Вока снайпера верш П. Панчанкі аб неспатольнай празе простага салдата ачысціць родную зямлю ад набрыдзі, заразнай пошасці, выполваючы іх, як пустазелле, з нашых палёў і ніваў, знішчаць, выглядаючы ў снайперскі прыцэл, як нейкіх дзікунскіх казюрак, мошак, жучкоў-караедаў, калі глядзець на іх здалёку, як ненавісных пачвар.
Дзеля жыцця на зямлі беларускія паэты, сучаснікі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, імкнуліся па-мастацку асэнсаваць бессмяротны подзвіг народа, які стаў на абарону сваёй Радзімы, гераічны пачатак у характары народа, што меў глыбокія карані.
Апошнюю кулю сваім парабелуме, кажа аўтар, трымае ротны палітрук не для сябе, але каб загнаць у зямлю яшчэ хоць аднаго ворага (Апошняя куля).
Пяру Панчанкі належыць цыкл выдатных вершаў, якія абяднаны ў Іранскі дзённік: У Тэгеране, «Слухаючы Перапёлку», Сустрэча з бярозай, Што я думаў, гледзячы на Каспійскае мора, Апяваў Адам Міцкевіч, Рамантыка, Малярыя, Караван, Мы першы раз за межамі Радзімы. Лірычны герой у вершах Іранскага дзённіка паўстае палымяным патрыётам роднай краіны, верным сынам Беларусі, франтавіком, які думамі і справамі гатоў набліжаць доўгачаканую перамогу. З прыільменскіх балот трапіў паэт у сонечную краіну, прайшоў упершыню па зямлі нейтральнай дзяржавы, не губляючы форсу салдата-пераможца: Тужэй падцягваем франтавыя дзягі, глянцуем боты, чысцім шынялі.
Франтавая лірыка П. Панчанкі разам з вершамі А. Суркова, К. Сіманава (Темная ночь, Землянка, Жди меня, Ты помнишь, Алёша, дороги Смоленщины і інш), песеннай лірыкай М. Ісакоўскага, М. Блантара і іншымі выдатнымі творамі той пары стала яркай і незабыўнай, надзвычай уражлівай старонкай мастацкай творчасці ў галіне слова. Уклад беларускіх паэтаў ва ўслаўленне гераізму і непераможнасці народа на дарагой і любай сэрцу роднай Беларусі асабліва важкі.
У празаічных мастацкіх палотнах подзвіг народа ў гады вайны ўвекавечылі па жывых слядах часу празаікі М. Лынькоў і К. Чорны. У зборніку Астап М. Лынькоў расказаў пра гераічны ўчынак простага селяніна, які паўтарыў подзвіг кастрамскога мужыка Івана Сусаніна, што аддаў жыццё за Радзіму, завёў палякаў-ляхаў у балоты. Беларускі селянін Астап таксама не пашкадаваў уласнага жыцця дзеля таго, каб адвесці бяду ад родных яму людзей, завёў фашысцкіх прышэльцаў у непралазны лясны гушчар, дзе яны і загінулі.
Кузьма Чорны за гады вайны стварыў шэраг мастацкіх палотнаў раманы і аповесці Пошукі будучыні, Скіпёўскі лес, Млечны шлях, Вялікі дзень. Раманы філасофскага напаўнення малявалі выбар і лёс беларускага народа на краі абрыву у час ваеннага ліхалецця, змагання з чужынцамі. Чарговы раз беларуская зямля стала арэнай бітваў. Ад народнага лубка, анекдота, звычайнай бытавой сцэнкі, якая адбывалася ў праслаўленай сваімі неверагоднымі здарэннямі вёсцы Галаскі, адштурхоўваецца празаік К. Чорны ў апавяданні Вялікае сэрца, каб раскрыць самабытнасць, арыгінальнасць, мужнасць беларускага нацыянальнага характару.
Незалежнасць сённяшняй Беларусі асветлена Вялікай Перамогай. Менавіта за важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў і значныя страты, што панесла наша краіна ў гады вайны 19411945 гг., Беларусь была надзелена правам суверэннага голасу ў Арганізацыі Абяднаных Нацый, якая ўтварылася на канферэнцыі ў Сан-Францыска. Адным з удзельнікаў канферэнцыі быў беларускі пісьменнік Міхась Ціханавіч Лынькоў, подпіс якога стаіць пад устаноўчым дакументам гэтай уплывовай арганізацыі свету.
Беларусь шмат вынесла на сваіх плячах. Значны ўклад ва ўвекавечанне бессмяротнага подзвігу народа ўнесла беларуская мастацкая літаратура, якая ўжо ў суровыя дні ліхалецця раскрывала вызваленчы характар народнай вайны, паказвала непераможнасць духу беларусаў, прагу Беларусі да незалежнасці.
Першае і другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
Пасля Вялікай Айчыннай вайны беларуская літаратура ўваходзіла ў мірны час моцна абяскроўленай. Са звыш 500 маладых аўтараў, якія прыйшлі ў літаратуру ў маладнякоўскі перыяд, у паэзіі, прозе, драматургіі, крытыцы, публіцыстыцы пасля вайны налічвалася не больш за 50. Многіх беларускіх пісьменнікаў страціла літаратура ў гады рэпрэсій, іншыя загінулі на фронце.
У верасні 1949 г. адбыўся другі зезд пісьменнікаў Беларусі, які падвёў вынікі развіцця беларускай літаратуры пасля першага зезда, за 15 гадоў. Некаторыя з тых пісьменнікаў, хто пачынаў у 20-я гады ХХ ст., адышлі ад літаратуры, бо літаратура па-ранейшаму была гарачым цэхам, справай небяспечнай.
