Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Рублеўская Людміла 10 стр.


Вось цяпер зразумела, чаму панна апынулася на вуліцы, і адкуль веды ў медыцыне.

 Пані Тэрэза была ў Гародні перад тым, як Праксэда знікла,  вочы Лёдніка гарэлі цёмным гнеўным агнём.  Ці не яна стаіць за гэтым знікненнем?

 Але чаму тады Міхал нічога не ведае?  усумніўся пан Адам.  Яны ж заадно ў гэтай справе. I нашто разыгрываць смерць Праксэды? Яна ж патрэбная ім менавіта жывой!

Сапраўды, не сыходзіцца. Пранціш пераступіў з нагі на нагу: з магнатамі размаўляцьтрэба добрае здароўе мець.

 А вось прыбраць Лёдніка з жыцця і мяне з пасады суддзі якраз маглі абодва, змовіўшысяі пан Юзаф Радзівіл, і пані Тэрэза. Каб не паспрыялі вяртанню пана Караля.

 Верагодна,  згадзіўся Брастоўскі.  Але князь наш вернецца не просьбітам, а пераможцам! Па дарозе, пракладзенай нашымі шаблямі!

Рука пана Адама на ломберным століку сціснулася ў кулак.

 Зараз трэба ўсім патрыётам забыцца на старыя звады і збіраць войска, новую канфедэрацыю! Аднаўляць Рэч Паспалітую! Пан Міхал Багінскі якраз гэтым займаецца. Ягоная сястра, мая жонка, абуралася жахлівым лёсам абедзвюх сваіх пляменніц.  Брастоўскі шматзначна зірнуў на малую князёўну.

Ясна, гуляе ў дабрадзея: такі ўжо ён абаронца няшчасных дзяўчат.

 Таму лічу, Бог вас паслаў у гэты прытон. Не толькі ж грошы мне тут губляць,  Брастоўскі незадаволена крэкнуў, памацаўшы чамусь сыкгнет з зыркім смарагдам.  Міхал, мяркуючы па ўсім, ейнае знікненне будзе трымаць у таямніцы. Так што паненку Рэгіну Агалінскую я схаваю ў сябе. Прысягаюстане панначка жыць вольна.

 Значыць, пан дзядзечка, на паляванне можна хадзіць?  ажывілася Рэгінка, камечучы ў руках шляхецкую шапку.

Брастоўскі трохі папярхнуўся, але выходзіць з ролі выратаваўцы не выпадала.

 Д-добра, будзе вашаймосці паляванне. Дарэчы, мая жонка, Караліна з Багінскіх, паляванне любіць. Гарнастаю ў вока цэліць.

Рэгінка зірнула на сваіх спадарожнікаў.

 Але, вашамосць дзядзечка, я еду ў Венецыю, тату выручаць.

 I гэтыя паны яго выручаць. Атрымаюць ад мяне ліст да пана Караля Радзівіла, той загадае вызваліць вашага тату. А вас зараз шукаюць. Вы ж не хочаце, каб вас пазналі, вашых рыцараў схапілі, а пан Агалінскі назаўсёды застаўся ў вязніцы?

Адам Брастоўскі старанна змякчаў голас. Пранціш пакруціў галавою: не было асаблівай веры Але нарэшце пазбавіцца ад Агалінскай. Вырвічу было трохі сорамна, але карцела зараз жа запакаваць шкадлівую панну ў залатую паперу і ўручыць князю.

Рэгінка падбегла да Лёдніка-старэйшага, тузанула за рукаў:

 Пан доктар-магік, вы прывезяце майго тату?

 Абяцаю, вашамосць,  Лёднік быў вельмі сурёзны.

 Але ўзамен паны мусяць дапамагчы ягонай княскае мосці Радзівілу здабыць самі ведаеце што.  памазаў дзёгцем іхнюю лусту Брастоўскі.  Пан Караль лепей управіцца са святыняй, чым Панятоўскі.

За сцяной загарлалі: «Туз! Віновы туз, вашыямосці! Мая партыя, васпане!»

 Але, вашамосць, мы дасюль не ведаем дакладна, дзе тая рэч, ці ацалела яна.  Пранціш намагаўся гаварыць пераканаўча.

Лёднік агучыў сваю трывогу:

 Насмелюся нагадаць, брат вашае княжацкае мосці намякаў, што мае жонка і дачка, якія зараз знаходзяцца ў Полацку, зробяцца закладнікамі маёй паслухмянасці.

Адзін замежны пасол, якому давялося пабываць у Нясвіжы, доўга абураўся тым, што на ранішняй службе ў прыдворнай капліцы, калі жонка пана Міхала Казіміра Радзівіла спявала словы псалма з удакладненнямі «Я тое ўчыніла на небе, каб узыходзіла бясконцае святло», прыдворныя дружна ёй кланяліся і спявалі: «Пакорліва дзякуем вашай княжацкай мосці».

Брастоўскія абодва таксама лічылі, што могуць узняць ці пасадзіць само сонца.

 Не забывайце, вашыямосці, што я пакуль яшчэ кашталян Полацкі, і магу абараніць. ну, альбо пакараць, любога з гараджанаў. А святую рэч адшукаеце. Вы ж вучоныя, да таго ж людзі баявітыя. Вунь што тут вытваралі. Каб я Каліёстра ды Батысту ў Варшаве не бачыў, дык палічыў бы цябе, Лёднік, з тваімі ўдарамі на адлегласці нячысцікам. Усё, хай святы Георгій вам дапамагае. Ну і святы Тарэла, да якога Панятоўскі прымазваецца.

Пан нецярпліва махнуў рукой, паказваючы, што гэтая частка спектакля закончаная.

 Нясіце карты.

Тонкія ноздры князя Адама ажно раздзімаліся ад пянкога прадчування іншай баталіі. Пафасныя словы пра лёс Айчыны патроху развейваліся над ломберным столікам, як дым ад свечак.

На гэты раз да прыгодаў іх везла запрэжаная двума коньмі сціплая брычка са скураным навесам. Ад фурмана адмовіліся. Мець пры сабе шпега? Патэнцыйнага здрадніка, як Фульчык? Лепей па чарзе трымаць лейцы.

Зараз была чарга Пранціша.

Дарога нагадвала кепскі верш, з перабоямі ў рытме і рыфмах. Трапілася некалькі спаленых сядзібаў. Невялікі цагляны храм, які перахрышчвалі ў розныя канфесіі, сумна глядзеў услед чорнымі прагаламі выбітых вокнаў, а на ягоным вострым даху пабліскваў цудам захаваны крыж. Пранціш адсёрбнуў з філіжанкі ігуменскай медавухі, на рабіне настоенай. I ўсё ж быў у гэтым панылым краявідзе нейкі заварожваючы спакой і шчымлівая прыгажосць. Быццам ты вечна будзеш трэсціся па праданай зямлі ў чужой павозцы.

Але за спінай былі свае людзі. I гэтыя свае, вядома, сварыліся. Шкада, Давыда давялося пакінуць у карчме. Аптэкар умеў наладжваць адносіны нават з вулканам у момант вывяржэння.

 Я заўсёды марыў быць гэткім жа смелым, як ты, бацька.  у голасе Аляксандра чуўся ледзь прыхаваны гнеў.  А ты. Ты нават баішся расказаць, хто мая сапраўдная маці!

Юнак, падобна, сам спалохаўся сваіх слоў, бо на апошнім аж голас сарваўся.

 Яна была добрай і гожай.

Пранціш вушам не верыў: Бутрым наважыўся?

 Памерла праз тры гады пасля твайго нараджэння. У яе было. не вельмі шчаслівае жыццё.

Бутрым зноў закашляўся. У павозцы на нейкі час запанавала маўчанне, чулася толькі рэзкае дыханне Лёдніка, ды вецер трапаў скураныя бакі навесу, так што падавалася, быццам у павозку набіліся прывіды.

 Чаму ж ты не звёз яе, не забраўразам са мною?

Бутрым загаварыў ціха і глуха.

 Я быў рабом. Бяспраўным слугою. Яна мяне выратавала, калі мой уладальнік ледзь не закатаваў мяне.

Аляксандр недарэмна ўспадчынніў бацькаву здольнасць да навуковых высноў.

 Я чуў, ты быў слугой пана Агалінскага. Значыць

 Так, ты нарадзіўся ў сямі Агалінскіх. Пра што дадзена слова гонару не распавядаць.

 Уандэфул! Дык пан Аляксандр мой брат?

Штосьці зноў зашаргатала, і гэта быў не вецер. З-за наваленых трантаўЭрнэста дапамог на грошы абодвух Брастоўскіх разжыцца зімовай вопраткай, якая вось-вось спатрэбіццавыпаўзала князёўна Багінская-Агалінская, і рабацінкі на ейным носіку ззялі, як алхімічнае золата.

Вырвіч ажно лейцы рэзка нацягнуў, і брычка тузанулася і спынілася пад абуранае фырканне коней.

