Птушка Нагай перакiнула яго пярынкаю, узяла пад крыло, занесла ў царскi палац i палажыла соннаму цару за пазуху.
Ранiцай цар устаў, памыўся, паглядзеў у чараўнiчую кнiгу i кажа:
— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным сабалём, пад вароты лез белым гарнастаем, па полi бег шэрым зайцам, забег у трыдзесятае царства. Ёсьць у тым царстве дуб, што карэньнi ў зямлi, а вяршыня ў небе. Забраўся ён за яго кару i сядзiць там, перакiнуўшыся iголкаю.
Загадаў цар слугам сьпiлаваць дуб, пакалоць на дровы i спалiць.
Слугi так i зрабiлi, а Сiняй сьвiты не знайшлi. Прыходзяць i кажуць цару:
— Няма там Сiняй сьвiты.
— Як няма? — усхадзiўся цар. — Ня можа гэтага быць!
— Няма i ўсё, — кажуць слугi.
Выйшаў цар на ганак, пачаў клiкаць:
— Сiняя сьвiта налева пашыта, пакажыся!
— Зьбяры, — адказвае Сiняя сьвiта, — сваiх генэралаў, тады пакажуся.
Цар чуе голас Сiняй сьвiты, а ня ведае, адкуль iдзе той голас.
Круцiўся ён, круцiўся, усюды заглядваў, а Сiняя сьвiта, як вадой разьлiўся.
Ну, рабiць няма чаго, сабраў цар сваiх генэралаў. Выйшаў на ганак i зноў клiча:
— Сiняя сьвiта, пакажыся!
— Не, — чуе голас Сiняй сьвiты, — сьпярша пры генэралах адпiшы мне палавiну царства, тады пакажуся. Бо ты падманiш — я цябе ведаю!
Як не хацелася цару, а прыйшлося адпiсаць палавiну царства. Як толькi пры генэралах паставiў ён на ўказе сваю царскую пячатку, — з-за пазухi яго выпырхнула лёгкая пярынка i стала добрым малайцом.
— Вось i я! — кажа Сiняя сьвiта.
Схапiў ён той указ ды ў кiшэню. Перастаў тады цар-чараўнiк хованкамi займацца.
Жылi дзед i баба. I была ў iх дачка Алёнка. Ды нiхто з суседзяў не называў яе па iменi, а ўсе звалi Крапiўнiцай.
— Вунь, — кажуць, — Крапiўнiца сваю Сiўку павяла пасьвiць.
— Вунь Крапiўнiца з Лысуном у грыбы пайшла.
Толькi i чуе Алёнка — Крапiўнiца ды Крапiўнiца…
Прыйшла яна аднойчы дадому з вулiцы i скардзiцца матцы:
— Чаму гэта, мамка, нiхто мяне па iменi не называе?
Мацi ўздыхнула i кажа:
— Таму, дачушка, што ты ў нас адна: няма ў цябе нi братоў, нi сясьцёр. Расьцеш, як тая крапiва пры плоце.
— А дзе-ж мае браты i сёстры?
— Сясьцёр у цябе, — кажа мацi, — няма, гэта праўда, а братоў было тры.
— Дзе-ж яны, мамка?
— Хто iх ведае. Як я цябе яшчэ ў калысцы калыхала, паехалi яны ў сьвет зь лютымi Зьмеямi-Цмокамi ваяваць, сабе i людзям шчасьце здабываць. З таго часу i не вярнулiся…
— Дык я пайду, мамка, шукаць iх — не хачу, каб мяне Крапiўнiцай называлi!
I як бацька i мацi нi адгаварвалi яе, — нiчога зрабiць не маглi. Тады мацi i кажа:
— Адну цябе я ня пушчу: малая ты яшчэ для такой дарогi. Запрагай Сiўку i едзь. Сiўка наша старая, разумная — яна завязе цябе да братоў. Ды глядзi, нiкуды нанач не заяжджай: едзь як дзень, так ноч, пакуль братоў ня знойдзеш.
Запрэгла Алёнка Сiўку, узяла хлеба на дарогу i паехала. Выехала за вёску, бачыць — бяжыць за возам i стары iх сабака Лысун. Хацела Алёнка назад яго прагнаць, ды перадумала: няхай бяжыць — весялей будзе ў дарозе.
Ехала яна, ехала — прыехала да перакрыжаваньня дарог. Сiўка спынiлася, назад паглядае. Алёнка пытаецца ў яе:
Тут Сiўка галаву ўзьняла, заржала, на левую дарогу паказала.
Алёнка пусьцiла яе па левай дарозе.
Едзе яна чыстымi палямi, едзе цёмнымi барамi. Прыехала на сутоньнi (зьмярканьнi) ў вялiкую пушчу. Бачыць — стаiць у пушчы пры дарозе хатка. Толькi Алёнка даехала да хаткi, як выбегла адтуль нейкая гарбатая кабецiна з доўгiм носам. Спынiла Алёнку i кажа ёй:
— Куды ты, неразумная, едзеш супраць ночы? Цябе тут ваўкi зьядуць! Заставайся ў мяне — пераначуеш, а заўтра повiдну паедзеш.
Пачуў гэта Лысун i зацяўкаў пацiху:
Не паслухала Алёнка Лысуна, засталася начаваць у хатцы.
Распытала ведзьма Бабарыха ў Алёнкi, куды яна едзе. Алёнка ўсё расказала. Ведзьма ад радасьцi аж падскочыла: браты Алёнчыны, думае яна, напэўна i ёсьць тыя асiлкi, якiя ўсю радню яе iзь сьвету зьвялi. Цяпер яна зь iмi расправiцца…
Назаўтра ведзьма ўстала, прыбралася, як на кiрмаш, а ўсё Алёнчына адзеньне схавала i будзiць яе: