Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 20 стр.


Каханне свет, які падзелены на святло і цені. Там, дзе яно ёсць, свеціць сонца, там, дзе яго няма, цемра, бездань. Героі жывуць у гэтым цудоўным свеце, у перапляценні святла і цемры. Гераіня ў творах паўставала носьбітам святла, духоўнасці, маралі, цноты і праўды. Герой імкнуўся да высокага пачуцця, адчуваў прыліў сіл і энергіі, перажываў узлёт духу. Каханне нібыта вярнулася ў мастацкія творы. У гэты час напісана аповесць А. Карпюка Данута (1960)  адзін з лепшых твораў у пасляваеннай беларускай літаратуры аб юначым каханні.

Літаратурнае жыццё 19561960 гг. характарызуецца шматлікімі дыскусіямі: што такое сучаснасць, наш сучаснік у жыцці і ў літаратуры, аб розных стылях у літаратуры, аб спецыфіцы літаратуры і інш. Вярнуліся да чытача творы і імёны многіх рэпрэсіраваных пісьменнікаў: М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, М. Чарота, П. Галавача, Б. Мікуліча, У. Дубоўкі, Ц. Гартнага, В. Каваля, С. Баранавых, А. Бабарэкі і інш. Незвычайны лёс гэтых аўтараў і іх кніг не мог не паўплываць на абуджэнне творчага пачатку іх маладых паслядоўнікаў, не мог не абудзіць цікавасць да беларускай літаратуры. На змену адкрыта публіцыстычнаму характару твора прыходзіць большая праўдзівасць, канкрэтыка, спакой, даверлівасць, спавядальнасць, шчырасць.

Абнаўлялася паэзія. У ёй стала больш жыццёвай змястоўнасці, шчырасці, даверу. Упершыню за многія гады паэты загаварылі пра самае набалелае, пра духоўнасць у чалавеку, пра нацыянальныя карані, бацькоўскую мову, пра гісторыю роднага краю.

У літаратуру прыходзілі новыя пакаленні паэта ў і празаікаў, нарысістаў і публіцыстаў, драматурга. Такога прызыву ў літаратуру даўно не назіралася. Гэта былі надзвычай ураджайныя гады ў беларускай літаратуры.

На літаратурную арэну ў другой палове 50-х пачатку 60-х гадоў выйшла пакаленне паэтаў і пісьменнікаў, чыё дзяцінства было абпалена вайной, пакаленне бязбацькавічаў, як яны самі сябе ахрысцілі ў мастацкай творчасці. Літаратурная крытыка называла яго яшчэ філалагічным пакаленнем, бо ўсе яны ў асноўным прайшлі праз універсітэцкія і інстытуцкія аўдыторыі. Гэтыя паэты і празаікі заявілі аб сабе гучна, таленавіта, засведчыўшы высокую культуру творчасці, выявіўшы адметны погляд на рэчы, прафесійнае ўмельства. Яны выдатна валодалі пластыкай пісьма, прагнулі духоўнасці і ідэалу, рамантыкі і філасафічнасці, глыбіні пазнання жыцця, часу і асобы. Гэта найперш празаікі У. Караткевіч, М. Стральцоў, I. Пташнікаў, I. Чыгрынаў, І. Навуменка, В. Адамчык, Б. Сачанка, А. Кудравец, У. Дамашэвіч, вядомыя паэты Р. Барадулін, Н. Гілевіч, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, В. Зуёнак, П. Макаль, А. Лойка, Ю. Свірка, А. Грачанікаў, Е. Лось.

Яркія і цікавыя творы зяўляліся адзін за другім. Пра вайну пісалі ўжо з большым роздумам, аналітычна, імкнучыся асэнсаваць тое, што значылі падзеі ваенных гадоў для чалавека, канкрэтнай асобы (На чацвёртым годзе вайны М. Стральцова). Былі надрукаваны дылогія А. Адамовіча Партызаны (Вайна пад стрэхамі і Сыны ідуць у бой), раманы I. Навуменкі Сасна пры дарозе, Вецер у соснах.