 Толькі не зноў.  прастагнаў скрозь зубы Пранціш.

У Бутрыма рука пацягнулася перахрысціцца.

Але паненка ўжо ўселася побач з заўважна збялелым Алесем, скардзячыся на падступных Брастоўскіх, якім карціць вучыць яе манерам і трымаць пад замком. А яна лепш дапаможа сваім рыцарам! З ёй ім дакладна будзе весялей!

Fifteen men on a dead mans chest,

Yo ho ho and a bottle of rum!

Раздзел шостыЯК ПРАНЦІШ ВЫРВІЧ У ФАРАОНА ГУЛЯЎ

Вясёлае места Кракаў. Гэта нічога, што пачаўся ён з таго, што дачка князя Крака Ванда кінулася ў раку, абы не пашлюбавацца з нямецкім рыцарам. Нічога, што пасля пажару званне сталіцы адабрала ганарыстая Варшава, а апошні кароль не захацеў тут каранавацца. Вядома, ганьбашто цяпер горад апынуўся на памежжы падзеленай краіны, і на тым беразе Віслы аўстрыякі будуюць свой горад. Што Кракаў увайшоў у новаствораную аўстрыйскую правінцыюКаралеўства Галіцыі і Ладамерыі, гонар быць сталіцай якой аддадзены Львову.

Але стаіць на Вавелі Злодзейская вежа, бе звон па імені Сігізмунд на касцёле Святога Станіслава, цікуюць з трыснягу і прыбярэжных пячораў цмокі за прыхаднямі. Рана ці позна ўхопяць жалезнымі зубамі за бот.

I, вядома, ніхто не змусіць нат у самыя цяжкія часы кракавяніна забыцца на месцы, дзе можна пацягаць за валасы Фартуну. Мясцовыя гульнявыя дамы ўся Еўропа ведае. Вось перад адным з іх і стаяла кампанія. Так, гэта не карчма «Залаты леў» у ліцвінскай глыбінцы. Каменны гмах на тры паверхі, з пазалочанай ляпнінай, крыху паадбіванай кулямі, і трыма сінімі рыбкамі са смальты на фасаде. З вокнаў чулася гранне віяланчэлі і флейты. Паны і пані, якія падымаліся па засланых дываном прыступках, былі ў паўмасках.

 Нашто нам усім перціся ў гэты прытон?  незадаволена бурчэў Лёднік.  Давайце я адзін схаджу.

 Ага, а потым зноў цябе выцягвай з якой-небудзь студні!  Вырвіч паправіў шапку на спацелых валасахвечар быў нечакана цёплы.  I Алеся з паненкай ніяк пакідаць нельга, спрабавалі ўжо. Да таго ж, бачышу масках можна ісці.

Шустры хлапчыска ажно падскокваў ад цікаўнасці.

 Мяне пан-бацька браў у салуны! Там таксама музыка, і ў карты гуляюць! А потым страляюць!

Выхавацель з пана Гервасія Агалінскага быў слабы. Вось Алесь напэўна ніколі ў руках ігральныя карты не трымаў: Лёднік спасылаўся на меркаванне віленскага святара, што на картах выкарыстана хрысціянская сімволіка, каб яе зганьбіць. Крыж, дзіда, на якой Хрысту на Галгофе падавалі губку з воцатам, кубак, у які сабралі ягоную кроў.

А Вырвіч перакідваецца ў рамса ды маряша з цесцем, ды яшчэ хваліцца, якім адметным гульцом у юнацтве быў.

Вось і цяперварта было апынуцца паміж сталамі, пакрытымі зялёным сукном, між паноў у камзолах, жупанах, вянгерках, пані ў дэкальтэ і крыналінах, і ўсе ў масках і з аднолькавым хворым бляскам у вачахаж галава былога суддзі закруцілася. I крыўдна, што не далучышся да агульнага шчасця. А вунь за дзвярымабільярд, нехта ў навамодных нагавіцах-кюлотах наваліўся на зялёны стол, цэлячы кіем. I звонкі стук шароў са слановай косткі!

Дзіўна, але там-сям чулася росейская мова, і нат бачыліся расейскія мундзіры. Граф Лудус у добрых адносінах з уладамі і расейцамі.

Галоўнай завабай на сёння была модная навінка: Пранціш такога яшчэ не бачыў. Кола з ячэйкамі, у якое пускалі шарык. Кола круцілася, шарык трапляў у якуюсь ячэйку, пазначаную нумарам.

