Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 12 стр.


A потым госці асталіся за сталамі, a дзеці пайшлі датанцоўваць. Але танцаваць ужо не так хацелася, і Алесь, Ядзя, Майка, Мсціслаў, Янка і Франс распачалі вясёлую гульню: падчас танцаў хто-небудзь знікаў, тады астатнія, спахапіўшыся, пачыналі яго шукаць y напаўцёмных i зусім цёмных сумежных пакоях.

I вось калі Алесю выпала шукаць, ён выпадкова стаў сведкам незразумелай і таму трошкі непрыемнай сцэны.

Ён абышоў ужо тры ці чатыры пакоі і нячутна крочыў авальным пакоем, дзе ў нішах стаяў такі моцны і прыемны водар кветакзусім бы ў трапічным лесеі дзе ў адной, самай вялікай, нішы паплюхваў фантанчык. I вось y гэтай самай нішы ён раптам пачуў мужчынскі голас і спыніўся. Там было два галасы: бацькаў і графа Ісленьева.

Разумеючы, што падслухваць нядобра, Алесь на дыбачках павольна пачаў пасоўвацца назад, да выхаду.

 Ténèbres! Ténèbres!казаў граф з ціхімі прыдыханнямі.

 Годзе вам,  супакойваў бацька.  Усе ведаюць, што вы ні пры чым.

 Ах, хіба ў гэтым справа! Як я мог думаць, што можна служыць і аставацца сумленным!

 Што зробіш? Трэба ж неяк жыць.

Граф перарывіста ўздыхнуў.

 Я так і думаў. I ўсё ж лепей было не жыць. Я ўсё часцей думаю аб гэтым. Пасля такога маладога, такога гарачага юнацтвастарасць, якая пахне псінай. Злітуйся, божа, над тымі, хто служыць д'яблу, хто хоць словам, хоць маўчаннем дапамагае яму Хіба гэта дваране?! Ні сораму, ні гонару. Усё адно каго хваліць, усё адно перад кім звівацца на пузе, усё адно каму бессаромна падтакваць. Усё адно перад кім каяцца ва ўчарашніх подласцях, a сёння рабіць новыя, каб заўтра было ў чым каяцца перад іншым.

Зноў страшны ўздых.

 Божа, якая поскудзь! Якая брыдота! Свежае губяць. Шворкай, маной, крывадушнасцю Чаму я быў за мяжою ў той дзень Я ведаю, гэта было ад страшнага адчаю Яны выйшлі, pour se faire mitrailler

 Chut! il n'e faut pas parler. Ix ycё адно не вернеш.

 Так, іх не вернеш. A як пачыналі! Помню, y доме Лаваля Спрэчкі да раніцы! Гарачыя маладыя вочы, дым, словы з-пад самага сэрца Кандраша Рылееў, друг, такі светлы, пухам яму любая зямля Так подла яго падманулі на допыце!.. Даверлівыя былі, добрыя, чыстыя. Дзеці!.. Святло было ў душах.

Памаўчаў.

 A тыя, што ёсць, лепей бы не заставаліся.

 Як можна,  сказаў бацька.  Упікаць за жыццё нельга, граф.

 A пачыналі ж мы,  з нейкім нават злосным смяшком сказаў граф.  Мы, недабітыя. Нацярпеліся жаху, пакуль нас было мала, і аддалі стырно другім, якія палалі, a цяпер студзяць свой агонь y галадайскім пяску ці ў сібірскіх снягах Вы ж мелі шчасце сустракацца з Міхаілам Мікалаевічам? Самы разумны з усёй гэтай камарыллі. I ніяк не можа забыць грахоў маладосці, Ліс Патрыкеевіч. Кідаецца ва ўсе бакі, слухае кожны вецер, абы толькі сабе не пашкодзіць. Пачакайце, ён яшчэ дасца ўсім y знакі, я яго ведаю A гэта ж мы, гэта мы прымалі ў кола першых. Я ўспомніў Пушкіна Дык вось бліжэйшага ягонага сябра прымала ў грамаду гэтая свіння з тытулам графа. I вось Пушчын y Сібіры, напэўна, памёр, a свіння жыве, робіць выгляд, што забыла маладыя сумленныя словы. Да яшчэ, напэўна, кажа пра «гарачую маладосць», што «мы таксама былі такія», што «ўсё гэта пройдзе». A загадаюцьбудзе вешаць гэтую моладзь Няма горшай свінні, чым адступнік. Былі франдзёры, a цяпер адзін дзяржаўны муж, a другік-хат!!! О божа, божа!

