяцей - хлопчыкi. Старэйшаму, Давулу, пяць гадоў, а малодшаму тры гады. Малодшага звалi Эрмек. А сам Абуталiп быў равеснiкам Едыгею. Ён яшчэ да вайны, маладым хлопцам, год настаўнiчаў у аульнай школе, а летам у сорак першым у першыя ж днi яго мабiлiзавалi на фронт. З Зарыпай яны пажанiлiся, выходзiць, ужо ў канцы вайны цi адразу пасля гэтага. Яна таксама да iх пераезду была настаўнiцай малодшых класаў. I вось лёс прымусiў, закiнуў iх у саразекi, на Баранлы-Буранны.

Што яны не ад дабра аказалiся ў саразекскай глухаманi, стала зразумела адразу. Абуталiп i Зарыпа маглi б вельмi проста ўладкавацца на работу ў другiм месцы. Але, вiдаць, так склалася жыццё, што iншага выбару ў iх не было. Спачатку баранлiнцы думалi, што доўга яны тут не будуць, не вытрымаюць, з'едуць куды вочы глядзяць. Не такiя прыплывалi i сплывалi з Баранлы-Бураннага. Такой думкi быў i ён, Едыгей, i Казангап. Але ўсё роўна да сям'i Абуталiпа адразу пачалi ставiцца спаважлiва. Прыстойныя, культурныя людзi. Гаротныя. Працавалi, як i ўсе - i муж, i жонка. I шпалы цягалi на сабе, i на заносах мерзлi. Наогул, рабiлi ўсё, што трэба было рабiць пуцейцам. I трэба сказаць, добрая, згодная, дружная сям'я была, хоць i няшчасная па той прычыне, што Абуталiп, аказваецца, быў у палоне. На той час нiбы ўжо i схлынулi страсцi ваенных год. Да быўшых ваеннапалонных ужо не адносiлiся як да здраднiкаў i ворагаў. Што датычыцца баранлiнцаў, то яны не сталi сабе галаву забiваць. Ну быў чалавек у палоне дык быў, вайна закончылася перамогай, i чаго толькi з людзьмi не здаралася ў гэтай страшнай сусветнай калатнечы. Iншыя вось i па сённяшнi дзень мыкаюцца па свеце як непрыкаяныя. Здань вайны ўсё яшчэ шастае следам... I таму баранлiнцы роспытамi асаблiва не даймалi перасяленцаў, чаго людзям душу трывожыць, i без таго, вiдаць, хапiла гора.

А з часам так атрымалася, што неяк непрыкметна пасябравалi яны з Абуталiпам. Разумны ён быў чалавек. Едыгея прываблiвала ў iм тое, што Абуталiп i ў такiм становiшчы не быў вартым жалю. Трымаўся з годнасцю i дарэмна не наракаў на лёс. Ён прыняў свет такiм, якi ён ёсць. Зразумеў, можа, так чалавек, што гэта такi лёс выпаў яму на долю. Жонка яго Зарыпа таксама, вiдаць, згадзiлася з гэтым. Прымiрыўшыся ў душы з непазбежнасцю расплаты, яны знаходзiлi сэнс жыцця ў нейкай незвычайнай чуласцi, блiзасцi адно да аднаго. Як зразумеў пасля Едыгей, гэтым яны жылi, гэтым абаранялiся, узаемна засланяючы сябе i дзяцей ад лютых вятроў часу. Асаблiва Абуталiп. Ён i дня не мог пражыць без сваёй сям'i. Дзецi, сыны, - для яго гэта было ўсё. Кожную вольную хвiлiну Абуталiп быў з iмi. Ён вучыў iх грамаце, складаў розныя казкi, загадкi, распачынаў нейкiя прыдуманыя iм гульнi. Калi яны з жонкай iшлi на работу, дзяцей спачатку пакiдалi адных у бараку. Але Укубала не магла на гэта спакойна глядзець, яна стала забiраць хлопчыкаў да сябе. У доме ў iх было на той час ужо i цяплей i ўтульней, чым у навасёлаў. Гэта якраз i зблiзiла iх сем'i. Бо ў Едыгея ў тыя гады таксама падрасталi дзецi, дзве дзяўчынкi, якраз равеснiцы з абуталiпаўскiмi хлопчыкамi.

Зайшоўшы неяк пасля работы на перагоне за сваiмi дзецьмi, Абуталiп прапанаваў:

- Вось што, Едыгей, давай я заадно i тваiх дзяўчатак буду вучыць. Я ж не таму, што рабiць мне няма чаго. Дзецi здружылiся, разам гуляюць. Днём у вас, а вечарамi няхай у нас. А чаму я кажу так? Жыццё тут, наводшыбе, беднае, дык тым больш трэба займацца з iмi. Час наступае такi, што веды патрэбны з маленства. Цяпер вось такi маленькi хлопчык, што яшчэ ад зямлi не адрос, павiнен ведаць столькi, колькi раней здаравенны дзяцюк. А iнакш да адукацыi i не праб'ешся.