 Рулетка,  пагардліва шапнуў на вуха Пранцішу Лёднік, яшчэ больш надзьмуты і змрочны ў гэтым котлішчы граху.  Прыклад, як навуковае вынаходніцтва прыстасоўваюць для мізэрнага і нявартага. Прыдумаў вялікі Блез Паскаль, калі шукаў сакрэт вечнага рухавіка.

Паколькі таямнічага гаспадара прытона, графа Лудуса, падобна, давядзецца яшчэ доўга чакаць, Пранціш наблізіўся ўшчыльную да спакуснай забавы. Ля кола ўжо цікавала Рэгінка ў новенькім блакітным камзольчыку і парычку з сіняй стужкай, яе моцна трымаў за руку, але не мог адцягнуць, раздражнёны Алесь. На шустрае дзіцятка ніхто ўвагі не звяртаў, бо з дзясятак прагных вачэй, не адрываючыся, сачылі за рухам шарыка. Калі ён спыніўся на лічбе «зяро», тут жа пачалася мітусня, крыкі, ці радасныя, ці расчараваныя, замільгалі ў руках паперкі, зазвінелі манеты. Малады хлопец у пацёртым зялёным сурдуце і зялёнай паўмасцы, што спаўзала ўвесь час набок, нічога ў рукі не атрымаў. Ён апусціў галаву, рэдкія светлыя валасы зліпліся, рукі сутаргава ўхапіліся за край стала. Хоць малюй з яго карціну «Адчай».

Але вось зноў шарык мусіў пакаціцца па коле, і зноў гарэлі прагай вочы, як у ваўкалакаў. Толькі светлавалосы хлопец, не ў змозе сачыць, як вырашаецца ягоны лёс, стаяў, захінуўшы твар рукамі, якія заўважна дрыжэлі. Па ўсім відаць, толькі што выграб апошнія манеты са сваіх кішэняў, каб паставіць на лічбу сем. Ды ён жа маладзей за Алеся Пранціш адчуў востры ўкол шкадобы.

Шарык паціху спыняўся. I ясна было, што ён не патрапіць на тую лічбу, на якую паставіў усе свае грошы хлопец. А ў таго ўжо плечы пачалі трэсціся. А гардыян паглядае падазрона, ці не час выштурхнуць немаёмаснага гульца, пакуль не ўчыніў плач Іерэміі?

Раптам з-за спіны быццам павеяў вецер. У роце зявіўся слабы мядзяны прысмак Шарык нібыта падштурхнула нечая нябачная рука, а потым рэзка прытрымала.

Светлавалосы гулец апусціў рукі і яшчэ ціха ўсхліпваў, але на твары яго праяўлялася недаверлівае шчасце.

Пранціш у неразуменні азірнуўся. За спінай стаяў Лёднік, які адразу ж адвёў вочы. Не можа быць! Ён жа забараняў сабе карыстацца сваімі адмысловымі здольнасцямі!

Тое, што Лёднік перахрысціўся, прамармытаў пакаянную малітву і знарочыста ўтаропіўся ў другі канец залы, пацвердзіла здагадку. Пашкадаваў хлапчыску. Які зараз, ашалеўшы ад шчасця, напэўна прайграе ўвесь свой выйгрыш, не ведаючы, што той падораны міласэрнасцю былога полацкага алхіміка.

Але да гасцей, мяркуючы па паважлівым шуме, набліжаўся той самы таямнічы граф Лудус. Ён быў з адкрытым тварам. Пранціш ажно вочы працёр.

 Міхаська! Міцкевіч! Ты?

Сцягнуў паўмаску.

 Вырвіч! А я ўжо думаў, не пабачымся!

Былыя сябры па Менскім езуіцкім калегіюме абняліся. Ну так, у Міхаські яшчэ там было прозвішча «Гулец», што, уласна кажучы, на лаціне і ёсць «Лудус».

Значыць, здзейсніў свой намер стацца каралём шулераў.

 Чаму ж не выбраць ролю ваўка, а не авечкі, якую стрыгуць,  выскаліўся граф Лудус, калі яны сядзелі ў шыкоўным гаспадарскім пакоі з непустымі келіхамі ў руках, і граф атрымаў пасылкусвой працэнт ад «Залатога льва», і настаў час успамінаў і прызнанняў старых сяброў.

Лёднікі з Рэгінкай, якую прадставілі як Антонія, малодшага сына доктара, далікатна перайшлі ў іншую залу, любавацца бібліятэкай і калекцыяй зброі.

 Праз што прыйшлося прайсціне пытайся. I абдзіралі як ліпку, і збівалі за занадта ўдалую гульню. Пальцы ў кроў сціраў, штукарствы засвойваючы.

Вырвіч адразу ўспомніў Лёдніка, які валодаў гэтай жа здольнасцюне шкадаваць сябе, каб засвоіць нейкае ўменне.

 Ну, пабачыце Эрнэстаперадавайце вітанне. Удала я ўклаўся ў ягоную карчму. Грошы лішнія меліся, якраз тады ў Вільні пана Міхала Брастоўскага добра аблупіў.

Вось хто вінаваты ў бядотным становішчы падскарбія літоўскага!

Вырвіч адпіў віна, ягоны келіх адразу напоўніў матэрыялізаваны нібыта з паветра лёкай. Паколькі Лёднік больш не сачыў дакорліва за кожным глытком, віно ў горле не перасядала.

Галава пачала ўжо трохі круціцца. Ды хіба ён не шляхціц, не можа даць сабе волі ў сяброўскай бяседзе? Ты не стрыяшка і не вуяшка, будзь здаравенька, пляшка!

Граф Лудус прыжмурыў хітрыя светлыя вочыа ладны дзяцюк стаў, плячысты. Сапраўдны граф. Твар спешчаны, напудраны, парык модны з тупеем, кашуля галандская, камзол шэры парчовы.

 Дык і ў цябе, Пранціш, вялікія здольнасці да гульні. Няўжо занядбаў? Зброя і картытое, чым павінен дасканала валодаць шляхціц. А ты, мусіць, зусім развучыўся. Любы шчаўлік абыграе.

Пранціш весела падміргнуў:

 Не раіў бы тваім шчаўлікам са мной калоду перакідваць. Тое-сёе магу.

 Ну давай, пакажы! Успомнім шкалярскія гады!

Міхаська ўсміхаўся так ветла, віно было такім заборыстым, што Пранціш сам не заўважыў, як аказаўся за сталом з яшчэ двума гульцамі. Адзін, немалады і насаты, гаварыў з нямецкім акцэнтам, другі, малойца ў залацістым касцюме, меў на шчацэ шнар, які не магла цалкам прыкрыць маска.

Пачалі ў фараона, гульню самую модную, хоць у многім ад Фартуны залежную, а не ад майстэрства. I Вырвіч праявіў сябе сапраўдным улюбёнцам Фартуны. Стопкі талераў высыпаліся перад ім, цэлая залатая горка! Малойца ў залацістым касцюме і немец ажно за парыкі хапаліся. Лёкай не забываўся папаўняць Пранцішаў келіх, Міхаська глядзеў з сапраўдным захапленнем Не заняпаў былы шкалярскі правадыр, не страціў спрыту!

Урэшце малойца паставіў на кон цэлую вёску. I прайграў! А перад гэтым на рахунку Пранціша аказалася карэта немца. Ашалелы Вырвіч не мог ачомацца. Цяпер яму не трэба будзе пераймацца, што жыве ў жончыным маёнтку, ажаніўся з багацейшай. Падобна, на выйгрыш ён зможа збудаваць цэлы палац!

А потым набытае багацце пачало неяк раставаць. Вырвіч разгублена глядзеў на апошнюю залатую манетку, якую, аднак, зараз жа спрытна падгрэбла чужая рука.

 Ну, яшчэ разок?  Міхаська ўсміхаўся так весела, што ўсё здавалася сном.  Давай, Пранціш, братка, у мяне прыкмета дакладная: Фартуна зноў усміхнецца!

Вырвічу і абмацваць кішэні не трэба, ведаў, што пуста. Зразумела, ёнчалавек самавіты, не тое, што тыя, хто да кашулі прайграецца. Ставіць на кон цесцеў маёнтак ды жончын пасаг не збіраецца. Ёсць спакуса ў Лёдніка, галоўнага скарбніка кампаніі, грошай пазычыць, але былы прафесар толькі лекцыю прачытае, як студыёзусу.

Графу Лудусу Вырвічавы парыванні былі ясныя, бы крайчамугатунак віна.

 Ну якія рахункі між старымі сябрамі? Хіба ж я не паверу свайму аднакласніку, з якім разам у вокны калегіюма лазілі? Давай штосьці ўмоўнае ў заклад. Ну, дапусцім мы ацэнім у сто тысяч злотых пацалунак тваёй жонкі. Ці што да кожнага з тых, хто выйграе, прыйдзеш пешкі з хамутом на шыі і ў ручку цмокнеш, ці што твой спадарожнік, надзьмуты такі, тут карты параздае.

Назад Дальше