 Супакойцеся, граф, не трэба.

 Жыць не трэба, калі здрадзіў ахвярніку, калі кадзіш кату, вось што я вам скажу, князь Жыць не трэба Не трэба хаваць галаву ў пясок. Гераічная эпапея! Вялікі эксперымент! Вось чым ён скончыўся. Трупамі і здрадай. Былі юныя, чыстыя сэрцам людзі, a цяпер старыя мярзотнікі, якія загубілі радзіму.

Спалоханы гэтымі словамі такога спакойнага з выгляду чалавека, Алесь ціха выйшаў з пакоя.

Ён ішоў y цемры да вельмі далёкага, амаль нябачнага святла, што прабівалася наперадзе праз вузкую шчыліну. Глуха гучалі крокі. За вокнамі ледзь вымалёўваліся ў цемрыве ночы пагрозлівыя шаты паркавых дрэў. Там, за асветленымі дзвярыма, чакалі Майка і сябры, там была радасць

Ён ішоў, a ў вушах яго ўсё яшчэ гучалі прыглушаныя словы:

 Ténèbres! Ténèbres!

IX

У Півошчах адбылося так.

Вёска была вялікая, на чатырыста рэвізскіх мужчынскіх душ, і жыла з рыбалоўствабагатыя і сярэднія мужыкі арандавалі ў свайго пана рыбныя тоні на незлічоных старыках Дняпраі возніцтва. Зямлі было не так ужо і многа, дый тая напалову ўрадлівы лёсавідны суглінак, a астатняяпясок ды цяжкая гліна. Півошчы ляжалі на пясчаных пагорках, абкружаныя з трох бакоў старыкамі і мокрымі плаўнямі.

Півошчынцам з гэтай прычыны было лягчэй, чым сялянам Кроераўшчыны, другой вёскі пана Канстанціна. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля Загорскага-Вежы, і спаўна адраблялі ўрокі. Ім даводзілася тры дні на тыдзень, па ўмове, працаваць ад цямна да цямна, a з пятнаццатага мая па пятнаццатае жніўняз пяці гадзін раніцы да заходу сонца.

Працавалі многа, як быццам пан Кроер меў не тысячу душ, a нейкіх няшчасных сто. Многа яшчэ і таму, што Кроер y свае сорак пяць год хадзіў ycё яшчэ «ў дзяўкох», a такія звычайна выдаткуюць меней. Але ж вядома, нежанаты пан часам большая бяда, чым той, y каго пяцёра дзяцей. A ў Кроера быў яшчэ і няшчасны для мужыкоў разгульны характар. Жаніцца ён наогул не хацеў і яшчэ больш не хацеў пасля смерці павялічваць багацце Загорскіх, якім пераходзілі ў спадчыну цераз маці Алеся, «любенькую стрыечніцу, святую дурніцу», вёскі пана. Таму пан Канстанцін і разбаляваўся так. Супыну на яго не было.

Таму мужыкі і працавалі на яго лішні дзень, чым гэта заведзена было ў больш дробных паноў, што ледзь ліпелі на сваіх лічаных валоках.

I гэта ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дні паншчыны. Два дні па чатырнаццаць гадзін. Патрабаваць большагапаны ведалінявыгадна. Звычаёвае права вялося ледзь не з літоўскіх часоў, калі трэба было дагаджаць, каб памежныя землі не чынілі здрады, і за стагоддзі так уелася ў плоць і кроў жыхароў, што мяняць яго было проста небяспечна: пачнуць працаваць цераз пень-калоду, не будуць сачыць за панскімі земляробчымі прыладамі, пераламаюць іх«гары яны ясным гарам, калі такая ўжо справа». A тады палі зарастуць гірсай, і скулле ўжо атрымаеш з іх.

Ды і ўрокі цяжкаватыя на два панскія дні. Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахоюне мяльчэй як на два вяршкіпалову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка. A топеравезці на дваццаць пяць вёрст ад васемнаццаці да дваццаці пудоў.

На ворыва і сяўбу ішлі сям'ёй, бо аднаму не ўправіцца. Сям'ёй ішлі і на панскую малацьбу, бо трэба было за дзень паншчыны абмалаціць азіміны адну капу, a ярыныдзве. A капашэсцьдзесят снапоў, a кожны сноп ля перавяслааршын кругам.

Больш мяккі, параўнаўча з цэнтральнымі губернямі, характар прыгону ў Заходнім краі тлумачыўся яшчэ і тым, што ўрад таксама не вельмі дазваляў ламаць звычаёвае права. I не таму, што яно было на руку мужыкам,  чхаць на гэта хацеў Пецярбург!  a таму, што яно было адным з краевугольных камянёў адноснага спакою, адным са сродкаў мець управу на дваранства. A яно ўсё яшчэ не магло забыць даўнейшай шляхецкай «вольнасці» і ваўкамі драпежнымі глядзела ў лес.

Мера гэтая была, аднак, палавінчатая і нікога не задавальняла.

Урад гэта не задавальняла таму, што спакою ўсё адно не было: край, як парахавая бочка, a прыбытку з ягокаціныя слёзы. Дваран гэта не задавальняла па тых жа прычынах, ды яшчэ яны былі пакрыўджаныя недаверам да іх урадавых колаў.

A мужыкоў гэта не задавальняла таму, што для іх з падзелам Польшчы нічога не змянілася, ды яшчэ прыбавіліся рэкруцкія наборы. Пры старых парадках, да раздзелу, служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, a мужык, які па сваёй ахвоце браў зброю і ішоў на вайну, тым самым, разам з сям'ёю, аўтаматычна пераходзіў y шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з'едліва казалі: «Два паныадны штаны, хто раней устаў, той і надзеў». На гэта ішлі рэдка, асабістая незалежнасць была значна больш галоднай: усё адно даводзілася трымацца магната, каб не згінуць з голаду. Ішлі большай часткаю тыя, хто не паладзіў з панам, каму немагчыма было цярпець.

I вось цяпер наборы і шматгадовая салдатчына віселі над кожным і ў кожную хвіліну маглі ўпасці на першую лепшую хату, забраць карміцеля, забраць брата, сына.

Прыдняпроўскія мужыкі заўсёды былі дзёрзкія, з нейкімі аж казацкімі замашкамі. Ролю рошчыны ў гэтай неспакойнай дзяжы гралі шматлікія незалежныя ад паноў колы і групы: былыя пастухі каралеўскіх чарод, скупа ўзнагароджаныя зямлёй пры раздзеле; панцырныя баяры, ці то былая памежная варта, перад якой калісьці запабягаў сам кароль; насельніцтва шматлікіх багатых гарадоў, y якіх асцерагліся забраць магдэбургскае права; магутныя, усепранікальныя абшчыны баркалабаўскіх і куцеянскіх старцоў.

Чапаць звычаёвае права, павялічваць двох-трохдзённую паншчыну было небяспечна: маглі і чырвонага пеўня пусціць, ды яшчэ так спрытнапад толькі што застрахаваныя будынкі,  што потым гаспадара па судах зацягаюць, a ці не зрабіў ён гэтага з мэтай нажывы.

Па гэтай прычыне нават згонправа гаспадара на рабочыя рукі па-за паншчыннымі днямі, калі гіне на корані ўраджай або залева ці нечаканая летняя палавень пагражаюць вымачыць сенажаці,  павінен быў аплачвацца панамі: ад дваццаці да дваццаці пяці капеек срэбрам на дзень.

I вось пан Канстанцін Кроер асмеліўся патроху парушаць звычай, непрыкметна наступаючы мужыкам на мазалі. Справа была ў тым, што ён год пражыў y Пецярбурзе ды яшчэ цэлы год ездзіў за мяжой. Карты, рулетка, яшчэ чорт ведае што. Растрос там шмат грошай і цяпер папраўляў сваё становішча.

Пачалося гэта гады тры таму назад. Перш за ўсё ён перастаў залічваць вознікам дарогу, калі яны вярталіся паражняком. Мужыкі пабурчалі трохі ды і сціхлі. Потым на цэлую гадзіну скараціўся абед y зімовыя паншчынныя дні. Сцярпелі і гэта, бо пан павінен быць трошкі несправядлівы, калі ўжо справа заходзіць аб яго гаспадарцы. Дзякуй богу, усяго было: і заліваў Кроер залішняе, і паляваў на сялянскай руні, і наконт дзевак быў памаўзлівы.

