Рунь канямi топча, конаўка дурная!
Крык ап'яніў людзей, асабліва калі яны ўбачылі, што аконам ускінуўся ў сядло і прыпусціў уздоўж вясковай вуліцы. За весніцамі аконам кінуўся ўбок і паскакаў проста пожняй, без дарогі.
A ўзбуджэнне ўсё нарастала ў душах, і над натоўпам стаяў смех, ганарлівыя выгукі, свіст. Нясытае было лета, галодная будзе вясначорт з ёю! Чорт з ёю, абы на хвіліну прыйшлі ў душу патоля і гонар.
Як гэта ты наважыўся, Корчак?! A каб пацэліў?
Каб захацеў, дык пацэліў бы, збянтэжана і трошкі горда пасмейваўся Корчак. Што я, турак, каб y жывога хрысціяніна цаляць?
Ды які ён хрысціянін?! Падла ён! Як жа Згон дарма рабілі. A цяпер голад!
I гэта зноў звярнула думкі на крыўду.
Слё-озачкі, загаласіла нейкая баба. Што ж ім спатрэбілася, зяпам ненаедным?!
У старца кій адабралі!
У дзяцей галодных кавалак з рота вырвалi!
Загаласілі і другія бабы. I з нарастаннем іхняга галошання нейкі цьмяны, лютаваты агеньчык загарэўся ў вачах y мужыкоў.
Нарастала нясцерпна балесная, ледзь не да слёз, крыўда. Яна патрабавала неадкладнага выхаду. I таму натоўп радасна выбухнуў, калі нехта кінуў:
Спаліць Кроеравы сцірты Хай ведае.
Натоўп зароў. Спадабалася ўсім.
Не нам, дык і не яму!
Палі!
З самаробнымі паходнямі рушылі знішчаць сцірты. Моладзь аддзялілася і пайшла паліць мэндлікі. Дзень пачаў захлынацца ў дыме I дзіўнаніхто не ўзяў ані снапа. Відаць, таму, што гэта быў не рабунак, a помста.
Хай ведае!
Носам наторкаць!..
Спаліўшы збожжа, людзі вярнуліся ў вёску і сталі чакаць, што з гэтага будзе.
Чакаць давялося нядоўга. Сонца яшчэ стаяла даволі высока, калі хлопец на верхавіне абшчыннага дуба заўважыў на дарозе з Кроераўшчыны пыл. Хацелі былі кінуцца ўпрочкі, але Корчак пераканаў, што няварта. Адзін чалавекшто ён такое без іншых? A калі тыя, што ішлі, наблізіліся, усім стала нават сорамна за свае думкі аб уцёках.
Ішлі дзесяць чалавек, a з імі ехаў коннік. A калі гэтыя дзесяць чалавек наблізілісялюдзі пазналі ў іх татар-вартаўнікоў, a ў коннікупаручніка Мусатава.
Аконам выпадкова застаў яго ў Кроераўшчыне і, смяротна перапалоханы, маліў яго, каб ён скакаў y Сухадол па дапамогу. Але ў паручніка былі іншыя планы. Бунт быў занадта шчаслівы выпадак, каб выпусціць ініцыятыву з рук, аддаць яе другому, застацца без рэпутацыі мужнага і дзейнага чалавека.
Зеленаватыя вочы Мусатава загарэліся прадчуваннем падзей. Небяспекаглупства: што робіцца без небяспекі? Яна надавала нават вострае адценне таму, што ён збіраўся рабіць. I таму ён прыкрыкнуў на аконама:
Ану змоўч! Наробяць тут бязглуздзіцы, a ты выпраўляй Колькі вартаўнікоў y маёнтку?
Дзесяць.
Давай іх сюды A сам скачы ў Сухадол. Скажаш, пан Мусатаў сам рушыў y Півошчы Хай не марудзяць.
Аконам глядзеў на яго з дрэнна прыхаванай пашанай і некаторым жахам. I гэта было добра: будзе сведка. У душы паручніка ўсё лікавала ад захаплення ўласнай хітрасцю. Хай y Сухадоле спяшаюцца. Гэта патрэбна, каб яго не абвінавацілі ў залішняй самаўпэўненасці. Але яны не паспеюць, яны проста не здолеюць паспець. «Малады і распарадны паручнік, які выпадкова аказаўся на месцы», зробіць усё без іх Не трэба было толькі паказваць радасці. I таму ён спакойна аглядаў зброю татар.
