Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 18 стр.


Гэта быў час феерычнай успышкі твораў для моладзі і аб моладзі ў рэвалюцыйным змаганні. Паявіліся шматлікія героіка-прыгодніцкія аповесці Свінапас М. Чарота, Два А. Вольнага, Рыгор Галота I. Барашкі, Мяцеліца М. Нікановіча, Затока ў бурах Я. Скрыгана. Да іх прымыкае і аповесць З. Бядулі Салавей. Напісаны займальныя прыгодніцкія аповесці Я. Маўра Палескія рабінзоны, ТВТ, Амок, Сын вады. Гэтымі творамі зачытвалася моладзь, яны мелі поспех. У іх быў заключаны новы, рэвалюцыйны змест эпохі. Ад чалавека ў рэвалюцыі да чалавека рэвалюцыі такі шлях беларускай літаратуры 20-х гадоў, якая імкнулася паказаць героя ў віры жыцця, а ў пазнейшы час на памежжы 2030-х гадоў выявіць, як тыя прынцыпы, нормы, ідэі, за якія працоўныя ішлі на бой і гінулі ў гады Грамадзянскай вайны, увасабляліся ў жыццё. Але сапраўднага адкрыцця новага героя не адбылося.

На рубяжы 30-х гадоў выразна акрэслілася тэндэнцыя да адлюстравання ў творах літаратуры самых розных перыпетый чалавечых лёсаў, шляхоў у рэвалюцыю, паказу жыцця тых, хто быў нікім, а стаў усім. Зявіліся аповесці-лёсы, раманы-біяграфіі, раманы-хронікі, якія малявалі жыццё сялянства (Праз гады П. Галавача, Камароўская хроніка М. Гарэцкага).

Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. У 30-я гады ўлады патрабавалі ад літаратуры паўней раскрываць штурмавы пафас першых пяцігодак. Для паэта таго часу мала быць уважлівым сведкам, рэгістратарам падзей, ён актыўны і непасрэдны ўдзельнік сацыялістычнага будаўніцтва. У сувязі з гэтым можна прыгадаць першыя вершы П. Броўкі Ой, не шапчы, мая бярозка ці Не буду я стаяць на раздарожжы.

Найбольшыя здабыткі літаратуры 30-х гадоў зяўленне твораў вялікага пералому аб калектывізацыі, сярод якіх аповесць П. Галавача Спалох на загонах, раман М. Зарэцкага Вязьмо, аповесць Я. Коласа Адшчапенец, раман К. Крапівы Мядзведзічы, аповесці С. Баранавых Межы і Новая дарога, раман Р. Мурашкі Салаўі святога Палікара. У кожным з гэтых твораў маляваліся вострыя драматычныя сітуацыі ў вясковых семях, ломка векавых традыцый, гвалт над псіхалогіяй селяніна, складаныя сацыяльныя працэсы, што адбываліся ў вёсцы ў гады калектывізацыі.

Такімі былі асноўныя шляхі беларускага прыгожага пісьменства ў даваенны перыяд, у такіх умовах уваходзіла беларуская літаратура ў суровы час Вялікай Айчыннай вайны.

Пытанні для кантролю

1. У якіх умовах нараджалася беларускае друкаванае слова?

2. Вызначце ролю газеты Наша ніва ў працэсе станаўлення новай беларускай літаратуры.

3. Якія новыя імёны зявіліся ў беларускай літаратуры ў пачатку ХХ ст.?

4. Якія літаратурныя рухі і групоўкі дзейнічалі ў 20-я гады ХХ ст.?

5. Дзейнасць Маладняка, Полымя, Узвышша, літабяднання Звенні.

6. Пакажыце жанрава-стылёвую разнастайнасць літаратуры 20-х гадоў ХХ ст.: прозы, паэзіі, драматургіі.

7. Праблема асабістага і грамадскага ў беларускай прозе 20-х гадоў ХХ ст.

8. Літаратура 30-х гадоў ХХ ст. і яе характэрныя асаблівасці: аддаленне ад рэалій жыцця, збядненне чалавеказнаўчага пласта.

9. Якія творы 30-х гадоў ХХ ст. мелі найбольшае значэнне для развіцця літаратуры?

10. Якія раманы-лёсы, раманы-біяграфіі вы ведаеце?

11. Сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы калектывізацыі і іх адлюстраванне ў мастацкай літаратуры.

Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Характэрнай асаблівасцю беларускай літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны было тое, што ўсе творы ствараліся ў асноўным па-за межамі Беларусі. Янка Купала слаў свае лісты-пасланні Беларускім партызанам з-пад Масквы, на франтавых дарогах пісаў паэму Беларусь П. Броўка, яркая і праўдзівая франтавая лірыка П. Панчанкі, праз вогненны небасхіл пранёс сваё слова М. Танк, напісаўшы многія вершы і паэму Янук Сяліба. Лірыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова творчы подзвіг паэта, цікавыя апавяданні М. Лынькова (Астап), драма К. Крапівы Проба агнём, раман К. Чорнага Пошукі будучыні. Усе гэтыя выдатныя творы сталі залатым фондам нашай літаратуры. У іх паказвалася складанасць лёсу Беларусі на скрыжалях вайны, будні партызан, байцоў, раскрываўся патрыятызм і гераізм людзей, на фронце і ў тыле.

Вялікая роля адводзілася сатыры. Раздавім фашысцкую гадзіну так называлася газета-плакат К. Крапівы. Літаратура ваеннага часу носіць ярка выражаныя рысы гістарызму, зяўляецца мастацкім летапісам барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вобраз Бацькаўшчыны, ідэя вызвалення роднага краю праходзяць праз усе творы.