Але потым пачаліся свавольствы ўжо зусім небяспечныя. Пан Кроер прыбавіў трэці дзень. A калі некаторыя паспрабавалі бурчацьіх адлупцавалі на стайні. Тады нехта падпаліў Кроераву адрыну. У адказ на гэта Кроер завёў ваўкарэзаў і прывёз са Смілавіч дзесятак татар-вартаўнікоў. Гэта было ўжо зусім нечакана

Кроер зацяўся. Са злоснай гарэзлівасці павялічыў бабскі прынос палатна ў царкву на адну гібу, быццам святая царква жабрачка, a сам ён кавалачнік нейкі. Суседзі ездзілі ўразоньваць яго, але чхаць яму было на іхнюю думку. Што яму маглі зрабіць? Прымаць перастануць? Дык яму сына не жаніць, a дачку не вывозіць y свет.

Можа, нічога і не было б, але нашкодзіў год.

Рунь з восені добра пайшла пад снег, добра выйшла ўвесну з-пад снегавой коўдры і на Юр'я вырасла ўжо такая высокая, што не толькі варона магла ў ёй схавацца, a i вадзяны бугай, каб пала яму ў галаву такая дурынa: кідаць дзеля палёў свае сітнягі. I тут па ўсім наваколлі выпаў страшэнны град, захапіўшы паласу ад Магілёва і ледзь не да Гомеля. Градабой быў такі, што цэлыя кавалкі лёду падалі на беднае жыта, і яно палягло ўшчэнт.

Улетку давялося туга, і, можа, людзей нават зусім чакаў бы страшны зімовы голад, каб не добрая гародніна і неблагая ярына.

Нядрэнна было ў Загорскіх, y Вежы, y Раўбіча, яшчэ ў трох-чатырох гаспадароў, дзе зямля не была спустошаная. Мужыкам іншых паноў магло хапіць летняга ўраджаю хіба што да пятага тыдня вялікага посту.

I вось Кроер учыніў півошчынцам агульны згон, бо гарачая пара не чакала. За тры дні жыта на яго нівах стаяла ў мэндліках, a частку нават звезлі да панскіх гумнаў, пачаўшы складаць сцірты. Людзі ішлі на працу ахвотна, бо сям'я з пяцёх чалавексваю работу скончылімагла зарабіць за гэтыя дні сама меней тры рублі, a гэта азначалаяк на галодны годвосем з паловай пудоў жыта,  можна неяк перабіцца да шчаўя, да «грыба бедных»  смарчка, да першай рыбы, як толькі спадзе весняя палавень.

Надвячоркам трэцяга, пасля пачатку згону, дня Кроераў аконам аб'явіў людзям, што згон не будзе аплачаны, што за яго не будуць плаціць і надалей.

Людзі стаялі на вясковай плошчы, пад абшчынным дубам і слухалі яго.

У кожнага стаяў перад вачыма той месяц з лішнім, які цяпер не было як пражыць. Мужыкам бачылася Бэркава карчма, дзе трэба было нішчымна, толькі каб уцячы ад міжвольных хатніх папрокаў, сядзець усе гэтыя дні, бабампрагныя і вечныя, як лёс, чалеснікі-печкі, якая кожную раніцу патрабавала ахвяр.

Але ўсе маўчалі.

Збянтэжаны гэтай акалічнасцю аконам (пан загадаў, y выпадку чаго, пайсці на маленькія ўступкі) прапанаваў пяць капеек на дзень. I тут Янка Губа, самы стары дзед на сяле, выступіў з натоўпу:

 Мы не жабракі, каб нам замазвалі глотку шасцю фунтамі ў дзень. Мы не па дварах просім, мы просім сваё, спрадвеку ўсталяванае.

Вочы яго былі, як y пакрыўджанага спакойнага дзіцяці.

 Ён пакрыўдзіць нас надумаўся Што ж, хай падавіцца нашым хлебам A за сіроцкія слёзы здохнуць яму без пакаяння A раней таго няхай ведаене будзе плаціць за згон, як то дзядамі заведзена,  ніхто не пойдзе на згон. Паншчыну адробім, a згон няхай вырабляе ўдвох з табою, аконам.

