— А лiсiчка, а сястрычка, вазьмi i мяне з сабою. Падвязi хоць мой хвост.
— Што адзiн хвост везьцi, садзiся ўвесь ты.
Сеў воўк. Едуць далей. Сустракаюць мядзьведзя.
— Куды, кумы, едзеце?
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства…
— Чаго?
— Там, кажуць, курэй i каршуны не дзяруць, — адказвае лiсiца.
— Там, кажуць, бараноў хоць гаць гацi, — падтаквае ёй воўк.
— А мёду там многа?
— Ды там, кажуць, мядовыя рэкi цякуць!
Мядзьведзь зарадаваўся:
— То вазьмiце i мяне. Хоць адну лапу падвязiце.
— Што адну лапу везьцi, садзiся ўвесь ты.
Уселiся ўтраiх, едуць далей. Аж раптам зламалася аглобля. Лiсiца кажа мядзьведзю:
— Схадзi, кум, прынясi аглоблю.
Пайшоў мядзьведзь у гушчар, знайшоў вывярнутую елку i прывалок да возу. Убачыла лiсiца, крыку нарабiла:
— Ах ты, мядзьведзiшча, ах ты, дурнiшча, цi-ж гэта лясiна для аглоблi!
I да ваўка:
— Схадзi, куме, прынясi тонкую аглоблю.
Пайшоў воўк i прынёс крывы яловы сук. Лiсiца i на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аглоблю.
Тым часам мядзьведзь з ваўком зьелi бычка-трацячка, скуру саломай напхалi, на ногi паставiлi ды пайшлi сабе пасьмiхаючыся.
Вярнулася лiсiца, бачыць нi ваўка, нi мядзьведзя, толькi бычок стаiць. Прыладзiла яна аглоблю, села ў павозку, махнула пугаю на бычка, а той — брык! — i павалiўся.
Паглядзела лiсiца на бычка i аб усiм здагадалася.
— Пачакайце-ж вы ў мяне! Я вам гэтага не дарую! — пагразiла яна ваўку i мядзьведзю ды пайшла сваёю дарогаю.
Шмат часу iшла цi мала, а ў дарозе ўжо i восень яе застала. Сустракае ваўка, таго, што зьеў бычка.
— Добры дзень, кум! Як маешся?
— Дрэнна, — кажа воўк. — Нешта азяб на дажджы, аж увесь калачуся. Зуб на зуб не трапляе.
— То трэба новы кажух пашыць, — раiць лiсiца.
— Праўду, кумка, кажаш, — згадзiўся воўк.
Пабег ён на выган, схапiў авечку i прывалок у лес.
— Хопiць на кажух? — пытаецца ў лiсiцы.
— Мала, — кажа лiсiца.
Прынёс воўк яшчэ адну авечку:
— Цяпер хопiць?
— Не, яшчэ адну трэба.
Воўк i трэйцюю прывалок.
— Ну, а цяпер, — кажа лiсiца, — трэба краўца шукаць.
— Дзе-ж мне яго шукаць, кумка?
— Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.
Прывяла лiсiца ваўка на луг. Там, у кустох, на прывязi жарабец пасьвiўся.
— Вунь ён, кравец!
Воўк зарагатаў:
— Гэта не кравец, а жарабец! Не, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала.
Лiсiца пакрыўдзiлася: