Беларускiя народныя казкi - Автор неизвестен 26 стр.


Пабег ён тады да Алёнкi, схапiў яе на рукi i прынёс у шацёр.

— Вось, — кажа да братоў, — хто наша сапраўдная сястра! А гэта подманшчыца: ведзьма Бабарыха!

Расклалi браты вялiкае вогнiшча, спалiлi на iм ведзьму Бабарыху, попел па чыстым полi разьвеялi, каб i духу яе ня было. А потым згарнулi шаўковы шацёр ды вясёлыя паехалi з Алёнкай да старых бацькоў.

Жыў адзiн бедны чалавек з жонкаю. Нарадзiлася ў iх дачка. Прышлося спраўляць радзiны. А ў чалавека таго нi хлеба, нi да хлеба. Чым гасьцей частаваць?

Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустох цялушачка. Ды такая слабая, што сама i ня ўстане.

Прынёс ён цялушачку дахаты i кажа жонцы:

— Давай зарэжам яе: будзе чым гасьцей пачаставаць.

Спадабалася жонцы цялушачка — такая рыжанькая ды лысенькая.

— Не, — адказвае яна, — хай лепш гадуецца.

— Дык яна-ж зусiм кволенькая. Яе, вiдаць, нехта знарок выгнаў, каб у хляве ня здохла.

— Нiчога, можа як i выгадуем. Падрасьце дачка — будзе ёй малако.

Паслухаў чалавек жонку, i пачалi яны гадаваць цялушачку.

Падужэла тая, расьце, як на дражджах. I дачка таксама расьце, як на дражджах. Ды такая разумнiца ўдалася, што i старыя ахвотна слухаюць яе.

Выгадавалася з лысенькай цялушкi слаўная карова.

Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасьвiць карову.

Заглядзеўся аднойчы багаты сусед на карову бедняка.

— Адкуль у цябе такая добрая карова? — пытаецца.

Бядняк i разказаў яму ўсё, як было.

— Эгэ, — кажа багацей, — дык гэта-ж мая цялушка! Гэта я выгнаў яе — ня думаў, што яна на ногi ўстане. Не, тады я забяру сваю карову назад…

Зажурыўся бедны чалавек.

— Я-ж яе гадаваў, — кажа. — I яна цяпер мая.

Не згаджаецца багаты:

— Не аддасi дабром — пойдзем да пана на суд.

Што рабiць? Пайшлi да пана на суд.

Багаты падаў пану руку, прывiтаўся: вядома, багаты з багатым свае людзi. Пан кажа яму:

— Садзiся ў мяне.

Багаты сеў у крэсла, а бедны стаiць у парозе, шапку зьняўшы. Пан на яго i не глядзiць.

— Ну, што добрага скажаш? — пытаецца пан у багатага.

— Ды вось, пане, якая справа, — пачаў скардзiцца багаты. — Сем гадоў таму назад гэты чалавек забраў маю цялушачку i цяпер не аддае…

Выслухаў пан i бедняка. А потым кажа iм:

— Добра. Суд мой будзе такi. Я загадаю вам тры загадкi: што на сьвеце сыцей за ўсё, што на сьвеце саладзей за ўсё, што на сьвеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму i застанецца карова. А цяпер iдзiце дахаты, падумаўце. Заўтра прыдзеце з адгадкамi.

Вярнуўся бедны чалавек дахаты, сеў i плача.

— Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка.

— Ды так i так, — адказвае бацька. — Хоча багаты сусед адабраць у нас карову. Пайшлi мы зь iм да пана на суд. А той загадаў нам тры загадкi. Хто з нас адгадае, таму i карова застанецца. Дзе-ж мне адгадаць тыя загадкi!

— А якiя, тата, загадкi? — пытаецца дачка. Бацька сказаў.

— Нiчога, тата, ня турбуйся, — кажа дачка. — Кладзiся спаць. Ранiца за вечар мудрэйшая, заўтра што-небудзь прыдумаем.

А багаты прыйшоў дадому i радуецца.

— Ну, баба, карова будзе наша! Трэба нам з табою толькi адгадаць тры загадкi: што на сьвеце сыцей, што саладзей, i што шпарчэй?

— Вось, дзiва! — усьмiхнулася жонка. — Тут i адгадваць няма чаго. Сыцей за нашага рабога парсюка нiкога на сьвеце няма. Саладзей за лiпавы мёд ад нашых пчол таксама няма нiчога. А шпарчэй за нашага гнядога жарабца нiхто ня зможа бегчы: ён-жа як памчыцца, дык i вецер не дагонiць!

— Праўда, — згадзiўся мужык, — так я i скажу пану.

Назаўтра прыходзяць бедны з багатым да пана.

— Ну, што, адгадалi мае загадкi? — пытаецца пан.

Багаты выйшаў наперад:

— Ды тут i адгадваць няма чаго: няма нiкога i нiчога на сьвеце сыцей за майго рабога парсюка, саладзей — за лiпавы мёд ад маiх пчол i шпарчэй — за майго гнядога жарабца.

Назад Дальше