Масавы літаратурны рух на Беларусі пачаўся ў 19231925 гг., калі былі ўтвораны літаратурныя абяднанні, групоўкі, калі пачала выходзіць вялікая колькасць літаратурных часопісаў, газет, альманахаў, зборнікаў, кніг, літаратурных дадаткаў да газет і часопісаў.
У гады пасля Кастрычніка 1917 г., замежнай інтэрвенцыі і Грамадзянскай вайны Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля востра перажывалі час складаных ідэйных пошукаў. Яны заўсёды былі са сваім народам, захоўваючы светлую веру ў ідэалы свабоды, роўнасці, шчасця, імкнучыся спазнаць ісціну, кіруючыся з самага пачатку пачуццём уласнага сумлення, выяўляючы ў творчасці глыбінны народны дух, што, як і цвярозы розум і здаровы сялянскі практыцызм, дапамагала арыентавацца ў палітычных падзеях таго часу. Пісьменнікі перадавалі ў творах усю складанасць жыцця грамадства пераломнай эпохі.
Творы беларускіх пісьменнікаў друкаваліся ў 20-я гады ў выдавецтве Адраджэнне (пазней Савецкая Беларусь). Органам новага пісьменніцтва называў Я. Колас газету Савецкая Беларусь, якая адыграла выключную ролю ў фарміраванні новага атрада беларускіх пісьменнікаў. У Савецкай Беларусі працавалі Я. Купала, Ц. Гартны, М. Кудзелька (М. Чарот), А. Гурло, Я. Журба, З. Бядуля, К. Крапіва і інш.
У лістападзе 1923 г. пачаў выходзіць часопіс Маладняк, спачатку як орган ЦК ЛКСМБ, пазней стаў органам Усебеларускага абяднання паэтаў і пісьменнікаў Маладняк. Менавіта з утварэннем гэтага масавага літаратурнага абяднання, фактычна з канца 1923 г., абуджаецца актыўнае літаратурнае жыццё рэспублікі.
Варта сказаць, што літаратурны рух на Беларусі ў 20-я гады ў многім выяўляў асаблівасці тых літаратурных працэсаў, якія адбываліся ва ўсёй савецкай літаратуры. Каб зразумець усю складанасць узаемаадносін пісьменнікаў і літаратурных груповак у гэты перыяд, варта мець на ўвазе, што ўсе пісьменнікі ўваходзілі ў тую ці іншую арганізацыю. Разыходжанні часцей за ўсё меліся ў эстэтычных праграмах. Парыванні былі шчырымі, непасрэднымі знайсці новыя формы для выяўлення рэчаіснасці, для раскрыцця новага, як тады бачылася, рэвалюцыйнага зместу жыцця, выявіць нетрадыцыйны, наватарскі падыход, сказаць новае, свежае слова ў літаратуры.
Дзейнасць літаратурных абяднанняў на Беларусі
Свежай плынню ў беларускай савецкай літаратуры стала літаратурнае абяднанне Маладняк. Яно праіснавала даволі доўга, дало жыццё іншым літаратурным групам, адчувальна паўплывала на развіццё літаратуры. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова.
Арганізацыйнае афармленне Маладняка адбылося ў Мінску 28 лістапада 1923 г., калі ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі А. Александровіч, М. Чарот, А. Бабарэка, А. Дудар, А. Вольны і Я. Пушча, заявіла на адным з пасяджэнняў у клубе КіМ аб заснаванні згуртавання літаратурнай моладзі. Старшынёй літабяднання стаў М. Чарот.
Маладнякоўцы вялі шырокую прапаганду мастацкай творчасці ў масах (Мастацкае слова масам пад такім дэвізам выходзілі многія кнігі), клапаціліся аб выяўленні маладых літаратурных сіл, аб іх выхаванні і прафесійным росце, распрацоўвалі новыя тэмы, дзейнічалі напорыста і актыўна. Вяліся пошукі новых форм у мастацтве для адлюстравання дынамікі жыцця.
Лічыцца маладнякоўскім аўтарам было гонарам у той час. Мы зарунелі на беларускіх загонах, мы маладняк гэтых новых усходаў гаварылася ў дэкларацыях літабяднання. Маладнякоўскія шэрагі папаўняюцца такімі паэтамі, якія з глухіх куткоў Беларусі ідуць у лапцях і нясуць у торбачках свае творы. Але пяюць гэтыя песняры-лапцюжнікі весела, бадзёра! пісаў М. Чарот у артыкуле Маладнякоўскімі крокамі.
Рост патрабаванняў да мастацкай творчасці, неабходнасць развіцця розных жанраў, стыляў, імкненне падняць эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў сталі прычынамі расколу Маладняка і ўтварэння літаратурнага абяднання Узвышша (19261928), куды ўвайшлі К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, А. Бабарэка і інш. Многія ўзвышэнцы адкрыта не згаджаліся з пазіцыяй маладнякоўцаў, не маглі задаволіцца агульным станам беларускай літаратуры. Узвышша займалася пераважна творчымі пытаннямі, члены гэтай арганізацыі паставілі на мэце даць сапраўды каштоўнае ў беларускай літаратуры, клапаціліся пра высокі эстэтычны ўзровень сваіх твораў, пра нацыянальнае аблічча літаратуры, пра культуру творчасці. Хоць і абвінавачвалі ўзвышэнцаў у каставай замкнёнасці, адасобленасці, эстэцтве, акадэмізме, але настроенасць на вырашэнне сурёзных задач у літаратуры не магла не выклікаць павагі. «Узвышша» унікальнае літаратурнае абяднанне маладых паэтаў і празаікаў, якія стварылі выдатныя творы беларускай літаратуры сусветнага ўзроўню, непераўзыдзеныя ўзоры нацыянальнага слоўнага мастацтва.