Звяртае на сябе ўвагу глыбока лірычная, праўдзівая проза М. Стральцова (Сена на асфальце), I. Навуменкі (Хлопцы-равеснікі, Верасы на выжарынах), Б. Сачанкі (Зямля маіх продкаў), I. Чыгрынава (Птушкі ляцяць на волю), I. Пташнікава (Чакай у далёкіх Грынях) і інш. Гэтыя творы называлі яшчэ спавядальнай прозай. Паэтызацыя прозы і празаізацыя паэзіі такімі былі тэндэнцыі ў мастацкай творчасці пазначанага перыяду. Іншымі словамі, у прозе назіралася імкненне да выяўлення ўнутраных пачуццяў, а ў паэзіі ўсё большае месца займалі думка, аналіз. Як у прозе, так і ў паэзіі выяўлялася неадольнае жаданне дайсці да глыбінных вытокаў нашага грамадзянскага існавання, зведаць і адказаць самім сабе на пытанні: хто мы, што мы, што ў нас за душой, чым жывём і чым цікавыя мы сярод іншых людзей? Невыпадкова асаблівы поспех выпаў на долю твораў У. Караткевіча, менавіта дзякуючы таму, што на гістарычнай аснове, адметнай, нацыянальнай, вырасталі яго сюжэты, рамантычныя па духу, багатыя, змястоўныя, вострыя. Творы У. Караткевіча філасофска-інтэлектуальныя па сваім змесце. Аўтар гаварыў пра мінулае, а меў на ўвазе светлы нацыянальны дом. Дойлідам нашага беларускага нацыянальнага дому выступіў у сваіх творах гэты пісьменнік. Ён пісаў:

Усе шляхі прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаў і бяроз

Мова пісьменніка пластычная, чыстая, сакавітая. Жывапіс словам у яго вельмі каларытны. У паэта У. Караткевіча ёсць верш Дзяўчына пад дажджом, дзе даецца пластычны малюнак летняга дня, лірычна-натхнёны аповед пра дзяўчынку-падлетка, якая выбегла на дождж. У творы выказана захапленне маладосцю, хараством. Дзяўчына нібы злілася з сонцам, з дажджом, вырастае пад небам, расце з зямлёй, усё тут зядналася і водар бэзу, і пахі зямлі, і фарбы неба. Дзяўчына вернасць, дзяўчына вечнасць, калі так хочацца жыць і жыць. Але стронцый быў у дажджы. Нечаканае, як стрэл, заключэнне змушае задумацца пра лёс чалавека, які толькі сабраўся жыць і выбег пад струмені цёплага дажджу. Нязвыклая канцоўка твора. Радок, як выбух, як нараканне на лёс, як адкрыццё неадступнага. А верш жа напісаны задоўга да аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Мова пісьменніка пластычная, чыстая, сакавітая. Жывапіс словам у яго вельмі каларытны. У паэта У. Караткевіча ёсць верш Дзяўчына пад дажджом, дзе даецца пластычны малюнак летняга дня, лірычна-натхнёны аповед пра дзяўчынку-падлетка, якая выбегла на дождж. У творы выказана захапленне маладосцю, хараством. Дзяўчына нібы злілася з сонцам, з дажджом, вырастае пад небам, расце з зямлёй, усё тут зядналася і водар бэзу, і пахі зямлі, і фарбы неба. Дзяўчына вернасць, дзяўчына вечнасць, калі так хочацца жыць і жыць. Але стронцый быў у дажджы. Нечаканае, як стрэл, заключэнне змушае задумацца пра лёс чалавека, які толькі сабраўся жыць і выбег пад струмені цёплага дажджу. Нязвыклая канцоўка твора. Радок, як выбух, як нараканне на лёс, як адкрыццё неадступнага. А верш жа напісаны задоўга да аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Заўсёды цікавыя чытачу раманы У. Караткевіча Каласы пад сярпом тваім, Нельга забыць, Хрыстос прызямліўся ў Гародні, аповесці Дзікае паляванне караля Стаха, Чазенія, Цыганскі кароль, зборнік апавяданняў Блакіт і золата дня. Далёкая па часе і ўсё ж такая блізкая нам сівая мінуўшчына ўспрымаецца ў творах выдатнага мастака слова, як наш сённяшні дзень.