У верасні 1949 г. адбыўся другі зезд пісьменнікаў Беларусі, які падвёў вынікі развіцця беларускай літаратуры пасля першага зезда, за 15 гадоў. Некаторыя з тых пісьменнікаў, хто пачынаў у 20-я гады ХХ ст., адышлі ад літаратуры, бо літаратура па-ранейшаму была гарачым цэхам, справай небяспечнай.
Што займала ў гэты перыяд майстроў слова? Мірная праца па адбудове роднага краю, які быў разбураны ў вайну, услаўленне гераізму воінаў і партызан у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, агітацыя за мір вось асноўныя тэмы ў літаратуры таго часу. У творах апявалася дружба народаў СССР, гучалі матывы ўсяленскай радасці, планетарнай урачыстасці. Аднак у літаратуры ўжо адчуваліся павевы халоднай вайны, калі жыццё народаў розных краін, якія яшчэ ўчора выступалі адзіным фронтам супраць сумеснага ворага гітлераўскага фашызму, падавалася ў розных фарбах, калі чорнай фарбы не шкадавалі дзеля паказу капіталістычнага свету, а сацыялістычная рэчаіснасць малявалася ў ружовых колерах. Гэта быў час зяўлення буйных эпічных палотнаў. Пісаліся эпапеі, раманы, аповесці, паэмы пра змаганне беларускага народа з фашызмам. Прыкладам можа быць раман-эпапея М. Лынькова Векапомныя дні, які ставіў эпахальную задачу паказаць панараму барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на фронце, у тыле, у партызанах, ахапіўшы падзеі мінулай вайны як мага шырэй. Раман I. Мележа Мінскі напрамак таксама аб вайне, аб аперацыі Баграціён, што завяршылася вызваленнем Беларусі ад чужынцаў.
Аб разгортванні партызанскай барацьбы раманы I. Гурскага (У агні), М. Ткачова (Згуртаванасць), А. Кулакоўскага (Расстаёмся ненадоўга), Т. Хадкевіча (Рэха ў гарах), аповесці У. Карпава, А. Міронава, У. Шахаўца, запіскі ўдзельнікаў партызанскага руху В. I. Казлова, В. I. Лівенцава, М. П. Каралёва, песы К. Губарэвіча (Брэсцкая крэпасць), А. Кучара (Гэта было ў Мінску). У паэзіі звярнулі на сябе ўвагу кнігі вершаў М. Танка (На камні, жалезе і золаце, Каб ведалі), П. Броўкі (Дарогай жыцця), паэмы А. Куляшова (Толькі ўперад), А. Зарыцкага (Залатое дно).
Паступова ваенная тэматыка саступала месца мірным тэмам. Для дзяцей пісалі А. Якімовіч, У. Краўчанка, М. Гамолка, К. Кірэенка. Ствараліся апавяданні пра асушэнне балот і будаўніцтва гідраэлектрастанцый, пра заможнае жыццё калгаснікаў (Пяюць жаваранкі К. Крапівы). Аднак у творах аб сучаснасці назіраўся відавочны перакос у бок ідэалізацыі. Уплыў даваеннай традыцыі ў літаратуры значна аслабеў. Зявіўся шэраг твораў, у якіх жыццё пасляваеннай вёскі і горада прыхарошвалася, малявалася светлымі фарбамі. Сяляне жылі ў зямлянках, у калгасах не аплочваліся працадні ні рублём, ні хлебам. Людзі галадалі, аралі калгасны палетак, упрагаючыся ў плуг, ці сеялі, цягнучы за сабою барану. Такой была рэчаіснасць. А літаратура выдавала жаданае за рэальнае, нібыта даўно залечаны ўсе раны, людзі жывуць у дастатку. Так нарадзілася тэорыя бесканфліктнасці, паводле рэцэптаў якой паўсядзённае жыццё паказвалася ў ружовым святле.
Нават лепшыя творы не былі пазбаўлены ўплываў названай тэорыі. Асудзіўшы яе на словах, беларуская літаратура, па сутнасці, яшчэ доўга не магла пераадолець яе разнастайных праяўленняў. Несумненна, што тэорыя бесканфліктнасці была спараджэннем атмасферы пасляваеннага часу, новым вітком культу асобы, калі падганялася пад ідэалагічныя догмы рэальнае жыццё. Часта мастакі апісвалі не тое, што хацелі, што бачылі, а вымушаны былі на ўсе лады расхвальваць сацыялістычную рэчаіснасць.
Прыкладам таго, як жывая рэчаіснасць не ўкладвалася ў схемы, зяўляецца раман I. Шамякіна Глыбокая плынь.
Асобна стаяць у літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя апошняя частка трылогіі Я. Коласа На ростанях, раман П. Пестрака Сустрэнемся на барыкадах, аповесць у вершах А. Куляшова Граніца. Гэтыя творы непадуладныя часу.
У сярэдзіне 50-х гадоў ХХ ст. адбыліся якасныя змены ў грамадскім жыцці. Прайшоў ХХ зезд Камуністычнай партыі, ён асудзіў культ асобы Сталіна. Надышоў час хрушчоўскай адлігі. У гэты перыяд літаратура наблізілася да непасрэднага жыцця, выявіла шмат праблем, новых тэм, вобразаў. У творах нібы жыццё загаварыла само. На першы план выйшлі апавяданне і нарыс. Многія праблемы часу ўзнімала аповесць Я. Брыля На Быстранцы. Аўтар удумліва і глыбока даследуе праблемы сучаснасці.
Новыя падыходы намеціліся ў адлюстраванні душы, пачуццяў чалавека.