Вялікая роля адводзілася сатыры. Раздавім фашысцкую гадзіну так называлася газета-плакат К. Крапівы. Літаратура ваеннага часу носіць ярка выражаныя рысы гістарызму, зяўляецца мастацкім летапісам барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вобраз Бацькаўшчыны, ідэя вызвалення роднага краю праходзяць праз усе творы.

Тры пакаленні беларускіх паэтаў і пісьменнікаў плённа працавалі ў суровыя ваенныя гады. Многія з паэтаў загінулі: М. Сурначоў, З. Астапенка, А. Коршак, А. Жаўрук, Хв. Шынклер, А. Мілюць, А. Ушакоў. Але сацыяльны заказ эпохі выконваўся з гонарам, нараджаліся выдатныя радкі пра веру народа ў перамогу. Літаратура расла, развівалася, мужнела.

Вычарпальна і ўсебакова паказаў гістарычны шлях беларускага народа П. Броўка ў паэме-араторыі Беларусь. Кожны новы раздзел пачынаўся зваротам: Зямля Беларусі! Ты помніш нямала Услед за паэтам чытач праходзіў нялёгкімі шляхамі мінулага, сучаснага, робячы акцэнт на няскоранасці, гераізме і творчым уздыме беларускага народа. Паэт славіў продкаў, культуру, асвету, мастацтва, звяртаўся да новых дзён, калі краіне і людзям выпалі новыя суровыя выпрабаванні. Талент П. Броўкі раскрываецца з новай сілай: творца актыўна выкарыстоўвае прыёмы вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, вершы насычаны стыхіяй жывога народнага жыцця, напоўнены трапяткім пачуццём, пакідаюць незабыўнае ўражанне. У творы Надзя-Надзейка выяўляецца трагізм ваенных дзён. Гэта верш-плач па гвалтоўна загубленым жыцці дзяўчыны. Ужо не жаці жыта яе рукам, са скрухай гаворыць паэт, снапоў не вязаці. Звяртаючыся да бярозы, пытаецца: Што ж ты, бярозанька, не ўратавала? Вершы П. Броўкі ваеннага часу гэта народныя песні аб славе і надзеі. Будзем сеяць, беларусы, сцвярджае паэт у аднайменным вершы, перадае адчуванне байца-беларуса ад сустрэчы з роднай зямлёй у вершы баладнага складу Спатканне.

Як спяшаў я да Вас,
Засмучоныя хаты,
Здратаваныя нівы,
Лугі-мурагі!..
Я вярнуўся да Вас
Цвёрдым крокам салдата,
Хоць нямала пранёс
За дарогу тугі.

Пранікнёная лірыка А. Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Творы не страцілі сваёй эстэтычнай каштоўнасці і сёння, праз многія дзесяцігоддзі пасля іх напісання.

Поўная драматызму балада Над брацкай магілай.

Ёсць пад Стараю Русай
Руская вёска Лажыны.
Там, нібы ў Беларусі,
І вербы растуць, і рабіны.

Святлацені змяняюцца, калі паэт з горыччу гаворыць аб ахвярах вайны: Там магіла ёсць брацкая ў лузе, / За вёскай Лажыны, / Там хлапцы беларускія / Чэсна галовы злажылі. Балада мае развітальны змест.

Паэт гаворыць ад імя тых, хто аддаў сваё жыццё, каб вечна свяціла над нашай зямлёй зіхатлівае сонца свабоды, каб ніколі не было вайны. Загінуўшыя воіны змагаліся за родную Бацькаўшчыну, думкі пра якую агортваюць лірычнага героя верша. Твор не падобны да народных плачаў над труной нябожчыка, ён напоўнены мужнасцю, глыбінёй патрыятычнага духу. Увага аўтара скіравана на родныя гоні, што жывілі сэрца і душу, да валі надзею на мірны час.

Наглытацца хачу туманоў,
Твайго ветру і пылу;
Наглытацца хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту.
Вочы просяць нябёсаў тваіх;
Ім твайго не хапае блакіту.

Яркая і пераканаўчая франтавая лірыка П. Панчанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Паэт прайшоў дарогамі вайны з захаду на ўсход, адступаючы ад Беластока разам з савецкімі войскамі.

Душэўным смуткам, жывым болем насычаны верш П. Панчанкі У мяне не забілі нікога. Сапраўды, кажа паэт, не асабістым горам кіруецца наш салдат, калі гоніць чужынцаў на захад, а патрыятычным жаданнем хутчэй убачыць родныя гоні і палеткі вольнымі і шчаслівымі. Гэта верш-балада. У спакойнай разважлівай танальнасці пачынае аўтар свой твор, спрабуючы асэнсаваць вытокі нашага гераізму, помсты, адплаты, бо, калі сапраўды у мяне не забілі нікога ні маці, ні жонкі, ні брата. Я не плакаў бяссоннаю ноччу ад горкае страты, дык чаму ж, пытаецца лірычны герой, ад чаго ж тады сэрца так хоча, так прагне расплаты?

Я ўвайду ў Беларусь, як байцы ўвайшлі ў Сталінград, сцвярджае ад імя воіна-пераможцы П. Панчанка.

Вока снайпера верш П. Панчанкі аб неспатольнай празе простага салдата ачысціць родную зямлю ад набрыдзі, заразнай пошасці, выполваючы іх, як пустазелле, з нашых палёў і ніваў, знішчаць, выглядаючы ў снайперскі прыцэл, як нейкіх дзікунскіх казюрак, мошак, жучкоў-караедаў, калі глядзець на іх здалёку, як ненавісных пачвар.

Назад Дальше