Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік - Юлия Шарова 19 стр.


Дзэрліна збянтэжаная, яна не ведае, што ёй рабіць. Дон Джавані вырашае набрацца нахабства і вырашыць дзве праблемы адразу, каб абедзве жанчыны не былі да яго ў прэтэнзіі.

Грынкевіч распісаўся за ключ ад дырыгенцкай, узяў Машу пад локаць і павёў за сабой. Хвілінаў пятнаццаць яшчэ ёсць, пакуль на спеўку спаўзуцца ўсе салісты. Шаптацца так ці іначай будуць, бо цёця Тоня праз сетку сарафаннага радыё разнясе навіну па ўсім тэатры. І да Ірыны дойдзе інфармацыя пра Машу. Аднак калі ён усё ж пераканае Машу, што ўсё скончана, дык потым можна растлумачыць Ірыне, як яно было папраўдзе: маўляў, абрубіў апошні хвост. Толькі без публічных скандалаў! Ірына прыйшла сюды працаваць праз год пасля таго, як сышла Маша. Машу тут яшчэ добра памятаюць.

— Дык чым я абавязаны такім візітам? — запытаўся ён, абдаючы яе холадам іроніі.

— Як ты памятаеш, Грынкевіч, мы з табой павінны былі ехаць у верасні на адпачынак. У цябе планы памяняліся. Што ж, акей! Праца — гэта святое. Але ж і я хачу адпачыць, — загаварыла Маша, дэфілюючы па пакоі. — І зусім неістотна, дзе я буду адпачываць: на моры ці тут, у N.

Грынкевіч дэманстратыўна павярнуўся да яе

спінай і стаў гартаць партытуру «Дона Джавані».

— Пасля тлумнай Масквы тут так ціха і спакойна! — працягвала Маша ў сваёй мастацка-тэатральнай манеры. — Я адразу занурылася ў атмасферу свайго студэнцтва. Божа мой! Якія гэта былі шчаслівыя гады! Як шмат цудоўных людзей я тут убачу, даўніх, пакінутых сяброў!

— І тэатр стаіць у тваёй праграме візіту першым пунктам?

Ён ад гэтага пачынаў звярэць, але ў цвярозым стане ўнутраныя тармазы заміналі яму ўголас сказаць тое, што ён нядаўна сказаў Машы на доб­рым падпітку.

— Нешта я не памятаю, каб у тэатры ты мела шмат сяброў... — дадаў ён і сціснуў кулак: Грынкевічу падавалася, што ў яго зараз пачнуць расці рогі і хвост. — І ўвогуле я не памятаю, каб ты ўмела добра ладзіць з людзьмі.

Маша напраўду калісьці здабыла славу пляткаркі ды істэрычкі, прычым выявілася гэта не толькі ў адносінах з Грынкевічам. У галоўнага хармайстра дагэтуль пачынаўся нервовы цік, калі нехта прыгадваў «кубанскую казачку з другіх альтоў». Была б яна ў другіх сапранах, дык пагналі б адразу, а так — дэфіцыт нізкіх жаночых галасоў.

— Грынкевіч, ты павінен кампенсаваць мне маральную шкоду! — загаварыла Маша салодкім голасам і абняла яго ззаду за талію.

Ён шарахнуўся ўбок.

— Я табе, Маша, ужо ўсё сказаў! — выгукнуў ён, страчваючы кантроль над сваім раздражненнем. — Што табе яшчэ не зразумела?!

— Кінь дурное. Ты, калі вып'еш, пачынаеш дзівачыць. Колькі разоў у цябе мяняліся настроі. Было ж і горш... Але ж гэта не зашкодзіла нам з табой сустрэцца гэтым летам і.

— Маша. шмат чаго памянялася...

Была ў яго думка адразу сказаць пра Ірыну, але Грынкевіч не ведаў, як раўнівая і тэмпераментная Маша ўспрыме, што ў яе ўрэшце з'явілася не ўяўная, а рэальная канкурэнтка.

— А што памянялася? Тое, што ты застаешся ў гэтай багне яшчэ на год? Каханне на адлегласці — гэта вельмі рамантычна. Я буду ездзіць да цябе на выходныя, — сказала Маша, сеўшы на край стала і прыгожа паклаўшы нага на нагу.

Рукамі яна абапёрлася на стол, выгнула спіну і злёгку адкінула галаву. Нават позы яна заўсёды прымала карцінныя, як на фотасесіі.

Дон Джавані кажа донне Эльвіры: гэта толькі забава з Дзэрлінай, яна павінна яго зразумець. Але падманутую і пакінутую жанчыну ў рэшаце не зловіш, яна цудоўна ведае, як забаўляецца Джавані.

— Якое каханне, Маша?! Ніякага кахання няма і не было ніколі! — выгукнуў Грынкевіч так, што ледзь не сарваў голас. — Ты гэта можаш зразумець нарэшце?!

Але сёння Маша вырашыла быць куленепрабіўнай.