Рост патрабаванняў да мастацкай творчасці, неабходнасць развіцця розных жанраў, стыляў, імкненне падняць эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў сталі прычынамі расколу Маладняка і ўтварэння літаратурнага абяднання Узвышша (19261928), куды ўвайшлі К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, А. Бабарэка і інш. Многія ўзвышэнцы адкрыта не згаджаліся з пазіцыяй маладнякоўцаў, не маглі задаволіцца агульным станам беларускай літаратуры. Узвышша займалася пераважна творчымі пытаннямі, члены гэтай арганізацыі паставілі на мэце даць сапраўды каштоўнае ў беларускай літаратуры, клапаціліся пра высокі эстэтычны ўзровень сваіх твораў, пра нацыянальнае аблічча літаратуры, пра культуру творчасці. Хоць і абвінавачвалі ўзвышэнцаў у каставай замкнёнасці, адасобленасці, эстэцтве, акадэмізме, але настроенасць на вырашэнне сурёзных задач у літаратуры не магла не выклікаць павагі. «Узвышша» унікальнае літаратурнае абяднанне маладых паэтаў і празаікаў, якія стварылі выдатныя творы беларускай літаратуры сусветнага ўзроўню, непераўзыдзеныя ўзоры нацыянальнага слоўнага мастацтва.
Характар самастойнага абяднання насіла Полымя (1927), у якое ўваходзілі Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны і якое існавала пры аднайменным часопісе. Абяднанне не вылучала ніякай эстэтычнай праграмы і лічылася пазастатутным.
Пралетарска-сялянская беларуская суполка Пробліск (1926) праіснавала мала, у яе складзе былі Я. Бобрык, А. Гурло, Т. Кляшторны, А. Звонак. Беларуская літаратурна-мастацкая камуна (19271928) мела лефаўскі ўхіл, у яе ўваходзілі Я. Скрыган, М. Шалаеў, П. Шукайла, якія намагаліся пісаць пад Маякоўскага, пераймалі канструктывістаў, спрабавалі даць новыя вершаваныя ўзоры рэвалюцыйнага кірунку.
Былі яшчэ літаратурныя гуртоўкі Мінскі перавал (1927), Звенні (1925). Яны абядноўвалі паэтаў і празаікаў, якія пісалі на рускай мове (С. Пілітовіч, Р. Кобец, Р. Бунтар і інш.).
Утварэнне груповак, абяднанняў, а таксама іх рэарганізацыя, самаліквідацыя і паяўленне новых плыняў доўжылася да 1932 г., пакуль не была прынята пастанова ЦК ВКП (б) Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый, пасля чаго ўсе літабяднанні былі распушчаны, утвораны аргкамітэт і пачалася непасрэдная падрыхтоўка да першага зезда беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1934). Бурнае літаратурнае жыццё 20-х гадоў павольна ўваходзіла ў свае берагі. Але водгаласы тых вірлівых дзён чуліся яшчэ доўга ў літаратуры і грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. Маладая беларуская літаратура шукала новыя формы мастацкага спасціжэння жывой, хутказменлівай рэчаіснасці.
* * *У 20-я гады імкліва развіваліся ўсе літаратурныя жанры. Асаблівы росквіт атрымала паэзія, найперш беларуская паэма. Зявіліся першыя беларускія раманы, дасягнулі значных вяршынь драматургія і крытыка. Выйшлі з друку зборнікі паэзіі: Завіруха М. Чарота, Па беларускім бруку А. Александровіча, Сонечнымі сцежкамі А. Дудара і інш.
Маладыя аўтары эксперыментавалі, шукалі новыя формы (Раніца рыкае Я. Пушчы, Гвалт над формай М. Грамыкі), пісалі пра рэвалюцыйнае абнаўленне (Ветры буйныя П. Труса, Чарнакудрая радасць А. Вольнага, Песні працы і змагання Ц. Гартнага).
Жанр паэмы развіваўся з сапраўдным размахам. Зявіліся фундаментальныя творы Новая зямля, Сымон-музыка Я. Коласа, Безназоўнае Я. Купалы, паэмы, тэмай і зместам якіх сталі падзеі рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, Босыя на вогнішчы М. Чарота, Юны змаганец, Дзясяты падмурак П. Труса. У буйных творах паэзіі і прозы ажывалі старонкі далёкай гісторыі (Крычаўская спакуса У. Дубоўкі, Францыск Скарына С. Хурсіка).
Сапраўднага росквіту дасягнула ў 20-я гады беларускае апавяданне. Асабліва актыўна выступалі ў гэтым жанры Я. Колас (Сяргей Карага, Крывавы вір), М. Зарэцкі (Кветка пажоўклая, Дзіўная, На чыгунцы), П. Галавач (Кнак, Дзве сцежкі), М. Лынькоў (Над Бугам), М. Нікановіч (Крык працы), В. Каваль (На загонах).
У беларускай літаратуры ствараліся першыя раманы. Яны ўзніклі як эпас народнага жыцця падчас рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны (Сцежкі-дарожкі М. Зарэцкага, Сын Р. Мурашкі). Убачылі свет высокамастацкія аповесці Я. Коласа У палескай глушы і У глыбі Палесся, якія разам з аповесцю На ростанях склалі трылогію першае эпічнае палатно ў нашай літаратуры, а таксама раманы К. Чорнага Зямля, Вясна, Ідзі, ідзі, Бацькаўшчына.