— Пайшоў да д'ябла, Эндру!
Суха пстрыкнуў засцерагальнік, дазволіўшы затвору з ляскам даслаць у патроннік патрон.
— Так ім i трэба, праклятым рэтраградам! — радаваўся Пол Адзінгтан, гледзячы на тое, як паліцэйскія разганяюць мітынг прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасцей. А па шчоках Дэніэла цяклі слёзы — такой жорсткасці ён не бачыў нават у кіно.
— Давай пойдзем адсюль, каханы!
— Хай вырадак паглядзіць, што будзе з тымі, хто перашкаджае прагрэсу!
О'Хара перахапіў вінтоўку і хуткім крокам накіраваўся да каледжа, не звяртаючы ўвагі на аўтааматараў. Гісторыі патрэбныя сведкі.
— Тата, а чаму мэрам стала місіс Бейлі, калі містар Джонсан умее і ведае нашмат больш за яе?
— Гэта гендарная палітыка, Дэніэл! Урад праводзіць палітыку пазітыўнай дыскрымінацыі ў дачыненні да несвядомых пенісатрымальнікаў для стварэння роўнасці ўсіх палоў у грамадстве!
— Але як дыскрымінацыя можа быць станоўчай?.. Гэта ж па-дурному — прызначаць на пасады не за дзелавыя якасці!
Заўважыўшы зброю, людзі з крыкамі кінуліся ўрассыпную.
— Уцякайце, пацукі, i бойцеся думаць далей!
Прыцягнуты шумам, з будкі выйшаў ахоўнік. Ледзь заўважыўшы О'Хару, ён зрабіў спробу выхапіць з кабуры пісталет і адначасова схавацца ўнутры. Дэніэл націснуў на спускавы кручок. Дзве кароткія чаргі запырскалі шкло і пластык крывёю.
— Мілы, сынок гэтай перашкаджае нашаму каханню! Я не жадаю, каб ён і далей жыў з намі! Ён ужо дастаткова дарослы для пачатку самастойнага жыцця!
— Я не думаю, што шаснаццаць гадоў — аптымальны час для таго, каб пакінуць бацькоўскі дом!
— Вымушаны настойваць! Пакуль гэтае гадзяня тут, наш саюз пад пытаннем! Выбірай — ці я, ці гэтая гідкая пачвара!
У бацькі не атрымалася змякчыць Пола Адзінгтана, i праз месяц Дэніэл перабраўся ў здымную кватэру. Пра тое, што паслужыла крыніцай выбуху бацькі нумар два, О'Хара так i не расказаў бацьку.
Наўрад ці ён паверыў бы ў тое, што Пол Адзінгтан дамагаўся Дэніэла.
Не спыняючыся, О'Хара праскочыў браму «альма-матар» і кінуўся да каледжа, дзе правёў лепшыя два гады свайго жыцця.
— Студэнт О'Хара, афіцыйна даводжу да вашага ведама, што з сённяшняга дня вы выключаны!
Дэніэл аслупянеў.
— Калі стары дэкан трываў вашы выхадкі, то я не маю намеру гэта рабіць!.. У вашай шафцы знайшлі забароненыя кнігі і дыскі, а таксама фатаграфію вагінальнай асобы Сьюзан МакКалах, дачкі дзяржаўнага злачынцы Лі МакКалаха! Ужо аднаго гэтага дастаткова для таго, каб выклікаць паліцыю, але з-за павагі да вашага бацькі нумар два, вялікага Пола Адзінгтана, я абмяжуюся толькі вашым выключэннем!
— Як жа, вялікі! — хмыкнуў О'Хара, ідучы да будынка каледжа i пастрэльваючы па баках. — Педафіл, псіхапат і палюбоўнік паловы горада! Падумаць толькі, які гонар — паэтычны фэст непараўнальнай сволачы містара Адзінгтана ў сценах каледжа! Абмачыцца можна ад радасці!
Гільзы са звонам падалі на выкладзеную пліткай дарожку.
— ІІІто тут адбываецца?
— Твой вырадак заявіў, што нікаб зневажае жанчыну, мілы! Таму я і даў яму аплявуху!
— Але ж гэта сапраўды так! — Дэніэла душылі слёзы крыўды.
— Ахты, маленькі фашыст, зараз я ўзнагароджу цябе кухталём!
— Супакойся, мілы!.. Дэніэл, марш у камору!
— Але, тата...
— МАРІІІ у камору!
Схавацца ад куль не было дзе.
— Дваццаць два!
Фігуркі падалі, нібы збітыя шарам кеглі.
Бацька дасылаў грошы. Па-за ўсякім сумненнем, робячы гэта ўпотай ад Адзінгтана. Даведайся бацька нумар два пра фінансавую дапамогу, наступствы маглі быць сумнымі. Грошы прыйшліся як нельга дарэчы — першыя паўгода ў кафэ Дэніэл атрымліваў да смешнага мала.
— Дваццаць два!
Магазін хутка апусцеў. О'Хара змяніў яго і адцягнуў затвор. Сэрца рвалася з грудзей.
Сьюзан нагадвала яму маці.
Дабраўшыся да дзвярэй, О'Хара з усяе сілы ўдарыў па іх нагой.
Дажджом асыпалася шкло.
Кітайская ваза...
— Не супраціўляўся, а то будзе горш!
— Не падыходзьце да мяне, містар Адзінгтан! Вы п'яны! — перапалоханы да смерці Дэніэл адыходзіў, а бацька нумар два няўмольна насоўваўся.Яго штаны тапырыліся ў раёне пахвіны.
У Дэніэла не было ніякіх шанцаў адолець Адзінгтана — бацька нумар два быў амаль на фут вышэйшы за яго i цяжэйшы на сто фунтаў.
— Мне даўно варта было пазнаёміць цябе са сваім сябруком! — Пол Адзінгтан драпежна ашчэрыўся.