Беларускiя народныя казкi - Автор неизвестен 25 стр.


— Уставай, паедзем братоў шукаць!

Устала Алёнка, глядзiць — няма адзеньня…

— Як-жа я паеду? — бядуе Алёнка.

Прынесла ёй ведзьма старыя жабрацкiя рызманы.

— На, — кажа, — добра табе будзе i такое адзеньне.

Адзелася Алёнка, пайшла Сiўку запрагаць.

Узяла ведзьма нож i таўкач, села ў палукашак, як панi, а Алёнку за хурмана пасадзiла.

Едуць яны, а Лысун бяжыць збоку ды цяўкае:

Пачула гэта ведзьма Бабарыха, схапiла таўкач i шпурнула ў Лысуна. Лысун заенчыў — перабiла яму ведзьма нагу. Алёнка заплакала:

— Бедны, бедны Лысун, як-жа ты цяпер без нагi будзеш бегчы!..

— Сьцiхнi, — пагразiла ёй ведзьма, — а то i табе так будзе!

Едуць яны далей, а Лысун не адстае, на трох нагах скача. Даехалi да новага перакрыжаваньня. Сiўка спынiлася. Алёнка пытаецца ў яе:

Сiўка заржала, на правую дарогу паказала.

Цэлую ноч ехалi яны цёмнаю пушчай па правай дарозе. Ранiцай выехалi на луг, бачаць — перад iмi шаўковы шацёр стаiць, а каля яго трое жарабкоў пасецца. Сiўка весела заржала i павезла Алёнку зь ведзьмай проста да шатра.

Алёнка зарадавалася:

— Гэта тут напэўна мае браты жывуць!

Ведзьма злосна цыкнула на яе:

— Маўчы лепш. Тут жывуць не твае браты, а мае!

Пад'ехалi да шатра. Выходзяць адтуль тры статныя хлопцы-малайцы — твар у твар, волас у волас, голас у голас.

Ведзьма саскочыла з возу i да iх:

— Як маецеся, браткi? Я ўвесь сьвет звандравала, сваю галоўку стурбавала, усё вас шукала…

— Дык гэта ты наша малодшая сястра? — пытаюцца браты-асiлкi.

— Але, — кажа ведзьма, — ваша родная сястра…

Кiнулiся браты да яе, давай цалаваць, на руках падкiдаць. Так рады, што i сказаць ня можна.

— Бач, — дзiвяцца яны, — як доўга мы ваявалi: сястра за гэты час ня толькi вырасла, а i пастарэла… Ну, ды нiчога: усiх ворагаў мы пазьнiшчалi; засталася толькi адна ведзьма Бабарыха. Як знойдзем яе — спалiм i тады дахаты паедзем.

Пачула гэта ведзьма, i аж ухмыльнулася: цяпер паглядзiм, хто каго спалiць!..

— А якая гэта, сястрыца, дзяўчынка з табою прыехала? — пытаецца старэйшы брат.

— Гэта мая наймiчка, — адказала ведзьма Бабарыха. — Яна ў мяне за хурмана езьдзiць i маю кабылку пасе.

— Добра, — кажуць браты, — яна i нашых коней пасьвiць будзе.

Павярнулася ведзьма, гукнула срогiм голасам да Алёнкi:

— Чаго сядзiш? Выпрагай Сiўку ды вядзi пасьвiць!

Заплакала Алёнка, пачала Сiўку выпрагаць. А браты падхапiлi ведзьму Бабарыху на рукi, панесьлi ў шацёр, пачалi частаваць-трактаваць.

Есьць ведзьма Бабарыха, п'е, а сама сабе думае: «Як палягуць спаць, дык я iх усiх i парэжу…»

Тым часам Алёнка сядзiць на лузе каля коней i сьпявае, плачучы:

Зямля i сонца адказваюць:

Выйшаў меншы брат з шатра, заслухаўся. Вярнуўся назад i кажа:

— Ведаеш, сястрыца, ведаеце, браткi, цi то птушка на лузе шчабеча, цi то дзяўчына сьпявае. Але так жаласна, што аж за сэрца хапае.

— Гэта мая наймiчка, — кажа ведзьма Бабарыха, — яна на ўсе штукi здатная, толькi да работы лянiвая.

Выйшаў тады сярэднi брат паслухаць, хоць ведзьма ня пускала яго.

Паслухаў ён жаласную песьню Алёнкi, а потым чуе, як сабака Лысун зацяўкаў:

Вярнуўся сярэднi брат i кажа да старэйшага:

— Пайдзi ты паслухай.

Пайшоў старэйшы брат, а сярэднi вока зь ведзьмы Бабарыхi ня спускае…

Паслухаў старэйшы брат Алёнчыну песьню, паслухаў, што сабака Лысун сказаў пра ведзьму Бабарыху, i аб усiм здагадаўся.

Назад Дальше