— Ды ведаю я гэтую фішку, Грынкевіч! «Я нікому ніколі ў жыцці не прызнаваўся ў каханні, бо гэта толькі словы... — загаварыла яна, пераймаючы Грынкевіча: — сваё стаўленне лепей выяўляць

на справе, а не толькі на словах, як некаторыя. »

На мабільнік Грынкевіча тым часам пайшлі званкі ад канцэртмайстра і салістаў: пэўна, сёння ўсе сабраліся своечасова. Ён адказаў канцэртмайстру кароткае: «Неўзабаве буду», пакуль Маша доўжыла свае тырады:

— Уласна, а што такое каханне? Ты ніколі мне не казаў, што кахаеш мяне, але мы столькі гадоў разам, няхай і з пярэрвамі. А некаторыя прызнаюцца ў каханні, але знікаюць з далягляду праз месяц-другі. Няхай нават ты мяне напраўду не кахаеш, але ж мяне вельмі задавальняе сэкс з табой.

— Раю табе пашукаць кагосьці яшчэ, проста дзеля параўнання.

— Я мела з чым параўноўваць. Ты лепшы.

— Слухай, Маша. Язджай на адпачынак да мамы. Там у вас і солнца, і мора. Амаль што Турцыя. Мужыка там сабе да пары знойдзеш, з паўднёвай крывёю. А я не смуглявы брунет, я цябе доўга трываць не магу. Хадзем я цябе правяду да выхада.

Маша паслухалася. Але ў калідоры непадалёк ад выхада, дзе якраз набралася процьма балетных, яна павісла ў Грынкевіча на шыі і пацалавала яго ў засмок. Балетныя раптам перасталі размінацца і трэніраваць падскокі перад сваёй рэпетыцыяй. І ўжо зусім катастрафічным было тое, што праз гэты калідор якраз ішла Ірына з папяровым кубачкам кавы ў руцэ. Яна зірнула на Грынкевіча з выглядам чалавека, якому толькі што адсяклі руку, але ў першы момант ад шоку ён не зразумеў, што адбылося.

Дзэрліна пытаецца ў Джавані: няўжо гэтая

жанчына кажа праўду пра забавы?

— Ты зусім шызанулася?! — крыкнуў ён на Машу, якая паспела запэцкаць памадай ягоны свет­лы швэдар. — Усё, пакуль! Далей сама пойдзеш.

Ён кінуў Машу і пабег за Ірынай, якая знікла за паваротам на ўваходзе ў іншае крыло будынка. Дзяўчына стаяла ля вакна ў суседнім пустым калідоры ўся збялелая. Яна толькі моцна ўчапілася рукамі ў падваконне, быццам баялася паваліцца.

— Мне вельмі шкада, што ты гэта ўбачыла, — загаварыў ён.

Яму самому стала ніякавата нават фізічна. Грынкевіч раптам адчуў тупаваты боль у грудзях — ягоны пажыццёвы спадарожнік, які ча­сам нагадваў пра сябе пасля такіх вось сцэн. Маленькія малаточкі дзяўблі па скронях, паветра рабілася мала. Ён інстынктыўна пачаў глыбока ўдыхаць і выдыхаць. Зараз мусіла адпусціць.

— А што, лепей было б, каб гэта адбывалася ў мяне за спінай? — прамовіла Ірына, прыкусваючы вусны.

— Лепей было б, каб яно ўвогуле ніяк не адбывалася, — прамовіў Грынкевіч, які цяпер таксама быў збялелы. — Гэта Маша, мы сустракаліся яшчэ калі я ў Піцеры вучыўся. Я ёй ніколі нічога не абяцаў, але яна ад мяне не адчэплівалася. Калі я з'ехаў сюды, яна паехала за мной следам і паступіла тут у консу, хоць яе ў Піцер бралі.

— Я памятаю яе, — адазвалася Ірына. — Толькі ў консе мы неяк не камунікавалі. Не ведала, што яна і ты.

— Я яе за сабой не клікаў! І нічога не абяцаў, бо яна ненармальная, — працягваў Грынкевіч. — Але яна тут шэсць гадоў чагосьці чакала. Працавала ў хоры, але спявачкай не стала. Мы парвалі з ёй два гады таму, і яна з'ехала ў Маскву, цяпер яна ўвогуле не ў музыцы. Не бачыліся, не кантактавалі. Потым я сустрэў цябе. Потым была здача «Эліксіра кахання». Потым ты сказала мне, што нічога быць не можа. І тут з'явілася яна. А я збіраўся тады ў Маскву.

— І шукаў запасныя аэрадромы.

— Нічога я не шукаў! Мы выпадкова сустрэліся, а мне трэба было забыць пра тое, што ў мяне было з табою. Мне трэба было неяк жыць далей. Ты ж тады выбрала Собалева.

Ірына нарэшце павярнулася да яго тварам.

— А цяпер ты яе гэтак лёгка адштурхнуў, бо я.

Назад Дальше