Як жа вы? з жахам спытаў аконам.
Служба, адказаў Мусатаў.
Блаславі вас бог, з расчуленым захапленнем сказаў аконам.
Э, кіньце Спяшайцеся лепей Усё ж іх чатыры сотні адных мужыкоў
I вы не баіцёся?
Баюся. Але іду Ён стрымана перахрысціўся і сказаў падначаленым: Рушай, браткі.
I вось цяпер атрад уступаў y Півошчы, і, чым больш ён пасоўваўся наперад, вырастаў y памерах брудна-белы, маўклівы натоўп пад дубам. Калі да яго засталося якіх крокаў сорак, Мусатаў спыніў сваіх людзей, a сам ад'ехаў ад іх да натоўпу на даўжыню корпуса каня, не больш. Ён ведаў, што набліжацца больш нельга: сцягнуць з каня, і тады падначаленыя не паспеюць памагчы, збаяцца страляць і, магчыма, пабягуць.
Маглі нават проста натаўчы каракгэта страшней за смерць
Нельга было быць смешным. Ён абмацваў сваімі зеленаватымі, як y рысі, вачыма маўклівы натоўп, a яго рукі, учэпістыя і прыхавана-нервовыя, са сплюшчанымі на канцах, як долата, пальцамі, ляжалі на сядзельнай луцэ.
Пакрысе ён разумеў: небяспека ёсць, але вельмі маленькая. I гэта ўзбадзёрыла яго.
Што тут здарылася? спытаў ён.
У адказмаўчанне.
Чые мэндлiкi гарэлi?
Зноў маўчанне.
Маўчыцё, сукіны сыны Віламі кідаецеся Ведаеце, чым гэта можа скончыцца?
Некаторыя апусцілі галовы. Божа, толькі б не рухнулі на калені!
Што ж вы, браткі? Як гэта вы асмеліліся? Разыдзіцеся, не ўводзьце ў грэх хрысціяніна Разыдзіцеся смірна па хатах
У яго памякчэлым голасе была паблажлівасць: так кот на хвіліну адпускае ахвяру, каб было што даганяць.
Вы што, спалілі панскае жыта?.. Дрэнна.
A тое, што ён з намі зрабіў, добра? выбухнуў y натоўпе нечы голас. Звычай ломіць, за згон не заплаціў.
Будзеце адказваць!
Вось што, сказаў, выступаючы з радоў, Гарлач, ідзі адсюль, пан афіцэр. Мы нарабілінаш і адказ. Ідзі Праўда, людзі?
Тады аддасцё ваша збожжа, сказаў Мусатаў. Зараз жа аддасцё I на згон пойдзеце заўтра, хамскія морды.
I звярнуўся да атрада:
Слухай мяне Пойдзеце да іхніх сціртаў і памяркуеце, колькі ім трэба аддаць, каб за ноч не схавалі Да апошняга снапа
Удар быў разлічаны. Натоўп зароў. Пагроза была бязглуздая і менавіта таму выклікала гнеў, пры якім не разважаюць.
Хай паспрабуюць узяць!
Паглядзім, як возьмуць!
Урэшце, з афіцэрам было толькі дзесяць чалавек. I натоўп паўколам рушыў на іх.
Мусатаў зразумеў, што ён перагнуў. Ён не хацеў бойкі, ён хацеў толькі абурэння, пры якім можна страляць паўзверх галоў. «Распарадны малады паручнік залпамі паўзверх галоў прымусіў скарыцца мяцежны зброд» Але разважаць было позна: y pyках сялян з'явіліся камяні. Трэба было дзейнічаць рашуча, іначай канфуз.
Ану, паспрабуйце, вазьміце!
Бі іх y маю душу!..
Натоўп насоўваўся грозным паўколам і страшна роў. I тады Мусатаў амаль праспяваў:
Шту-уцэры на руку-у
Натоўп захваляваўся і пайшоў трошкі павольней.
Браткі! крыкнуў Гарлач. Не будуць страляць! Загаду такога няма! На нас крыжы! Па крыжах не будуць!
Плі!
Залп секануў паветра. Усе спыніліся, неўразумелыя Парахавы дым яшчэ не паспеў развеяцца, як y натоўпе нема залямантавала баба:
А-а-а!!!
I гэты пранізлівы крык вырашыў справу. Натоўп, амаль шэсцьсот чалавек, кінуўся ўцякаць, топчучы тых, што ўпалі.