З нязменным пастаянствам пісаў на тэму вайны народны пісьменнік Беларусі В. Быкаў. Але творы яго не столькі пра вайну, колькі пра чалавечае ў чалавеку, пра мяжу чалавечых мажлівасцей, пра вернасць чалавека самому сабе, пра здольнасць ці няздольнасць заставацца чалавекам у любых сітуацыях, нават на мяжы жыцця і смерці. З твора ў твор пераходзяць своеасаблівыя маральныя высновы, заключэнні пра жыццё чалавека, этычныя канцэпцыі паводзін персанажаў, адметныя законы чалавечага быцця тыпу: прайсці праз усе выпрабаванні і застацца чалавекам, не загубі чалавечае ў чалавеку, не здрадзь, не спрабуй выратавацца сам за кошт чужога жыцця, не падманвай самога сябе, не хавайся, жыві жыццём сваіх падначаленых, лепш весці ў атаку, чым гнаць на вышыню, перамога любой цаной ганебная перамога, не забывайся ніколі раскопваць карер сваёй памяці, не ўсё няясна ў тумане і г. д.

У дачыненні да праблем мінулай вайны,  пісаў В. Быкаў, літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць. Толькі праўдзівыя і да канца асэнсаваныя сведчанні мінулай вайны могуць саслужыць чалавецтву патрэбную службу Абавязак кожнага сведкі і ўдзельніка мінулай вайны гаварыць толькі праўду, якой бы горкай яна ні здалася, будучы пры гэтым бязлітасным у сваёй шчырасці.

Сярод твораў таго часу звяртаюць на сябе ўвагу аповесці I. Шамякіна Драма, Э. Ялугіна Пасля нябыту (пра Цішку Гартнага).

Выпадае са звыклага рада традыцыйнасці філасофска-інтэлектуальная проза (цыкл апавяданняў Я. Сіпакова Жанчына сярод мужчын, твор А. Карпюка Сучасны канфлікт), у якой ажываюць шчырыя чалавечыя пачуцці, дзе гаворыцца пра вернасць і здраду, калі для кожнага персанажа ўчарашняга не вернеш, таго трапяткога, першаснага, самага моцнага пачуцця кахання, якое героі хацелі б захаваць у душы назаўсёды. Раман А. Карпюка Карані вяртае чытача да нацыянальных духоўных вытокаў.

Вяртанне да каранёў і асэнсаванне сучаснасці гэта якраз тыя дзве тэндэнцыі, якія і зяўляюцца галоўнымі ў сённяшняй беларускай літаратуры. Творцы мастацкага слова знаходзяцца на шляхах асэнсавання гістарычнага і сучаснага быцця беларускага народа.

Ваенная тэма ў беларускай літаратуры

У беларускай літаратуры ў пасляваенны час надоўга і трывала запанавала ваенная тэма. Тэма вайны, цяжкай, непасільнай, што руйнавала не толькі хутары, вёскі, гарады, але і звыклы лад жыцця, душы людскія, была, бадай, адзіным абсягам, дзе галоўным стаў паказ гераізму і патрыятызму народа ў святой справе абароны роднай зямлі ад чужаземных захопнікаў.

Доўгі час вайна малявалася ў літаратуры як супрацьстаянне двух светаў, дзвюх ідэалогій духоўнасці і бездухоўнасці, як выяўленне каштоўнасці чалавечага жыцця, як яшчэ адна спроба зразумець магчымасці чалавека ў вірлівых катаклізмах ХХ ст. За гэтую асаблівую прывязанасць да ваеннай тэматыкі ў адрас літаратуры, у тым ліку беларускай, не аднойчы гучалі папрокі, што, маўляў, падзеі вайны займаюць зашмат месца ў мастацкіх творах, што ваеннае супрацьстаянне стала для многіх пісьменнікаў ледзь не своеасаблівай рэлігіяй. Занадта балючымі і цяжкімі былі ўспаміны аб вайне ў народа Беларусі. Таму найбольш трывалае месца ў нашай літаратуры занялі матывы чалавечых страт і чалавечага болю, расчараванняў і пакут, матывы гвалту і здзекаў з чалавечай прыроды, апісанні таго, якімі агромністымі высілкамі і далёка не ўсім удавалася выжыць і заставацца з чалавекам у ваеннае ліхалецце.

Назад Дальше