Аконам быў чалавек неразумны і ўзгарэўся:

 Тады хрэна вам замест хлеба. Жарыце зямлю Хто яшчэ пагражаць будзе? Хто?! Халуі бязмозглыя! Вы ж бачыце, які цяжкі год. Хіба не пан дае вам пазыкі?! Хіба не ён за вашы нядоімкі перад дзяржавай адказвае сваімі грашыма?!

 За гэта мы на яго і працуем. Але нядоімак за намі не вялося. Пазык таксама. A калі гэтай вясной і давядзецца пазычаць з яго панскай літасці, то ў каго хочаш будзем пазычаць, толькі не ў яго, аспіда нясытага. Карчмару абразы ў заставу аддадзім, бо ён толькі што нехрысць, a ўсё лепшы за яго, пашчу ненажэрную.

 Пад зброяй пойдзеце,  кiнуў пагрозу аконам.

I тут выступіў з радоў зусім яшчэ малады, год дваццаці васьмі, півошчынскі мужык па прозвішчы Корчак, працавіты бацька двох дзяцей. Толькі што вярнуўся са сціртаў (больш за ўсіх стараўся чалавек, бо сям'я ў бацькі была падзеленая і здабытчыкаў, акрамя яго, не было) і таму быў з віламі. Убіў іх y зямлю і спакойна абапёрся на дзяржальна.

 Не пагражай, аконам. Бог за пагрозы нявіннаму не даруе.

Стаяў перад аконамам бялявы, як лён, глядзеў чорнымі дрымучымі вачыма.

 A на згон не пойдзем. Калі пад зброяй павядуць, дык такую і працу атрымае пан Кастусь. Хай жаўнеры штыкамі снапы носяць.

 Зачыншчыкi!  сказаў аконам.  Ясна.

I дастаў з кішэні кніжку і аловак.

 Не дамо пісаць! Не дамо!  захваляваўся натоўп.  Чорт яго ведае што ён там напіша A потым пячаць ляпнуцьі прападай душа.

Абураныя людзi купчылiся вакол старога Губы.

Першы не стрываў Васіль Гарлач, чалавек y беднай, але чыстай, старанна залапленай світцы:

 Ды што ж гэта такое?! За што?! За нашу крыўду ды яшчэ і пісаць.

 Нядобра робіш, аконам,  сказаў Корчак.  Глядзі, каб не рыгнулася.

 Дык вось як?  пыхнуў аконам.  Добра. Яшчэ і пагрозы. Глядзіце, мужыкі. Усё гэта вам прыпомняць. I ад згону адмову, і абразу пану, і тое, што іконы святыя закласці іудзеям сабраліся Кубло гадзючае! A табе, Губа, як завадатару, не мінуць і Сібіры.

Губа здзекліва глядзеў на яго.

 Чаго мне баяцца? Мне ўсяго жыцця з вераб'іныя нагавіцы. Ну і Сібір. Няхай. Ці не ўсё адно, адкуль да прабацькі Абрама на піва выпраўляцца

 Ён яшчэ і блюзнерыць, ёмашнік стары Патрэбен ты Абраму, парахня смярдзючая,  сказаў аконам.

Са старым Губой ніхто так не размаўляў. Абрам Абрамам, a павага патрэбна старому нават тады, калі ён скончыў зямныя справы. I таму пакрыўджаны Губа аскароміўся.

Аконам убачыў ледзь не пад самым сваім носам парэпаную цёмную дулю, нейкую вельмі доўгую і таму асабліва здзеклівую. I тады ён размахнуўся і сцёбнуў старога па пыльнай світцы, гарбатай на спіне.

I тут адбылося тое, чаго ніхто не чакаў ад заўсёды рахманага, паважна-маўклівага Корчака. Пэўна, і ён сам не чакаў, бо твар ягоны застаўся разважлівы і амаль спакойны. A рукі ў гэты час тарганулі з зямлі гaблі і шпурнулі іх y аконама.

Вілы прасвісталі ў паветры і, дрыжучы, упіліся ў зямлю між расстаўленых аконамавых ног. Аконам збялеў.

A на яго ўжо насоўваўся натоўп.

 Гані адсюль!

 Паражняк адмяніў, поскудзь!

 Трэ-э-эці дзень!!!

 Плаці за згон!

Назад Дальше