Корчака нешта апякло. Не разумеючы, што гэта, не заўважаючы, што з-пад правай ключыцы затачылася кроў, ён задкаваў, з жахам і гневам гледзячы ў пашыраныя, бязглуздыя вочы тых, хто бег.
Браткi, куды ж вы?! Браткi, апамятайцеся!
Ён бачыў, як, трымаючыся за галаву, бег Гарлач, як, часта зяхаючы, заціскаў чырвоную пляму на рукаве стары Губа, але ўсё яшчэ бязладна махаў непатрэбнымі віламі.
Браткі!
Другога залпу не спатрэбілася. Мужыкі сыпанулі гародамі, уроссып.
Усё было скончана.
I тады Корчак таксама пабег. Ён не ведаў, куды ён бяжыць, ён ведаў толькі, што ў сітнягах над старыком не знойдуць, і таму бег зусім y іншы бок, не ў той, куды беглі астатнія. Ён не баяўся; гнеў, якога ён дагэтуль не ведаў y сабе, быў мацнейшы за жах; але ён усё ж уцякаў. Бадай што, гэта быў адзіны з усіх, хто не страціў пасля ўсяго, што адбылося, здатнасці разважаць.
Ён бег капуснымі градкамі, потым з маху кінуўся ў ваду старыка і, перасекшы яго, выбраўся ў лазу, a потым y лугі. Ён доўга бег і там, усхліпваючы ад злосці і паўтараючы:
Баязліўцы Сволачы
Потым пайшоў павольна, толькі тут адчуўшы, што паранены.
Разам з крывёй з цела, здаецца, выцякала і смеласць. Яму стала страшна. Рана пачала гарэць. Затачыўшыся ў высокі чарот, як зацкаваны звер, ён чэрпаў далоняю карычневую ваду і паліваў рану, але яна балела ўсё мацней.
«Прападаць буду», падумаў ён.
Вадзяная курачка з'явілася блізка ля яго і цікаўна глядзела зусім без асцярогі.
Ён кінуў y яе жменю твані.
I тут яго ахапіла злосць. Ніхто не баяўся мужыкоў, нават вадзяныя куры. Натоўп дарослых людзей пабег ад дзесяцёх чалавек
Ён ледзь не заплакаў ад крыўды, але злосць зрабіла яго мацнейшым, ён устаў і павалокся чаротам да далёкага Дняпра.
«A поп Васіль казаў, што ніводзін хрысціянін не будзе страляць y знак святога крыжа A гэтыя стралялі»
Злосць нарастала, і гэта давала яму змогу рухацца. Ён ішоў і ішоў на дрыготкіх нагах. Толькі б выжыць, ён ім тады пакажа
Але як выжыць?
I тады ён успомніў, што ў Азярышчы жыве сваяк Цыпрук Лапата. Пэўна, ён і не ведае аб падзеях y Півошчах, можа, і ўратуе. Значыць, трэба праставаць на Дняпро, пастарацца пераплысці яго і схавацца ў Азярышчы.
У галаве ягонай усё часцей цямнела. Ён ішоў чаратамі, лугам і зноў чаратамі, падаючы ў карычневую гразь.
Цыпрук Лапата, які затрымаўся на рацэ і плыў дадому, выпадкова заўважыў аблепленага гразёю чалавека, які плазаваў да вады. Чалавек поўз, a потым абмяк, стаў нерухомы. I, паспяшаўшы да яго, Лапата ледзь пазнаў сваяка.
Лапата ўжо ведаў пра падзеі ў Півошчах і таму не здзівіўся. Але ён разумеў і тое, чаго не разумеў паранены Корчак: уцекачоў будуць шукаць y сваякоў і знаёмых. I таму, перавёзшы ўначы сваяка цераз Дняпро і зрабіўшы яму ў хаце сякую-такую перавязку, ён, з дапамогаю сына, ускінуў яго на воз і выехаў з двара: вырашыў за ноч перавезці яго на млын жончынага дзядзькі, Грыня Паківача. Млын стаяў y лесе, за восем вёрст ад Загоршчыны.
Грынь ведаў травы і мог памагчы. Акрамя гэтага, была і яшчэ адна выгода: на Паківачоў млын людзі стараліся не ездзіць, бо ў гаспадара была незайздросная слава чараўніка і ведзьмара.
Вёска спала, калі Лапата ехаў вуліцай. Толькі ў акенцы Кагутоў свяціўся агеньчык: сям'я дапозна працавала і цяпер, відаць, вячэрала.
