— У нас няма бізуна.
— Вельмі шкада!.. У такім выпадку вазьмі рэмень! А я пагляджу, хто з нас табе даражэйшы!
Дэніэл да гэтага часу памятаў той вечар. Бацька мог абмежавацца вуснай вымовай i каморай,
але ў прысутнасці Пола Адзінгтана быў вымушаны выконваць яго патрабаванні. Азадак пасля лупцоўкі гарэў двое сутак. Дэніэл не мог спаць на спіне, а школу прыйшлося прапусціць.
— Паскуда! — О'Хара скрыгатнуў зубамі. Адзінгтана ён неўзлюбіў з першага погляду. 3 гадамі нянавісцьтолькі мацнела.
О'Хара праехаў некалькі кварталаў, перш чым яго ўвагу прыцягнула дзіўная пара — хлопец i дзяўчына.
Яны трымаліся за рукі.
Па цяперашніх часах адважыцца на такое здолеў бы не кожны. Гараджане лаяліся і праводзілі пару пагардлівымі поглядамі. Сёй-той пляваў у спіну, і толькі ўсёвідушчае вока відэакамер стрымлівала гараджан ад рашучых дзеянняў.
У адрозненне ад бацькі і Пола Адзінгтана, Дэніэл не лічыў дэманстрацыю кахання паміж разнаполымі партнёрамі на людзях абразай маральных асноў.
— Дазваляюць жа асобам з альтэрнатыўнай сексуальнай арыентацыяй цалавацца і лапаць адзін аднаго на вуліцы!
Каля крамы па продажы наркотыкаў сабраліся падлеткі з інтэнсіўна выяўленай пігментацыяй скуры, інакш кажучы — чарнаскурыя. Падлеткі паводзілі сябе задзірліва. У сяго-таго О'Хара заўважыў турэмныя татуіроўкі.
— Падобна на тое, што былыя сацыяльна ізаляваныя асобы і не думаюць пачынаць новае жыццё. А навошта? Дзяржава — багатая, выплаціць дапамогу для беспрацоўных.
На гультаёўтраціліся велізарныя грошы, а карысці ад іх не было ніякай.
— А можа не ехаць да каледжа, а зрабіць усё тут?.. — О'Хара прытармазіў. — Не, усё спішуць на «разборкі» паміж маладзёжнымі бандамі, і рэзанансу не будзе. Нікому не цікавая смерць малалетніх злачынцаў.
Гледзячы ў люстэрка задняга віду, О'Хара ніяк не мог пазбавіцца ад думкі аб падабенстве падлеткаў і зграі малпаў. Гараджане імкнуліся трымацца ад чарнаскурых далей.
Па меры набліжэння да цэнтра горада павялічвалася колькасць расцяжак і білбордаў з сацыяльнай рэкламай.
— Бога няма! Хопіць хвалявацца! Атрымлівайце асалоду ад жыцця!.. Няма ані жанчын, ані мужчын! Толькі асобы!.. Паліткарэктнасць — ключ да дабрабыту грамадства!.. Не — вяртанню да мінулага!.. Талерантнасць — вырашэнне ўсіх праблем!..
Беласнежка была чорнай.
Дэніэл збянтэжана глядзеў на малюнак у зборніку дзіцячых казак і ніяк не мог зразумець, чаму гераіня братоў Грым раптам кардынальна змянілася.
— ІІІто табе, О'Хара?
— Міс Радрыгес, скажыце, а чаму Беласнежка больш не белая?
— Вобраз перайначылі ў адпаведнасці з новымі рэаліямі!
3 Беласнежкі ўсё і пачалося. Спачатку яна ператварылася ў асобу з інтэнсіўна выяўленай пігментацыяй скуры, затым «чорныя дзіркі» сталі называць «зонамі звыш падвышанай гравітацыі», таму што старая назва магла абразіць чарнаскурых, будынак школы перафарбавалі з «непаліткарэктнага» белага колеру ў чорны, звольнілі трэнера жаночай каманды па футболе за тое, што ён праявіў нябачаны акт сексізму — знаходзячыся ў сценцы, асмеліўся прыкрыць рукамі геніталіі пры выкананні штрафнога ўдару, прыбралі з туалетаў пісуары, забаранілі ўпрыгожваць калядныя елкі штучным снегам...
— Чалавек, альтэрнатыўна адораны... Дастаеўскі ўтруне перавернецца!
Злосць прымушала скрыгатаць зубамі.
— Дэніэл, ты звар'яцеў? Як можна пасылаць аднакласніцы «валянцінку»?
— А што тут та ко га?
— Паштоўка можа быць успрынята як непажаданае заляцанне! Нам толькі судовай позвы не хапала!
О'Хара праехаў міма ўзору сучаснага мастацтва — гіганцкай бетоннай скрынкі з метровай дзіркай у цэнтры адной з граняў. Унутры манумента была ўсталяваная калона ў выглядзе двух пераплеценых пенісаў.
Дэніэла перасмыкнула. А вось Пол Адзінгтан назваў аўтара інсталяцыі геніем. I жудасна злаваўся, калі хтосьці сумняваўся ў адоранасці «творцы».
— А чаму мне падарылі на дзень нараджэння ляльку як дзяўчынцы? — ніжняя губа Дэніэла дрыжала.
— Пракляты маленькі вырадак, ты павінен быць удзячны нам за тое, што мы вучым цябе памяркоўнасці здзяцінства!
— Але я хачу машынку!
— Вытры слёзы, шчанюк, і ідзі ў камору!.. Мілы, калі ласка, дай мне віна — зносіны з гэтым дзіцём шкодзяць маёй нервовай сістэме!
О'Хара скінуў хуткасць і зноў закурыў. Кроў літаральна кіпела ад адрэналіну.
— О'Хара, як вы можаце есці сандвіч, калі вашы школьныя таварышы посцяць? Вы што, не паважаеце іх?
— Паважаю, містар Саліван!
— У такім выпадку неадкладна выкініце сандвіч у бак для смецця!
— А калі я сяду на лужку па-за тэрыторыяй школы?
— О'Хара, сярод гараджан таксама ёсць тыя, хто не прымае ежу па рэлігійных меркаваннях! Вы хочаце, каб мяне звольнілі з пасады дырэктара?
— Не, містар Саліван!
— Тады выконвайце маё распараджэнне, О'Хара, пакуль я не пакараў вас за праяву «белай перавагі»! Вашым бацькам не спадабаецца, калі я выключу вас са школы!.. I вось яшчэ што, О'Хара. Больш нікому не кажыце пра тое, што вы наведвалі спектакль «Рамэа i Джульета».
— Чаму? У ім жа няма нічога дрэннага!
— Памыляецеся, О'Хара. Спектакль залішне гетэрасексуальны!