I зноў жа сэнс тых намаганняў Абуталiпа Буранны Едыгей зразумеў пазней, калi здарылася бяда. Тады яму стала ясна, што ў становiшчы Абуталiпа гэта было адзiнае, што ён мог зрабiць для сваiх дзяцей у баранлiнскiх умовах. Ён як ведаў, ён спяшаўся даць iм ад сябе як можна больш, ён нiбы хацеў такiм чынам застацца ў iх памяцi, жыць нанова ў сваiх дзецях. Вечарамi, калi Абуталiп прыходзiў з работы, ён i Зарыпа стваралi нешта накшталт школы - дзiцячага сада для сваiх i Едыгеевых дзяцей, дзецi вучылi лiтары, склады, гулялi, малявалi, спаборнiчаючы, у каго лепш атрымаецца, слухалi кнiгi, якiя чыталi iм бацькi, а таксама ўсе разам развучвалi розныя песенькi. Гэта было так цiкава, што i сам Едыгей стаў заходзiць i дзiвавацца, як гэта ўсё ў iх цудоўна выходзiла. I Укубала забягала часта нiбы па справе, а ў сапраўднасцi, каб паглядзець на сваiх дзяўчатак. Радаваўся Буранны Едыгей. Душа яго поўнiлася замiлаваннем. Вось што значыць адукаваныя людзi, настаўнiкi! Люба паглядзець, як яны абыходзяцца з дзецьмi, як яны самi ўмеюць быць дзецьмi, застаючыся дарослымi. Такiмi вечарамi Едыгей стараўся не перашкаджаць, цiха сядзеў збоку. А калi ўваходзiў, то з парога здымаў шапку:

- Добры вечар! Вось i пяты вучань ваш з'явiўся ў дзетсад.

I дзецi прывыклi да яго наведванняў. Дочачкi яго былi шчаслiвымi. У прысутнасцi бацькi яны вельмi старалiся. Едыгей з Укубалай па чарзе тапiлi iм печ, каб па вечарах у бараку было цяплей i ўтульней для дзяцей.

Вось якая сям'я прытулiлася ў той год на Баранлы-Буранным. Але што дзiўна - такiм людзям звычайна не шанцуе.

Бяда Абуталiпа Кутыбаева была ў тым, што ён пабываў не толькi ў нямецкiм палоне, але, на шчасце цi няшчасце сваё, збегшы разам з групай ваеннапалонных з канцлагера ў Паўднёвай Баварыi, аказаўся ў сорак трэцiм годзе ў радах югаслаўскiх партызан. У югаслаўскай вызваленчай армii Абуталiп праваяваў да канца вайны. Там яго ранiлi, там вылечылi. Быў узнагароджаны югаслаўскiмi баявымi ордэнамi. Пiсалi пра яго ў партызанскiх газетах, змяшчалi фатаграфii. Гэта вельмi дапамагло, калi сталi разбiрацца з яго справай у кантрольна-фiльтрацыйнай камiсii па вяртаннi на радзiму ў сорак пятым годзе. Жывых iх засталося з тых, хто ўцёк з канцлагера, чацвёра, а было дванаццаць. Усiм чатыром пашанцавала яшчэ ў тым сэнсе, што савецкая кантрольная камiсiя прыбыла непасрэдна ў распалажэнне падраздзяленняў вызваленчай армii Югаславii i югаслаўскiя камандзiры далi пiсьмовыя сведчаннi аб баявых i маральных якасцях быўшых савецкiх ваеннапалонных, аб удзеле iх у партызанскай барацьбе з фашыстамi.

Нарэшце, праз два месяцы шматлiкiх праверак, апросаў, вочных ставак, чаканняў, спадзяванняў i адчаю Абуталiп Кутыбаеў вярнуўся ў свой Казахстан не тое каб абвiнавачаным, але без тых прывiлей, якiя былi ў звычайных дэмабiлiзаваных. Абуталiп Кутыбаеў не крыўдзiўся. Ён зноў, як i да вайны, стаў настаўнiкам геаграфii. I тут у адной са школ райцэнтра ён сустрэў маладую настаўнiцу пачатковых класаў Зарыпу. Бываюць такiя выпадкi ўзаемнага шчасця, рэдка, але бываюць. Не без гэтага ў жыццi.

А тым часам адшумелi ў свеце першыя пераможныя гады. Услед за трыумфальнай радасцю ў паветры замiльгалi першыя сняжынкi "халоднай вайны". А потым i падмарозiла. I сцiснулiся спружыны свядомасцi ў розных частках свету, у розных балючых кропках...

Назад Дальше