Лапата дзякаваў богу, што вёска спіць. Але ён не быў бы такі спакойны, каб ведаў, пра што гаварылі Кагуты за вячэрай. A рашылі яны праз некалькі дзён ехаць на Паківачоў млын з першым збожжам, бо ў сваім, азярышчанскім, млыне было завозна.
X
Раніцай назаўтра госці раз'язджаліся. Праводзячы іх стрэламі з гармат, зноў бурчаў на Фельдбаўха Кірдун. I зноў Алесю даводзілася стаяць на тэрасе, аддаваць развітальныя паклоны.
Вось спыніўся перад ім Басак-Яроцкі. Спакойна глядзіць y вочы пастрыжнога сына наіўна-сінімі вачыма:
Бывай, сынок Будзе сумназаязджай лiсiц пастраляць Кгм
I дадае шэптам:
A калі будзе цяжка, ды яшчэ, крый божа, знойдзецца ворагпомні: ёсць дзядзька Яроцкі, які ўмее трымаць пісталет.
Дзякуй вам.
Пан Мнішак збіраецца ў дарогу. Глядзіць на Алеся разумнымі вачыма. Гэты не запрашае, гэтаму, уласна кажучы, няма куды і запрасіць.
До відзэня, млоды пан.
До відзэня, чырванеючы, з жахлівым акцэнтам кажа Алесь.
Ён ніколі не наважыўся б на такое ўніжэнне, каб не жаданне зрабіць старому прыемнае.
Віцэ-губернатар падыходзіць да яго, зусім не такі румяны і свежы, як учора, хаця стараецца трымаць гонар.
Бывайце, князь! Старайцеся быць вартым сынам Расіі. Многа вам дадзенамнога з вас і чакаецца.
«Трымайся проста, будзь ласкавы, будзь велічны, стары ваяка, але гэта ты гаварыў y далоні незразумелыя і страшныя словы, і я цяпер невыразна адчуваю, якія прорвы, якія безнадзейна мёртвыя пустэчы за кожным спакойным дарослым тварам, які адчай за кожнай паспяховай кар'ерай.
Але я не пакажу табе гэтага. У мяне таксама няма нічога, акрамя магіл. Так мяне вучылі».
Едуць Хаданскія. Паблажлівая ўсмешка старога графа, занадта ласкавая, каб ёй можна было шчыра верыць. A Ілля нічога сабе звярок. Так і не сышліся бліжэй.
Хлопчык праводзіць вачыма кожную сям'ю, быццам яна знікае навекі, і не ведае, што ўсё гэтаніці таго кіліма, які яму давядзецца ткаць усё жыццё, доўгім ці кароткім яно будзе. Некаторая нітa будзе ісці амаль суцэльным фонам, шэра-зялёным, як дажджлівы панядзелак. Некаторая сустрэнецца палоскай, вузкай, на дзень працы. Некаторая прамільгне чырвонай адзінай нітачкай, але праз усё жыццё.
Людзі прыйшлілюдзі і знікаюць. I яму здаецца, што знікаюць назаўсёды.
I Майка з Мсціславам сёння таксама знікнуць.
A вось накіроўваецца да сходаў лічба «20», браты Таркайлы.
Бывай, князь, басам кажа Іван. Глядзі, Тодар, які хлопец расце. Сапраўдны прыдняпроўскі лыцар. Як вырасцелепей з ім не звязвайцеся, розныя там англічане ды туркі. Дасцьлужына застанецца. Го-го-го-гык!
Тодар кіславата ўсміхаецца. A Іван басіць далей:
Наш Наш Прыязджай, брат, да мянеажаню. Мы такога героя нейкім сушаным рыбам і панюхаць не дамо
Ах, выбірайцеся ж вы хутчэй з вашым лыцарствам. Бо Майка і Мсціслаў таксама паедуць.
Бацька вядзе да карэты старую Клейну, a за ёю ідуць Ядзечка і Янка.
Бывай, бэйбас, кажа старая. Ты глядзі ў мяне. Ранавата пачынаеш банвінавіць ды ферлакурыць.
Дзякуй вам, мілы Алесік. Усё было добра, сумна, зусім без дакору, кажа Ядзечка. Вы толькі не забывайце нас: мяне, і маму і Янку.
Бывайце, Ядзечка
Вось ужо і Раўбічы выходзяць з дзвярэй. Раўбічы! A за імі паедзе Мсціслаў.
Жоўчна-прыгожы твар Раўбіча сур'ёзны. Халодныя, з пашыранымі зрэнкамі, страшныя і ўсё ж нечым прыцягальныя вочы зноў ловяць позірк хлопца, выпрабоўваюць, забіраюцца павольна на самае дно душы.
Бывай, свет ясны, з нечаканай цеплынёй кажа ён.
Бывайце, любая Майка.
Бывайце, любы Алесь.
Ці здаволены вы?
Le plus beau bal, que j'ai vu de longtemps, адказвае за яе важны, як прыдворны, Франс.
A яна не адказала, толькі кіўнула галавой.
Майка Праз некалькі дзён я запрашу Кагутоў. Мне вельмі хацелася б Мы паедзем глядзець руіны старога замка. Я запрашаю Мсціслава і вас.
Майка паводзіць галавою без асаблівага энтузіязму. I гэта такое нечаканае гора, што нават сэрца падае кудысь.
Міхаліна, сурова кажа Раўбіч. Падзякуй гаспадару. I пацалуйцеся, як добрыя дзеці.
Дзякуй вам, Алесь, кажа яна. Бывайце.
Яна набліжае да яго тварык, дакранаецца нерухомымі вуснамі да яго шчакі і падае яму руку.
I ў гэты момант ён адчувае ў далоні нешта. Ён няспрытна сціскае далонь і глядзіць на Майку.
Пайшлі. Усё. Алесь ідзе ў дом, спакойнабо на вачах усіхперасякае залу, a потым Потым шалёна бяжыць па сходах на хоры, a адтуль, вінтавымі сходамі, на антрэсолі другога паверха, a потым, прыстаўной лесвіцай, на адкрытую вежку.
Ён яшчэ раз хоча ўбачыць павозку, якая вязе яе.
Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Усё знікла, і на дарозе больш нічога не было.
Тады ён успомніў пра рэч, якую трымаў y руцэ, і разняў кулак. На далоні ляжаў дзіцячы жалезны медальён, зроблены амаль y той жа манеры, што і бранзалет старога Раўбіча. Маленькі медальён са стылізаванай шыпшынай і коннікам.
Ён раскрыў яго і ўбачыў пасмачку попельных, з залацінай, валасоў і згорнутую паперку.
На паперцы было некалькі слоў з лацінскіх і французскіх літар. Некалькі нязграбных, відаць з вялікімі разважаннямі, напісаных слоў. I гэта не здзівіла яго, бо гэтага не рабіў ніхто, бо словы былі спробай напісаць па-мужыцку.
I ён з удзячнасцю, з нейкай раптоўнай надзеяй разабраў:
«Kab nie zabywaw. Pryiazdjai».
XI
Ён расплюшчыў вочы, і з цёмнага мора трызнення пачалі выплываць цьмяныя, але ўстойлівыя вобразы.
Перш за ўсё пасмы траў, што растуць уніз сухімі кветкамі. A карані іх на дрэве. Ах, як баліць цела! Яно зусім чужое: рукі і ногі свае і не свае, цяжкія, як свінец, і бязважкія, блізкія, вось тут, і вельмі-вельмі далёкія.
Што гэта за травы? Ага, гэта яны не растуць, гэта яны проста вісяць уніз сухімі кветкамі, прывязаныя да лат. Гэта, напэўна, нейкі імшанік, але які?
Вось цені нейкіх галоў на сцяне з бярвенняў. Адна мужчынская, другая, відаць, нейкай жанчыны. Сілы няма, каб павярнуць сваю галаву і глянуць на гэтыя галовы, ад якіх кладуцца цені.
I чаму тут гарыць святло, калі за сцяною дзень? Вядома, дзень, бо ён чуе спеў дзённых птушак. Каб была ночкрычаў бы вадзяны бугай. Дзе гэта ён крычаў надоечы? На якіх паплавах? I што там было?
Успомніў! Яны стралялі. Зяхаў стары Губа A потым была тая вадзяная курачка і бясконцы, нясцерпны шлях
Раптам з яго горла вырваўся такі страшны крык, што ён спалохаўся за тых, чые цені адпачывалі на сцяне. Але палохаўся ён дарэмна, бо страшна гэта было толькі яму: толькі здрыгануліся пальцы ног ды з вуснаў вылецеў бязгучны віск, тыя не заўважылі і не пачулі.